Андрэй Федарэнка
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.
Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў».
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смуга, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую.
Кнігі
- «Гісторыя хваробы» (1989)
- «Смута» (1994)
- «Шчарбаты талер» (1999)
- «Афганская шкатулка» (2002)
- «Нічые» (2009)
- «Мяжа» (2011)
- «Ланцуг» (2012)[1]
- «Ціша» (2014)
Язык: Показывать: Сортировать по:
Показываем книги: (Автор) (все книги на одной странице) (названия списком)
По форматам: fb2 книги - 20 (12.19 Мб)
Всего книг: 20. Объём всех книг: 12 Мб (12,786,987 байт)
Автор
Биографии и Мемуары Современная проза
Детская проза Современная проза
Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом.
Последние комментарии
17 минут 21 секунд назад
21 минут назад
31 минут 29 секунд назад
37 минут 38 секунд назад
39 минут 44 секунд назад
42 минут 50 секунд назад