Якуб Колас

RSS канал автора
Поделиться:
Иллюстрация № 1 читать онлайн КулЛиб

Биография

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906). За рэвалюцыйную прапаганду ў 1906 годзе быў пераведзены з Пінкавічаў у Верхменскую народную вучэльню Ігуменскага павету. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены. Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню. У 1908 годзе — праца ў прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёну. 15 верасня 1908 г.

за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску.

У час першае сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 у чыне падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуяваны ў горад Абаянь на Куршчыне, дзе жыла ягоная жонка з дзецьмі. Працаваў там настаўнікам, школьным інструктарам. Паводле дэкрэту Савецкага ўраду ў пачатку 1918 звольнены з войска як настаўнік.

На выклік ураду БССР у траўні 1921 пераехаў у Менск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыяту асветы, выкладаў у Мінскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэсу ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 — лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадзкай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929—1931, 1935—1938), дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР (1946—1956) і БССР (1938—1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэту абароны міру. Акадэмік АН БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934 г.

Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі — гэта верш і байка на рускай мове «Весна» («Вясна») і «Ворона и лисица» («Варона і ліса»), фальклёрны сшытак «Наша сяло, людзi i што робiцца ў сяле». У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песьні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым — кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне — Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), якая ёсць своеасаблівай паэмай вясковага жыцця, аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955, інсцэнавана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960—1961 гг.), зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Няскончанай засталася паэма «На шляхах волі», распачатая ў 1926 г. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.

Аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

Аўтар п’есаў «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).

Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнае крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднай мовы» (1926).

Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора й інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).

Выйшлі зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961—1964), 14-ці (1972—1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся выбраныя творы (апавяданьні, вершы й паэмы).
______________________________________________________________________________________________________

Яку́б Ко́лас (настоящее имя и фамилия Константи́н Миха́йлович Мицке́вич) родился 3 ноября (22 октября по старому стилю) в деревне Акинчицы (теперь территория г. Столбцы Столбцовского района Минской области, Беларуси), в семье лесника Михася Мицкевича. Ранние детские годы прошли в лесничьих усадьбах Ласток и Альбуть, расположенных недалеко от деревни Микалаевщина. Окончил народную школу, в 1898 г. поступил в Несвижскую учительскую семинарию, которую успешно окончил в 1902 г. Работал учителем в деревнях Люсино Ганцевичского района (1902-1904), Пинковичи Пинского района (1904-1906). В 1906 году первая публикация — стихотворение «Край родимый» в белорусской газете «Наша доля».

Зимой 1906 года переведён в Верхменскую народную школу. 10 июля 1906 года был уволен за участие в нелегальном съезде учителей. В мая-июне 1907 года работал в газете «Наша ніва» в Вильне, однако, по приказу полиции был вынужден покинуть Вильню. В 1908 года работал в частной школе в одной из деревень Толочинского района. 15 сентября того же года за нелегальную преподавательскую деятельность был приговорён к трём годам заключения, наказание отбывал в Минском остроге. В 1912-1914 работал учителем в Пинске.

В 1915 году эвакуировался вместе с семьёй в Подмосковье, работал учителем в Дмитровском уезде. В этом же году мобилизован в армию, в 1916 году закончил военное училище в Москве.Летом 1917 года в звании подпоручика направлен на Румынский фронт, но из-за тяжёлой болезни был отправлен в город Обоянь Курской губернии, где в то время жила его жена с детьми. В том же году выставлялся кандидатом в депутаты Всероссийского учредительного собрания от Белорусской социалистической громады.

В мае 1921 года переехал в Минск. Преподавал в Минском белорусском педагогическом техникуме, Белорусском государственном университете, читал лекции на курсах для учителей, занимался научной деятельностью в Институте белорусской культуры, являлся одним из редакторов академического «Русско-белорусского словаря» (1953). Был бессменным вице-президентом Национальной академии наук Белоруссии со дня её создания 1 января 1929 года. Академик (1928), депутат ВС БССР (1938—1956) и ВС СССР (1946—1956), председатель Белорусского республиканского комитета защиты мира.

В 1925 году у Колоса был проведён обыск, а затем допрос об его отношении к так называемому «ноябрьскому происшествию» на Случчине 1920 года. Советская критика обвиняла его в национал-демократизме, пропаганде бесклассовости белорусской нации, идеализации хуторского хозяйства. Многие родственники Коласа были репрессированы или иммигрировали в США. В 1937 году над поэтом нависла угроза ареста, его вызывали на допросы, 6 февраля 1938 года в его доме снова был проведён обыск.

Во время Второй мировой войны жил в Подмосковье, Ташкенте, Москве. В декабре 1944 года вернулся в Минск.

Умер 13 августа 1956 года за своим рабочим столом. Похоронен в Минске на Военном кладбище.
Библиография

Зборнікі вершаў:

«Песні жальбы» (1910)
«Водгульле» (1922)
«Нашы дні» (1937)
«Адпомсцім» (1942)
«Голас зямлі» (1943)
«Мой дом» (1946)
«Жыве між нас геній» (1952)

Паэмы:

«Прапаў чалавек» (1913)
«Новая зямля» (1923)
«Сымон-музыка» (1925)
«Суд у лесе» (1943)
«Адплата» (1946)
«Рыбакова хата» (1947)

Трылогіі:

«На ростанях» (1955)

Зборнікі апавяданняў:

Апаведаньня. (1912)
«Тоўстае палена» (1913)
«Нёманаў дар» (1913)
«Казкі жыцьця» (1921)
«У ціхай вадзе» (1925)
«Крок за крокам» (1925)
«На рубяжы» (1925)
«Першыя крокі» (1925)
«Казкі жыцьця» (1926)
«На прасторах жыцьця» (1926)
«Нёмнаў дар і іншыя расказы» (1928)

Апавяданні вершам:

«Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» (1913)
«Батрак. Як Юрка збагацеў» (1913)

Аповесці:

«У палескай глушы» (1923)
«На прасторах жыцьця» (1926)
«У глыбі Палесся» (1927)
«Адшчапенец» (1932)
«Дрыгва» (1934)

П’есы:

«Антось Лата» (1917)
«На дарозе жыцьця» (1917)
«Забастоўшчыкі» (1925)
«Вайна вайне» (1938)
«У пушчах Палесься» (1938)

Творы для дзяцей:

«Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (1909)
«У старых дубох. Дзеравеншчына. Злучыліся» (1933)
«Рак-вусач» (1938) (вершаваная казка)
«Міхасёвы прыгоды» (1935) (паэма)
«На рэчцы зімой» (1941) (зборнік вершаў)
«У старых дубах» (1941) (зборнік апавяданняў)
«Вершы для дзяцей» (1945)
«Раніца жыцьця» (1950) (зборнік апавяданняў)

Зборы твораў:

Збор твораў у 2-х тамах. 1928-1929
Збор твораў у 7 тамах. 1952-1954
Збор твораў у 12 тамах. 1961-1964
Збор твораў у 14 тамах. 1972-1978
Титулы, награды и премии

Лаўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».
__________________________________________________________________________________________________________________________________

Сталинская премия первой степени (1946) — за стихотворения «Салар», «Голос земли», «На запад», «Моему другу», «Родной путь», «В майские дни», «Дорогой победы»
Сталинская премия второй степени (1949) — за поэму «Хата рыбака» (1947)
пять орденов Ленина
орден Красного Знамени
орден Трудового Красного Знамени (11.11.1946)
медаль «Партизану Отечественной войны» I степени.
Экранизации

1929 — Песня весны (по мотивам повести «На просторах жизни») (реж. Владимир Гардин, «Белгоскино»)
1960 — Первые испытания (по мотивам трилогии «На росстанях») (реж. Владимир Корш-Саблин, 2 серии, «Беларусьфильм»)
1976 — Сымон-музыкант (фильм-спектакль по мотивам поэмы «Сымон-музыка») (реж. Валерий Мазынский, «Белтелефильм»)
1982 — Новая земля (по мотивам поэмы «Новая земля») (реж. Владимир Третьяков, 2 серии, «Белтелефильм»)
2012 — Талаш (экранизация повести «Дрыгва») (реж. Сергей Шульга, 4 серии, УП «Национальная киностудия „Беларусьфильм“»)
Интересные факты

Якуб Колас также писал под псевдонимами: Агарак, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», К. Белорус, Тамаш Будава, Ганна Груд, Тарас Гушча, Дземяноў Гуз, Пятрусь Дзягель, Дзядзька Карусь, Дубовы Ліст, Ганна Крум, Кудесник, Карусь Лапаць, Левы, Лесавік, Марцін з-за рэчкі, Мікалаевец, М. Міцкевіч, Наднёманец, Народный учитель, Свой чалавек, Стары шут, Иван Торба; и криптонимами: Т. Г., К., Я. К-с, К. М., К. П-ій.

Язык:   Показывать:   Сортировать по:

Показываем книги: (Автор) (Переводы) (все книги на одной странице) (названия списком)

Количество книг по ролям: Автор - 13. ( 9 на иностранном языке) Переводы - 2. ( 2 на иностранном языке)
По форматам:  fb2 книги - 14 (15.40 Мб),  pdf книги - 1 (8.62 Мб)
Всего книг: 15. Объём всех книг: 24 Мб (25,190,097 байт)
Средний рейтинг 4.33Всего оценок - 3, средняя оценка книг автора - 4.33
Оценки: нечитаемо - 0, плохо - 0, неплохо - 1, хорошо - 0, отлично! - 2

Автор


Антология поэзии
Поэзия   Драматургия   Сборники, альманахи, антологии  

На ростанях

Советская проза  

- Даль [на белорусском (be)] [windows-1251] 3 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)
- Дрыгва [на белорусском (be)] 868 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)

Старинная литература  

- На ростанях [на белорусском (be)] 2.3 Мб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично)

Поэзия  

- Новая зямля [на белорусском (be)] 692 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)

Советская проза  

- Ноч, калi папараць цвiце [на белорусском (be)] [windows-1251] 6 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)

Лирика   Поэзия  

- Песьні-жальбы [на белорусском (be)] 283 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)

Детские стихи   Авторские сборники, собрания сочинений  

Поэзия  

- Сымон-музыка [на белорусском (be)] 569 Кб скачать: (fb2) (исправленную)  читать: (полностью) 

Военная проза   Советская проза  

Советская проза  

- Чортаў камень [на белорусском (be)] [windows-1251] 3 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)

Советская проза  
- У палескай глушы [на белорусском (be)] (а.с. На ростанях -1) 569 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)

Переводы

Поэзия  

- Вершы. Паэмы (пер. Якуб Колас, ...) [на белорусском (be)] 1.95 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)

Русская классическая проза  

- Дэман (пер. Якуб Колас) [на белорусском (be)] 27 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично)

Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом.