Фантамабіль прафесара Цылякоўскага [Янка Маўр] (fb2) читать онлайн


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]
  [Оглавление]

Янка Маўр Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

I Таемныя пасланцы

Дзень і ноч лютув пурга. Неба перамяшалася з зямлёй. Хоць у гэтую пару года на далёкай Поўначы сонца зусім не сыходзіць з неба, але тут, на зімоўцы, чацвёрты дзень працягвалася ноч. Будынкі зімоўкі на сваім вяку многа разоў бачылі пургу, але такой, як гэтая, мусіць, не бачылі. Уся зімоўка была занесена снегам. Нават галоўны двухпавярховы дом быў занесены з абодвух бакоў. Зімоўшчыкі, як відаць, за гэтыя дш не раз працярэблівалі выйсце з яго і праход да надворных будынкаў, але снег усё роўна засыпаў іх зноў. Толькі мачта радыёстанцыі ўздымалася ўверх. I з гэтай мачты ляцелі на Вялікую зямлю радыёхвалі:

«Трэці дзень у нас пурга, Гідролаг Кузьменка пры смерці. Выратаваць можа толькі ўліванне крыві. Трупа першая. Яе ў нас няма…»

Было гадзін шэсць вечара. У вялікім пакоі ніжняга паверха сядзелі два чалавекі: метэаролаг Юшкевіч і загадчык гаспадаркі.ён жа паляўнічы, чукча Чардун. Яны сядзелі моўчкі, пазіраючы то на занесенае снегам акно, то на трохі прачыненыя дзверы аднаго з пакояў. Адтуль чулася цяжкае дыхание, хрып, а часамі і стогн хвора га чалавека.

— Каб не гэтая праклятая пурга, то сёння мог бы прыляцець сама лёт… — пДха сказа ў Чардун — А каш пурга спыніцца, то, можа… будзе і позна.

— Усё можа быць, — узды хну ў метэаролаг. Пачуўся рып лесвіцы, што вяла ў верхняе намяшканне. Адтуль спускаўся радыст Цімохін, самы малады і самы высокі з зімоўшчыкаў.

— Радыёграму пасылаў разоў дзесяць, — сказаў ён і, зірнуўшы на дзверы ў пакой хворага, спытаў: — А там як?..

— Тое ж самае, — адказаў Юшкевіч.

Цімохін на дыбках падышоў да дзвярэй, прасунуў галаву, пастаяў некалькі хвілін і таксама на дыбках вярнуўся назад і сеў за стол.

Зноў настала цішыня, калі не лічыць завывания пургі. Але людзі, здавалася, ауеім не чулі яе. Щканне насценнага гадзінніка было для іх больш чутным, бо яны часта пазіралі на яго. А стрэлкі пасоўваліся так мару дна, што здавалася, яны стаяць на месцы. Праклятая пурга спыніла не толькі жыццё зімоўкі, але і час. Час цяпер вымяраўся не гадзіннікам, а ровам завірухі. Калі спыніцца яна — прыляціць самалёт, і чалавек будзе жывы, а калі не, то прыйдзецца вось гэтак сядзець і чакаць яго смерці.

3 пакоя хворага выйшла маладая жанчына ў белым халаце, са стомленым тварам, з прыпухлымі вачыма. Усе пільна глянулі на яе, а яна ў адказ толькі сказала:

— Тое самае…

Урач Людміла Антонаўна была жонкай хворага. Сашчашўшы пальцы рук, яна начала хадзіць узад і ўперад па пакоі.

Такое чаканне было пакутай. Метэаролаг сказаў сваім таварышам:

— Пойдзем працярэбім яшчэ раз праход.

I мужчыны пайшлі ў сенцы. Асцярожна адчынілі дзверы, і з ганка шуснула ў сенцы гурба снегу. Мужчыны ўзяліся за работу. Людміла Антонаўна зноў пайшла да хворага.

Калі мужчыны вярнуліся назад, гадзіннік паказваў палову восьмай. 3 пакоя хворага даносіліся хрып і войканне… На дварэ, як і раней, лютавала завіруха. Раптам Чардуну здалося, што за акном праз белы слой снегу мільганула нешта цёмнае, шбы птушка праляцела. Чардун уздрыгнуў, прыгледзеўся, аде ючога не сказаў: ці мала што магло яму здацца?

Прайшла яшчэ хвіліна і… на дварэ нібы пачуліся галасы! Ды яшчэ дзіцячыя?!

Тут ужо усе трое падскочылі і пачалі прыслухоўвацца. I тады выразна данёсся да іх хлапечы голас:

— Гэй! Адчыніце дзверы!..

Зімоўшчыкі зірнулі адзін на аднаго амаль ашалелымі вачыма і некаторы час не маглі пасунуцца з месца, ні сказа ць слова. Тады знадворку пачуліся ўжо два галасы:

— Адчынііце-е дзве-е-ры!

Мужчыны кінуліся ў сенцы, адчынілі дзверы на ганак і пачалі разграбаць снег. А за гэтым снегам зноў пачулася:

— Не турбуйцеся, мы самі заедзем у сярэдзіну. Мы малыя.

Зімоўшчыкі, зусім знямелыя ад здзіўлення, маглі выціснуць з горла толькі нейкія невыразныя гукі: а!., э!.. о!..

Тым часам праз дзверы мякка і легка шаснула нейкая чырвоная машына. Яна апынулася ў сенцах, не зачапіўшы э сабой ніякага снегу.

— Зачыняйце дзверы! — ска манда ваў з машыны той жа хлапечы голас.

У сенцы прыбегла Людміла Антона ўна. I ўсе ўбачылі перад сабой нейкі маленькі аўтамабіль з маленькімі праделерамі спераду і ззаду і маленькімі крыламі, больш падобнымі на птушыныя, чым на самалётныя. Па баках можна было заўважыць літары: «ФЦ-2».

3 кабіны вылезлі хлопчык гадоў пятнаццаці і дзяўчынка гадоў трынаццаці. Апрануты яны былі ў лёгкае вучнёўскае адзенне. На дзяўчынцы была сукенка з чорным фартушком і піянерскі гальштук на шыі, а на хлопцу — штаны і каўбойка. На галовах ючога не было, як улетку.

Убачыўшы гэта, Людміла Антонаўна зусім забылася на незвычайнасць самога факта і адразу закрычала:

— Вы ж замерзлі! Хутчэй у хату!

Яна ўхапіла іх за рукі і пацягнула ў сярэдзіну памяшкання. А мужчыны ўсё яшчэ стаялі і нават баяліся дакрануцца да сваіх незвычайных гасцей. У дзяўчынкі ў руках быў нейкі скрутак. Хлопчык узяў з яе рук гэты скрутак і падаў Людміле Антонаўне:

— Вось вам кроў, якую вы прасілі,— сказаў хлопчык.

Ва ўсіх зімоўшчыкаў вырваўся крык здзіўлення, Людміла ж Антонаўна схапілася за сэрца і пахіснулася. Радыст падхапіў яе і пасадзіў у крэсла. Праз хвіліну яна ўстала, схапіла скрутак і пабегла да хворага.

— Пётр Іванавіч, прашу на дапамогу! — крыкнула яна па дарозе.

Радыст пайшоў за ёю. Па ўсім было відаць, што яму вельмі не хочацца пакідаць гасцей, якія «зваліліся» з неба і з'яўлення якіх ніякі розум не мог бы растлумачыць.

— Мы сваю справу зрабілі і можам адпраўляцца дадому, — сказаў хлопчык і павярнуўся да дзвярэй; за ім павярнулася і дзяўчынка.

Гэтага ўжо ніхто не чакаў! Кожны з зімоўшчыкаў быў упэўнены, што дзеці павінны ў іх пабыць, пагрэцца, адпачыць, што можна будзе пагаварыць з імі, распытаць, хто яны, адкуль, як сюды трапілі і што гэта за машына такая. А яны зараз жа адпраўляюцца назад!

Не толькі метэаролаг і Чар дун, але і радыст, і Людміла Антонаўна, якая пачула гаворку і выбегла з пакоя хворага, пачалі прасіць дзяцей, каб яны хоць трохі пабылі з імі.

Але таемныя па сланцы не згадзіліся. Яны селі ў сваю машыну, чамусьщ надзелі на галовы нейкія каўпакі і папрасілі адчыніць дзверы з сенцаў. 3 вялікай неахвотай адчыніў Чардун дзверы, і незвычайная машына, нібы цень, знікла праз іх. Ніякага следу, ні шуму, ні гуку не было. Некалькі хвілін стаялі разгубленыя зімоўшчыкі ля расчыненых дзвярэй, пакуль снег, холад і вецер не прымусілі іх зачыніць дзверы і вярнуцца ў хату.

— Што ж гэта такое? — прашаптала Людміла Антонаўна і нават правяла рукой па вачах.

— Мусіць, сон… — прамармытаў Чардун.

— Які ж гэта сон, калі прэпарат крыві ў нашых руках! — усклікнуў радыст. — Паглядзіце добра, Людміла Антонаўна, ді сапраўдны ён?

— Я ўжо разгледзела, — адказала яна. — Самы сапраўдны. Не будзем цяпер ламаць галаву над загадкай, а хутчэй зробім уліванне.

I яна з радыстам зноў пайшла да хворага. Пасля ўлівання крыві хворы заснуў спакайней. I Людміла Антонаўна ўздыхнула лягчэй. Зімоўшчыкі маглі нарэшце пагаварыць аб тым, што здарылася на іх вачах.

Але што было гаварыць, калі ніякі розум не мог бы зразумець гэткі цуд!

— Яны ж апынуліся тут не болей як праз дзве гадзіны пасля маіх радыёграм, — гадумліва казаў радыст. — Як можна было справіцца за такі час, ды яшчэ ў завіруху? Мы самі не маглі б знайсці нават свой дом, каб апынуліся за сотню метраў ад яго… I што гэта за нябачаная машына? Адным словам, нічога не зразумееш…

— Гэта, мусіць, нейкая таемная сіла напусціла нам у вочы туману, — баязліва сказаў Чардун.

— Добры туман, калі ад яго застаўся ў руках канкрэтны прэпарат, — прамовіў метэаролаг. — Людміла Антонаўна, падумайце, можа, вы нічога не ўлівалі хвораму?

— Навука ведае, — сказала яна, гледзячы некуды ў цёмны кут, — выпадкі, калі гадюцьшацыяй бывалі ахоплены трупы людзей. Такія выпадкі бывалі. Можа, і з намі гэта здарылася? Можа, мы праз некаторы час ачуняем?.. Шчога не разумею…

Але яны не ачунялі ні сёння, ні заўтра, ні паслязаўтра. А хвораму зрабілася значна лепш.

— Ці кааапь аб гэтым каму-небудзь? Ці распытваць?.. — раіліся яны.

— Я паснрабую спытаць, — ска за ў радыст.

— Не, не! Не трэба! — замахала рукамі Людміла Антонаўна.

— Такое пытанне пасылаць па радыё… афіцыйна… Ды нас на смех падымуць ва ўсім свеце…

Замест та го кожны з іх напісаў сваім блізкім на Вялікай зямлі пісьмо з апісаннем незвычайнага здарэння. Алебольшасць адказаў зводзілася да слоў:

— Не раім піць занадта многа.

А калі прайшлі тыдні і месяцы, то і самім ім пачало здавацца, што нічога такога не было…

II Дзед i унукі

У глухім завулку невялікага гарадка Н. за высокай агарожай стаіць стары драўляны дом на паута ра паверха: ніжні паверх з чатырох вялікіх пакояў з верандай, над ім памяшканне пад страхой, таксама з верандай. Вакол усяе сядзібы, як вартаўнікі, стаяць высокія таполі, ліпы, клёны, а ў сярэдзіне растуць старыя крывыя яблыні. Увесь дом хаваецца ў дрэвах; ціха, утульна ў гэтым кутку, і прахожых мала і праезджага рэдка ўбачыш. У гэтым доме больш як пяцьдзесят гадоў жыве стары вучоны Пётр Трафімавіч Цылякоўскі. У ніжшх пакоях размяшчаецца яго сям'я, а сам ён увесь свой век праводзіць наверсе, дзе ў яго не то лабараторыя, не то майстэрня, не то музей, а дакладней — усё разам. Асабліва многа мадэляў розных дзівосных машын: нейкіх незвычайных самалётаў, дырыжабляў, ракет і такіх прыладаў, якім і назвы не падбярэш. Над страхой уздымаецца вышка, дзе знаходзіцца тэлескоп: Пётр Трафімавіч заўсёды сябраваў з нябеснымі свяціламі. Няма ў горадзе жыхара, які не ведаў бы прывабнага старога чалавека з сівой барадой і парасонам у руках. Старажылы памятаюць Пятра Трафімавіча яшчэ з часоў царызму як настаўніка гімназіі, які ўвесь свой заработак траціў на навуковыя доследы, не маючы ні ад каго ніякай дапамогі. Маладыя ведаюць дзядулю Цылякоўскага як вядомага ўсяму свету савецкага вучонага, які мае ўсе магчымасці займацца сваёй любімай навукай. Хадзілі чуткі, што ён вынайшаў розныя дзівосныя машыны, на якіх можна было ляцець на Месяц ці на Марс. Многія ў горадзе проста лічылі яго дзіваком, фантазёрам, але казалі аб гэтым без насмешкі, з любоўю.

Тыя, хто з ім знаёміўся бліжэй, больш за ўсё эахапляліся яго дабратой і чысцінёй душы. Здавалася, нішто нядобрае, што ёсць на свеце, ні разу не дакранулася гэтага васьмідзесяцігадовага чалавека. I яшчэ адна асаблівасць здзіўляла кожнага — гэта ўнутраная маладосць Пятра Трафімавіча. Не толькі сталыя, але і маладыя людзі, нават дзеці адчувалі сябе з ім. як іюўны з ооўным, як са сваім блізкім таварышам. Ішлі гады, палысела галава, пасівела барада, зморшчкі пакрылі твар, а сам ён нібы не змяніўся: такімі самымі жывымі заставаліся яго вочы, таксама блізка да сэрца прымаў ён усе з'явы жьгцця — хваляваўся за рэвалюцыю ў Кітаі, захапляўся вялікім планам пераўтварэння прыроды, абураўся непаладкамі ў гарадскім транспарце і інтрыгамі амерыканскіх капіталістаў, перажываў чужое гора і чужыя радасть, радаваўся поспехам сацыялістычнага будаўніцтва і гаварыў пра будучае так, нібы яму яшчэ заставалася жыць прынамсі гадоў сто.

Адна толькі бяда была: такой энергіі яму хапала на гадзіны дзве-тры, а потым адчувалася патрэба адпачыць, падрамаць. Але праз паўгадзіны ці нават меней ён ужо зноў быў маладым на некалькі гадзін.

У Пятра Трафімавіча была вялікая сям'я, але дзеці даўно павырасталі і разышліся па сваіх шляхах. Яны толькі прыязджалі з сем'ямі у свой родны дом у часе водпуску. Жонка Пятра Трафімавіча даўно па мерла. Цяпер жыла з ім малодшая дачка Ніна Пятроўна з двума дзецьмі — трынаццацігадовай дачкой Святланай і пятнаццацігадовым сынам Светазарам. Бацька іх, ваенны інжынер, загінуў у часе Вялікай Айчыннай ванны, і яны перасяліліся да дзеда.

Дзед моцна любіў сваіх унукаў, цешыўся з іх. Вучыліся яны вельмі добра, дзяўчынка ў шостым клаее, а хлопчык у восьмым. Ніхто не меў ад іх ніякіх непрыемнаецяў. Яны былі цікаўныя і чыталі шмат кніг. Таму і вучыцца ім было легка. Нават можна сказа ць, што занадта многа чыталі яны кніг. Жывучы адасоблена, яны неяк адлучыліся ад сваіх таварышаў і ўвесь вольны час праводзілі ў сваім зацішным кутку разам з дзедам. Дзед пяшчотна называў іх «светлячкамі», ахвотна займаўся з імі і стараўся перадаць ім свае веды і мары. А ведаў і мараў у яго было столькі, што хагііла б на тысячу чалавек!

Прыціснуўшыся адно да адна го, стаіўшы дыхание, Светазар і Святлана слухалі яго як зачараваныя. Апавяданні дзеда пераносілі іх то ў цудоўны горад будучыні, то ў сібірскую тайгу, то на Месяц, то ў гістарычную мінуўшчыну, то на Паўднёвы полюс…

— Фантазія, — каэаў дзед, — вялікая сіла! Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ніякі пражэктар. Яна дае магчымасць бачыць тое, чаго яшчэ няма. Вынаходца, ствараючы новую машыну, ужо загадзя бачыць і выгляд яе і работу. Архітэктар можа паказаць нам дом, які яшчэ не пачалі будаваць. Вучоны, даследуючы праменні далёкіх зорак і планет, можа расказачь аб іх так дакладна, шбы ён сам там пабываў. Савецкі народ яшчэ пачынае ператвараць стэпы і пустыні ў багатыя, урадлівыя землі, саджае лясы, капае каналы, а вы ўжо можаце бачыць на малюнках, які выгляд яны будуць мець. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы фантазіі. Ніякія веды не могуць быць ведамі без уяўлення, гэта значыць, без той жа самай фантазіі.

У расчыненыя дзверы, віляючы хвастом, прыбег сабака і стаў лашчыцца да дзеда.

— Не перашкаджай! — строга сказаў яму дзед. Сабака лёг на падлогу, палажыў галаву на лапы

і сцішыўся, шбы зразумеў, што яму сказалі. Дзеці засмяяліся.

— Вось бачыце, — сказаў ім дзед. — Сабака, а нейкі розум мае. Слон, вядома, яшчэ болып разумнейшы. А вось фантазіі ні ў каго з жывёл няма. Фантазія — ёсць вышэйшая ўласцівасць, якую ва ўсёй прыродзе мае толькі чалавек. Мы павінны гэтым ганарыцца.

Відаць, гэтая тэма для вучонага была самай любімай, бо ён часта да яе вяртаўся і карыстаўся кожным выпадкам, каб падкрэсліць значэнне фантазіі.

— Фантазія, — казаў ён у наступны раз, — не толькі дае магчымасць бачыць тое, што чалавек мяркуе зрабіць. Яна наогул неабмежаваная. «На крылах фантазіі», як здаўна кажуць, можна перанесціся і туды, куды зусім ужо нельга трапіць, — у самую сярэдзіну Зямлі, на Сонца, а то проста ў будучае ці мінулае. Есць вельмі многа кніг, дзе гаворыцца аб такіх падарожжах. Там апісваюцца самыя разнастайныя і самыя непраўдападобныя сноса бы: то машына-крот для падарожжа пад Зямлёй, то нейкія шкляныя бурбалкі для жыцця на дне акіяна, то машына наогул для падарожжа ў мінулае. А ў адным выпадку падарожнікі ўхітрыліся выехаць з цэнтра Зямлі на драўляным плыце, ды яшчэ праз вулкан у часе яго дзеяння.

— Гэта кніга Жуля Верна «Падарожжа да цэнтра Зямлі», — сказала Святлана. — Мы чыталі.

— I яшчэ мы чыталі кнігу Герберта Уэлса «Машына часу», — дадаў Светазар.

— Ну і што, паверылі вы, што так было ў сапраўднасці? — спытаў дзед.

— Не, — адказалі ўнукі.— Але чытаць усё роўна было цікава. Вельмі цікава.

— Казкі наогул больш цікавыя для дзяцей, бо ў дзяцей фантазія вялікая. А калі казкі хоць трошкі грунтуюцца на навуковых даных, то гэта яшчэ лепей. На жаль, тыя кнігі, пра якія мы гаворым, пісаліся вельмі даўно, калі навука і думаць не магла аб тым, што сёння ведаеце хоць бы вы самі. Напрыклад, нікому тады не магло б прыйсці ў галаву, што для так званых фантастычных падарожжаў можна скарыстаць энергію самой фантазіі. I не ў казцы, а ў сапраўднасці.

— У сапраўднасці?! — вырвалася ў дзяцей.

— Так, у сапраўднасці,— усміхнуўся дзед. — На ват у вас хопіць ведаў, каб зразумець гэта. Слухайце. Усе з'явы прыроды — матэрыяльныя. Рускі вучоны Лебедзеў даўно паказаў, што святло націскае на тое месца, куды яно падае. Радыёхвалі, якія ніхто не бачыць і не адчувае і якія, паміж іншым, таксама адкрыў рускі вучоны Папоў,— настолькі матэрыяльныя, што вы самі чуеце іх работу. Усё тое, што мы называем энергіяй, таксама матэрыяльная рэч. А энергія вылучаецца ўсюды, дзе адбываецца які-небудзь працэс. Калі чалавек думае ці фантазіруе, у мозгу яго таксама адбываецца працэс, значыцца — і вылучаецца энергія. Хоць надзвычай слабая, але ўсё роўна матэрыяльная. А калі матэрыяльная, то яе можна і скарыстаць. Вы ведаеце, як мы скарыетоўваем радыёхвалі. Радыёхвалд не толькі крычаць і грымяць у нашых прыёмніках, а яшчэ кіруюць самалётамі без лётчыка і вялізнымі караблямі без экілажа. А ці ведаеце вы, колькі энергіі нясуць прыёмніку радыёхвалі за год? Падкрэсліваю — за цэлы год.

Столькі, колькі траціць муха, каб падняцца ўверх па сцяне на адзін сантыметр. Вось якая сіла можа прымушаць прыёмшк грымець цэлы год. Вядома, не самі гэтыя слабенькія радыё-хвалі робяць такую работу, а з дапамогай электрычнасці, якая ператварае энергію іх у тыя гукі, словы, музыку, рухі, што перадаюцца чалавекам праз, як мы бачылі, надзвычай слабыя хвалі.

Энергія, якая вылучаецца ў працэсе работы нашага мозгу, вядома, непараўнальна меншая за энергію радыёхваляў, але затое мы цяпер маем сілу непараўнальна большую за электрычнасць — атамную энергію. Гэта энергія можа зрабіць тое самае з імпульсам наша га мозгу, што робіць электрычнасць з імпульсамі радыёстанцыі. Гэта значыць, выконваць усё тое, чаго жадае наш мозг, іначай кажучы, наша фантазія. Ну, светлячкі, ці зразумелі вы што-небудзь?

— Трохі зразумелі,— прамовіў Светазар, гледзячы на дзеда шырока раскрытым! вачыма.

— А хіба можна гэта зрабіць? — ціха спытала Святлана.

— Цяпер усё можна, — сур'ёзна адказаў дзед. — Суча сны стан нашай навукі, асабліва атамнай, дазваляе гэта. Я ўжо даўно займаюся гэтым пытаннем і спадзяюся зрабіць вам такую машыну.

Такія аўтарытэтныя і сур'ёзныя словы вучонага прымусілі дзяцей паверыць у сапраўднасць усёй справы. Яны тут жа пачалі марыць.

— Я паля псу бы на Месяц або на Сонца, — ска за ў Светазар.

— А я спачатку аб'ехала б увесь наш Саюз, — сказала Святлана.

Яны нават пачалі спрачацца, куды ехаць, і выдумлялі ўсё новыя і новыя маршруты. А дзед глядзеў на іх і, пасмейваючыся, ківаў галавой.

— Так, так. Добра, добра. Бачу я, фантазіраваць вы ўмееце. Зараз паглядзім, якую энергію мае ваша фантазія.

Ен устаў з крэсла, падышоў да шафы, дзе блішчалі розныя складаныя прылады, і ўзяў адну рэч з циферблатам, які быў прымацаваны да шырокай круглай падстаўкі з выемкай унізе, нібы перавернутая міска.

Падышоўшы да ўнукаў, дзед прыклаў прыладу да галавы спачатку аднаму, а потым другому, наглядаючы за стрэлкай. Потым весела сказаў:

— Вельмі добра! Гаручага хопіць на якія хочаце падарожжы.

Раптам ён зрабіўся сур'ёзным, вочы яго пагаслі і, здаецда, не бачылі ўжо ўнукаў. Ен сеў у сваё мяккае крэсла і апусціў галаву. Светазар і Святлана зразумелі, што дзеду трэба адпачыць, і ціхенька выйшлі з пакоя.

Калі першае ўражанне ад дзедавай гутаркі прайшло, Светазар і Святлана пачалі думаць, што дзед жартаваў, расказваў адну з тых навуковых казак, якія яны чулі ад яго ўжо не раз. I раней часта бывала, што не разбярэш, дзе канчаецца навука і дзе пачынаецца казка.

— Навуковыя казкі,— казаў ён, — адрозніваюцца ад народных тым, што ў народных непраўдападобнымі звычайна бываюць усе факты, а ў навуковай можа быць непраўдападобным які-небудзь адзін, асноўны. Возьмем, напрыклад, вядомую казку «Канёк-Гарбунёк», там у аснове непраўдападобны сам Канёк-Гарбунёк, Іванка, які едзе на ім, сустракае і непраўдападобнага кіта, і ярша, і непраўдападобную Жар-птушку, і наогул усе падзеі ў казцы непраўдападобныя. У навуковай казцы «Плутонія» нашага вучонага Обручева непраўдападобна толькі тое, што ў наш час чалавек трапіў у нейкае царства дапатопных звяроў. Затое ўсё далейшае апісанне зусім правільнае: каб чалавек сапраўды мог трапіць у такое царства, ён убачыў бы акурат такіх самых жывёл, у такім царстве яны былі б у сапраўднасці! Успамінаючы гэтыя словы, Светазар і Святлана задавалі сабе пытанне: мусіць, і тут была навуковая казка? Мусіць, і тут які-небудзь пункт няправільны? Але які? I чаму дзед казаў так, нібы сапраўды можа зрабіць машыну?

— А навошта нам ламаць галаву? — нарэшце вырашылі яны. — Калі гэта была казка, няхай будзе казка, а калі сапраўднасць, то самі ўбачым.

На дзедавай верандзе стаяла маленькая чырвоная машына, падобная і на аўтамабіль, і на падводную лодку, і на самалёт, бо збоку был! маленькія крылы, як у птушкі, якая нарыхтавалася ўзляцець.

Унізе ледзь вызначаліся маленькія колы. Спераду быў невялікі прапелер з адхіленымі назад лопасцямі; у такім выглядзе ён трохі нагадваў свердзел. Ззаду, дзе ў аўтамабілях часта прымацоўваюцца запасныя колы, таксама быў не то прапелер, падобны на вентылятар, не то вентылятар, падобны на прапелер. Па баках было напісана «ФЦ-1».

Пасля таго ўнукам доўгі час не даводзілася сядзець у дзеда і гутарыць з ім.

Ен быў вельмі заняты, нават выязджаў некуды; потым да яго прыходзілі нейкія людзі, нешта прыносілі, майстравалі там наверсе. Уніз дзед спускаўся рэдка і ні на каго не звяртаў увагі.

Але ніхто гэтаму не здзіўляўся: ён часта быў такім, калі быў надта захоплены сваёй работай.

I вось аднаго разу дзед сказаў:

— Ну, светлячкі, ідзіце прымайце сваю машыну. Маці, якая таксама была тут, сказала свайму бацьку з дакорам:

— Ці варта было столькі турбавацца дзеля такой цацкі? Яна ж, мусіць, і дорага каштуе. Замест яе лепш было б веласіпеды ім купіць. А гэту штуку і не скарыстаеш ніяк…

— Эх, маці! — сказаў стары з дакорам. — Не скарыстаеш! А ты ўжо забылася, як сама калісьці скарыстоўвала нават перавернутае крэсла для падарожжаў па ўсім свеце? I, здаецца, была ўпэўнена, што гэта ёсць сапраўднасць.

— Дык то была дзіцячая фантазія, — адказала дачка.

— Вось мы і скарыстаем гэтую дзіцячую фантазію. Толькі не так, як вы калісьці, а панавуковаму.

— Ну, гуляйце сабе па-навуковаму, — абыякава сказала маці і пайшла ўніз.

— А што азначаюць літары «ФЦ»? — пацікавілася Святлана.

— Гэта фабрычная марка, — засмяяўся дзед. — Чытаецца так: «Фантамабіль Цылякоўскага», выпуск 1. А цяпер сядайце ў свой фантамабіль. На галаву надзеньце гэтыя шлемы. Ад іх вось ідуць права ды да гэтага апарата (за іх спіной было нібы акенца з сеткай). Тут і знаходзіцца, так сказаць, сэрца машыны. Як я ўжо казаў, рухаць машыну будзе ваша фантазія. Гэта аначыць, што можна выканаць кожнае ваша жаданне. Паўтараю — кожнае. Значыцца, ніякага іншага кіравання не трэба, і вы можаце сядзець спакойна і фантазіраваць. Каб пусціць машыну ў ход, трэба націснуць вось гэтую кнопку. Тут яшчэ ёсць цыферблат са стрэлкай, дык вы яго паку ль не чапайце: я потым скажу вам, як ім карыстацца. Хуткасць ваша га «фантамабіля» ў прынцыпе павінна быць такая самая, як хуткасць фантазіі, гэта значыць, неабмежаваная. Але ў прыродзе мы яшчэ не ведаем хуткасці, большай за хуткасць святла, гэта значыць, трыста тысяч кіламетраў у секунду. Навука лічыць, што наогул большай хуткасці не можа быць, як не можа быць холаду, большага за дзпесце семдзесят тры градусы. Ну што ж, калі не ўдасца нам падняць хуткасць машыны да хуткасці фантазіі, то хопіць вам і хуткасці святла, з якой вы зможаце апынуцца, напрыклад, на Месяцы праз адну і тры дзесятых секунды або за адну секунду аб'ехаць вакол Зямлі сем з паловай разоў. Памятайце толькі, што перад пасадкай трэба загадзя зменшыць ход, каб не расплюшчыла вас інерцыя. Тое самае трэба мець на ўвазе і пры павелічэнні хода. Але паколькі ўсё гэта залежыць ад вашага аргашзма, то я ўпэўнены, што ён інстынктыўна будзе сам рэгуляваць хуткасць, як і рэгулюе раўнавагу ў часе хады. Пакуль вы знаходзіцеся ў машыне, ніякая небяспека вам не пагражае, бо вы можаце ў кожны момант накіраваць яе прэч. Вось пакуль што і ўсё.

Унукі не ведалі, што і думаць. Розум падказваў ім, што гэтага не можа быць. Але дзед казаў зусім сур'ёзна, верыць яму ўнукі прывыклі з сама га маленства. Да та го ж яны ведалі, што ўвесь свет лічыць іхняга дзеда вялікім вучоным. Як было не верыць?

Тады Святлана без усякіх хітрыкаў задала яму адно пытанне:

— А вы самі, дзядуню, ездзілі на такой машыне? Дзед шчыра рассмяяўся.

— Правільнае пытанне, Святла начка! — сказаў ён праз смех. — Або, як кажуць, правакацыйнае пытанне. Але на яго ёсць вельмі просты адказ: у сталага чалавека, а тым больш у такога старога, як я, фантазія зусім не тая, што ў дзяцей. Ці магла б, скажам, цяпер ваша маці, як вы чулі, фантазіраваць, як у дзяцінстве, ездзіць па ўсім свеце на перавернутым крэсле? Не, на нашай фантазіі далека не паедзеш, а вось на вашай… Націскайце кнопку — і ў да рогу!

Пачуўся ціхі гул, як пры ўключэнні радыёпры-ёмніка.

Здрыганулася, прыўзнялася, мільганула ў паветры і знікла машына. Стары паглядзеў ёй услед шчаслівымі вачыма і прашаптаў:

— Так, меркаванні мае правільныя…

Потым вочы яго згаслі. Ен апусціўся на крэсла і задрамаў.

Нястрымны рэйс
Машына адразу апынулася ў чорнай прасторы, дзе з усіх бакоў блішчэлі кропкі-зоркі. Руху не адчувалася, толькі за спіной ціхенька гуло, нібы там заблыталася ў павуцінні муха. Зоркі-кропкі, у залежнасці ад набліжэння ці аддалення, то павялічваліся, то памяншаліся. Раптам далека збоку паказаўся вялізны кудлаты вогненны шар з хвастом.

— Камета!

Ляцела яна наперарэз машыне і няўхільна павінна была сутыкнуцца з ёй, калі можна казаць аб сутычцы гары з мухай. Але ў нашых пасажыраў не было ніякага жадання сутыкацца з каметай, значыцца, і машыне перадалося гэтае нежаданне. Хуткасць яе зменшылася, галава каметы праляцела міма, а машына ўрэзалася ў хвост.

— Ай! — ускрыкнула Святлана.

— Не бойся, — спакойна сказаў Светазар. — Гэта проста туман. Дзед казаў, што ў 1911 годзе наша Зямля таксама праляцела праз хвост каметы, і ніхто гэтага не заўважыў.

Самым цікавым было тое, што ўсё гэта адбылося ў мёртвай цішыні, бо ў прасторы без паветра гукі перадавацца не могуць.

Калі машына праляцела праз хвост каметы, Светазар са смехам сказаў:

— А ці ведаеш ты, што калі б мы ляцелі праз гэты хвост на самалёце нават па тысячы кіламетраў у гадзіну, то нам лрыйшлося б ляцець некалькі гадоў. Я сам гэта чытаў.

— Ну?! — здзівілася Святлана.

Разважаць больш не было часу. Наперадзе адна з зорак шпарка павялічвалася, зрабілася, як сонца, потым па чала расці ўсё больш і больш, нарэшце ператварылаея ў вогненную сцяну без канца ў даўжыню і шырыню.

— Назад!!! — мімаволі вырваўся крык у брата і сястры разам.

I раптоўна машына завярнулася назад і па ляцела ў процілеглы бок. А там было такое самае чорнае неба, на ім свяціліся такія самыя зоркі-кропкі, і адна з іх зараз жа пачала ператварацца ў вогненную сцяну без канца ў даўжыню і шырыню. Зноў закрычалі яны з жахам:

— Назад!

I зноў паўтарылася тое самае…

Цесна зрабілася нашым героям у сусветных прасторах — усюды яны натыкаліся на зоркі, планеты, каметы. Відаць, для фантазіі і сусвет не такі ўжо вялікі.

— На Зямлю!!! — са слязьмі закрычалі падарожнікі. I… апынуліся сярод ільдоў. Воддаль сядзеў белы мядзведзь і пільнаваў над проламкай цюленя. Холадна, няўтульна здалося тут дзецям — і яны адразу апынуліся ў нейкай гарачай пустыні. Навакол, як марскія хвалі, ішлі барханы; грабяні іх нібы дыміліся ад лёгкага ветрыку. Гарачыня страшэнная…

— Ну і падарожжа! — раззлаваўся Светазар. — Скачам, як тая блыха, і нічога добрага не бачым.

— Дзед жа казаў, што хуткасць нашай машыны такая самая, як хуткасць думкі,— зазначыла Святлана.

— А навошта нам такая хуткасць? — крычаў Светазар так, нібы Святлана была ў гэтым вінаватая. — Вунь куды немаведама чаго занесла! Лепш бы ўжо на мора занесла, чым у гэтыя пяскі.

Падзьмуў халодны ветрык — і яны ўбачылі, што барханы ператварыліся ў сапраўдныя марскія хвалі, а іхнюю машыну пачало кідаць, як трэску.

Зноў спалохаліся дзеці. Светазар, дрыжучы ад страху, пачаў супакойваць сястру:

— Чаго баішся? Хіба ты забылася, што ад нас саміх залежыць, куды нам дзецца. Захочам выбрацца на зямлю — і будзем там.

I сапраўды, яны ўжо былі на зямлі. Гэта быў маленечкі каралавы астравок у Ціхім акіяне. На ім расло некалькі какосавых пальмаў, а больш нікога і нічога не было.

— Слухай, Света, здымай хутчэй свой шлем! — крыкнуў Светазар і зняў свой. — Хутчэй, хутчэй здымай!

— Што такое? — спалохалася Святлана.

— Здымай, здымай! — падганяў Светазар і, калі яна зняла, дадаў:—Трэба нам адпачыць ад гэтых скокаў. Калі шлемы будуць на галаве, то нас бясконца будзе кідаць. А цяпер мы нават можам вылезці і пахадзіць тут.

Яны выйшлі з кабіны і з прыемнасцю распрасталі рукі і ногі. Лёгкі ветрык пяшчотна абвяваў іх твары. Мора было ціхае, на гарызонце дыміўся параход. Ен ішоў міма, з людзьмі, а дзеці заставался тут, на другім канцы свету, адны. Мімаволі прыйшла ў галаву думка: «А што, калі не ўдасца выбрацца адсюль?»

— Едзем хутчэй на радзіму! — сказала Святлана. Светазар моўчкі пайшоў да машыны. Селі на свае месцы, надзелі шлемы, глядзяць — стаіць міліцыянер і з цікавасцю ўглядаецца ў іх. А іх машына стаіць на плошчы, перад імі крамлёўская сцяна са сваімі бліскучымі зоркамі. Вакол незвычайнай машыны пачалі збірацца людзі. Зараз падыдзе міліцыянер і пачне распытваць — хто, што, адкуль, як, чаму, ды яшчэ прычэпіцца, што няма нумару сапраўднага на машыне і шафёрскіх правоў у іх. Тады ў абаіх падарожнікаў з'явілася апошняя, самая моцная думка: «Дадому!»

I машына на вачах некалькіх соцень чалавек знікла… Людзі пацерлі сабе вочы, асцярожна зірнулі на сваіх суседзяў. Ці бачыў яшчэ хто? Але ніхто першы не адважваўся сказаць, што ён бачыў такі цуд. Кожны баяўся, што з яго пачнуць смяяцца, і кожны сам сябе ўпэўніў, што яму аднаму так здалося.

Міліцыянер таксама пацёр сабе вочы, а пасля змены паспрабаваў расказачь сваім таварышам, што ён бачыў, але таварышы толькі смяяліся.

Сярод людзей, што наглядалі гэты факт, быў нават адзін ясурналіст, ён не падумаў не толькі піеаць у газету, але хоць каму-небудзь сказаць аб гэтым. Каму ахвотна выстаўляць сябе на смех?

Светазар і Святлана былі ўжо на сваей верандзе. Выйшлі з машыны, увайшлі ў пакой. Усюды было ціха, дзед драмаў у сваім крэсле. Сонца таксама свяціла ў акно, як і раней, і праменні яго як быццам былі на тым жа самым месцы.

— Колькі ж часу мы адсутнічалі? — шэптам спытала Святлана.

— Не ведаю, — адказаў Светазар, — але памятаю, што, ідучы на балкон, я зірнуў на гэты гадзіннік і ааўважыў, што было дванаццаць гадзін. А цяпер, бачыш, сем мінут пасля дванаццаці.

— Няўжо мы толькі сем мінут падарожнічалі? — усклікнула Святлана.

— Ціха, дзеда разбудзіш! — штурхануў яе Светазар. — і ездзілі мы не сем мінут, а меней: у гэтыя сем уваходзіць і той час, які пайшоў на нашу пасадку, на доўгае дзедава тлумачэнне…

— Значыцца, мы нідзе не быліі — з прыкрасцю сказала Святлана. — Значыцца, усё гэта нам толькі здалося!

— А мы зараз усё гэта праверым, — пачуўся ціхі гола с дзеда. — Раскажыце мне спачатку пра ваша падарожжа.

Унукі пачалі расказваць, спяшаючыся, перапыняючы а дно аднаго, папраўляючы, дапаўняючы тое, што другі забыўся.

Дзед слухаў надзвычай уважліва, нешта запісваў, задаваў пытанні, высвятляў усе падрабязнасці. Потым падумаў і ціха, нібы сам сабе, сказаў:

— Так, так. Правільна. Так яно і павінна было быць. Як гэта я не здагадаўся… — А затым звярнуўся да ўнукаў:— Цяпер я магу вам сказаць, ці здалося вам усё гэта, ці яно было ў сапраўднасці. Ці можа быць, каб два чалавекі бачылі ва ўсіх падрабязнасцях адзін і той самы сон? Щ можа быць, каб яны расказвалі яго так, як вы цяпер: папраўлялі, падказвалі, успаміналі, хто што казаў, што рабіў? Хіба можа другі чалавек дакладна ведаць і расказачь твой сон? Ці чулі вы калі-небудзь пра такі выпадак?

— Значыцца, ваша падарожжа вам не здалося, а было сапраўдным, — скончыў дзед.

Светазар і Святлана толькі паглядзелі адно на аднаго і паціснулі плячыма. Потым Светазар опыта ўся:

— А чаму наша падарожжа было такое недарэчнае? Чаму нас кідала ва ўсе канцы Сусвету?

— А вось чаму, — адказаў дзед. — Вы, пэўна, не раз чулі, як пра таго щ пра іншага чалавека часам гавораць, што ў яго нястрымная фантазія, куды хоча, туды і нясе яго. Такі чалавек у сваіх думках і пачуццях кідаецца ва ўсе бакі. Ён не хоча і не ўмее стрымліваць сябе. Значыцца, у першую чаргу вам трэба навучыцца стрымліваць сваю фантазію, як мы часта стрымліваем некаторыя свае жаданні, пачуцці, напрыклад, злосць. Трэба прывучыць сябе сур'ёзна думаць пра адно, а не нераскакваць з адной думкі на другую. Вядома, патрабаваць ад вас такой вытрымкі яшчэ нельга, таму я прыдумаю якое-небудзь удасканаленне ў машыне, каб яно дапамагло вам стрымліваць і правильней накіроўваць вашу фантазію.

— Гэта я крышачку-крышачку зразумець магу, — задумліва прамовіла Святлана, — а як наша падарожжа працягвалася ўсяго некалькі мінут, дык гэта ўжо зусім цуд. А вы самі заўсёды гаворыце нам, што ніякіх цудаў на свеце няма.

— Зноў ты мяне ловіш! — засмяяўся дзед. — Ну, дык я табе скажу, што і тут ніякага цуда няма.

— Няўжо?! — ускрыкнулі ўнукі разам.

— А вось паслухайце. Уявіце сабе, што вы спіце і бачыце сон: ходзіце вы па лесе і збіраеце грыбы; раптам на вас выходзіць мядзведзь; вы ўцякаеце, ён за вамі гоніцца; бяжыце вы доўга, далека, нарашце ўбачылі паляўнічага і сталі прасіць, каб ён выратаваў вас; паляўнічы здымае з плеч стрэльбу і… выстрал разбудзіў вас. Але не гэты неіснуючы выстрал, а другі, сапраўдны.

— Які?

— Ну, скажем, нехта ля ваша га акна стрэліў у варону. Ад гэтага стрэлу вы і прачнуліся. I што ж! Навука гаворыць, што ўвесь ваш сон адбыўся ў той момант, калі адбыўся стрэл. Гэта значыць, і грыбы, і мядзведаь, і паляўшчы мільганулі ў вашым мозгу толькі тады, калі пачуўся сапраўдны стрэл. Ад стрэлу пад акном вы паспелі сасніць усю гэтую доўгую гісторыю. А сон і фантазія — гэта брат і сястра, толькі брат недарэчны, а сястра — разумная.

— Гэта ты недарэчны, а я разумная, — шапнула Святлана і штурханула брата ў бок.

— Адчапіся! — злосна буркнуў Светазар.

— Светлячкі, не сварыцеся! — нібы строга ска за ў дзед, а ў самога вочы былі такія ласкавыя-ласкавыя. — Ну, дык цяпер вы бачыце, што і тут ніякага цуда няма.

— У такім разе нам усё гэта прыснілася, — упарта сказала Святлана.

— Тое, ды не тое, — усміхнуўся дзед. — Я ж вам казаў, што пра твой сон ніхто не раскажа, калі ты нікому не гаварыла пра яго, а пра тваё падарожжа можа расказачь Светазар нават больш, чым ты сама ўспомніш. Так або іначай, вам не варта дужа ламаць галаву над гэтай справай: усё зразумець вы яшчэ не здолееце. Замест таго падумайце аб тым, як зрабіць вашы падарожжы больш арганізаванымі і змястоўнымі. А для гэтага трэба спачатку падрыхтавацца, гэта значыць, прачытаць як мага больш кніг пра тое месца, якое вы захочаце пабачыць, і пра тыя факты і падзеі, якія звязаны з гэтым месца м. Калі, напрыклад, наши футбалісты едуць у Нарвегію, то яны спачатку прачытаюць усё, што можна, пра гэтую краіну. Майце на ўвазе, што няма такой фантаза, якая складалася б з элементаў, зусім не знаёмых чалавеку, як няма будынка, які быў бы складзены з нічога. Якую б вы непраўдападобную, дзікую, недарэчную фантазію ні прыдумалі, усё роўна яна будзе складацца з частак, якія вы да гэтага ведалі, бачылі, пра якія чулі, чыталі. Як і ўсюды, у прыродзе з нічога нічога не зробіш. Значыцца, каб ваша фантазія была больш цікавай і разумнай, вы спачатку павінны сабраць пабольш матэрыялу для яе.

Светазар аб не чым напружана дума ў, а затым сказаў:

— Калі гэта быў не сон, то я не разумею адной справы.

— Я кой?

— Мы ведаем, што ад вялікай хуткасці нават камяні, метэоры распаляюцца ад трэння паветра. А ў нас хуткасць большая, а мы не распаліліся.

— Правільнае пытанне, разумнае пытанне! — задаволена ска за ў дзед. — Справа ў тым, што ваша машына зроблена з фантазіту, матэрыялу, які мацней за ўсе металы на зямлі. Вы можаце самі заўважыць, што за яго нішто не чапляецца, усё слізгаецца і не трэ. Паспрабуйце стукнуць па ім малатком, і удару не будзе, бо малаток слізгане па паверхні. Не толькі паветра не будзе церці яго, але і цвёрдыя прадметы. Ваша машына можа прабіць сцяну, і нагл! ны саслізнуць і не пашкодзяць яе. Што маглі адказаць унукі свайму вучонаму дзеду? Прыходзілася верыць…

Зноў дзед заняўся работай, зноў кудысьці ездзіў, зноў прыходзілі да яго невядомыя людзі і нешта майстравалі… I зноў прыйшоў дзень, калі дзед паклікаў да сябе ўнукаў.

На балконе стаяла тая самая машына, толькі па баках яе было ўжо напісана «ФЦ-2». А ў кабінцы было рулявое кола, як у звычайным аўтамабілі. Ды ўнізе яшчэ была педаль.

— Вось вам удасканалены «Фантамабіль-2», — сказаў дзед. — Бачыце, тут ужо ёсць руль. Калі яго трымаць прама па гэтай стрэлцы, то ён не дасць вашай фантазіі занадта адхіляцца ў бакі, як было з вамі першы раз. Машына пойдзе, так сказаць, па сярэдняй дініі між вашымі думкамі. Затым вось тут, як у кожным аўтамабілі, ёсць тормаз. Націскаючы нагой гэтую педаль, вы будзеце затрымліваць і рэгуляваць хуткасць па вашаму жаданню.

— Машынай буду кіраваць я! — закрычаў Светазар, спалохаўшыся слова «вы».

— Ты, ты, — супакоіў яго дзед. — Але калі-небудзь дасі і Святлане. На гэты раз я вас адразу не пушчу ў дарогу. Вы спачатку падрыхтуйцеся, парайцеся, куды ляцець, і пачытайце кнігі. Iначай кажучы, вам трэба назапасіць гаручага, або, як кажуць шафёры, заправіцца. Ідзіце, а калі будзеце гатовы, скажаце мне.

Але не так проста было ім дагаварыцца, як адазвалася дзеду. У кожнага з іх знайшлося многа жаданняў, і ўсе гэтыя жаданні пераблыталіся і перашкаджалі адно другому.

— Я хачу ў Аўстралію! — казала Святлана.

— А я хачу ў Амерыку! — казаў Светазар.

— Тады лепш у Афрыку!

— На Паўднёвы полюс!

— На Марс!

Статыстычнае бюро Нью-Йорка зарэгістравала ў гэты дзень чаняёртага беспрацоўнага, які скончыў жыццё самагубствам. Колькі яшчэ было ў гэты дзень такіх выпадкаў — мы не ведаем.

У гаецях у фермера
А нашы «марсіяне» апусціліся на дарогу за многа соцень кіламетраў ад Нью-Йорка. Навакол была неабсяжная раўніна, засеяная пшаніцай, кукурузам. У адных месцах пасевы ішлі суцэльнымі палямі, у другіх месцах яны былі падзелены на не вялікія ўчасткі і абгароджаны калючым дротам. Суцэльныя палі належал! кампаніям прадпрыемцаў, а паасобныя ўчасткі — фермерам, будынкі якіх былі параскіданы на значнай прасторы. Падарожнікі заехалі на адну з гэтых ферм, каб адпачыць, як сказала Святлана, ад нью-йоркскай мітусні.

Дом фермера бы ў на паўтара паверха: у ніжнім, цагляным, змяшчалася жывёла, паліва і розныя гаспадарчыя прылады. На другім паверсе жылі гаспадары. Побач яшчэ было гумно, за якім быў невялікі агарод. А перад домам сад з некалькіх садовых дрэў, старых, напалову засохлых. Па ўсяму было відаць, што гаспадарка гэтая калісьці была добра ўпарадкаваная.

Насустрач выбегла шасцёра дзяцей ад чатырох да чатырнаццаці гадоў. Яны забыліся на ўсё, убачыўшы незвычайную машыну. Падышлі і бацькі — стомленая худая жанчына і сутулы чалавек гадоў пад сорак пяць. Яго доўгія дужыя рукі матляліся неяк бездапаможна, з-пад густых броваў палахліва глядзелі вочы, мяккія, добрыя, яны не адпавядалі яго магутнай постаці. Гаспадары глядзелі на прыезджых абыякава, нібы часта бачылі такіх падарожнікаў.

Светазар і Святлана адчулі сябе няёмка: чаго яны сюды заехалі? I гаспадары глядзелі на іх так, нібы задавалі гэтае ж пытанне.

— Ці можна будзе ў вас спыніцца? — спытаў Светазар, вылазячы з машыны.

— Калі ласка, — здзіўлена адказаў гаспадар. — Толькі для вас гэта будзе зусім не цікава. Трохі далей вы знойдзеце прыпынак куды лепшы, чым у нас, там зможаце падмацавацца, і машыну вашу дагледзяць.

— А нам нічога гэтага не трэба, — адказаў Светазар. — Мы проста хочам паглядзець, як добрыя людзі жывуць.

Гаcпадыня паспяшила адказаць:

— У такім разе вы не туды трапілі, дзеткі. Тут людзі не жывуць, а гібеюць.

А гаспадар сурова спытаў:

— Адкуль вы?

Да такога пытання хлопчык не падрыхтаваўся. Сумленне не дазваляла гаварыць такім людзям, што да іх у госці прыляцелі «марсіяне». Светазар павярнуўся да сястры.

— Кажы праўду — і ўсё, — адказала тая. I Светазар сказаў:

— Мы прыехалі з Савецкага Саюза. Абыякавасць і суровасць адразу зніклі з твараў гаспадароў. Замест таго з'явілася надзвычайнае здзіўленне і цікавасць.

— Якім чынам?.. Адны?.. Куды едзеце?.. — вырваліся ў іх пытанні.

— Аб гэтым доўга гаварыць, — адказаў Светазар. — А пакуль што дазвольце пасядзець у вашым садку.

— Кялі ласка, — адказала гаспадыня. — Толькі выбачайце, няма чым вас пачаставаць. Кожную хвіліну чакаем, што нас выганяць адсюль.

— Хто?

— Банкіры, гаспадары вось гэтых зямель, — хмура сказаў фермер, паказваючы рукой на неабсяжныя суцэльныя палі.— Мы ўсе ім запазычыліся так, што нашы фермы паступова пераходзяць да іх. Вось гляньце: суседні дом ужо забіты дошкамі. Цяпер і мы чакаем высялення.

— А куды вы дзенецеся? — спытала Святлана.

— Паедзем куды вочы глядзяць. Запражом каня і паедзем па свеце шукаць работы. Так дзесьці едзе цяпер наш сусед, так вандруюць на калёсах тысячы фермераў. Ды што гаварыць пра нас, — махнуў фермер рукой, — лепей вы скажыце пра сябе…

Пачуў гэтыя спрэчкі дзед і паклікаў іх да сябе.

— Вось як вы дагаварваецеся! — сказаў ён з дакорам. — Што з вамі было б, каб вы гэтак заспрачаліся ў машыне? Не забывайце, што гэта будзе ваш першы рэйс на рэканструяванай машыне. Далека вы яшчэ паспееце паездзіць, а цяпер выбірайце маршрут прасцейшы. Вам трэба спачатку папрактыкавацца на кароткіх падарожжах. Для пачатку паспрабуйце зрабіць маленькую экскурсію за дзесяць тысяч кіламетраў. Толькі што мне сказалі, што на адной з нашых зімовак у Паўночным Ледавітым акіяне, каля Чукоткі, некалькі дзён бушуе завіруха, якая не дае магчымасці даставіць туды лякарства. А без яго там чалавек памрэ. Я зараз пайду прынясу гэтае лякарства…

А што было далей, мы ўжо ведаем.

Гэтае падарожжа «светлячкам» больш спадабалася, хоць яно было не такое разнастайнае і не мела ніякіх прыгодаў. Толькі адно іх бянтэжыла — сустрэча з нашымі людзьмі.

— Мы не ведаем, як сябе трымаць у такіх выпадках, — казалі яны дзеду. — Людзі глядзяць на нас, як на цуд, хочуць распытаць нас, хто мы такія, адкуль, як мы сюды трапілі, якая ў нас машына і іншае. А мы не ведаем, што ім казаць, як сябе трымаць.

— Сапраўды, ваша становішча труднаватае, — згадзіўся дзед. — У такіх выпадках, як гэты, вам нічога не застава лася рабіць, як уцячы. А у іншых выпадках вы старайцеся рабіць так, каб не звяртаць на сябе над та вялікай увагі, каб нічым не адрозшвацца ад іншых людзей. Машыну сваю вы можаце схаваць дзе-небудзь.

— А калі хто яе забярэ? — перапыніла Святлана.

— Вы можаце паставіць яе, як звычайную машыну, у якіх-небудзь добрых, простых людзей. Апрача таго, можна ў машыну ўключыць ток, як гэта часам і робяць нашы шафёры. Тады ўжо да вашага фантамабіля ніхто не дакранецца.

— А чаму, дзядуню, вы наогул трымаеце ў сакрэце гэтае вялікае вынаходства? — спытаў Светазар. — Чаму не паведаміце аб гэтым нашым вучоным і нашаму ўраду?

— Не прыйшоў яшчэ час, дарагія мае светлячкі,— адказаў дзед. — Не ўсё яшчэ прадумана да канца, не ўсё яшчэ пра во рана, нават многа чаго я і сам яшчэ не разумею. Вы самі сваімі падарожясамі павінны даць мне матэрыял для завяршэння маёй працы. А калі я выступлю цяпер, то з мяне будуць смяяцца. Я ўжо казаў вам, што мы, да росл ыя, лятаць яшчэ не можам, нашай фантазіі для гэтага не хапае. Мы пакуль што можам пасылаць толькі дзяцей. А хто з вучоных паверыць, што дзеці гавораць навуковую праўду? Вось калі я змагу сам сесці ў машыну ды пасадзіць з сабой якога-небудзь акадэміка, тады будзе зусім іншая размова.

А пакуль што Пётр Трафімавіч Цылякоўскі падрабязна запісваў усё, што расказвалі яго ўнукі аб сваіх падарожжах. Гэтыя запісы пазней трапілі ў рукі аўтара гэтай кнігі. Аўтар разабраў іх, апрацаваў, выбраў найбольш цікавыя, надрукаваў і прапануе цяпер нашым чытачам.

III У Амерыцы

Праз некаторы час дзед паклікаў Света за ра і Святлану.

— Вось вам, мае дарагія светлячкі, шапкі для размовы з людзьмі на якой хочаце мове.

I ён паказаў на дзве іспанскія шапкі-пілоткі з двума рагамі — спераду і ззаду. На канцах рагоў блішчалі металічныя кружочкі, злучаныя двума тонкімі дратамі, як антэнай, а ў сярэдзіне шапак было прымацавана некалькі спіралей.

— Для размовы?! Шапкі?! — здзівілася Святлана.

— Наэываюцца яны шапкамі, а фактычна гэта ёсць злучэнне прыёмніка і перадатчыка. Сядайце і слухайце ўважліва, штоя вам скажу. — Унукі селі супраць дзеда, і ён пачаў: — Як мы размаўляем адзін з другім? Я вось вам гавару словы, яны ідуць у вашы вушы, вушы перадаюць гэтыя словы галаве, і там мозг успрымае іх… Што ўспрымае мозг? — раптам спытаў дзед.

— Словы, — дружна адказалі дзеці.

— А вось і не! — адказаў дзед. — Не словы, а со не іх, разумение, уяўленне та го, аб чым гаворыцца. Вуха толькі перадатчык сэнсу слоў. Глухі слоў не чуе, а калі мы нейкім чынам, мімікай, жэстамі нерадами сэнс, уяўленне, то глухі зразумее і без слоў. А калл ён не нямы, то зараз жа можа «перакласцд» гэтае разумение на словы. Напрыклад, вы паказваеце яму, каб ён зачыніў дзверы, і ён вам можа сказаць:

«Зачыніць дзверы? Зараз». Калі гэта будзе іншаземец, то ён скажа гэтыя словы на сваей мове. Значыцца, калі б мець такі перадатчык, які мог бы непаерэдна перадаваць у галаву другога сэнс вашых слоў, то вы маглі б такім чынам размаўляць з усімі народа41 Зямлі. Вы будзеце гаварыць на вашай мове, а сэнс вашых слоў будзе перадавацца непаерэдна другому: той успрыме не словы вашы, а сэнс іх і будзе адказваць ужо на сваей мове, і вы таксама непаерэдна ўспрымеце сэнс яго слоў. Будзе прыблізна такі працэс, які адбываецца пры тэлевізійных передачах: на экран без нрава до ў і без слоў (гукі і музыка гучаць асобна) перадаецца карціна, якую разумее кожны глядач, якой бы нацыі ён ні быў, і сэнс гэтай карціны кожны будзе перадаваць на сваей мове. Я знайшоў спосаб падобным чынам перадаваць другому непаерэдна і ўяўленне та го, што чалавек думае. Такім перадатчыкам і будуць вось гэтыя шапкі.

Дзед надзеў ім на галовы шапкі і пачаў размову. нукі прыслухаліся:

— Вы сказалі, што ўсё сваё вы носіце з сабой. Праўда?

— Правільна, мае мілыя светлячкі! — з вялікім задавальненнем адказаў дзед. — Я сказаў палацінску: «Усё маё нашу з сабой». Незразумелыя для вас словы да вашай свядомасці не дайшлі, а сэнс іх, які быў у маёй галаве, праз вашы шапкі дайшоў да вашай свядомасці. Значыцца, усё ў парадку. А калі вы захочаце такім самым чынам перада ць сэнс вашых слоў другому, то не забудзьцеся націснуць вось гэтую кнопку, каля левага вуха. Адыдзі, Святлана, далей, да той сцяны, націсні кнопку і скажы мне што-небудзь ціха, каб я не чуў.

Святлана адышла, націснула кнопку і нешта прашаптала. I дзед ёй адказаў:

— Ты сказала, што хочаш хутчэй ехаць. Так?

— Так, так! — закрычала Святлана і нават запляскала ў далоні.

— Ну І добра, — сказаў дзед. — А цяпер папрактыкуйцеся вы самі.— Бн утульна ўсеўся ў крэсла і задрамаў. А брат з сястрой пачалі практыкавацца.

Калі дзед прачнуўся, унукі падышлі да яго і сказал! што яны хочуць ляцець у Амерыку.

— У Амерыку? — здзівіўся дзед. — У якую Амерыку?

Цяпер ужо ўнукі здзівіліся: хіба дзед не ведае Амерыкі?

Дзед, усміхнуўшыся, зноў спытаў:

— У якую ж Амерыку?

— Ну, у гэтую самую, дзе жывуць американцы… — збянтэжана адказала Святлана.

— У Амерыцы каля дваццаці дзяржаў,— адказаў дзед, — і ўсюды жывуць американцы. Да якіх жа а меры канца ў вы хочаце?

— У Злучаныя Штаты, — адказаў Светазар.

— Так і кажыце, — павучальна сказаў дзед. — А то выходзіць, што амерыканцы-янкі заеланілі сабой усіх ініпых амерыканцаў. Дык чаму ж вы захацелі іменна ў Злучаныя Штаты?..

Дзеці пачалі тлумачыць:

— Пра Злучаныя Штаты мы вельмі многа чулі. I пішуць пра іх больш. Там многа цікавага…

— Ну, добра, паспрабуйце, — згадзіўся дзед. — Толькі падрыхтуйцеся лепш.

— Хацелася б паглядзець Нью-Йорк, — ска за ў Светазар. — Але як да яго даступіцца? Ен на востраве, а востраў увесь забудаваны небаскробамі. Куды спусціцца, — проста на вуліцу, дзе шмат людзей і машын, ці на дах небаскроба?

— Гэта ты правильна гаворыш, — пахваліў дзед. — Хоць я і не быў у Нью-Йорку, але магу параіць вам добрую мясціну для спуску. Славутую статую Свабоды ведаеце?

— Ведаем! — дружна адказалі «светлячкі».

— Дык вось, месца каля яе запушчанае, і шкога-нікога там няма. Вы там і спусціцеся. А далей можаце ехаць па вуліцах разам з усімі машынамі. Я думаю, ніхто вас чапаць не будзе: ці мала якія машыны там могуць быць? Памятайце толькі адно: не вылазьце са свайго фантамабіля, калі вакол вас неспакойна. I яшчэ вось што: хоць вы там і нядоўга будзеце, але, каплуна, прыйдзецца дзе-небудзь плаціць грошы, дык я пастараюся дастаць для вас долараў пяцьдзесят.

Ля статус Свабоды

…Праз некалькі мінут яны апусціліся ля статуі Свабоды ў Нью-Йорку. Сапраўды, тут не было людзей. Трохі далей стаялі пакгаузы, пачыналіся закапцелыя дамы. Статуя зрабіла на дзяцей надзвычайнае ўражанне: высокая, магутная… Ля падножжа статуі валяліся нейкія скрынкі, бочкі, сярод якіх і апынуліся Светазар і Святлана.

Яны агледзеліся, ці не бачыў хто, як яны апусціліся. За бочкамі гулялі некалькі хлопчыкаў, ля пакгаузаў працавалі рабочыя. Шхто з іх пакуль што не звяртаў увагі на нашых падарожнікаў, а гэта было самым галоўным.

Але калі фантамабіль пасунуўся ад берага і выехаў на вуліцу, на яго глядзелі ўжо сотні людзей, а ззаду беглі дзеці.

— Непрыемная справа, — бурчаў Светазар. — Калі гэтак усе будуць дзівіцца на нас, то нам прыйдзецца ўцякаць.

— А ты едзь следам вунь за той машынай, — параіла Святлана. — Яна едзе хутка, і нас шхто не дагоніць.

Светазар так і зрабіў. Машына паехала ў цэнтр Нью-Йорка. Па баках пачалі ўздымацца славутыя небаскробы. Зрабілася цемнавата, як гэта бывае ў калідоры ці вузкай цясніне сярод гор. Народу на вуліцы станавілася ўсё больш і больш, але — дзіўная рэч: тут мала хто звяртаў увагу на незвычайную чырвоную машыну. Кожны чалавек кудысьці спяшаўся, быў заклапочаны сваімі справамі, кожны думаў толькі аб тым, як пражыць у гэтым чалаве чым катле, што называецца Ныо-Иоркам. А машын на вуліцы было столькі, што фантамабіль губляўся сярод іх. Машыны ішлі па баках вуліцы суцэльнай масай. На скрыжаваннях яны спыняліся, каб прапусціць бака выя машыны і пешаходаў, і стаялі досыць доўга. Тады па іх можна было б ісці, як па мосце. I ўся гэтая цясніна грымела, гула, шумела так, што ў нашых падарожнікаў галопы закружыліся. I што цікавага яны маглі бачыць? Машыны, мітуслівых людзей, вітрыны раскошных магазінаў — і ўсё. Але ў адным месцы Святлана штурханула брата ў бок і сказала:

— Глядзі, глядзі!

Светазар убачыў у вітрыне спальню: ложак, к росла, люстра і іншае адпаведнае абсталяванне. На ложку пад шаўковай коўдрай спала дзяўчынка. Раптам яна павярнулася і закінула руку за галаву.

— Жывая?! — ускрыкнуў Светазар.

Так, дзяўчынка была жывая. Голад прымусіў яе «спаць» такім чынам цэлыя дні, каб звярнуць увагу публікі на спальныя рэчы фірмы Дудль І К.

Праз паўгадзіны ўсё гэта перамяшалася ў галаве і так абрыдла нашым падарожшкам, што яны з нецярпеннем чакалі, калі скончыцца гэтая «экскурсія па Нью-Йорку».

— Якая пакута тут жыць! — уздыхнула Святлана, спачуваючы ўсім гэтым людзям. — Паедзем дахаты.

— Па ч акай трохі, паспееш, — адказаў Светазар. — Мы ж яшчэ Амерыкі не бачылі.

За тое іх нехта ўжо заўважыў. У часе аднаго з прыпынкаў яны ўбачылі на тратуары маладога чалавека з вялікімі чорнымі акулярамі, які старанна фатаграфаваў іхнюю машыну. Ніякай прыемнасці ад гэтага нашы падарожнікі не адчулі, але і не спалохаліся. Калі ж пасля таго, праехаўшы некалькі вуліц, яны зноў убачылі гэтага самага чалавека, то здагадаліся, што ён спецыяльна сочыць за імі. Так яно і было. Чалавек у акулярах нарэшце падышоў да іх і з самым ветлівым, прыяцельскім выглядам пачаў нешта гаварыць. Светазар надзеў сваю шапку-перадатчык і зразумеў гаворку.

Светазар глянуў на сваю сястру, на якой таксама была на дзета ўжо шапка, і спытаў:

— Што ты скажаш на гэта?

Карэспандэнт убачыў, што яны не збіраюцца адразу згаджацца, і дадаў больш важкія довады:

— Усе фірмы і ўладальнікі новых машын плацяць нам за тое, што мы рэкламуем іх, а вы чамусьці задумваецеся. Тады я вам заплачу дваццаць пяць долараў за вашы адказы.

Светазар засмяяўся і зноў павярнуўся да сястры.

— Цікава выходзіць, — сказаў ён. — Нават зарабіць можна. Баюся толькі, што за мае адказы ён нічога не дасць. Але паспрабуем.

Светазар павярнуўся да карэспандэнта і сказаў:

— Прашу!

Карэспандэнт выняў з кішэні свой блакнот і задаў пытанне:

— Адкуль вы прыехалі? — затым, паказаўшы на прапелеры, дадаў:— Щ прыляцелі…

Карэспандэнт спалохаўся, што не паспее зрабіць сваю справу, і зноў спытаў:

— Адкуль вы?

— 3 Марса, — быў адказ.

Карэспандэнт збянтэжыўся, а людзі вакол яго засмяяліся. Карэспандэнт нахіліўся да акенца машыны і ціха сказаў:

— Даю пяцьсот долараў, скажыце праўду.

Да кабіны падышоў палісмен.

— Я і кажу праўду. Вось глядзіце, як мы паляцім дадому.

Светазар і Святлана знялі свае шапкі і надзелі шлемы. Цяпер яны ўжо не разумелі, што казаў карэспандэнт, а за ім і палісмен. Хлопчык пусціў у ход машыну і да канца нацiснуў тормаз. Фантамабіль ціха, плаўна пачаў уздьгмацца ўверх…

Публіка аслупянела. Карэспандэнт з блакнотам у адной руцэ і аўтаручкай у другой, разявіўшы рот, глядзеў угару. Палісмен замёр, падняўшы угару сваю гумавую дубінку. Гэты знак, які палісмен зрабіў мімаволі, спыніў на вуліцы ўвесь рух. Усё жывое ў гэтым раёне стаяла, задраўшы галовы ўверх. А там, пабліскваючы на сонцы, ціхенька падымалася маленькая чырвоная машына… Раптам палісмен замахаў дубінкай і крыкнуў:

— Хутчэй рассуньцеся ў бакі: зараз сюды екінецца чалавек! Адыдзіце хутчэй..

На процілеглым баку вуліцы на семдзесят восьмым паверсе небаскроба ледзь вызначалася расчыненае акно, у якім відаць была постаць чалавека. Мала хто мог бы заўважыць на такой вышыні і акно і чалавека ды яшчэ меркаваць, што той зараз скінецца. Але спрактыкаваны палісмен ведаў, што казаў, ён не раз бачыў такія «нумары». Праз момант уверсе пачуўся далёкі, але жудасны крык — і чалавек паляцеў уніз.

Карэспандэнт хуценька нацэліў на яго свой фотаапарат, зрабіў некалькі здымкаў і ўсміхнуўея ад за давал ьнення: яму ўсё ж такі пашанцавала — такія цудоўныя здымкі зрабіў! За адну такую фатаграфію з подпісам «Самагубца ў паветры» можна будзе атрымаць сотню долараў, а мо і болей. Ён нават не зірнуў туды, куды пляснуўся чалавек. Ды і іншыя людзі не надта цікавіліся гэтым здарэкнем — усе глядзелі ўгару. Але машына там раптам знікла, нібы растала ў паветры…

Светазар і Святлана бачылі, як кінуўся галавой уніз няшчасны чалавек. Яны закрычалі ад жаху…

Але скончыць ім размову не прыйшлося: з тракту на поўным хаду завярнула да іх машына. Адтуль выйшаў рухавы чалавек з партфелем і двое палісменаў. Убачыўшы іх, гаспадыня адразу загаласіла, за ёй пачалі плакаць дзеці. Гаспадар яшча больш нахмурыўся і чакаў.

— Сёння а дванаццатай гадзіне скончыўся ваш тэрмін, — пачаў чалавек, вымаючы з партфеля нейкія паперы. — Плацяжоў ад вас не паступіла. Значыцца, паводле закону, уся ваша ферма пераходзіць да банка. Вам дазваляецца запрэгчы каня і ўзяць з сабой неабходныя хатнія рэчы. Замест каня можаце ўзяць машыну не даражэй за сто долараў. Цяпер праверым вашу апісаную гаспадарку.

Пачалася праверка па спісу гаспадарчых будынкаў і інвентара. I тады яны заўважылі фантамабіль, які стаяў пад дрэвам.

— Гэта што за штука такая? — спытаў чалавек з партфелем.

— Ды вось падарожнікі заехалі да нас, — адказаў гаспадар.

— Гэтыя дзеці?

— Так.

— Вы іх ведаеце?

— Не.

Тады чалавек звярнуўся да Светазара і Святланы.

— Адкуль вы?

— 3 дому, — адказаў Светазар.

— 3 якога горада ці краіны? — настойваў чалавечак.

— А хіба я вам абавязаны адказваць? — ска за ў Светазар.

— Вядома, калі вы не жадаеце… але я хацеў…— замармытаў чалавек.

Затым ён адышоўся ўбок і, пазіраючы на падарожкікаў, з хваляваннем пачаў нешта гаварыць сваім.

Светазар напружана нацэліўся ў той бок сваёй шапачкай-перадатчыкам і пачуў урыўкі размовы.

— Ды гэта, мусіць, тыя самыя марсіяне, пра якіх толькі што перадавалі па радыё… Чаму яны сядзяць на гэтай ферме?.. Ці не затрымаць іх?..

— Ёдзем, Святлана, — сказаў Светазар, — не варта з імі звязвацца.

Яны селі ў сваю машыну, знялі шапкі і надзелі шлемы. Трое амерыканцаў хутка падышлі да іх і, размахваючы рукамі, пачалі нешта гаварыць. Але цяпер падарожнікі не маглі іх разумець. Машына шуганула ўверх, трое амерыканцаў з дзікімі крыкамі пакаціліся на зямлю; закрычала ад здзіўлення і ўся фермерская сям'я. Затым прыезджыя кінуліся ў сваю машыну і ва ўвесь дух паехалі назад.

Брат і сястра захацелі паглядзець на краіну з вышыкі, і Светазар затармазіў ход машыны. Пад Імі была ўсё тая ж бязмежная раўніна з пшаніцай і кукурузай. Усюды былі раскіданы такія самыя фермы, як тая, дзе яны толькі што былі. Часамі фермы злучаліся ў паселішчы, якія нагадвалі нашы мястэчкі. Сям-там былі гарады з фабрычнымі комінамі. Праз некаторы час наперадзе заблішчала шырокая рака.

— Місісіпі! — упэўнена сказала Святлана.

Яны накіраваліся ўверх па рацэ. Па ёй у верх і ўніз плыло шмат пара хода ў. Па берагах многа гарадоў з фабрыкамі і заводамі.

Ці зварочваў хто-небудзь увагу на незвычайны самалёт? Здаецца, не. Невялікая кропка ў паветры была такой звычайнай з'явай, што нікому не прыходзіла у галаву прыглядацца да яе.

Вось наперадзе паказаўся вялікі горад з цэлым лесам фабричных комінаў. Ея стаяў на тым месцы, дзе ў Місісіпі ўлівалася прытока Агайо. Спускацца ў горад падарожнікі не збіраліся: куды там дзенешся, што там будзеш рабіць?

Як толькі яны праляцелі праз горад, то заўважылі, што ім насустрач ляіхіць самалёт, ляціць ирама, шбы жадаючы сутыкнуцца. Светазар трохі адхіліўся ўбок, але тут заўважыў, што зусім блізка яго даганяе другі самалёт. Затым прайшоў день ад трэцяга самалёта зверху.

— Заўважылі, зацікавіліся, — прабурчаў Светазар і адпусціў педаль.

Машына зараз жа знікла з вачэй амерыканцаў.

Калі Светазар прыпыніўся, яны былі над Скалістымі гарамі. Унізе, сярод дзікага награмаджэння скал, відаць была зялёная даліна, а ў ёй нібы дымы ад вогнішчаў.

— Іелаўстонскі! Нацыянальны парк! — абвясціў Светазар.

— Ведаю і без цябе, — адказала Святлана. Гэты цудоўны куток прыроды са праўды ведае ўвесь свет. Нідзе няма столькі гейзераў, колькі тут. Ды яшчэ самых незвычайных і разнастайных. I расліннасць тут захавалася рэдкая і каштоўная, а разам з ёю і жывёла. Нездарма гэты куток абвешчаны Нацыянальным паркам, па нашаму, Дзяржаўным запаведнікам.

Але як агледзець яго? Там, мусіць, усё захавалася ў першабытным стане, як стварыла прырода. Ці можна ездзіць там на сваім фантамабілі, ці трэба схаваць яго дзе-небудзь? А калі схаваеш, то можаш потым і не знайсцi, або хто-небудзь другі знойдзе. Такія пытанні былі ў нашых «светлячкоў», пакуль яны прыглядаліся, дзе б апусціцца.

— А ну вас к ліху! — вылаяўся Светазар, надзеў шлем і…

I зноў дзесяткі людзей засталіся стаяць з задранымі галовамі, не верачы сваім вачам. I зноў паляцелі ва ўсе бакі тэлеграмы аб таемных падарожніках…

За некалькі год перад гэтым газеты Злучаных Штатаў Амерыкі хвалявалі насельніцтва апісаннем таемных з'яў. Самым сур'ёзным чынам гаварылася, што над іх краінай час ад часу лётаюць нейкія «талеркі». Што гэта за талеркі, адкуль яны з'явіліся, які след пакідаюць, куды яны дзяюцца, хто іх бачыў зблізку — на ўсё гэта пэўных адказаў не было. Не было, напрыклад, чуваць, каб гэтая та лерка звалілася каму-небудзь на галаву або хоць у полі. Не ведалі пэўна, якую велічыню мелі гэтыя талеркі ці нават «талера чкі», як іх яшчэ называлі. Ці яны былі сапраўды маленькімі, ці яны здаваліся такімі з вялікай вышыні — невядома. Паколькі самі талеркі лётаць туды і сюды не могуць, выказваліся меркаванні, што нехта іх пускае. Але хто і дзеля чаго…

Таксама і цяпер амерыканскія газеты паднялі шум вакол таемных пасланцоў не то з Марса, не то з Савецкага Саюза. На гэты раз справа здавалася ўжо больш праўдападобнай, бо з'явіліся нават здымкі таемнай машыны і пасланцоў.

Вось чаму нашы падарожнікі ў першую чаргу чулі словы: «Гэта, мусіць, тыя самыя…»

Светазар і Святлана разумел! што азначаюдь словы, але не ўяўлялі сапраўднага становішча. Перш чым вяртацца дадому, яны захацелі пагасцяваць у каго-небудзь з неграў.

Падзеі ў Рыме
У ніжнім цячэвні Місісіпі, на беразе ракі, стаяў гарадок Рым (амерыканцы вельмі любяць даваць сваім гарадам гучныя назвы). Мы б назвал! гэты Рым заняпалым мястэчкам. У цэнтры яго было некалькі ўстаноў, банк мясцовага багацея «Джон Пуд і К°», аптэка, пошта і дзесятак крам. А на вокал былі хаціны неграў. Уся гэтая мясцовасць была занята баваўнянымі плантацыямі, і негры былі асноўнымі рабочымі на іх. Як і дзвесце гадоў назад, працавалі яны на панскіх плантацыях ад цямна да цямна, атрымлівалі грашы і жылі ў хацінах, па-будаваных з дошак ад скрынак і іншых падобных матэрыялаў.

У часе паўдзённага перапынку да такога вось мястэчка і над'ехала дзівосная чырвоная машына. Яна сітынілася ля адной з негрыцянскіх хацін. Насустрач выйшлі здзіўленыя гаспадары, і хутка сабралася многа суседзяў. Светазар і Святлана былі ўпэўнены, што людзі дзівяцца на іх фантамабіль, а ў сапраўднасці яны дзівіліся на пасажыраў.

— Можна ў вас спыніцца? — спытаў Светазар, выйшаўшы з машыны разам з сястрой.

— Спыніцца?.. У нас? — збянтэжыліся гаспадары. — Навошта вам у нас спыняцца? Крыху далей ёсць атэль.

— А мы хочам з вамі пазнаёміцца, — весела сказала Святлана, падыходзячы да пяцігадовага хлапчука, чорнага, кучаравага, з белымі вачыма і зубамі. Але той адскочыў ад дзяўчынкі так, нібы яна ха цела яго ўкусіць.

— Вельмі дзякуем, што вы не цураецеся нас, — сказала з па клонам старая негрыцянка. — Але просім не заходзіць да нас.

— Чаму? — спыталі Светазар і Святлана разам.

— Відаць, вы не тутэйшыя, калі не ведаеце нашых законаў. Мы не маем права быць разам з вамі, ды і вам будзе непрыемнасць, калі вы будзеце з намі па-свойску. Вы ж белыя, а мы чорныя, — з горкай усмешкай скончыла жанчына.

— Нас гэта не датычыцца, мы — савецкія! — з гонарам адкаэаў Светазар.

— Савецкія?! Няўжо? — загаманілі людзі, і чорныя твары іх, здавалася, пасвятлелі ад радаснага хвалявання.

Святлана штурхнула брата ў бок:

— Навошта ты сказаў? Цяпер усюды загамоняць і не дадуць нам спакою.

— Нічога! — адказаў Светазар, а затым звярнуўся да гаспадароў:— Можа, дазволіце зайсці ў вашу хату?

— Не можам вам забараніць, — схілілі галовы гаспадары…

Першы раз у сваім жыцці бачылі тутэйшыя жыхары белых гасцей у негрыцянскай хаціне. таму навакол хутка сабраўся натоўп разявакаў. Вестка аб такім незвычайным здарэнні дайшла і да цэнтра Рыма. Першым зацікавіўся крамнік Джэб, здаравенны дзядэька ў клятчастай камізэльцы. Ен нават не паверыў, што на свеце могуць быць такія выпадкі, і пайшоў праверыць. Ён здалёк заўважыў чырвоную машыну, а калі падышоў бліжэй, то пачаў хадзіць вакол яе, паціскаючы плячыма. Потым накіраваўся да хацінкі. Негры шарахнуліся ўбок, прапускаючы яго. Прасунуўшы галаву ў дзверы, Джэб крыкнуў:

— Гэй, джэнтльмены, чаго вы забраліся ў гэтую нару? Хіба для вас у Рыме не знойдзецца пачэснага. месца? Хіба вы не ведаеце, што ганьбіце нас, янкі, сваім прыяцельствам з чорнымі?

Гаспадары глядзелі то на сваіх гасцей, то на Джэба і дрыжалі ад страху.

— Не ваша справа! — пачуўся ў адказ звонкі голас Светазара.

Джэб прыгледзеўся ў змроку і ўсклікнуў:

— Тысяча чарцей! Ды гэта ж дзед! Белыя дзеці ў чорнай нары! Выходзьце хутчэй, рабяткі. А вы, — звярнуўся ён да гаспадароў,— будзеце адказваць за тое, што завалаклі сюды белых дзяцей.

Негрыцянка загаласіла, муж яе стаў прасіць сваіх незвычайных гасцей, каб яны ішлі.

— Калі ласка, просім вас. Вы нас загубіце. Вы не ведаеце нашых парадкаў. Мілыя дзеткі, ідзіце, ідзіце хутчэй…

— Хадзем! — шапнула Святлана. — Хіба ты не чытаў пра тутэйшыя парадкі?

— Чытаць — адно, а бачыць сваімі вачыма — другое, — адказаў Светазар і пайшоў з хаты, апусціўшы галаву, шбы зрабіў нешта нядобрае.

Джэб сустрэў яго з радасцю, як знаёмага. Пляснуушы Светазара па плячы, ён сказаў:

— Ты як сюды трапіў, хлапчына? Ды яшчэ з дзяўчынкай. Мусіць, яны вас зацягнулі да сябе? Мусіць, надумаліся з вамі зрабіць што-небудзь дрэннае?

Светазар адхіліўся ад яго прыяцельскіх абдымкаў і сурова сказаў:

— Мы самі заехалі да іх у госці. Вы не маеце права ўмешвацца.

— У госці?! — ускрыкнуў Джэб, нават адхіснуўшыся ад здзіўлення. — Вы, белыя, ды ў госці да чорных?..

Каля машыны тым часам сабралася дзесяткі два такіх джэбаў. Зацікаўленыя, здзіўленыя, усхваляваныя, яны чакалі тлумачэння ад свайго таварыша.

— Чуеце? — усклікнуў той. — Гэтыя белыя дзеці прыехалі «ў госці» да чорных ды яшчэ кажуць, што мы не маем права ўмешвацца ў гэтую справу.

— Адкуль яны ўзяліся, калі не ведаюць нашых парадкаў? — крыкнуў адэін з джэбаў.— Адкуль вы?

— 3 Месяца, — спакойна адказаў Светазар, праціскаючыся да сваей машыны. Напалоханая Святлана моцна трымалася за яго руку. Але джэбы за га ради л і ім да рогу.

— Ты не жартун, а кажы праўду, — казаў адзін.

— Калі вы добраахвотна сябруеце з неграмі,— казаў другі,— то мы маем права пакараць вас за тое, што ганьбіце нашу расу.

— Прапусціце, — цвёрда ска за ў Светазар. — Мы не на судзе і не аба вязаны вам адказваць.

Спакойная ўпэўненасць хлопчыка зрабіла ўражанне на джэбаў, і яны прапусцілі дзяцей да машыны. Але на свае словы савецкія дзеці атрымалі такі адказ, які заледзяніў іх. Адказ быў такі:

— Калі вы не на судзе, то вашы прыяцелі зараз жа могуць апынуцца перад судом Лінча.

Пачуўшы страшнае слова «лінч», негры замітусіліся, пабеглі прэч, жанчыны і дзеці заплакалі… Гатовы былі заплакаць і Светазар са Святланай. Яны таксама добра ведалі гэтае слова. Яны выразна ўявілі сабе, што можа тут быць, калі яны пакінуць гэты Рым. Гэтыя дзікія джэбы могуць павесіць хоць каго з тутэйшых неграў, і нічога за гэта ім не будзе. А брат і сястра будуць лічыць вінаватымі сябе за смерць няшчасных негра ў. Ці можна што-небудзь зрабіць, каб не дапусціць такой бяды? Святлана не вытрымала і сказала:

— Гэтыя людзі зусім не вінаватыя, што мы да іх заехалі. Чаму вы пагражаеце ім Лінчам?

Джэбы зарагаталі, і першы з іх сказаў:

— Калі вы над'едзеце да нас, пакажаце машыну, раскажаце пра сябе, то мы не будзем чапаць вашых неграў.

— Добра, дазвольце толькі сесці,— згадзіўся Светазар.

Іх прапусцілі. Яны селі, надзелі свае шлемы, і Светазар весела сказаў:

— Ну, цяпер мы ім пакажам!

Машына паднялася на вышыню чалавечага росту і начала кружыць над галовамі джэбаў. У аднаго сариала капялюш, другого зачапіла колам. 3 крыкамі жаху паваліліся яны на зямлю, а за імі апусцілася машына і кружылася таксама, пагражаючы змясіць іх усіх у кашу… Затым машына рванулася ўверх і знікла.

На бераэе Мексіканскага заліва
Яны зноў павольна паляцелі на поўдзень над раўнінамі Місісіпі. Неабсяжныя прасторы былі заняты баваўнянымі плантацыямі. Калі па дарозе ім трапіўся яшчэ адзін гарадок, Светазар са смехам сказаў:

— Гэта, мусіць, Парыж!..

— Мексіканскі заліў,— ласпяшыла пахваліцца сваімі ведамі Святлана.

— Правільна! — пахваліў Светазар. — А які горад вунь там, дзе канчаецца рака?

— Новы Арлеан.

Горад дыміўся не столькі комінамі фабрык і завода, колькі трубамі параходаў.

— У горад не паляцім, — сказала Святлана.

— Няма чаго там рабіць, толькі адны непрыемнасці будуць.

Машына завярнулася налева і паляцела ўздоўж берага. А бераг быў такі цудоўны. Усюды зеляніна, асабліва вызначаліся пальмы. Сам бераг нізкі, пясчаны, скрозь бялеюцца прыгожыя дачы. I безліч народу на беразе.

— Вось дзе пабыць бы, пакупацца, — сказала Святлана.

— Паспрабуем, — адказаў Светазар.

Машына апусщлася на адну з дарог, якія ішлі ўздоўж берага. Некалькі дзесяткаў чалавек былі нэпалоханы і здзіўлены такой з'явай, але Светазар шпарка паехаў наперед, сведкі засталіся ззаду, і далей ужо людзі маглі звярнуць увагу толькі на нейкі «навамодны» аўтамабільчык — і больш нічога.

Дзе ж прыпышцца? Два разы яны спыняліся ў простых людзей, і кожны раз былі непрыемнасці. Ці не спыніцца цяпер сярод паноў? Можа, іх не здзівіш арыгінальнай машынай. I падарожнікі пад'ехалі да багатага прыбяражнагв атэля.

Іх сустрэлі слугі і прапанавалі паставіць машыну ў гараж.

— Што ты робіш? — зашаптала Святлана. — Мы ж не выберамся адсюль.

— А ты задзяры нос, як вялікая пані, і табе ніхто не адважыцца перашкаджаць, — сказаў брат. Ен папрасіў, каб машыну не зачынялі, а паставілі пад паветкай. — Каб нам лягчэй было ўцякаць, — шапнуў ён на вуха сястры.

Потым яны зайшлі ў нейкае памяшканне і селі за асобны столік на верандзе, адкуль відаць былі мора і пляж.

— Каб не падумалі, што мы простыл людзі,— сказаў Светазар, — давай выдумляць самыя панскія травы.

— Я хачу маромсанага, — сказала Святлана.

— Што ты, што ты! — замахаў рукамі Светазар. — Гэта ж самая простая рэч. Калі мы будзем закаэваць такія стравы, то нас палічаць за бедных І прагоняць у шыю.

— Добры дзень, маладыя людзі! — пачуўся голас за суседшм столікам.

Брат і сястра аж падскочылі, нібы дакрануліся да электрычнасці.

Тады да іх падсеў чалавек гадоў за сорак, з вясёлым і л агодным круглым тварам.

— Я так і думаў, што вы з Савецкага Саюза, — сказаў чалавек. — Жывучы на чужыне, сэрцам пачуеш свайго чалавека.

— А вы… вы… — прамовілі ашаломленыя Светазар і Святлана.

— Я савецкі консул у Новым Арлеане, — ласкава сказаў чалавек. — Дарэмна вы не звярнуліся да мяне. Мой абавязак — дапамагаць сваім. А тут вам, я думаю, не вельмі зручна. Паглядзіце, што робіцца вакол вашай машыны. — Усе трое паглядзелі ў той бок і ўбачылі каля яе цэлы натоўп разявак. — А машына вельмі цікавая, арыгінальная, — казаў далей чалавек, — мусіць, такой і ў Амерыцы няма. Глядзіце, як яны разглядаюць, фатаграфуюць яе. Вы ўпэўнены, што ніякага сакрзту яны не адкрыюць?

— 3 выгляд у не адкрыюць, — адказаў Светазар.

— А ці падумалі вы, што можа быць і горш? — таямніча прашаптаў чалавек, падсунуўшыся бліжэй. — Яны могуць украсці яе, каб пераняць усе сакрэты. Ад капіталістаў усяго можна чакаць, я іх добра ведаю.

— Калі яны ўкрадуць, — засмяяўся Светазар, — то ім самім горш будзе: машына… можа ўзарвацца і загубіць цэлы горад.

— Я гэта ведаю, — спакойна адказаў консул, — і баюся не та го, што яны адкрыюць наш сакрэт, а таго, што могуць знішчыць каштоўную рэч і за губіць тысячы невінаватых людзей. Таму я прапаную вам спыніцца ў нашым консульстве — спакайней і выгадней будзе.

Ён даў знак афіцыянту і коратка сказаў:

— Рахунак!

— Шэсцьдзесят шэсць долараў,— сказаў афіцыянт, падаючы квіток.

— А ў нас толькі пяцьдзесят! — усклікнула Святлана і зараз жа ўбачыла грозны позірк брата, ды яшчэ адчула штуршок нагой. Яна зразумела, што яе словы былі недарэчы, і пачырванела.

А консул узяў рахунак і выняў з кішэні грошы.

— Вы што думаеце рабіць? — спытаў Светазар.

— Заплаціць, вядома, — адказаў консул, адлічваючы грошы.

— Не трэба, не трэба! — занепакоіўся Светазар. — Нам не хапае толькі шаснаццаці долараў. Калі вы такі ласкавы, то пазычце іх. Мы вам зараз жа адашлём.

— Вам не трэба непакоіцца, — мякка сказаў консул.

Хлопчык і дзяўчынка адчулі ўдзячнасць да консула.

— Ну, дык паедзем у консульства, — сказаў чалавек, уетаючы з крэсла.

Светазар зірнуў на сястру.

— Як ты думаеш?

— Не ведаю, — адказала яна. — Адпачыць крыху хацелася б. — Святлана няпэўна паглядзела на брата.

Консул падхапіў яе пад руку і шчыра сказаў:

— Едзем, едзем, у Новым Арлеане цікавей, чым тут. Я вам пакажу горад. Вы там сустрэнецеся з нашай калоніяй. У нас там куток Савецкага Саюза. Там з жанчынамі і дзецьмі вы будзеце, як дома. Адтуль вам лепей будзе рабіць экскурсіі. Вы можаце пакінуць машыну дома, а на вас адных ніхто не будзе звяртаць увагі. Вам не будуць перашкаджаць, як цяпер. Адтуль нашлем прывітанне на Радзіму.

Яны пайшлі да машыны.

— А вы можаце ўзяць з сабой пасажыра? — спытаў консул, зірнуўшы ў кузаў.

Там, замест сядзенняў для пасажыраў, былі нейкія трубкі, шчыты, ручкі. Але ў крайнім выпадку чалавек непатрабавальны сяк-так уціснуцца мог бы. Гэта адразу заўважыў консул і сказаў:

— Калі дазволіце, я магу і тут прытуліцца. Ехаць жа доўга не прыйдзецца.

Гаспадары машыны збянтэжана паглядзелі адно на аднаго, не ведаючы, што сказаць.

— У чым справа? — перапытаў консул. Светазар адказаў:

— Бачыце, на трэцяга пасажыра машына не раз.

— Што вы кажаце! — засмяяўся консул, — Ваша машына можа, як маланка, насіцца па ўсяму свету, а вы гаворыце, што яна не возьме трэцяга чалавека!

Цяпер ужо здзівіліся Светазар і Святлана.

— Адкуль вы ведаеце? — ускрыкнулі яны разам. Консул палажыў адну руку на плячо Светазару, а другую на плячо Святлане і з жартаўлівым дакорам сказаў:

— Эх вы, нездагадлівыя! Каму ж тады ведаць дзяржаўныя сакрэты, калі не афіцыйным прадстаўнікам дзяржавы? Мы тут павінны ведаць усё, каб даць адпор капіталістам.

Гэтыя словы яшчэ больш здзівілі брата і сястру: яны ж добра памяталі словы дзеда, што аб яго вынаходніцтве пакуль што ніхто, нават свая дзяржава, не ведае. Адкуль жа гэты консул ведае?..

— Выбачайце, — ска за ў Светазар, — нам з сястрой трэба параіцца. — Яны адышліся ўбок і зашанталіся. — Што ты скажаш? — спытаў Светазар.

— Дзіўлюся: ніхто на свеце не ведае, а ён адкуль ведае?

— Значыцца, тут нешта такое ёсць.

— Не паедзем з ім!

Калі Светазар сказаў аб гэтым консулу, той раззлаваўся і адразу змяніў свой выгляд. Уся ласкавасць, весялосць, зычлівасць яго зніклі. Ен нахіліўся да іх і прасіпеў:

— У такім разе я вас прымушу. Зараз паклічу паліцыю і скажу, што вы ў мяне ўзялі грошы і не хочаце аддаваць… Разумееце, што з гэтага можа быць?

Вочы Света за ра загарэліся агнём, Святлана так абурылася, што нават забылася на страх. Яна пацягнула брата за рукаў і ціхенька шапнула:

— Возьмем яго і завязём куды-небудзь.

— Правільна, Святланка, — сказаў Светазар і павярнуўся да «консула».

— Добра. Мы яавязём вас, куды скажаце. Сядайце.

Вакол іх тым часам сабраліся бадай-што ўсе курортнікі. Адразу знайшліся такія, што ўжо чулі пра таемных дзяцей, нават бачылі фотаздымкі. Па ўсім пляжы ііайшла гамонка, што гэта — «тыя самыя». Як з-пад зямлі выраслі дзесяткі фатографаў…

Чырвоная машына кранулася з месца і павольна паехала праз пляж да берага. Людзі расступіліся, даючы дарогу, і стварылі нібы калідор. Толькі канец гэтага калідора ад мора быў няўстойлівы, бо там не ведалі, у які бок паверне машына, на права ці налева. Але яна паку ль што не паварочвала ні налева, ні на права, а ішла проста у мора.

Усё бліжэй і бліжэй пасоўвалася яна да вады. Вось пнрэднія колы ўжо ў вадзе… вось ужо і заднія ў вадзе… Мёртвая щшыня стаяла на пляжы. Народ з недаўменнем глядзеў услед машыне, дзівіўся І ўсё чакаў, калі яна паверне ўбок. А яна ішла і ішла ўсё наперад. Можа, яна паплыве? Але вось ужо яна пагрузілася да палавіны… вось ужо вытыркаецца толькі край кабінкі… I нарэшце на вадзе засталіся толькі хвалі.

Тысячы людзей закрычалі ад здзіўлення і жаху. Пачуліся паліцэйскія свісткі. Шмат лодак кінулася ўслед за машынай. Затрашчалі маторныя катэры.

…Калі «консул» убачыў, што такое з ім адбываецца, ён пачаў крычаць, стукаць у акенца, якое аддзяляла яго ад кабінкі, затым стаў ламаць дзверы. А вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Тады ён выхапіў рэвальвер і стаў ім біць у шкло. Але ніякага знаку на шкле не было. Света чар на момент азірнуўся, і тады «консул» нацэліў рэвальвер на яго. Хлопчык крыху ўсміхнуўся і спакойна адвярнуўся. Правакатар у роспачы хацеў быў стрэліць яму ў галаву, але яго спышла думка, што сам ён усё роўна не выберацца з машыны. Аднак калі ён убачыў, што ўжо ўся машына ў вадзе і што яна ідзе ўсё глыбей і глыбей, то страціў здольнасць разважаць і выстраліў.

Хлопчык і дзяўчынка павярнуліся да яго і засмяяліся, а куля, адскочыўшы ад шкла, стукнула права катару ў вуха. Услед за тым шпіён адчуў, што нешта цёплае цячэ яму за каўнер.

Тады ён страціў увесь свой запал і застаўся сядзець, разявіўшы рот і вылупіўшы вочы.

А ля акна праплывалі рыбы, хісталіся падводныя расліны. Зацікавілася імі акула і некаторы час плыла побач, прымяраючы сваю зубастую зяпу да акенца. А вось ляжыць карабель, аблеплены водараслямі і ракавінкамі.

Светазар паехаў у мора так сабе, для цікавасці, каб уразіць публіку. Цяпер ён захацеў перайсці на «звычайны ход» — выскачыць з вады і пераляцець на які-небудзь востраў на акіяне. Ен адпусціў тормаз. Машына паднялася з вады зусім павольна, але над вадой падняцца не магла. Яна толькі наплыла наперад з хуткасцю катэра. У такім стане яе ўжо маглі дагнаць не толькі самалёты, але і мінаносцы. Добра яшчэ, што яны былі далека ад берага і пакуль іх ніхто не бачыў.

— Чаго ты паўзеш па вадзе? — казала Святлана. — Нас жа зловяць. Давай поуиы ход.

— А ты давай больш гаручага! — сярдзіта сказаў Светазар. — Машына хутчэй не ідзе.

— Са пса вала ся?! — з жахам крыкнула Святлана.

— Калі ідзе, то яшчэ не сапсавалася, — адказаў Светазар. — А справа ў тым, што ў нас павялічыўся груз, на які нашы сілы не разлічаны. Што цяпер рабіць, не ведаю. Выкінуць яго ў мора, ці што?

— Як гэта мы будзем тапіць чалавека? — уздрыганулася дзяўчынка. — Даедзем дакуль-небудзь і выпусцім на бераг ці на які карабель.

— Не хацелася б мне адпускаць правакатара без пака рання, але шчога не зробіш, паедзем, пакуль можна, — неахвотна згадзіўся Светазар.

I яны паехалі на паўднёвы ўсход, як звычайныя пасажыры на звычайным катэры. Якім марудным і нудным здавалася цяпер падарожжа!

— Можа, нам дні і тыдні прыйдзецца ехаць, — хвалявалася Святлана.

Светазар таксама быў незадаволены, нахмураны.

— Наперадзе павінны быць Антыльскія астравы, — ска за ў ён. — Можна будзе высадзіць на якую-небудзь скалу.

Паказаўся карабель, які ішоў насустрач.

— А каб здаць яго на карабель? — прапанавала Святлана.

— У такім разе, лепш высадзіць яго ў ваду перад носам у карабля, — ужо весялей ска за ў Светазар і, павярнуўшыся, спытаў у пасажыра — Плаваць умеете?

— А што?

— Мы вас высадзім перад караблём.

— Чаму ж не пад'ехаць да самага карабля? — засупярэчыў правакатар. — А калі яны не ўбачаць мяне, не возьмуць…

— Гэта не наша справа, — сурова сказаў хлопчык. — Рыхтуйцеся!

I калі карабель быў за метраў пяцьсот, Светазар націснуў кнопку і адчыніў дзверы.

Але зноў бяда: дзядзька ніяк не мог адважыцца сам лезці ў ваду. Светазар раззлаваўся і крыкнуў:

— Вылазьце! А то апушчуся ў ваду! — Правакатар, войкаючы, выпаўз з машыны. Дзверы зачыніліся. — Шкада будзе, калі карабель падбярэ яго! — сказаў Светазар і даў поўны ход…

Праз мінуту яны былі дома і расказвалі дзеду пра свае прыгоды. Дзед, як заўсёды, слухаў вельмі ўважліва, распытваў усе падрабязнасці, запісваў у свой сшытак.

— Вельмі рызыкоўная справа, — задуменна гаварыў ён. — Магла здарыцца бяда, і я ў гэтым вінаваты. Калі вас адлучыць ад машыны, то вы застаяцеся бездапаможнымі. А гэта вельмі рызыкоўна.

— Усё роўна ніхто без нас не справіцца з машынай, — сказаў Светазар, — значыцца, кожны будзе вымушаны звярнуцца да нас, каб мы паказалі, як кіраваць. Ну, а калі мы сядзем, то ўсё скончана.

— Яно так, — сказа ў дзед, — але ўсё гэта патрабуе ад вас надзвычайнай смеласці, кемлівасці, вытрыманасці і іншых падобных якасцей, якіх патрабаваць ад дзяцей мы не маем права.

— На тое мы камсамольцы і піянеры, каб умець перамагаць усе перашкоды! — з гонарам сказаў Светазар.

— А я больш не жадаю перамагаць такія перашкоды! — сказала Святлана. — Нічога цікавага там няма, адна нуда і непрыемнасці.

— Тады я паехаў бы са Святаславам. Можна? — спытаў у дзеда Светазар.

— Калі ты ўпэўнены, што ён не падвядзе, то я нічога супраць не маю, — адказаў дзед. — А Святлане важдацца з рознымі правакатарамі сапраўды не падыходзіць.

— А адкуль гэты правакатар ведаў пра нас і пра нашу машыну? — спытала Святлана.

— Ды вы ж самі паказвалі там свае фокусы, — сказаў дзед. — Мусіць, праз гадзіну ўжо ведалі ўсе тыя, хто павінен гэтым цікавіцца. Усётакі добра выкруціліся, малайцы! А з усяго вашага падарожжа я раблю галоўны вывад, што самая складаная справа для вас — схаваць сваю машыну, каб яна не трапіла ў чужыя рукі. Праўда, ні адчыніць яе, ні паламаць, нават спаліць яе ніхто не здолее, але ўсё ж такі пакідаць яе небяспечна. Прыйдзецца падумаць, ці нельга будзе дапамагчы гэтай справе.

IV На Месяцы

— Дзядуню, ці ёсць людзі на іншых планетах? Пётр Трафімавіч пры ж муры. у вочы і хітравата сказаў:

— Гэта называецца — пытанне ў лоб. Але адказаць адразу на гэтае пытанне нельга. Навука звычайна ставіць пытанне так: ці ёсць на іншых планетах жывыя істоты? А якія яны будуць — ці падобныя на чарвяка, ці на чалавека — гэтага ніхто не можа сказаць. Можна ўсяляк меркаваць, і пісьменнікі ў сваей фантазіі мяркуюць, як хто хоча. Вы чыталі кнігу Аляксея Талстога «Аэліта» або Герберта Уэлса «Барацьба светаў»?

— Чыталі,— дружна адказалі «светлячкі».

— Вось вы і бачыце, як непадобна адзін да другого ўяўляюць пісьменнікі, напрыклад, жыхароў Марса. Вы будзеце першымі людзьмі, якія могуць убачыць марсіян у сапраўднасыД.

— А страшна туды ляцець… — сказала Святлана і нават сцепа пула плячыма, нібы ёй зрабілася хода дна.

— Калі не хочаш, можаш і не ляцець, — зняважліва скаэаў Светазар. — А ўсё-такі, дзядуню, нам трэба ведаць, як глядзіць кавука на гэтае пытанне.

— Вядома, трэба ведаць, — кіўнуў галавой дзед. — Вы спачатку павінны прачытаць як мага больш кніг, а пакуль што я магу вам зрабіць некалькі агульных заўваг. Навука даведалася, што вядомыя нам планеты, зоркі, каметы складаюцца з такой самай матэрыі, якая ёсць і на Зямлі. Толькі злучэнні і прапорцыі элементаў могуць быць розным!. Таксама розная бывае і тэмпература, напрыклад: на Меркурыі чатырыста трынаццаць градусаў гарачыні, а на Нептуне — сто восемдзесят градусаў марозу. Які ж вывад можна адсюль зрабіць?

Задаўшы гэтае пытанне, дзед не чакаў ад сваіх «светлячкоў» адказу, таму быў вельмі задаволены, калі Светазар ска за ў:

— Я так думаю: дэе якія будуць умовы, там такія будуць і жывыя істоты. Калі на якой планеце будуць акурат такія самыя ўмовы, як на Зямлі, то там могуць быць такія самыя людзі, як мы.

— А калі ўмовы інакшыя? — задала яму пытанне Святлана.

— То і жывыя істоты будуць інакшыя, — упэўнена адказаў Светазар.

— Вельмі добра разважаеш, — пахваліў дзед. — Навука так і гаворыць: усё жывое адпавядае той прыродзе, у якой яно жыве, а я гатоў дапусціць, што сярод мільярдаў такіх сонцаў, як наша, можа знайсціся і такое, вакол якога круціцца і такая самая планета, як наша Зямля, на такой самай адлегласці, такой самай велічыні, з такой самай арбітай і рухам, з такім самым нахілам восі, з такім самым паветрам і гэтак далей. Фантазія ўсё гэта ўявіць можа, значыцца, вы ўсё гэта можаце пабачыць на яве. Я вам прапаную такі маршрут: спачатку Месяц, потым Марс, а затым ужо шукаць акурат такую самую планету, як наша Зямля. Добра знаёмцеся з нашай Галактыкай, я вам дам адпаведныя кнігі.

— На Месяц! На Месяц! — запляскала ў далоні Святлана.

Галактика — эгрупаванне мільярдаў сонцаў 1 іншых нябесных цел, сярод якіх энаходзімся І мы са евадм Сонцам.

У мёртвым царстве
— Глядзі, спыніся на граніцы паміж Зямлёй і Месяцам, — некалькі разоў напамінала Святлана.

— Ды ведаю! Чаго лезеш? — элаваў Светазар. На дзвесце семдзесят чацвёртай тысячы кіламетраў Светазар прыпыніў машыну. Тут была тая самая мяжа, дзе ні Зямля, ні Месяц не маглі перацягнуць прадмет на свой бок.

Дзеці знялі шлемы, машына страціла рухавую сілу і засталася на месцы, нікуды не падаючы. Светазар узяў сястру за руку, прыпадняў угару і пусціў. Па прывычцы яна крыкнула «ай», але ўніз не звалілася і засталася ў паветры. Каб сесці на свае месца, яна павінна была чапляцца за сценка кабіны, а Светазар смяяўся. Тады яна яго штурханула ўверх, і ён таксама павіс у паветры. Потым яны бралі розны я рэчы і ставілі іх у паветры, жартавалі, цешыліся.

Такім чинам, яны «адсвяткавалі» пераход праз граніцу і накіраваліся далей. А Месяц перад імі хутка павялічваўся. Ужо не твар чалавечы ён нагадваў, а Зямлю з гарамі, ценямі, нізінамі. Нарэшце настаў момент, калі яны апусціліся на… прыходзіцца сказаць, таксама «зямлю», бо гэта былі звычайныя скалы, каменні, як і на Зямлі.

Перш чым вылезці з машины, дзеці надзелі кіслародныя маскі, бо ўсім вядома, што на Месяцы няма паветра. I ад га го, што тут не было паветра, з падарожнікамі пачаліся розныя незвычайныя з'явы. Перш за ўсё незвычайным быў выгляд неба: яно было зусім чорнае, на ім бялелася нейкае «голае» сонца, а побач з ім відаць былі зоркі. Зоркі не мігцелі, як у нас, а здаваліся выразанымі з белай паперы кружочкамі, наклеенымі на чорную паперу. На тым баку, дзе падарожнікі «прызямліліся»,быў дзень, ды яшчэ які: чатырнаццаць нашых сутак ён працягваўся (зразумела, што і ноч на Месяцы такая самая). I дзіўна было бачыць, што сярод белага дня на небе відаць былі ўсе зоркі і… «месяц», аба вяз к і якога тут выконвала наша Зямля, на ват з усімі фазамі: поўная, маладзік, сярпок — усё як мае быць. Яна была велізарнай, разоў у пятнаццаць большай за той Месяц, які мы бачым з Зямлі, быццам навісла над Месяцам, і здавалася, што яна зараз раздушыць яго.

— Глядзі, глядзі. Здаецца, кивала к Афрыкі відаць! — ускрыкнула Святлана.

Светазар таксама закрычаў:

— Глядзі, глядзі, Афрыка відаць!

Але ніхто з іх не звярнуў увагі на словы другога. Потым Святлана спытала:

— А чаму ж гэта больш шчога не відаць? Светазар, прыглядаючыся да Зямлі, таксама спытаў:.

— Чаму ж гэта шчога разабраць нельга? Тады дзяўчынка тарганула брата за руку і з дакорам сказала:

— Ты чаго маўчыш, нічога не адказваеш?

Хлопчык павярнуўся да яе і стаў нешта гаварыць. Губы яго рухаліся, а слоў не было чуваць. Пачала гаварыць дзяўчынка — Светазар убачыў тое самае: губы яе шавеляцца, а слоў не чуваць. Тады хлопчык засмяяўся і пацягнуў сястру ў кабінку машыны. Калі яны зачынілі дзверы, Светазар сказаў:

— Мы ж забылі, што без паветра гук не можа ісці. Святлана не магла разабраць слоў брата, яна толькі ледзь-ледзь чула далёкія гукі яго гола су. Пачалі яны чуць адно аднаго толькі праз хвіліны дзве, калі кабінка напоўнілася паветрам, якое вылучала апаратура машыны. Пасля та го яны знялі свае маскі і пачалі размаўляць нармальна.

— Я ўжо ведаю, у чым справа, — сказала Святлана. — Там няма паветра, а без паветра гукі не могуць пераходзіць.

— Усё гэта мы веда л і і дзед ведаў,— сказаў Светазар, — а вось забыліся прадугледзець. Што ж цяпер рабіць? Хіба рукамі размаўляць будзем, як нямыя.

— Ды мы не ўмеем, — сумна сказала Святлана, а потым, павесялеўшы, усклікнула: — А ведаеш што? Будзем размаўляць, як з іншаземцамі, з дапамогаю нашых шапак-перадатчыкаў. Толькі ці пойдуць радыёхвалі без паветра?

— Пойдуць, пойдуць, я ведаю, — радасна сказаў Светазар.

Праз хвіліну на галовах іх з'явілася новая «аздоба» — шапкі з рагамі. Цяпер яны ўжо маглі дзяліцца сваімі ўражаннямі. Больш за ўсё цікавіла іх «Зямля-месяц». Яна была такая вялікая, а разглядзець яе паверх ню цяжэй, чым невялікі Месяц э Зямлі. Нарэшце ўсё ж такі яны сцямілі, што прычынай з'яўляецца атмасфера і вадзяная пара, якая засланяла паверхню Зямлі. Толькі час ад часу вырысоўваліся часткі знаёмых мацерыкоў і хутка зноў расплываліся ў тумане.

Праз некаторы час яны адчулі новую непрыемнасць: нясцерпна пяклі сонечныя праменш, а ногі адчувалі сябе як на гарачай пліце. Ды і не дзіва: паверхня Месяца за доўгі двухтыднёвы дэень награецца да ста дваццаці градусаў. Зноў прыйшлося хавацца ў машыну, каб абмеркаваць становішча. Яны знайшлі драўляную скрынку, паламалі яе і дротам прывязалі дошчачкі да сваіх падэшваў. Потым яны ўспомнілі, што ў іх ляжаць спецыяльныя плашчы, каб надзяваць іх на Месяцы.

На Зямлі яны нейтралізуюцца ў зямной атмасферы, а на Месяцы нішто ім не перашкаджае, і яны могуць зрабіць шкоду жывым істотам. Таму і ўзяты былі плашчы, якія не прапускаюць гэтых шкодных праменняў. Такім чынам, каб высадзіцца на Месяцы, спатрэбілася складанае абмундзіраванне: шапка-перадатчык, дыхальны апарат, плашч і нават дошчачкі.

— Хутка мы зусім страцім чалавечае аблічча, — бурчаў Светазар, нязграбна ступаючы па Месяцы, а зямля тут была такая самая, як і на Зямлі, толькі без ніякіх слядоў жыцця. I роўнае месца, і скалы, і нізіны — усё склада л ася з голага камення. Ад гарачыні і холаду, які ноччу дасягае ста шасцідзесяці градусаў, каменная паверхня ўся патрэскалася, а кавалкі яе так і ляжалі на сваіх месцах: ні вецер, на воды не зрушылі іх з месца; вострыя рэбры іх засталіся такімі самымі, як і тысячы гадоў назад. Ніколі яны не церліся адзін аб адзін, таму нідзе не было відаць аніякага пяску.

У адным месцы трапілася ім трэшчына на крок шырыні. Светазар скочыў праз яе і… праляцеў метраў пяць.

— Скачы смялей! — весела крыкнуў ён Святлане. Тая скочыла больш асцярожна і праляцела толькі тры метры.

Вось яно тое самае, пра што чыталі яны дома, нра што і дзед казаў ім! Месяц у пяцьдзесят разоў меншы за Зямлю, ён менш і прыцягвае да сябе. Гэта значыць, што вага кожнай рэчы на Месяцы значка меншая, чым на Зямлі, а іменна — у шэсць разоў.

Дзеці пачялі дурэць, скакаць. Яны вельмі цешыліся, што «нумары» іх выходзяць, як у цырку. Светазар легка скочыў на скалу, як на дах дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А калі прыйшлося скочыць назад, то яны прызадумаліся: гэта ж не жарты — скочыць з даху на голы я каменні! Пачалі прыглядацца, дзе б можна было спусцщца, але такога месца няма. Святлана занепакоілася. Ды і Светазар збянтэжыўся. Потым начаў разважаць:

— Пачакай, — мы ж цяпер лягчэйшыя ў шэсць разоў, значыцца, і штуршок павінен быць у шэсць разоў слабейшы. Чего ж баяцца? Раз… два… тры!

Сэрца яго сціснулася ад страху, але ён мужна рынуўся ўніз. Падаў ён плаўна, скочыў легка і тады ўжо ўпэўнена крыкнуў Святлане:

— Скачы! Не бойся.

Спыніўшы гульню, яны сцішыліся і зноў пачалі дзівіцца на незвычайную прыроду. Яна была мёртвая ў поўным сэнсе гэтага слова. Ні гуку, ні ветрыку, ні раслінкі — адны толькі голыя скалы. I для Месяца — нават вельмі высокія горы. Мы прывыклі, пгго на высокіх тарах бывае снег, лёд, трава, дрэвы, крыніцы, а тут — ад верху да нізу аднолькавыя шэрыя каменні, і больш нічога. На раўнінах параскіданы так званыя «цыркі», якія яшчэ носяць даўней-шую назву «мора». Здавалася, што калісьці ў вадкую гразь пляснуўся камень, стварыў зморшчаную яміну, якая адразу скамянела. Вось такія яміны-цыркі і параскіданы па раўнінах. А неба! Якое незвычайнае неба! Чорнае, скамянелае, з безліччу ўсялякіх светлых кружочкаў. I ніхто нікому не перашкаджае, кожны свеціць як можа. I сярод усіх свяціл была Зямля. Паколькі можна было заўважыць у прасветах паміж зямной атмасферы, Афрыка ўжо адсунулася на ўсход, і з-за Атлантычнага акіяна паказаўся ўскраек Амерыкі. Жыхары Месяца за дваццаць чатыры гадзіны маглі б убачыць усю Зямлю. А жыхары Зямлі заўсёды бачаць адну палову Месяца, а другую ніколі не бачылі. Адбываецца гэта таму, што, пакуль Месяц абыдзе вакол Зямлі адз'ш раз, ён павернецца вакол сябе таксама адзін раз.

Нашы падарожнікі захацелі паглядзець на гэтую таемную палавіну. Селі ў машыну і павольна паехалі вакол Месяца. На Зямлі, дзякуючы атмасферы, паміж днём і ноччу бывае вечар, прыцемкі, а тут як толькі пераступілі граніцу асветленай часткі, то адразу трапілі ў начную цемру. Праз некалькі мінут трохі прызвычаіліся да цемнаты і пры святле зорак пачалі прыглядацца да пейзажу. Ен, вядома, быў такі самы, як і на другім баку: тая ж патрэсканая зямля, тыя ж скалы і горы, такія ж самыя цыркі.

У адным месцы падарожнікі захацелі выйсці з машыны, але як толькі адчынілі дзверы, то з крыкам адхіснуліся назад і зноў зачыніліся: іх нібы агнём апякло. Гэта быў той самы стошасцідзесяціградусны мароз, аб якім яны чыталі ў кніжках. Пасля таго яны пусцілі машыну хутчэй і вярнуліся на ранёйшае месца.

— Мы — першыя людзі, якія аб'ехалі ўвесь Месяц навакол, — з гонарам сказаў Светазар.

— А колькі гэта будзе кіламетраў? — спытала Святлана.

— Дрэнна ты падрыхтавалася ў дарогу, калі не ведаеш, — важна сказаў Светазар. — Гэта будзе… э-э… Здаецца, дзесяць тысяч кіламетраў.

Святлана пачала пільна да чагосьці прыглядацца.

— Што там такое? — зацікавіўся Светазар.

— Паглядзі туды, каля каменя, — з хваляваннем сказала дзяўчынка. — Што там такое бялее? Шбы паперка якая…

Глянуў туды Светазар — сапраўды нешта бялее. Падышлі бліжэй, нахіліліся — ляжыць нібы паштовая картка, нават літары на ёй відаць. Светазар асцярожна ўзяў яе, павярнуў і крыкнуў:

— Глядзі!.. Фотакартка!

Яны ўбачылі здымак сям'і: бацька, маці і шасцёра дзяцей. За іх спіной быў дом у паўтара паверха, а за ім гумно і сельскагаспадарчыя прыбудовы.

— Слухай, — прашаптала Святлана, — ды гэта ж.

— I хата тая самая, і хлевушок, і гумно. А вось пад гэтым дрэвам стаяла наша маптьтна, — сказаў Светазар. — Але што гэта значыць? Можа, ты нейкім чынам узяла гэтую картку?

— Адкуль? Як? — адказала Святлана. — Я шчога такога не бачыла. Мусіць, ты сам забраў.

— Я ж таксама не бачыў. Мы і ў хату не заходзілі,— даводзіў Светазар. — Хадзем у машыну, падумаем.

У машыне яны знялі з галавы свае апараты і маглі пагаварыць нармальна. Адзінае, што магло быць, гэта толькі тое, што гэтую картку нейкім чынам занеслі сюды яны самі. Але як гэта магло здарыцца, калі яны ні разу не бачылі гэтай карткі ні там, ні дома, ні тут? А другога тлумачэння не магло быць…

— А цудаў на свеце не бывае, — збянтэжана сказаў Светазар. — I пры чым тут гэты фермер? Я кое дачыненне ён мае да Месяца? Што б там было, а нам нічога не застаецца, як паверыць у тое, што гэтую картку занеслі сюды мы самі.

— А мы ж там зусім не былі,— адказала Святлана. — Першы раз мы спыніліся вунь там, каля той гары, а цяпер спышліся тут і да таго каменя не падыходзілі.— Светазар паглядзеў на яе шырока раскрытымі вачыма і прашаптаў:

— Так… праўда… Мы там не былі. I вецер не мог данесці картку, бо яго тут няма.

Некалькі хвілін сядзелі яны збянтэжаныя, выразна адчуваючы, што галава адмаўляецца служыць. Паверыць у цуд, ды яшчэ зусім бязглузды, дзеці ніяк не маглі. I зразумець таксама не маглі.

Нарэшце Светазар крыкнуў:

— Годзе, годзе ламаць галаву! Фотакартка ў нас сапраўдная?

— Сапраўдная, — адказала Святлана.

— Яна сама на Месяц прыляцець не магла?

— Не магла.

— Значыцца, нехта яе прынёс. Значыцца, тут павінны быць і яшчэ сляды людзей. Будзем шукаць гэтыя сляды.

I яны пайшлі шукаць…

За сотню метраў ад та го месца, дзе знаходзіліся падарожнікі, пачыналіся горы. Пачыналіся яны з вялікіх і малых каменняў, якія пераходзілі ў больш вялікія скалы, горныя хрыбты і вяршыні, дасягаючы шасці і болей кіламетраў, гэта значыць, такой самай вышыні, як і на Зямлі. Калі прыняць пад увагу, што Месяц меншы за Зямлю ў пяцьдзесят разоў, то горы яго трэба лічыць надзвычай высокімі. Для жыхароў Зямлі выгляд іх ад вяршыні да падножжа быў самы незвычайны. Мы прывыклі, што каменні і скалы ўнізе па крыты зямлёй, расліннасцю, што яны закругления, а тут ляжалі крушні каменняў, нібы толькі што выламаных у гарах і выгружаных на каменную пляцоўку. Вышэй, дзе на Зямлі мы бачым горныя лясы і лугі, тут былі тыя самыя шэрыя горныя скалы. Яшчэ вышэй, дзе мы прывыклі бачыць снег І лёд, тут былі тыя самыя шэрыя вострыя пікі. I так да самых верхніх пікаў, што дзіўна вырысоўваліся на чорным небе. У беспаветранай прасторы ўсе контуры і дэталі былі відны вельмі выразна і здаваліся зусім блізкімі. Але страшна было падумаць уздымацца на гэтыя горы, дзе вострыя каменкі ляжалі ў «свежых» кучах, дзе, здаецца, няма ніякай пляцоўкі, куды магла б ступіць нага чалавека.

Падарожнікі не збіраліся туды ступаць, але на схіле аднаго з хрыбтоў яны зноў убачылі нешта белае. Вядома, яны не маглі не пайсщ туды.

Дарога аказалася зусім не такой страшнай, як ім здавалася. Пачалося з таго, што Светазар лёгка скочыў на скалу, як на другі паверх дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А потым яны весела «паскакалі» са скалы на скалу і апынуліся ля белага предмета.

Гэта была… газета! Скамечаная газета на англійскай мове. Відаць, у яе было нешта загорнута, і яна была кінута або згубілася.

— Вось і яшчэ адзін след чалавека, — задуменна сказаў Светазар. — Цяпер ужо мы павінны прызнаць, што чалавек тут ёсць щ быў. Але зразу мець, чаму сюды прыляцеў якраз наш знаёмы фермер, ніяк нельга! Што американцы не раз спрабавалі рабіць ракеты, якія маглі б даляцець да Месяца, гэта мы чулі, але пры чым тут наш знаёмы фермер, гэтага ніхто не зразумее. Якім чынам ён раптам ператварыўся ў нябеснага лётчыка?

— Можа, гэта зусім не ён? — няпэўна сказала Святлана. — Можа, картка нейкім чынам трапіла да другога лётчыка?

— Усё, усё можа быць, — з усмешкай сказаў Светазар. — Цяпер я ўжо не здзівіўся б, каб убачыў, што на гэтым камені сядзіць наш дзядуля і ласкава нам усміхаецца. А што будзем рабіць далей? Щ чалавек гэты ішоў зверху ўніз, ці знізу ўверх?

Тым часам яны пачалі адчуваць, што праменні сонца паляць іх нясцерпна. Асабліва пакутавала галава ад «апаратуры», што была на ёй накоплена. Праўда, другі бок у гэты час адчуваў халадок значна большы, чым гэта было б на Зямлі, дзе награецца і па ветра. Але і частыя пава роты то адным, то другім бокам да сонца мала дапамагалі; прыйшлося шукаць паратунак ад сонечных праменняў у цяньку пад скалой. Пры гэтым трэба было зрабіць некаторыя меркаванні.

Калі сесці там, дзе цень невялікі, то вылучэнне цяпла ад блізкіх распаленых каменняў можа дасягнуць і без па ветра. А калі выбраць цень пад вялікай скалой, то навакольная цеплыня без паветра не дасягне, і такім чынам можна знайсці не толькі прахалодную мясцінку, але і зусім халодную, з тэмпературай ніжэй нуля.

РазмяснДўшыся ў халадку, выбраным па свайму жаданню, брат і сястра абмяркоўвалі становішча і пазіралі на горы. Перад імі ў неба ўздымаліся дзве вяршыні, як вострыя шпілі. Пасярод іх, трохі ніжэй, таксама ўздымаўся шпіль, на ім чамусьці нешта блішчала. Гэта блішчанне прыцягнула да сябе ўвагу і брата і сястры.

— Што там такое? — казалі яны. — Чаго яно там блішчыць? Гэтыя шэрыя скалы нідзе не блішчаць, а там во як эіхацяць.

Сапраўды, зіхаценне было зусім незразумелаё, нібы там скала была адпаліраваная. Нават здавалася, што колер там не шэры, як усюды, а сіні. I дзеці вырашылі ісці туды.

Чым бліжэй яны падыходзілі, тым відней было, што блішчыць не скала, а нейкая штучная рач.

Яшчэ бліжэй падышлі і тады маглі ўпэўнена сказаць:

— Гэта і ёсць тая ракета, на якой прыляцелі людзі з Зямлі.

Можна было ўжо здагадацца, што тут такое адбылося. Пасадка на Месяцы, зразумела, не магла быць арганізавана так, як на Зямлі, і ракета трапіла ў горы, зачапілася за востры шпіль, праламала спод і засела між вострых скал. Задняя частка яе зусім адламалася і звалілася ўніз. Пярэдняя частка, дзе знаходзілася кабіна лётчыка, больш захавалася: яна перахілілася носам уніз і ўперлася ў скалу. Зусім разбурана была сярэдняя частка, якая засела на скале.

Хлопчык і дэяўчынка дабраліся да кабіны. Дзверы яе былі расчьшены. Зазірнулі ў сярэдзіну — здаецца, вялікіх разбурэнвяў няма. Няма і чалавека. Дзе ён? Можа, забіты зваліўся ўніз? Не, у гэтых мясцінах, куды ён мог зваліцца, — нікога няма. Значыцца, ён сам выбраўся з кабіны і пайшоў уніз. Куды? Пэўна, туды, дзе была знойдзена фатаграфія. Трэба ісці ўніз.

Дзеці выбралі сабе куток у цяньку і селі адпачыць. Нягледзячы на сур'ёзнасць становішча, яны не маглі не залюбавацца той карцінай, якая адкрывалася перад імі 8 горы. Абсалютная цішыня зачароўвала чалавека, не хацелася ш гаварыць, ні рухацца. Святло было дзіўнае, нейкае бледнее, празрыстае. Выразныя контуры шэрых гор на чорным фоне неба здаваліся несапраўднымі. Святлана вельмі ўдала сказала:

— Зусім як карціна ў стэрэаскопе. Сонца здавалася на тым самым месцы, што і ранен. Ды і не дзіва: колькі яно магло прайсці за гэтыя гадзіны, калі свеціць на небе цэлыя два тыдні? Мала пасунулася і Зямля. Толысі Амерыка, як можна было ааўважыць па паўднёвым яе. канцы, была на тым месцы, дзе раней стаяла Афрыка.

Праз некаторы час дзеці адчулі, што пачалі нават мерзнуць. Яны падняліся і сталі снускацца ўніз. Спусціліся трохі далей ад таго месца, дзе пачыналі ўзыходжанне. Тут яны натрапілі на невялікую пячору, а ў ёй убачылі… чалавека!

Ен сядзеў, прытуліўшыся спіной да каменя. У правей руцэ, якая ляжала на зямлі, была дыхалъная маска. Відаць, у апараце скончылася паветра, і чалавек, паміраючы, садраў са свайго твару маску.

— Ен! — ціха сказала Святлана.

— Ён! — паўтарыў Светазар.

Так, гэта быў ён, іхні знаёмы амерыканскі фермер, імя я ко га яны нават не ведалі. I першая думка ў головах дзяцей была ўсё тая самая: чаму іменна ён, гэты няшчасны фермер, трапіў на Месяц? I зноў ніякага тлумачэння яны прыдумаць не маглі.

— Што будзем рабіць з ім? — прашаптала Святлана.

— Пахаваць нельга, — адказаў Светазар, — дык замуруем яго, як у склепе. Проста абкладзём каменнем. Ен будзе цалюткі тысячы і мільёны гадоў.

— Чаму? — здзівілася Святлана.

— А хіба ты не ведаеш, што без паветра і без вады ніякі чарвяк, ніякі мікроб, ніякая вільгаць не папсуе цела?

— Ведаю, ведаю, — схамянулася Святлана. Яны пачалі насіць каменні і абкладваць пячору.

Чалавек з Зямлі вельмі здзівіўся б, каб убачыў, што падлеткі цягаюць такія вялікія каменні, якія і самы дужы мужчына не заўсёды мог бы падняць.

Пасля дзеці схаваліся ў сваю машыну, каб перад дарогай адпачыць і падмаца вацца, а галоунае, каб вызваліцца хоць на хвіліну ад свайго абмундзіравання. Пад гэтымі апаратамі пот ліўся з іх бадай-што струменямі, галава кружылася ад горачыні.

— Другога такого падарожжа я ўжо не вытрымаю, — казала Святлана, выціраючы пот.

Трэба дадаць, што і гэтага, першага падарожжа яны не вытрымалі б, каб не было магчымасці хавацца ў ценю ад якой хочаш тэмпературы.

— А які след мы пакінем на Месяцы? — спытала Святлана.

Светазар падумаў і сказаў:

— Давай з каменняў складзём наш заклік на векі вякоў.

Папрацаваўшы, яны ў апошні раз палюбаваліся казачным краявідам, з хвалявапнем паглядзелі на Зямлю ў небе, селі ў машыну, надзелі свае шлемы — і зніклі ў нябеснай прасторы.

А на Месяцы засталіся слою: «Няхай жыве Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рзспублік ва ўсім Сусвеце на векі вякоў. 18 чэрвеня 1956 года». Пасля справаздачы дзеду аб сваім падарожжы ўнукізадалі яму свае самае «балючае» пытанне: якім чынам звычайны фермер мог трапіць на Месяц?

— Загадка вырашаецца досыць проста, — адказаў дзед. — Людзі даўным-даўно ўжо мараць на ведаць свай го бліжэйшага суседа — Месяц. Гэтая мара вельмі наблізілася да сапраўднасці, калі навука падказала, што гэта можна зрабіць з дапамогай ракеты. Пасля таго было многа спроб пабудаваць такую ракету. Рабілі гэта і мы, робяць і Злучаныя Штаты Амерыкі.

— Чаму? — вырвалася пытанне ва ўнукаў.

— 3 гора ды бяды. Асабліва калі з голаду гіне сям'я, як у вашага фермера. Аднаго разу ў Амерыцы было аб'яўлена, што патрабуюцца ахвотнікі ляцець у ракеце на Месяц. Дык такіх ахвотнікаў знайшлося колькі хочаш. За гэта ж абяцалі даць многа грошай. Дык многа людзей, якія не маглі дапамагчы сваей еям'і ніякім іншым спосабам, вырашылі пайсці на смерць, каб хоць такім чынам выратаваць сям'ю. Да такіх людзей, безумоўна, належаў і ваш знаёмы фермер.

V На Марсе

Прайшло колькі часу, на гэты раз ужо сам дзед узняў пытанне аб новым падарожжы.

— Тое, што вы бачылі на Месяцы, для навукі не з'яўляецца нечым новым. Няхітрая природа Месяца вывучана намі не горш за природу Зямлі. А вось наконт Марса гэтага сказаць нельга. Вучоныя. маюць аб ім некаторыя дакладныя веды. Аднак і сярод вучоных ёсцъ рознагалоссі. А што датычыцца пісьменнікаў, дык у іх зусім разнабой. Так, англійскі пісьменнік Герберт Уэлс наказаў жыхароў Марса такімі разумнымі, што істота марсіяніна ператварылася ў велізарную галаву са шматкілаграмовымі мазгамі, а ўсё цела зрабілася маленькім дадаткам да галани. Гэтыя марсіяне былі такія бездапаможныя, што самі не маглі ні хадзіць, ні працаваць, а карысталіся спецыяльнымі апаратамі, якія нехта ж павінен быў рабіць. Рускі пісьменнік Аляксей Талстой апісаў падарожжа на Марс інжынера Лося і яго таварыша Гусева. Тут ужо марсіяне паказаны, як пашы людзі, толькі больш кволыя і, па сутнасці, менш цывілізаваныя, чым жыхары Зямлі. Аднак невядома, чаму марсіяне дасягнулі такой тэхнікі, якой не ведаем мы. А самае галоўнае, природа Марса наказана зусім не так, як гаворыць навука. Нанрыклад: па да них навукі, там, на ват на экватары, ноччу мароз дасягае сарака пяці градусаў, а марсіяне сядзяць сабе каля сажалкі ў лёгкім адзенні, як у нас улетку. Ды што там казаць, вы і самі чыталі гэтую кнігу. Вось цяпер ёсцъ магчымасць паглядзець, як там у сапраўднасці. Гэта мяне надзвычай цікавіць. Я магу сказаць, што пасылаю вас у камандзіроўку на Марс.

3 дапамогай дзеда ўнукі пачалі падрыхтоўвацца да падарожжа на Марс. Прачыталі ўсю літаратуру аб ім, узялі сваё самае цёплае адзенне, валёнкі, рукавицы, а таксама дыхальныя апараты. На ўсякі выпадай Светазар узяў яшчэ невялікі рэвальвер-браўнінг. Дзед у весь час даваў ім парады і нарэшце сам адправіў іх у дарогу.

Няўтульная планети
Калі дзеці падняліся ў вышэйшыя слаі атмасферы і неба перад імі стала цёмным, яны ўбачылі маленькую чырванаватую зорку. Гэта і быў Марс.

Ён хутка павялічваўся, стаў як сподак, потым — як Месяц. Раптам падарожнікі адчулі штуршок, адзін, другі, а потым пачулі, нібы каменны град сыплецца на іх машыну. Гэта была невялікая паласа астэроідаў, якія часта сустракаюцца ў нябесных прасторах. Каб машына была зроблена не з фантазіту, а з якога-небудзь больш звычайнага металу, то яна не вытрымала б такіх удараў.

— Вось і ляці тут на звычайнай ракеце!.. — заўважыў Светазар. — Такой бамбардзіроўкі не вытрымаў бы ніякі снарад, апрача нашага фантамабіля.

— Ну, можа, знойдуць другую дарогу, у абход… — адказала Святлана.

Скончылася бамбардзіроўка, а Марс тым часам зрабіўся такі, як Зямля, якую яны наглядалі з Месяца. I тут адразу выявілася асноўная розніца паміж Зямлёй і Марсам: на Марсе ніякія воблакі не заела нялі яго выгляду. Так, ужо можна было заўважыць, што большую частку паверхш Марса займае суша, а вада на ёй размясцiлася ад нос на невялікімі азёрамі ці марамі. Толькі ў адным месцы, ля краю дыска, можна было заўважыць водную прастору, якая нагадвала наш акіян, ды і то не больш за Індыйскі. Але пакуль што з гэтага нельга было рабіць канчатковы вывад аб размеркаванні вады і сушы на Марсе, бо заставалася яшчэ невядомай другая палова яго.

Вельмі выразна відаць быў адзін з полюсаў Марса, на вялікай плошчы пакрыты снегам ці лёдам. А процілеглы полюс, нахілены да Сонца, быў не белы, а цьмякы. Значыцца, тут было лета.

— Давай сюды і апусцімся, — прапанавала Святлана.

Светазар моўчкі кіўнуў галавой — і яны апусціліся на Паўночны полюс Марса. Адчынілі дзверы сваей кабіны і адразу адчулі, што ім не хапае паветра. Ды і не дзіва: на Марсе бадай такое самае разрэджанае паветра, як на вяршыні Эверэста, гэта значыць, на вышыні васьмі кіламетраў. На такой вышыні, як вядома, без дадатковага кіслароду чалавек жыць не можа, і нашим падарожнікам прыйшлося адразу ж надзяваць дыхальныя апараты, як тады, на Месяцы. Святлана гатова была плакаць ад прыкрасці.

— Каб ведала, не ехала б сюды, — скардзілася яна. — Гэта ж пакута ўвесь час хадзіць з такой рэччу на галаве.

— Хочаш не хочаш, а дзедаву камандзіроўку мы павінны выканаць, — сказаў Светазар, прымацоўваючы маску. — Добра ўжо і тое, што мы чуем адно аднаго і што не трэба надзяваць на галаву другі апарат.

Выйшлі яны з машыны, азірнуліся на вакол, і так маркотна ім зрабілася, хоць плач.

Марс знаходзіцца ад Сонца ў сярэднім на сто мільёнаў кіламетраў далей, чым Зямля, і атрымлівае ад Сонца ў два разы менш святла і цяпла. Таму на Марсе паўдзённы сонечны час нагадвае наш паўзмрочны вечар. I ўжо ад аднаго гэтага падарожнікам зрабілася паўзмрочна на сэрцы.

Пад нагамі ў іх была заледзянелая зямля ў тым стане, у якім яна бывае прынулі градуса ў, мокрая, безжыццёвая. I ў такім стане яна тут застаецца, па нашаму часу, каля года, а па-марсаўскаму гэта будзе каля паўгода, бо марсаўскі год роўны нашым двум гадам.

Усё лета вада патрошку сцякае з полюса і часта прыпыняецца, калі температура не падымаецца вышэй нуля. Усё гэтае паўгоддзе, а панашаму год, тут, вядома, свеціць Сонца, я кое на Марсе куды меншае, чым на Зямлі.

— Ну што ж, — сказала Святлана, — на полюсе нічога добрага і не можа быць, паедзем пад экватар.

Яны селі ў машыну і накіраваліся на Поўдзень. Спачатку ехалі навольна, прыглядаючыся да мясцовасці. Але прыглядацца не было да чаго — усё тая ж голая прамерзлая зямля. I тады яны адразу «пераскаквалі» на сотні кіламетраў.

Нарэшце яны даехалі да такога месца, дзе Сонца схавалася за гарызонтам. Гэта быў Налярны круг, які на Марсе знаходзіцца пад шэсцьдзесят пятым градусам шырыш. На Зямлі, як вядома, пад шэсцьдзесят шостым з паловай градусам; розніца невялікая, але на прыродзе гэтая розніца над та вялікая. На Зямлі тут знаходзіцца тундра, расце значная колькасць палярнай расліннасці, сустракаюцца птушкі, жывёлы, у рэках і марах ёсць рыба, а тут нічога падобнага не відаць. Як толькі схавалася сонца, знадворку пачалася зіма, сапраўдная зіма, мусіць, градусаў на дваццаць. Хоць нашым падарожнікам у машыне не было холадна, ім абрыдла такая ноч, і яны перанесліся ў Паўднёвае паўшар'е, дзе ў гэты час быў дзень. Але зноў бяда: тут у гэты час была зіма і мароз такі самы быў у дзень, як там уначы.

— Дзе ж тады знайсці больш утульны куток? — раіліся падарожнікі.— Пэўна — на экватары.

Апусціліся на экватары. Ноч ужо канчалася, але за начны час зямля так а стыла, што і тут перад узыходам сонца тэмпература апусцілася да пяці градуса ў. Такім чынам, падарожнікі пабывалі ў трох розных пунктах Марса і нідзе не знайшлі тэмпературы вышэй нуля.

— Цікава, — бурчалі яны, — дзе тут могуць жыць звышкультурныя марсіяне? Дзе тут знаходзіцца вы датная сталіца іх Саатэра? Дзе тут могуць быць іхнія шахты, фабрыкі, заводы? Тут нават іхняй жывёліне «хашы» няма як пражыць. Давай пераляцім на другі бок экватара, дзе цяпер павінна быць трапічная гарачыня.

Яны паляцелі насустрач сонцу. Вылецеўшы на святло, сцішылі ход машыны і пачалі пільна прыглядацца да паверхні, часам зніжаючыся да самай зямлі. «Трапічны пояс» на Марсе быў незвычайны. Там, дзе толькі што ўзышло сонца, усюды бялеўся іней, а дзе была вада — лёд. Дзе Сонца было высока над га лавой, там іней растаў, а лёд у вадаёмах рабіўся ўсё танейшым і танейшым.

— Пакуль ён растане, — засмяялася Святлана, — прыйдзе ноч, і вадзе зноў давядзецца замярзаць.

Які ж быў там краявід? На гэтае пытанне вельмі трапна адказала Святлана:

— Тундра!

Сапраўды, краявід больш за ўсё нагадваў тундру. Лясоў шякіх не было відаць, калі не лічыць прыціснутых да зямлі нейкіх кустоў ці дрэў без лісця. Уся іншая прастора пакрыта мохам ці раслінай, вельмі падобнай да нашага моху. Сярод гэтага моху прасвечвала вада то ў выглядзе балота, то лужын, то сажалак, якія ланцугом цягнуліся на Поўнач. Такія балоцістыя лагчыны часам змяняліся якім-небудзь нагор'ем, у выглядзе плато, то горным! хрыбтамі, якія вельмі нагадвалі Месячный горы, бо і на 'Марсавых гарах не было ніякай расліннасці, не было нават снегу. Затым зноў ішла лагчына з балотцамі і мохам. Ніводнай ракі пакуль не заўважылі, але можна было прасачыць, што балоты, азёры і зялёныя лагчыны, як нітачкай, злучаліся вузенькім ручайком. Можа, гэта і была тая вада, якая вылакала струменьчыкамі з Паўночнага полюса?!

Калі фантамабіль дайшоў да гэтага месца, пасажыры прызямліліся, каб не сказаць — «прымарсіліся».

— Вось тут павінен быць самы гарачы пункт на Марсе, — сказаў Светазар. — Вылазь, пагрэемся.

Пагрэцца сапраўды можна было, бо тэмпература дасягала градусаў дваццанД цяпла. Але для тропікаў гэта было не надта многа.

Высадзіліся яны на камяністай сухой мясцовасці. Большасць тэрыторыі Марса склада лася з такой пустыш.

— Шводнай раслінкі і ніводнай казяўкі…— прамовіла Святлана, прысеўшы на зямлю.

— Як ім затрымацца, калі ноччу прыціскае страшэнны мароз! — адказаў Светазар. — Наогул недарэчная краіна. Зусім незразумела, чаму гэта нашы людзі насялялі яе звышразумнымі істотамі. Давай спынімся лепш ля таго возера.

Далека на гарызонце паблісквала на сонцы досыць значнае возера. Яны пад'ехалі да яго, але близка дастуглцца не маглі: усе подступы былі балоцістыя. На права было сушэй, тут пачыналіся ўзгоркі, а за імі ўздымаліся горы. Налева ад возера ішла вялікая раўніна, накрытая той самай тундравай расліннасцю, якую падарожнікі наглядалі зверху.

Яны пайшлі туды, каб прыгледзецца да гэтай зеляніны бліжэй. Нахіліліся і ўбачылі, што галоўная мяса раслін — гэта не мох, а шбы парасткі хвоі, нібы маленькія сасонкі. Толькі галінкі раслі не ў бакі, а прыціскаліся да сярэдзіны, ігліцы таксама прыціскаліся да сцяблінак і пакрывалі іх, нібы поўсцю.

— Кактус нейкі, ці што? — заўважыла Святлана.

— Мы назавем гэта палярным кактусам, — сказаў Светазар.

— Мы маем права даваць назвы ўсяму, што ўбачым першымі.

Пад гэтымі кактусамі туліліся яшчэ расліны, больш падобныя да моху. Раптам у паветры пачуўся свіст, як быццам нехта моцна маха ў пугаю. Першая жывая істота! Яна толькі што ўзнялася з балота і ля цела да гор, марудна, нязграбна. Кідалася ў вочы, што крылы яе надта вялікія, доўгія, а цела пакрыта не пер'ем, а поўсцю.

— Дзе ж яна сядзіць у начныя маразы? — зацікавілася Святлана.

— Ды, мусіць, у гэтых гарах, — адказаў Светазар. — Там знойдуцца такія норы, куды ніякі мароз не дабярэцца. А крылы такія доўгія яна павінна мець таму, што, як бачыш, паветра тут рэдкае, і ёй абаперціся на яго вельмі цяжка.

— А чым яна жывіцца?

— Трэба думаць, што ў балоце водзяцца якія-небудзь жывёлінкі,— тлумачыў Светазар, — можа, якія-небудзь жабы ці рыба. Яны могуць ноч перажыць і пад лёдам. Шкада, што мы не можам падысці бліжэй да вады.

— Глядзі, глядзі! — закрычала Святлана. — Па тым беразе нехта ідзе.

— Дзе? Хто?! — усхашўся Светазар.

3 ара вага боку па беразе возера ішла, матляючы галавой, жывёліна, падобная на белага мядзведзя, толькі шэрая. Апрача та го, галава гэтай жывёліны больш была надобна да галавы малпы, чым мядзведзя. Іншыя асаблівасці здалёк нельга было разгледзець.

Але самым цікавым было тое, што на спіне яе была нібы вязанка галл я. Мала та го, можна было эаўважыць, што гэта былі дзве вязанкі, звязаныя разам і перакінутыя праз пину, як у нас часам нагружаюць каня, а часцей за ўсё мула. У падарожнікаў захапіла дух. — Значыцца, гэта мядзведзь хатні…— прашапталі яны. — Значыцца, тут недзе ёсць люди.

Іх ахапіла такая цікаўнасць, што па ўсім целе пайшлі нервовыя дрыжыкі. Людзі!!! Сапраўдныя марсіяне! Якія яны?.. Як яны жывуць у гэтых незвычайных умовах?.. Щ можна будзе з імі мірна пазнаёміцца? I многа падобных пытанняў закружылася ў галовах нашых падарожнікаў.

Мядзведзь тым часам падышоў да ўзгоркаў 1 знік за імі. Падарожнікі ўвесь час сачылі за ім і паварочваліся ў той бок, куды ён ішоў. Калі ён зшк, яны якраз глядзелі ў той бок, дзе стаяла іх машына, і некалькі хвілін не заўважалі, што яе ўжо няма.

Такога крыку, які вырваўся ў дзяцей, не чулі не толькі на Марсе, але, мусіць, і на Зямлі. Не толькі ў Святланы, але і ў Светазара наліліся з вачэй слёзы. Хлопчык на гэты раз зусім забыўся, што ён «мужчына». Яны пабеглі да таго месца, дзе стаяла машына. Перш за ўсё звярнулі ўвагу, што вакол яе былі не чалавечыя сляды, а мядзведжыя. Няўжо мядзведзі угнал! машыну? Калі тут мядзведзі такія разумный, то якія ж разумныя павінны быць людзі?!

Сляды колаў вялі да тых узгоркаў, дзе знік заўважаны імі мядзведзь. Значыцца, там жыло іх некалькі. Як жа цяпер ісці ў лога па мядзведзяў па машыну? Праўда, у Светазара за поясам быў браўнінг, але нідзе яшчэ не было чуваць, каб паляўнічы ішоў у бярлогу мядзведзяў з маленькім рэвальверам. Тым больш калі паляўнічы меў усяго пятнаццаць гадоў. Смяротны жах сціснуў сэрцы падарожнікаў. Вечар, хутка зойдзе сонца, пачнуцца маразы, і яны застануцца на голай зямлі… пад адкрытым небам… Якая жахлівая смерць!.. Светазар нахмурыў бровы, узяў у рукі рэвальвер і сказаў:

— Усё роўна смерць, дык лепш запнуць у баі. Развітаемся, сястрычка. — I ён нахіліўся, каб яе па пала ваць.

Але яна эапратэставала:

— Не, не, і я з та бой найду.

— Ды чым жа ты дапаможаш?

— Калі прыйдзецца, то загінем разам, але а дна я тут не застануся.

I яны ціхенька йайшлі па слядах машыны. Вось ужо і ўзгоркі, за якімі нешта павінна быць. След колаў абмінуў адзін узгорак, за ім — нічога; след пайшоу да другога, там — кібы ўваход у пячору. Але таксама — шкога не відаць. След пайшоў далей, да падножжа пары. Адтуль чуўся шолах і ціхія глухія гукі.

Светазар даў знак сястры, лёг сам на зямлю і зазірнуў наперад. Святлана бачыла, як ён са страхам адхіснуўся, але потым зноў стаў напружана глядpець. Дзяўчынка аж млела ад цікаўнасці і таксама стала высоўваць наперад галаву.

Яна ўбачыла бок гары, у якой відаць быў уваход у пячору. Перад уваходам стаяў фантамабіль, а вакол яго было не менш дзесятка мядзведзяў. Адны з іх хадзілі вакол машыны, краталі яе лапамі, другія сядзелі на задніх лапах і ўважліва разглядалі дзіўную рэч. Іх малпавыя морды здаваліся сур'ёзнымі, свядомымі.

Час ад часу яны буркалі, нібы нешта казалі адзін аднаму. Наогул гэтыя марсіяне стваралі мірнае ўражанне. Але як да іх падступіцца? Щ страляць адразу?.. Ці напалохаць як-небудзь?..

Светазар выбраў апошні варыянт. Ен шапнуў сястры:

— Мы раптам выскачым і начнём махаць рукамі, шумець, крычаць з усяе сілы. А я буду страляць уверх. Памятай, што ад твайго крыку і страшэннага выгляду будзе залежаць тваё жыццё.

Яны так і зрабілі. Светазар грозна замахаў рэвальверам і страляў уверх. Рэха павялічыла грукат у шмат разоў. Святлана не толькі махала рукамі, а яшчз і падскаквала. Крычала яна так, шбы мядзведзі ўжо душаць яе.

Такі незвычайны канцэрт, вядома, уразіў мядзведзяў, але цяжка было сказаць, ці больш яны напалохаліся, ці больш здзівіліся. Дзве белыя, кволыя iстоты не здаваліся ім магутнай о лап. але нечаканасць і незвычайнасць збянтэжылі мядзведзяў, і яны задам пачалі адступаць да ўвахода ў пячору.

Тады падарожнікі падбеглі да машыны, хуценька селі ў яе.

— Ура! Цяпер усё ў парадку! — крыкнуў Светазар.

— Цяпер мы можам і пасядзець тут, адпачыць ды паглядзець, што будуць рабіць гэтыя марсіяне! — радаваліся дзеці.

А мядзведзі.убачыўшы, што ўсё стала ціха і спакойна, зноў пачалі набліжацца да машыны. Ціха, асцярожна пасоўваліся яны і нарэшце зноў акружылі машыну. На гэты раз ім нават цікавей было разглядаць не толькі машыну, але і пасажыраў у ёй.

Спачатку Святлане вельмі страшна было, калі побач з ёю да шкла прыціскаўся брыдкі твар, але выраз гэтага брыдкага твару быў такі лагодны, такі спакойны, міралюбны, што страх паступова знікаў, і замест яго з'яўлялася нешта падобнае да сімпатыі.

Мядзведзі ўсё прыціскаліся да шкла, нібы хацелі нешта сказаць. Часам гукі іх як быццам нагадвалі словы. Напрыклад: «гля… гу… ма… зы».

— Слухай, — звярнулася Святлана да брата, — а іхніх гукаў, здаецца, выходзяць нейкія склады. Можа, гэта іхняя мова? Мы ж ведаем, што ўсе жывёлы разумеюць гукі сваіх братоў, усе яны маюць нібы сваю мову. Вось і ў іх ёсць нібы свая мова. А калі так, то гэтыя гукі-склады маюць свой сэнс, а значыцца, у га лаве ў іх з'яўляюцца вобразы та го, аб чым яны думаюць. Ну, а мы ж маем апарат, які ўспрымае такія вобразы і перадае нам.

Светазар аж зарагатаў ад задавальнення.

— А можа, і сапраўды можна будзе з імі пагаварыць? Вось будзе пацеха!

Яны хутка надзелі свае шапкі-перадатчыкі і начала прыслухоўвацца.

— Чуеш? — прашаптала Святлана. — Я чую, нібы мяне пытаюць: «Адкуль?»

— I я таксама чую, — стрымліваючы дыхание, адказаў Светазар. — Так, гэта іхняе пытанне. Зараз ім адкажам.

Ен націснуў кнопку перадатчыка і крыкнуў:

— Мы з неба! — і ў да да так падняў руку угару: — Мы адтуль.

I зараз жа ўсе мядзведзі паваліліся на зямлю тварамі ўніз і замерлі.

Аднак ці маем мы права называць гэтыя стварэнні мядзведзямі? Толькі агульны іх выгляд нагадваў мядзведзяў, а галава, як мы бачылі, была малпавая, гэта звачыць, набліжалася ўжо да чалавечай. Выраз іх твару і паводзіны яшчэ больш набліжалі іх да свядомых істот. Поўсць таксама адрознівалася ад мядзведжай: яна была сінявата-шэрая і мяккая. Заўважалася, што яны больш любілі сядзець на задніх нагах, чым стаяць на ўсіх чатырох. I нарэшце пярэднія ногі значка адрозніваліся ад мядзведжых: пальцы на іх былі доўгія, здольныя самастойна згінацца. Не, гэта былі не мядзведзі! А хто?..

Убачыўшы, што «мядзведзі» зразумелі яго словы і нават упалі перад імі ніцма, Светазар сказаў Святлане:

— Няма чаго баяцца, выйдзем да іх.

Калі яны выйшлі, «мядзведзі» паднялі галовы і селі. Светазар падышоў да аднаго з іх, тыцнуў пальцам у грудзі і, паказаўшы рукой на другіх, спытаў:

— Вы хто?

Пытанне дайшло. У адказ пачулася:

— Яхі… яхі… яхі…

— Яхі, значыцца, яхі. Добра, — сказаў Светазар і, паказаўшы пальцам на сябе і на Святлану, прадставіўся: — А мы — людзі. Разумееце? Людзі. Лю-дзі, лю-дзі.

Яхі паўтарылі:

— Лю… лю… — а на далейшае ў іх не хапіла здольнасці.

— Хай будзе «лю», — згадзіўся Светазар. — Для пачатку хопіць і гэтага. Значыцца, будзем знаёмымі.

Святлана не адважылася на такое блізкае знаёмства. Яна толькі вельмі ласка ва ўсміхалася ім.

Дружба была паладжана. Можна было зайсці і ў хату да новых сяброў. Госці не чакалі запрашэння: па шчырых тварах яхаў было відаць, што яны будуць вельмі рады, калі да іх зойдуць пасланцы з неба.

Увайшлі ў пячору. Пачыиалася яна са шчыліны між дзвюма скаламі, потым заварочвала ў бакі і ішла зігзагамі. Зрабілася зусім цёмна, але гаспадары адчувал! сябе тут, як на гонцы.

Раптам прамень святла прарэзаў цемру — гэта Светазар уключыў электрычны ліхтарык. Падзямелле напоўнілася незвычайнымі гукамі: тут былі і крыкі страху, і здзіўленне, і захапленне, і глыбокія ўздыхі. Усе твары яхаў павярнуліся да хлопчыка. Ён стаяў, падняўшы руку з ліхтарыкам, і цешыўся эфектам.

— Ну, ідзёй далей, таварышы! — сказаў ён яхам. — Супакойцеся. Шчога асаблівага тут няма — звычайны электрычны ліхтарык…

Але яхі не зводзілі з яго вачэй, і ён вымушаны быў пайсці наперад. Каб не адстаць, сястра ўчапілася за яго руку. Праз не кагоры час пячора звузілася і знізілася так, што засталася толькі адтуліна.

— Ну, браточкі, паказвайце дарогу! — звярнуўся да яхаў Светазар.

Яхі адзін за адным палезлі ў адтуліну.

— Я баюся! — сказала Святлана, прыщскаючыся да брата.

— Цяпер ужо няма чаго баяцца, — адказаў ён. — Яны ж цяпер самыя лепшыя наши сябры. А паглядзець, як яны жывуць, мы абавязаны: трэба будзе дзеду даваць справаздачу.

Яны пра лез лі праз адтуліну аношнімі.

— Вельмі добра зроблена! — пахваліў Светазар, паказваючы на адтуліну. — Гэтак і марозу цяжэй дабрацца сюды.

Святлана звярнула ўвагу на вязанку моху, якая ляжала каля адтуліны. Ахапак гэты быў не выпадковы, а звязаны ды скручаны, каб не разматаўся.

— Эге! — усклікнуў Светазар. — Ды гэта ж спецыяльна эробленая затычка на ноч! Выбачайце, грамадзяне, я зусім не думаў, што вы дасягнулі такіх поспехаў.

Трэба сказаць, што «грамадзяне» не звярнулі ўвагі на яго словы, бо ўся іх увага была накіравана на прамень ад ліхтарыка. Гэты прамень «зайчыкам» бегаў па сценах пячоры ад кожнага руху Светаз ра, і яхі кожны раз паварочваліся да яго, а некаторыя нават рабілі спробу ўхапіць прамень.

Пячора, у якой яны знаходзіліся, была досыць вялікай і высокай, а ўверсе была адтуліна, праз якую відаць было сонечнае святло.

— I вентыляцыя ёсць! — задаволена сказаў Светазар. — Выходзіць, што і ў самых невыносных умовах можна прыстасавацца да жыцця.

— Але жыццё гэтае ўсё роўна застаецца нязносным, — сказала Святлана. — Уяві сабе, што нам трэба кожны вечар, пасля некалькігадзіннага лета, рыхтавацца да зімы, што мы павінны быць у гэтай пячоры, што мы не маем ні цяпла, ш святла, што мы павікны жывіцца толькі гэтымі палярнымі кактусами, што мы…

Светазар замахаў рукамі і закрычаў:

— Не, не! Не хачу ўяўляць, я і так разумею іх. Але я не бачу ніякіх ада на к та го, што яны тут жывуць; гэтае памяшканне, відаць, служыць ім парадней залай. Пашукаем, дзе яны спяць.

Адзіным абсталяваннем гэтых спальняў былі ахапкі сухога моху. Убачылі дзеці тут і тыя вязанкі галля, што нёс на спіне ях. Гэта быў палярны кактус, які служыў «хлебам» для яхаў. Сустракаліся і сухія сцяблы кактуса. Светазар узяў іх у рукі і сказаў Святлане:

— Гэта штука смалістая і павінна добра гарэць. Паколькі мы зрабіліся іхнімі шэфамі, то трэба пазнаёміць іх з агнём. — Ен спыніўся пасярэдзіне залы і крыкнуў: — Таварышы яхі, сюды, бліжэй! Глядзіце ўважліва, што мы вам пакажам. Вы, небаракі, не ведаеце яшчэ, што такое агонь. А без агню наогул ніякага жыцця не можа быць. Дык вось, глядзіце і слухайце ўважліва.

Наўрад ці зразумелі слухачы гэтую ўрачыстую прамову, але ўсе яны падышлі зусім блізка, селі на заднія лапы і глядзелі на прамоўцу вельмі ўважліва. Светазар пагасіў ліхтарык. Усе яны войкнулі, нібы іх раніла страла.

— Пачакайце, пачакайце, — супакоіў Светазар. — Зараз будзе вам другі агонь.

Хлопчык выняў з кішэні кара бок запалак, прысеў на зямлю і запаліў агонь. Зноў адгукнуліся ўсе яхі, толькі ўжо задаволена. Светазар падлажыў запал ку пад кавалкі сухога кактуса; агеньчык заскакаў, затрашчаў як жывы. Публіка яшчэ больш зашумела, загаманіла. Сярод гоману выразна вылучалася слова «го». А Светазар і Святлана праз перадатчыкі зразумелі сэнс гэтага слова: «агонь!»

— Яны ўжо ведаюць агонь! — крыкнула Святлана.

— Выходзіць, што так, — збянтэжыўся Светазар. — Чаму ж тады шякага следу агню няма?

Агонь павялічваўся, трашчаў усё больш і больш, асвятляў усю пячору, і пасту нова яхі пачалі адчуваць яго цеплыню. Найвялікшае задавальненне свяцілася на іх тварах. Выраз іх усё больш і больш адыходзіў ад жывёльнага. Вочы загарэліся чалавечай радасцю.

— Таварышы! Ды вы ўжо гатовы засмяяцца! — закрычаў Светазар. — Давайце разам. Ну, раз… два… тры!..

Светазару і Святлане стала смешна ад гэтай каманды, што яны самі зарагаталі так, як ніколі яшчэ не смяяліся ў сваім жыцці.

Усё гэта разам разварушыла яхаў, на іх тварах таксама засвяціліся ўсмешкі…

Толькі бліжэйшы сусед Святланы, вельмі падобны да тых мішак, якія на Зямлі прадаюцца ў магазінах, глядзеў сур'ёзна, як стары. Святлана не ўстрымалася і прытуліла яго да сябе. Ен са здзіўленнем паглядзеў на яе, але не засмяяўся. Замест яго засмяяліся яшчэ раз яго бацькі і дзядзькі.

— Дык адкуль усё-такі вы ведаеце агонь? — звярнуўся Светазар да яхаў, нібы да зусім разумных.

Старэйшы з іх зраэумеў сэнс пытання. 3 яго мармытання Светазар і Святлана праз свае перадатчыкі выявілі такі сэнс:

— Даўно-даўно… бацькі… дзяды…

— Усё ясна! — сказаў хлопчык сястры. — Відаць, у іх ёсць паданне, што калісьці продкі іх мелі агонь, ды страцілі. Мусіць, гэта было шмат тысяч гадоў назад. Ды яно і зразумела: якім чынам захаваеш тут агонь, калі ніякага паліва няма, апрача гэтых няшчасных кактусаў, якіх, можа, і на ежу не хапае.

— У такім разе, — з жалем сказала дзяўчынка, — можа, замест карысці мы зрабілі ім шкоду. Калі ў іх не хопіць паліва і яны зноў страцяць агонь, то гэта будзе для іх такімняшчасцем, якога яны не перажывуць.

Светазар мог толькі сурова сказаць:

— Мы не можам пільнаваць іх агонь. Хай сам! змагаюцца за яго і за жыцдё. Нашы продкі не мелі такіх шэфаў, як мы з табой, але давялі да нас нават і такі агонь, як у гэтым ліхтарыку. А цяпер, таварышы, папрактыкуемся. — Ен узяў за плячо аднаго ста рога яха, паказаў на агонь і сказаў: — Агонь хоча есці. Разумееце? — Для большай пераканальнасці ён узяў кавалак кактуса і сунуў сабе ў рот. Потым палажыў гэты кавалак на агонь. Агонь ажывіўся, забегаў, затрашчаў. Тады Светазар сунуў кактус у рукі яха і паказаў, каб той зрабіў тое самае.

Ях нязграбна ад лама ў кавалак кактуса і сунуў яго ў агонь, але так няўдала, што апёк сабе руку і пачуўся пах смажанай поўсці. Ях закрычаў і кінуўся ўцякаць. А за ім і іншыя. Усе кінуліся да адтуліны і пачалі праціскацца праз яе.

— Стойце! Стойце! — закрычалі Светазар і Святлана, са смехам пабеглі да іх і пачалі цягнуць назад.

Убачыўшы, што нябесныя госці смяюцца, яхі трохі супакоіліся і асцярожна вярнуліся назад. Светазар зноў пачаў навучанне.

— Бачыце, шчога страшнага няма. Трэба толькі асцярожна, вось так.

Яхі слуха лі яго развітальную прамову з такім выглядам, нібы ён казаў ім найпрыемнейшыя рэчы. А калі госці накіраваліся да выхада, гаспадары трохі занепакоіліся і пайшлі ўслед. Светазар, убачыўшы, што кіраўнік агню таксама ідзе, раззлаваўся, схашў яго за руку і пацягнуў назад, да агню, і прачытаў яму яшчэ адно строгае павучанне. Ях зразумеў і застаўся ля агню. Калі выйшлі з пячоры, сонца ўжо садзілася. Госці селі ў сваю машыну і з палёгкай знялі дыхальныя маскі і шапкі. Для яхаў адбыўся яшчэ новы цуд: іхнія госці ператварыліся ў іншых, новых «лю»…

На дварэ пачыналася зіма. хопь дванаццашга-дзінная, але лютая зіма.

— Што ж мы цяпер будзем рабіць? — с пытала Святлана. — Можа, паспім тут седзячы?

— Калі і паспім, то ні ў якім разе не тут, бо нашы прыяцелі замерзнуць, стоячы ля нас, — : адказаў брат. — Лепш перанясёмся туды, дзе светла.

— Тутэйшае вечнае лета я не памяняла б на адзін наш летні дзень, — зазначыла Святлана.

Яны крануліся з месца і панесліся наўздагон Сонцу. А бедныя яхі доўга стаялі на месцы і сумна глядзелі на неба. Толькі мароз прымусіў іх вярнуцца ў сваю пячору.

Сонца падарожнікі дагналі хутка і апынуліся ў тым самым вечары, які толькі што пакінулл. Гэта было прыбліэна шэсць гадзін. Но тым стала пяць гадзін, чатыры, тры і нарэшце поўдзень.

— Выходзіць, што мы сталі на шэсць гадзін маладзейшымі,— засмяялася Святлана.

— Правільна! — пацвердзіў Светазар. — Калі хочаш, можам і спыніць наш узрост. Калі сёння, скажам, 12-га ліпеня, едучы за сонцам, мы заўсёды будзем мець гэты самы дзень, хоць гадоў і болей.

— Каб выканаць дзедаву камандзіроўку, — напомніла сястра, — нам трэба азнаёміцца не толькі з экватарыяльнай паласой, а і з сярэдняй. Давай заглянем туды. Толькі не на Поўдзень: там цяпер лютая зіма.

Яны павярнулі на Поўнач. Зноў пачаліся знаёмыя карцікы: тыя самыя даліны з ланцугамі азёр і балот, тыя самыя голыя горы, тыя самыя пустыні. Розніца была толькі тая, што пустыні займалі больш месца, а зеляніна ўсё менш і менш. Ды як магло быць іначай? На экватары толькі ноччу была зіма, а тут у да да так была яшчэ «законная» зіма, якая цягнулася (па нашаму часу) каля года, ды яшчэ з марозам пад восемдзесят градусаў.

— Ці жывуць тут яхі? — задавал! сабе пытанне падарожнікі. Але як ні прыглядаліся яны, ніякіх адзнак жыцця не заўважалі. У адкым месцы яны ўбачылі мясцовасць, якая вельмі нагадвала тую, дзе жылі яхі. Апусціліся сюды, прыгледзеліся да расліннасці і пераканаліся, што гэта зусім не тыя палярныя кактусы, што былі на экватары, а драбнюткі мох, які зусім урос у зямлю. Слядоў жывых істот нідзе не было.

Яны зноў вярнуліся на экватар і паляцелі далей на захад. Пасля толькі што бачанай карціны тутэйшая пры рода здавалася ўжо «раскошнай».

Машына абагнала сонца і прыляцела «ў раніцу». I вось далека наперадзе заблішчэла неабсяжная прастора вады.

— Мора! Мора! — узрадавалася Святлана.

— Не надта радуйся, — адказаў ёй брат. — Невядома яшчэ, якое яно тут. Можа, такое самае нялюдскае, як і ўсё, што знаходзіцца на гэтай планеце. Давай паглядзім спачатку, якое яно, ці вялікае, ці глыбокае.

Велічыня аказалася нішто сабе — прыблізна як Індыйскі акіян. Глыбіня, якую так добра наглядаць з вышыні, была таксама немалой. Таму мора не паспявала замерзнуць за ноч. Лёд быў толькі па берагах. Ен пачынаў ужо раставаць: пасля паўдня ён знікне, а праз ноч зноў з'явіцца.

Была раніца. Мароз на я ноч толькі што скончылася. Уся зямля была мёрзлая. Замерзла і вада ля нізкіх берагоў і астравоў. Але ў глыбокіх месцах вада не замерзла, там хадзілі хвалі. Аднак, у параўнанні з зямнымі, гэтыя хвалі былі зусім невялічкімі, бо на Марсе няма ўмоў для моцных вятроў — няма вялікай розніцы тэмператур. Можна думаць, што пустыні, якіх на Марсе так многа, павінны модна награвацца, але гэтае «моцна», як мы ведаем, на экватары дасягае толькі дзесяці — дваццаці градусаў, а далей — усяго да некалькіх градусаў. А калі дадаць да гэтага разрэджанасць паветра, якое не можа насіць цяжкіх дажджавых хмар, то будзе зразумела, чаму на Марсе не бывае вялікіх вятроў, воблакаў, дажджоў. Вось чаму над Марсам бадай заўсёды чыстае неба. Тая невялікая колькасць пары, якая ўсё ж такі ствараецца над паверхняи, большай часткай застаецца над ёй у выглядзе туману і хутка зноў асядае. Можна сказаць, што на Марсе вада «мясцовая», якая не выходзіць далека за межы свайго раёна. 'Гаму нашы падарожнікі не бачылі тут значных рэк, для якіх патрэбна сталае і багатае забеспячэнне вадой.

Пераляцелі на другі бок акіяна. Ен быў гарысты, адсюль пачыналіся горныя хрыбты. У адным месцы да берага выходзіла глыбокая даліна. Маленькая рачулка цикла па ёй. Сонечныя праменні награвалі даліну і навакольныя скалы. Небагатая цеплыня, якую давала Сонца, сабіралася ў гэтай даліне і падымала тэмпературу вышэй, чым у іншых месцах. Аб гэтым сведчыла і расліннасць. Апрача кактусаў тут можна было заўважыць і нешта падобнае на траву; мох таксама быў больш багаты. Усё гэта падарожнікі заўважылі, калі апынуліся на беразе рачулкі.

— Гэта, мусіць, і будзе самае лепшае месца на Марсе, — з усмешкай сказала Святлана.

— Паглядзім, паглядзім, — сказаў Светазар. — Можа, мы тут знойдзем і самых культурных яхаў.

Яны адчынілі дзверцы машыны і адчулі, што паветра тут іх не душыць.

— Слухай! — радасна сказала дзяўчынка, — можа, тут можна будзе дыхаць па-чалавечаму, без гэтых абрыдлых апаратаў.

— Здаецца, можна будзе, — сказаў Светазар, удыхаючы паветра. — Тут больш зеляніны і, значыцца, больш кіслароду.

— Ой, як хораша паляжаць на зямлі, паспаць! — казала дзяўчынка. — Давай сюды наша цёплае адзенне, мы пасцелемся і паляжым.

— I паабедаем, ці паснедаем, павячэраем, хто яго цяпер разбярэ, — дадаў брат.

Яны ўзялі свае прадукты, пачалі есці і разам з тым высвятляць, колькі часу яны вандруюць.

— Мне здаецца, што мы выехалі з дому прынамсі шэсць месяцаў назад, — казала Святлана.

— Яно заўсёды так бывае, калі падарожшчаеш і кожную хвіліну бачыш усё новае і цікавае, — разважліва сказаў Светазар. — Я нават недзе чытаў такі выраз: «Жыццё чалавека вымяраецца не колькасцю пражытых гадоў, а колькасцю перажытых уражанняў».

— Калі гэта праўда, — заўважыла Святлана, — то мы з табой хутка зусім састарэем. I ўсё-такі сапраўды, колькі часу мы вандруем? Светазар адказаў:

— Гледзячы па якому часу. Калі па тутэйшаму, то нават ніякі астраном не разбярэ, бо надта мы гэты час заблыталі. А калі па нашаму, то… — ён глянуў на гадзіннік у машыне, — паказвае дзесяць гадзін, а якіх — ці раніцьі, ці вечара — невядома.

— Мы ж, здаецца, з дому вы ехал і ў дзесяць гадзін! — здзівілася Святлана.

— Так, у дзесяць. Вось цяпер і мяркуй, ці тыя самыя цяпер дзесяць гадзін, ці дзесяць гадзін вечара, ці дзесяць гадзін наступнага дня, а можа, дзесяць гадзін наступнага месяца…

— Шкада, — уздыхнула дзяўчынка, — няўжо хоць прыблізна нельга даведацца, колькі часу мы ў да розе?

— Калі прыблізна, то можна, — адказаў Светазар. — Давай сюды шклянку, я табе налью з тэрмаса чаю. Калі ён будзе зусім гарачы, значыцца, прайшло пяць, дзесяць, ну дванаццаць гадзін; калі толькі цёплы, то каля сутак, а калі халодны…

— То двое сутак, дзесяць месяцаў ці пяць гадоў…— скончыла Святлана.

— Усё можа быць у нашым становішчы, — не то жартам, не то сур'ёзна сказаў Светазар, наліваючы чай.

Ен быў зусім гарачы.

— Вось мы і ведаем, што вандруем менш за суткі.

— Паўгадзіны таксама менш за суткі,— насмешліва сказала Святлана.

— Ну, тады ёсць яшчэ адзін паказчык, — раззлаваўся Светазар. — Гэта страўнік. Ен ужо не будзе маўчаць месяц і суткі: калі мы не спім, ён падасць свой голас праз пяцьшэсць гадзін. Значыцца, прыблізна столькі часу мы і падарожнічалі.

Яны разлягліся на зямлі. Вельмі прьіемна было паляжаць спакойна і вольна пасля ўсіх турбот. Яны глядзелі на неба і гаварылі, што яно больш нагадвае неба Месяца, чым неба Зямлі. Яно чыстае, вельмі цёмнае, нават некаторыя зоркі можна бачыць удзень. Толькі Сонца значна меншае, чым з Месяца.

— Памятаеш ты, як у нас было ў часе няпоўнага зацьмення Сонца, у мінулым годзе? — звярнулася Святлана да брата. — Дык вось, калі я цяпер пагляджу навакол, то мне усё здаецца, што і тут цяпер такое самае зацьменне.

Брат паглядзеў навакол і згадзіўся з ёю. Раптам Святлана крыкнула:

— Глядзі, глядзі, чарвяк паузе!

Брат усхапіўся так, нібы яму крыкнулі: «Зямля гарыць!»

Дзе? Дзе? — кінуўся ён глядзець.

Святлана ўрачыста паказала яму сапраўднага чарвяка, які поўз па зямлі паміж травы.

— Які ён? — спытаў Светазар. — Няўжо з яго выходзяць матылькі? Нешта іх тут не відаць.

— Гэта, мусіць, які-небудзь земляны чарвяк, — адказала дзяўчынка. — У зямлі яны могуць хавацца на ноч.

Яна начала калупаць зямлю каменьчыкам, і сапраўды — там знайшліся яшчэ некаторыя насякомыя: нейкая тонкая даўгая муха з вузкімі чорнымі крыламі, маленькая жоўтая казяўка і іншыя. Потым да іх наблізілася жывёлінка, падобная да мышы. Яе прыцягнулі крошкі хлеба. Падарожнікі нават стаіліся, каб не спудзіць жывёлінку.

— Хай паспрабуе нашага хлеба, — казалі яны. — Яна будзе хваліцца тады на ўвесь Марс, што ела сапраўдны хлеб з жыта.

Затым яны ўбачылі такую самую даўгакрылую птушку, што бачылі раней. Яна несла ў дзюбе рыбіну. Гэта ўжо сведчыла, што ў вадзе ёсць рыба.

— Калі пажыць тут болей, то можна было б у бачыць, магчыма, многа жывёлы і птушак. I ўсе яны павінны кожны вечар рыхта вацца да суровай зімы. Дзіўнае жыццё!..

— А каб хто-небудзь з іх апынуўся на нашай Зямлі,— сказала Святлана, — то, напэўна, таксама сказаў бы: дзіўнае жыццё! Для кожнага незнаёмае здаецца дзіўным.

Паляжалі некалькі хвілін спакойна, а потым Светазар узняў новае пытанне:

— Усе падарожнікі,— ска за ў ён, — якія адкрываюць новыя землі, маюць права даваць ім назвы. Трэба і нам даць назву для будучай карты Марса. Вось гэтую рачулку я прапаную назваць Святланкай. Падабаецца?

— Падабаецца, — усміхнулася Святлана. — У такім разе мора няхай будзе Света за рава мора. Падабаецца?

— Падабаецца. Толькі бяры вышэй: гэта не мора, а акіян, Светазараў акіян. Добра гучыць! Але табе крыудна будзе. Трэба было б табе што-небудзь дадаць яшчэ.

— А я вось што скажу, — сур'ёзна адказала Святлана і нават села. — Вось увекавечым мы свае імёны, а нас усё роўна ведаць не будуць — хто мы такія, чые гэта імёны? Трэба даць такія назвы, якія гучалі б на ўвесь свет і ўсе іх ведал і б.

— Якія, напрыклад?

— Ды, скажам, так: Камсамольскі акіян, а рэчка — Піянерка. Гэта гучыць зусім інакш.

Светазар таксама падняўся, паглядзеў на яе сур'ёзна, трасянуў галавой і сказаў:

— Добра прыдумала, Святланка! Сапраўды, так будзе лепей. А даліну гэтую як назавём?

— Проста: Зялёная даліна. Праз некалькі мінут яны заснулі.

Запрашзнне ў госці
Святлана прачнулася з такім пачуццём, ёй нешта перашкаджае. Села, працерла вочы, азірнулася — і з жудасным крыкам ухапілася за плечы брата. Той усхапіўся, некаторы час глядзеў, нічога не раэумеючы, а потым убачыў… двух яхаў. Яны нерухома сядзелі і ўважліва глядзелі на гасцей.

— А-а! Старыя знаёмыя! Добры вечар, таварышы!

Але «таварышы» не варухнуліся: яны пільна глядзелі, нібы вывучаючы гасцей, і ў іхніх вачах заўважалася нешта недружалюбнае. I выгляд іх некалькі адрозніваўся ад ранейшых яхаў. Колер гэтых быў — з бурым адценнем. Цела здавалася даўжэйшым і дужэйшым. Твары былі больш прадаўгаватыя і менш дабрадушныя.

Светазар памацаў сваю кішэню, дзе ляжаў браўнінг… Святлана, дрыжучы, прыціснулася да брата.

Адзін з яхаў павярнуў галаву да другога і буркнуў некалькі слоў, з якіх можна было разабраць слова «бао».

— Цікава па слух а ць, што яны там буркаюць, — сказаў Светазар, устаў і дастаў з машыны шапкі-перадатчыкі. Яхі з сур'ёзнай уважлівасцю сачылі, як незнаёмыя стварэнні рухаліся і нешта рабілі. I зноў адзін з іх нешта другому сказаў. 3 гэтых слоў падарожнікі зноў пачулі слова «бао» і зразумелі слова «іеці».

— Ліха яго ведае, што гэта за «бао»! — сказаў Светазар. — Па вобразу адчуваецца, што гэта як быццам нейкі важны ях, цар іхні, ці што.

— I я таксама зразумела так, — сказала Святлана.

Яхі тым часам апусцiліся на пярэднія лапы і зачыкільгалі ў глыб даліны.

Светазар паціснуў плячыма і збянтэжана сказаў:

— Што ўсё гэта азначае? Ці не пайшлі яны да нейкага свайго князя Бао?

Дзяўчынка пакацілася ад смеху.

— Князь! Ха-ха-ха! Мядзведжы князь! Смяяўся і Светазар, але пры апошнім слове сястры сурова перапыніў яе:

— Святланка! Ты не маеш права здзекавацца з якой бы там ні было асобы, хай сабе будзе яна падобнай і да мядзведзя.

— Я не з гэтых «асоб» смяюся, — апраўдвалася дзяўчынка, — а з іхняга «князя», калі такі можа быць у іхнім жыцці.

— Зараз мы гэта ўбачым, — сказаў Светазар, — пойдзем у госці да тутэйшых яхаў. Сядзем у машыну і ціхенька паедзем следам за імі.

Некаторы час яхі ішлі па беразе рачулкі, а потым па каменнях перабіраліся на другі бераг. Падарожнікі хацелі павярнуць за імі, але рантам заўважылі пячоры і з гэтага боку. Па схіле гары на рознай вышыні відаць былі шчыліны, адтуліны, ля якіх час ад часу паказваліся яхі, старыя і малыя.

— Уга! — усклікнула Святлана. — Тут іх цэлае паселішча. У параўнанні з жыллём тых яхаў гэта ўжо будзе горад.

Яны спыніліся ля аднаго з уваходаў, дзе ляжала маці з дзіцем. Убачыўшы гасцей, маці села на заднія лапы.

Тым часам і з іншых пячор пачалі збірацца сюды жыхары. Набліжаліся яны асцярожна, са страхам, і спыняліся за дзесятак крокаў ад машыны.

— Добры дзень, таварышы! — крыкнуў Светазар, выйшаўшы з машыны. — Прывітанне вам з Зямлі! Не ведаеце? Ну, нлчога, зараз пазнаёмімся.

Але яхі стаялі на месцы, напружана сачылі за кожным іх рухам і як быццам не выяўлялі жадання знаёміцца бліжэй. Калі Светазар паспрабаваў падысці да іх, яны падаліся назад.

Выручыла малое. Яно смела падышло да Святланы, а яна прысела і пачала гладзіць малое, а потым нават і на рукі ўзяла. Убачыўшы такую ласкавасць, яхі пасунуліся бліжэй, і твары іх зрабіліся больш ласкавымі. Але ніхто з іх не ўсміхнуўся.

— Значьщца, агню яшчэ не маюць, — зазначыла Святлана.

Раптам яхі затрывожыліся, са страхам сталі глядзець некуды, замармыталі паміж сабой — і зноў пачулася слова «бао».

— Зноў гэты Бао! — здзівіліся госці.

У гэты момант праз рачулку перабраліся яхі і накіраваліся ў гэты бок. Іх было ўжо чацвёра. Усе жыхары пячор пахаваліся ў сваіх памяшканнях.

Падышоўшы да гасцей, яхі выстраіліся ў шарэнгу, падняліся на заднія лапы, а потым зноў апусціліся.

— Э-э, ды яны кланяюцца нам! — крыкнуў Светазар. — Даўно б гэтак. А то нейкую палітыку вядуць: «бао», «бао».

Пачуўшы гэтае слова, яхі селі на заднія ногі і задаволена паўтарылі:

— Бао, Бао.

Пры гэтым яны паварочваліся назад і паказвалі рукой у той бок, адкуль прыйшлі.

— Справа ясная! — сказаў Светазар сястры. — Яны запрашаюць нас да свайго Бао. Што будзем рабіць?

— Не ведаю, — адказала яна. — Нешта не падабаюцца мне гэтыя малойчыкі. Нейкія несімпатычныя, зусім не такія, як гэтыя жыхары.

— Таму трэба пайсці паглядзець, што там такое.

— А ты ўпэўнены, што нічога дрэннага яны нам не зробяць? — спыталася сястра.

— Пакуль што мы бачым, што гэтыя яхі — добры народ і дагаварыцца з імі можна.

Святлана паківала галавой і сказала:

— А мне здаецца, што гэтыя тыпы не належаць да таго добрага народа, аб якім ты гаворыш.

— Глупства гаворыш! — сурова сказаў брат. — Хіба ты не бачыш, што яны той жа пароды, што яны свае для гэтых жыхароў?

— А чаму яны жывуць асобна? Чаму іх баяцца гэтыя жыхары? — пярэчыла Святлана.

— Усё ж да гэтага часу не было ніякіх намёкаў на тое, каб яхі думалі нападаць на нас, — настойваў Светазар. — Мы ж для іх вышэйшыя іетоты, нібы богі, яны нас і паважаюць і баяцца. Мы павінны высветліць гэтую таемную справу.

— Я не супярэчу, — сказала нарэшце Святлана. — Я выказваю толькі свае ўражанні аб гэтых новых яхах.

Пакуль яны размаўлялі, трое яхаў пайшлі ў пячоры і праз некаторы час выйшлі адтуль з жыхарамі, якія неахвотна іінлі наперадзе. Стваралася пэўнае ўражанне, што прышэльцы іх кудысьщ гоняць. Прайшоўшы некалькі крокаў у бок мора, «канваіры» спыніліся, некалькі хвілін пастаялі на месцы і, пераканаўшыся, што тыя самі пайшлі далей, вярнуліся да чацвёртага. Потым усе яны зноў падняліся на заднія лапы і апусціліся на пярэднія.

— Бачыш, як пакорна яны нас просяць? — звярнуўся Светазар да сястры. — А ты чагосьці баішся. Хадзем. Не, лепш паедзем.

Праважатыя і зацікавіліся і ўстрывожыліся, калі ўбачылі, як госці садзіліся ў машыну і асабліва як машына паехала.

Ехала яна зусім ціха, так, што праважатыя маглі ісці побач. Пад'ехалі да каменняў, праз якія трэба было перабірацца на той бок рэчкі. Адзін ях перайшоў на той бок, а іншыя чакалі, што будзе рабіць дзіўнае чырвонае стварэнне. Стварэнне легка пераскочыла цераз раку. Яхі яшчэ больш здзівіліся. Далей двое ішлі наперадзе, увесь час азіраючыся, а двое ішлі побач.

— Яны, мусіць, думаюць, што вядуць нас пад канвоем да свайго Бао-Дая, — смяяўся Светазар.

— Бао, а не Бао-Дая, — паправіла Святлана. — Усё роўна, яны, мусіць, аднолькавыя. Надыходзіў вечар. Сонца зайшло за горы, і ў даліне адразу зрабілася змрочна. I раптам нашы падарожнікі ўбачылі наперадзе… водбліск агню!

— Глядзі, глядзі, агонь! — закрычалі разам і Светазар і Святлана. — Няўжо сапраўды агонь? — і іхняя машына нібы сама апынулася каля ўвахода ў пячору, адкуль ішло святло. Канвойныя з усіх чатьгрох ног павінны былі даганяць яе.

Светазар наводзіць парадах на Марсе
Падарожнікі вылезлі з машыны і спыніліся на парозе пячоры. Перад імі былі нібы сенцы, за якімі адкрывалася ўжо вялікае памяшканне. Там, у куце, і гарэў агонь, сапраўдны агонь. Гарэў ён не на зямлі, а ў сцяне, ніякага паліва пад ім не было.

— Справа ясная, — сказа ў Светазар, — значыцца, са сцяны вылучаецца гаручы газ. Але хто яго запаліў?..

Засопшыся, падбеглі канвойныя і ўвайшлі ў сярэдзіну разам з гасцямі. Светазар і Святлана ўбачылі вялікую трохкутную пячору. Побач з агнём было паглыбленне ў сцяне. У ім на зямлі ляжаў вялікі камень, відаць, знарок сюды пакладзены. На гэтым камені важна сядзеў ях, той самы таемны Бао. Ён быў таўсцейшы і дужэйшы за іншых яхаў, і нават нейкую важнасць можна было заўважыць. Па другі бок ад яго размясціліся яго «прыдворныя». Тут былі і такія самыя «салдаты», як тыя пасланцы, і больш далікатныя маці з дзецьмі. За імі ў сцяне чарнеўся ўваход у далейшыя пячоры. Світа размясцілася абы-як: адны стаялі на чатырох лапах, другія ляжалі, некаторыя сядзелі. Але як толькі ўвайшлі госці, усе селі на заднія лапы. Па ўсім было відаць, што і сам Бао сеў на свой «трон» у той момант, калі падышлі госці.

Прышлыя за імі чатыры яхі выстраіліся перад Бао, селі на заднія лапы, а затым апусціліся на пярэднія.

Светазар і Святлана нават збянтэжыліся. Што ж гэта такое? Як сябе трымаць перад гэтымі дзіўнымі стварэннямі? Адкуль яны запазычылі гэты недарэчны цырыманіял? Гэта ж на Зямлі ў дапатопныя часы так было. Няўжо яно без ніякага фантамабіля перадалося і на Марс?

Святлана глядзела на ўсё гэта, як на сон, і не ведала, як сябе трымаць. А Светазар раззлаваўся не на жарт. Але што яму было рабщь сярод такой колькасці несімпатычных яхаў?

А ў гэты момант прыйшлі тыя яхі, якіх пагналі на работу. Яны прыйшлі мокрыя. Вада з іх лілася цурком, а ў зубах яны трымалі па рыбіне. Яны падышлi да Бао і паклалі гэтую рыбу ля яго ног. Пасля таго яны хуценька пабеглі прэч.

Бао падняў адну рыбіну і, нязграбна ступаючы на задніх лапах, падышоў да Светазара і сунуў яму рыбіну ў рот. Пры гэтым Бао… усміхаўея! Так, ён умеў смяяцца… Мала таго, яго світа таксама лагодна ўсміхалася.

Гэтыя першабытныя паразіты навучыліся смяяцца таму, што ў іх быў агонь, якім валодалі яны адны. Або, лепш сказаць, іхні важак Бао. Тыя, што жылі па той бок рачулкі, агню не ведалі. I смяяцца не ўмелі. Яны павінны былі працаваць на Бао і яго світу, лавіць яму рыбу, прыносіць кактусы. Бо яны баяліся «магутнага» Бао таму, што ён валодаў агнём. Праўда, Бао і яго прыхвасні, як відаць, яшчэ не ўмелі як след скарыстоўваць агонь, бо частавалі знатных гасцей сырой рыбай, але і без гэтага ўладар агню меў вялікую перавагу перад тымі, хто агню не меў.

Абураны Светазар выхапіў свой браўнінг і некалькі разоў стрэліў уверх. Грукат прывёў яхаў у такі жах, што ўсе яны, не выключаючы самога Бао, апусціліся на пярэднія ногі ці рукі. А Светазар, не разважаючы, щ зразумеюць яны яго ці не, грозна крыкнуў:

— Што гэта такое вы выдумалі? Не паспелі зрабіцца людзьмі, а ўжо строіце з сябе нейкіх паноў! А цябе, чучала, хто навучыў гэтым царскім цырымоніям? Працаваць не навучыўся, а сядзець «на троне» навучыўся. I прыгнятаць бедных таксама нейкім чынам навучыўся. Дык вось мы цябе зараз навучым.

Шхто не скажа, якія з гэтых слоў дайшлі да свядомасці «чучала», але тон і агульны сэнс грознай прамовы, падмацаванай стрэламі, зрабілі ўражанне на ўсіх. Яхі ўстрывожылдся, замітусіліся, некаторыя схаваліся ў далейшых пячорах. А Светазар пачаў здымаць фізкультурку.

— Ідзі на двор і чакай ля машыны, — шапнуў ён сястры.

— А ты? — спытала яна трывожна.

— Ідзі, ідзі, не бойся.

Святлана адышла, але спынілася ля ўвахода і начала бачыць, што будзе далей.

Светазар зняў сваю кашулю, падбег да агню і… накрыў яго! Агонь, вядома, зараз жа згас, а замест яго пачуліся сіпенне і смурод газу.

Калі яны садзіліся ў машыну, у пячоры былі стогн і енк, нібы хто засыпаў жывыя істоты ў зямлю…

На дварэ зрабілася яшчэ цямней. Да захаду сонца заставалася гадзіна ці паўтары.

— Куды цяпер? — спытала Святлана. — Дадому?

— Не, не, мы не маем права так пакідаць справы. Трэба спачатку навесці тут парадак. Будзем спяшацца.

Машына апынулася на тым баку даліны, ля першых пячор. Многія яхі пачулі выццё на тым баку і выйшлі са сваіх памяшканняў. Яны трывожна прыслухоўваліся, баючыся бяды, а выццё там яшчэ болей узмацнялася: удушлівы газ прымусіў яхаў пакінуць пячору.

— Што ж яны цяпер будуць рабіць? — прамовіў Светазар.

— Можа, нападуць на гэтых, каб адабраць пячоры? — боязна сказала Святлана.

— Ад гэтых разбойнікаў усяго можна чакаць, — згадзіўся Светазар. — Трэба хутчэй аргашзаваць абарону.

Тым часам вакол іх сабраліся бадай усе жыхары гэтых пячор. На гэты раз яны набліжаліся да гасцей без страху, даверліва. Госці ўвайшлі ў бліжэйшую пячору, а за імі і ўсе суседзі.

— Пашукай тут кавалак сух о га кактуса, — сказа ў Светазар сястры, а сам запаліў запалку, каб пасвяціць.

Як ускрыкне ўвесь народ, як кінецца да пыха да! Светазар засмяяўся і крыкнуў:

— Куды вы? Назад!

Трэба думаць, што праз перадатчык паняцце слова «назад» дайшло да іх. Яны павярнулі назад. Праз момант за палка скончылася, зрабілася цёмна. Яхі спакойна падышлі бліжэй. Але Светазар зноў запаліў запалку, і яны зноў шарахнуліся ўбок. Нарэшце Святлана падышла з кактусам. Яны абое расклалі маленькі касцёр. Яхі асцярожна адзін за адным сталі падыходзіць бліжэй і нарэшце ўселіся навакол на задніх лапах.

— Вельмі добра — пахваліў Светазар. — Цяпер можна будзе весці практычныя заняткі з усімі вамі разам па ўсіх правілах навукі.

Нельга сказаць, каб поспехі былі лёгкія і хуткія. I на Марсе былі здольныя і няздольныя вучні. Трэба было вылучыць здольных і падрыхтаваць іх як мага хутчэй і лепей. То аднаго, то другога выклікаў настаўшк да агню і паказваў, як трэба з ім абыходзіцца. Іншыя яхі хутка сцямілі, што для агню патрэбна «ежа», і з усіх канцоў пачалі цягаць паліва.

Навучанне ішло па пэўнай праграме. Спачатку трэба было наогул прывыкнуць да агню, не баяцца яго, нават і пасля таго, як ён «укусіць». Тут праявіла значныя педагагічныя здольнасть Святлана. Яна з на рок дакраналася да кастра, ускрыквала, войкала, смяялася і зноў совала руку, каб дакрануцца да паліва.

Наступнай ступенню было — навучыцца падтрымліваць агонь. 3 аднаго боку, трэба было паказаць, што нельга класці паліва многа, бо «ў вашай краіне паліва мала», як тлумачыў «настаўнік», а з другога боку, трэба было, каб яны добра ўсвядомілі, што самая галоўная справа — не спусціць агонь. Дзеля гэтага Светазар не пашкадаваў лішнюю запалку і дазволіў кастру згаснуць. Тады і тут пачалося тое самае, што ў пячоры Бао.

Пасля доўгай і лішняй прамовы, Светазар зноў запал іў касцёр.

Так працавалі, мусіць, гадзіны са дзве. На дварэ зрабілася зусім цёмна, патыхаў першы халадок, на тым баку даліны то заціхала, то ўзмацнялася выццё, а «вучні» нічога не заўважалі і не збіраліся разыходзіцца па «дамах».

Затое і поспехі былі нядрэнныя. Яхі адчувалі сябе ля агню так, нібы з маленства мелі з ім справу. Твары іх рабіліся ўсё весялейшымі і весялейшымі, пакуль не пачалі ўсміхацца.

— Вось так і трэба! — з задавальненнем сказалі настаўнікі.— Цяпер можна сказаць, што вы скончылі клас жывёльны і перайшлі ў клас чалавечы.

Нарэшце прыйшоў час, калі можна было прыступіць да трэцяй ступені навучання. Светазар устаў і ўрачыста пачаў:

— Дарагія таварышы! Цяпер мы падыходзім да самай важний справы: нам трэба навучыцца абараняць сябе агнём. Вы павінны мець сваіх салдат, каб абараняцца ад Бао (ён паказаў рукой на ўваход). Чуеце, як яны там выюць? Калі яны ўбачаць агонь, то, напэўна, прыйдуць сюды, каб адабраць яго, а вас выгнаць.

Светазар добра разумеў, што ад яго прамовы мала што дойдзе да слухачоў. Таму ён дзейнічаў, як на сцэне. Ён паказваў, як увойдзе Бао са сваімі слугам! як ён схопіць з кастра галавешку, як пачне выганяць адсюль іх усіх. Для нагляднасці Светазар выбраў аднаго з слухачоў і пачаў тыцкаць яго галавешкай. Нават прысмаліў яго трохі, небарака закрычаў і куляй вылецеў з пячоры.

Святлана звонка засмяялася, смяяўся і Светазар, але публіка не смяялася: яны баяліся, што і іх усіх гэткім чынам выганяць.

Тады Святлана прапанавала другі метадычны прыём:

— Яны, здаецца, не зразумелі цябе. Яны падумалі, што ты збіраешся ім зрабіць шкоду. Паштурхай тады мяне.

Светазар са смехам «выштурхнуў» яе на двор. А потым яны памяняліся месцамі, і Святлана ўжо яго выштурхала. Пасля таго і першы ях вярнуўся на свае месца.

Трэба было выбраць найбольш здольнага і кемлівага слухача. Светазар прыглядаўся, прыглядаўся — як тут разабраць, хто з іх больш здольны? Вось у гэтага, здаецца, вочкі хітраватыя. Светазар даў яму ў руку кактус з палаючым канцом. Той нясмела ўзяў яго. Тады хлопчык стаў паказваць, як штурхаць агнём. Сяк-так штурхнуў ён наперад і застаўся задаволены. А потым узяў і штурхнуў свайго суседа. Затрашчала поўсць, з крыкам адскочыў убок не толькі абсмалены, але і яго таварыш…

— Эх, ты! — з дакорам сказаў «настаўнік» і адабра ў кактус.

— Мусіць, пра іх і сказана: з агнём не жартуй, — засмяялася Святлана.

— А трэба іх паву чыць, — з прыкрасцю сказаў Светазар, — абавязкова трэба. I цяпер, бо гэты Бао-Дай зараз ножа прыйсці.

— Бао, — паправіла Святлана.

— Хадзем паглядзім, што робіцца на дварэ. — I яны выйшлі з пячоры.

Было ўжо зусім цёмна. Адзінае святло, якое давала магчымасць хоць сяк-так бачыць, ішло ад зорак.

— Хоць бы Месяц які быў,— сказала Святлана.

— Марс мае нават два Месяцы, — адказаў брат, — ды карысці ад іх няма ніякай: адзін мае пятнаццаць кіламетраў, а другі — восем кіламетраў у папярочніку, і нам іх не разгледзець. Можа, якія-небудзь з гэтых самых маленькіх зорак і ёсць Месяцы, але нам яны не патрэбны.

Хоць і ўдзень на Марсе цішыня надзвычайная, але цяпер яна з да валася яшчэ большай. Адзіным гукам было выццё яхаў Бао.

— Я нават шкадаваць іх пачынаю, асабліва маці і дзяцей. Холад усё павялічваецца, праз некалька гадзін будзе люты мароз, а куды ім дзецца? Яны і сваю пячору не могуць заняць, бо там газ.

— Здаецца, сюды ідуць! — шапнуў Светазар. — Вунь на тым баку шбы статак рухаецца. Але холадна тут, зойдзем у сярэдзіну і там будзем чакаць.

— А ты не баішся? — ціха спытала сястра.

— Не, баяцца ніяк не выпадае, — спакойна сказаў брат. — На адзін рэвальвер я не спадзяваўся б, а на агонь спадзявацца можна.

Яны паставілі свой фантамабіль «пад страху», гэта значыць, пад скалу, і ўвайшлі ў сярэдзіну. Яхі яшчэ не падазравалі, што на іх ідзе варожае «войска». Светазар яшчэ крыху папрактыкаваўся з абаронцамі, але на іх зусім не разлічваў. Ен сам думаў адбіць «штурм».

Нарэшце і ў пячору даляцеў шум. Адзін з яхаў высунуўся з пячоры, каб паглядзець, і зараз жа кінуўся назад. На твары яго быў страх. Ен балбатаў:

— Бао, Бао.

Усе адразу зразумелі, у чым справа, замітусіліся, адсунуліся ад увахода і згрудзіліся ў процілеглым кутку.

Гукі набліжаліся. Светазар падрыхтаваў кактусы, пасмейваўся і чакаў. Святлана не магла стрымаць сябе і дрыжала, больш ад нервовага ўзбуджэння, чым ад страху. Светазар са смехам сказаў ёй:

— I ты баішся, як гэтыя бедныя яхі? Сур'ёзна табе кажу: аніякай падставы няма баяцца. Не толькі першабытны ях, але і наш бандыт пабаіцца палаючай галіны, калі не будзе мець іншай зброі. А Бао рукамі шчога не можа рабіць.

I вось ля ўвахода заварушыліся цені, і ў пячору ўвайшоў Бао. Падышоўшы бліжэй, ён устаў на заднія лапы і грозна нешта прамармытаў. За ім сталі чатыры яго ахоўнікі, а рэшта стала ля ўвахода.

Светазар тым часам падрыхтаваў добрыя палаючыя кактусы, два ўзяў сабе і адзін даў сястры.

— Пабачыш, як весела будзе, — сказаў ён. — Пачынаем: раз!., два!., тры!.. — Светазар закрычаў, замахаў агнямі ды як тыцне шаноўнаму Бао адным полымем у твар, а другім у жывот, дзе была самая доўгая поўсць…

А Святлана падсмаліла нават двух ахоўнікаў.

Што тут адбылося, нават разгледзець не паспелі. Убачылі толькі, што незапрошаных гасцей у пячоры ўжо няма. А яхі ўсе смяяліся па-сапраўднаму.

Пераможцы выйшлі на двор, каб паглядзець, куды дзеліся ворагі. Яны згрудзіліся ля пераправы праз рэчку, а паблізу плакала малое.

Зараз жа да яго падбегла маці.

— Відаць, і на Марсе, і на Зямлі, і на іншых планетах усе маці аднолькавыя, — сказала Святлана і пачала гладзіць малое, а потым узяла яго на рукі і нанесла ў пячору. Маці пакорна пайшла ззаду.

Усе вярнуліся ў пячору, і новыя жыхары далучыліся да старых без ніякіх перашкод.

Час ішоў, а задуманая Светазарам «рэарганізацыя» была яшчэ не скончана. Трэба было перанесці агонь і ў іншыя пячоры, а гэта вельмі марудная справа.

— Можа, яны і самі маглі б занесці да сябе? — сказала Святлана.

— Дзе там! — безнадзейна сказаў Светазар. — Бачыш, якія яны нязграбныя. Калі ён будзе несці агонь у адной руцэ, то шчога не выйдзе: ён абсмаліць сабе і твар і жывот. А на двух нагах наўрад ці данясе. Каб свабодна хадзіць на нагах, ім яшчэ трэба навучыцца, можа, тысячу гадоў. Нашы продкі жылі ў лясах, лазілі па дрэвах, стоячы на нагах, даставалі плады, каласы, адным словам, ім заўсёды прыходзілася стаяць на нагах. А тут ні дрэў, ні пладоў, ні высокіх раслін, а толькі адны кактусы, якія трэба збіраць, уткнуўшы нос у зямлю. Відаць, прыйдзецца нам з табой «электрыфікаваць» іхнія хаты.

Калі перанеслі агонь у суседнюю пячору, вярнуліся сюды і жыхары яе. Потым ажывілі другую, трэцюю пячору і такім чынам разгрузілі першую. Засталася тут толькі чужая маці з дзіцем. Святлана пагладзіла і яе і дзіця, каб гаспадары бачылі, што з імі трэба абыходзіцца ласкава, ды яшчэ дала наказ:

— Глядзіце вы мне, не крыўдзіце іх, а то я вам… — і яна пагразіла гаспадарам пальцам.

Трэба адзначыць, што «электрыфікацыя» гэтая заняла куды больш часу, чым магло здавацца, бо кожны раз трэба было яшчэ і яшчэ паказваць, як абыходзіцца з агнём, падтрымліваць яго. На гэтую справу патрацілі, мусіць, гадзіны дзве, калі не болей. Падарожнікі вельмі стаміліся. Можна сабе ўявіць, як павінны былі адчуваць сябе яхі, якія, магчыма, за тысячагоддзі першы раз не спалі ноч. Але прычына была ўважлівая: першы раз за тысячагоддзі ноч у іх была з агнём.

Асноўнае было зроблена, можна было ляцець і дадому ці пераляцець адсюль у цёплае месца на Марсе. Святлана так і паставіла пытанне.

— А можа, пераначуем тут, з імі? — усміхнуўся Светазар.

Святлана аж уздрыганулася:

— Што ты, што ты, я лепш на дварэ пераначую!

— Вось які ты сябар бедных і прыгнечаных! — засмяяўся Светазар. — Добрая да іх, ласкавая, спачуваеш ім, а калі пабыць з імі бліжэй, то во якая агіда.

— I зусім не тое, — адказала Святлана. — Калі было б неабходна, калі іначай нельга было б, то я зусім не баялася б. А цяпер мы можам ехаць далей.

— А што будзе далей з тымі яхамі і з той «газіфікаванай» пячорай? — заклапочана сказаў Света— Няўжо правадаць такой каштоўнасці? Ды і тых яхаў трэ было б прыстасаваць да сумленнага жыцця. Не, я не магу пакінуць Марс, пакуль не навяду на ім парадку.

Тым часам мароз усё ўзмацняўся ды ўзмацняўся. А гадзіне адзінаццатай ён дасягнуў градусаў дваццаці. Выгнаныя яхі зноў заенчылі. Яны, відаць, не знайшлі сабе добрага прытулку.

— Хоць і бандыты, а ўсё ж такі шкада іх, — сказаў хлапец. — Сярод іх, пэўна, ёсць і добрыя, якія павінны пакутаваць праз гэтага праклятага Бао-Дая.

— Бао, — паправіла дзяўчынка. — А я зрабіла б так: пасяліла б іх, скажам, у гэтую пячору, адабраўшы агонь, а гэтых жыхароў перасяліла б туды.

— Вельмі добры план! — пахваліў брат. — Няхай яны жывуць без агню і паглядзяць, як усе жывуць з агнём. А калі выправяцца ды заслужаць, то можна будзе даць ім агонь. А вось наконт той пячоры я ўношу папраўку. Для нейкай адной выпадковай сям'і тая пячора будзе занадта добрей. Можа, гаспадар таксама нос задзярэ, як гэты…

— Бао, — паспяшыла падказаць Святлана.

— Але, Бао. Вядома, несвядомы народ. Калі ён убачыць сябе ўладальнікам такога агню, за якім не трэба сачыць, які не трэба даглядаць і падтрымліваць, то можа таксама задзерці нос. Такое дасканалае памяшканне трэба скарыстаць для грамадскай карыснай справы, напрыклад, для дзіцячага сада…

— Ха-ха-ха! — засмяялася дзяўчынка.

— Чаго ты смяешся? Я зусім не жартую. Чаму ж нельга зрабіць так, каб там жылі толькі маці з дзецьмі. I агонь тут зробіцца грамадскім, ён ніколі не згасне, і калі ў каго з жыхароў агонь прападзе, то можна будзе яго ўзяць адсюль.

— Планы твае вельмі добрыя, — сказала сястра, — але калі ты гэта зробіш? У гэтую ноч, ці што? Праз некаторы час будзе мароз градусаў на сорак, ды і не прывыклі яны не спаць уначы.

— Шчога! — упэўнена сказаў хлопец. — Адну ноч за тысячу гадоў можна і не паспаць.

Але сказаць было лягчэй, чым зрабіць. Абмеркаваўшы справу з усіх бакоў, яны вымушаны былі адкласці яе на наступны дзень. А цяпер яны селі ў машыну і паляцелі «даганяць сонца».

Яны дагналі яго на беразе другога мора, не надта вялікага, неглыбокага, з нізкімі берагамі. Тут яны і спыніліся «на ноч».

Уся прастора навакол была зялёная, і ніякіх узвышшаў на ёй не было.

— Як табе здаецца, — с пытала Святлана, — могуць тут жыць яхі ці не?

Светазар паглядзеў ва ўсе бакі і сказаў:

— Думаю, што не. Тут няма дзе схавацца ад начнога марозу.

— А выкапаць зямлянку нельга?

— А можа, у гэтай нізіне пад зямлёй блізка вада? А калі і няма вады, то сваей сучаснай тэхнікай яхі не здолеюць выкапаць сабе жыллё. Невядома яшчэ, ці ёсць тут вада для піцця, бо ў моры вада салёная.

— А ты каштаваў яе? — хітра спытала сястра. Хлопец засмяяўся.

— Са пра ўды, мы не ведаем. Ідзём пакаштуем ваду.

Вада была салёная, і нават вельмі салёная, бо рэкі не прыносяць сюды столькі прэснай вады, як на Зямлі.

— Давай хутчэй спаць, мы так натаміліся, — казала дзяўчынка. — Як мы будзем спаць?

— На аямлі, вядома, мух, здаецца, не відаць.

— Заслонімся ад сонца нашай машынай і паспім. Калі яны прачнуліся і захацелі пад'есці, то выявілася, што ў іх застаўся адзін бутэрброд.

— Якога маху мы далі! — шкадаваў Светазар. — Не думалася, што столькі часу прыйдзецца тут быць, што столькі знойдзецца тут арганізацыйнай работы. Чаго добрага, прыйдзецца і нам перайсці на палярныя кактусы.

— Шчога, — суцешыла дзяўчына, — для карысці нашых суседзяў можна і пагаладаць.

Вярнуліся ў Зялёную даліну раніцою. Усюды бялеў іней, замерзла Шянерка ля берагоў, бялеў ад лёду і бераг Камсамольскага мора. Ці захаваўся агонь у яхаў?

Пайпілі праверыць. У першай пячоры агонь ледзь тлеўся, а ўсе спалі. Раскатурхалі нядбайных гаспадароў, прымусілі іх раздзьмухваць агонь і пайшлі Ў другую пячору. Там агонь зусім пагас і раздзьмухва ць не было чаго. I тут накрычалі, а потым Святлана сказала:

— Навошта нам крычаць, ваяваць, хвалявацца, калі ў іх будзе сталы агонь і яны заўсёды будуць магчы запаліць касцёр!..

Гэтае мерка ванне было зусім слушнае. Цяпер заставалася толькі перамясціць жыхароў. Як прыступіць да гэтай справы? 3 чаго пачынаць? Як ім растлумачыць, чаго ад іх хочуць? Шапка-перадатчык можа перадаць ім толькі паасобныя простыя паняцці, а тут трэба расказаць пра вялікія і складаныя меркаванні.

Урэшце пастанавілі так: зрабіць з кактусаў дубцы і далікатненька гнаць імі паважаных жыхароў Зялёнай даліны туды, куды трэба для іх карысці.

— Магчыма, яны пакрыўдзяцца, — сказа ў Светазар, — але што ты зробіш, калі іначай нельга. Каб зрабіць гэтае перасяленне па-культурнаму, нам прыйшлося б сядзець тысячу гадоў, пакуль яхі навучыліся б гаварыць і разумець па-людску.

Так і зрабілі. Для пачатку ўзялі з першай пячоры двух маці з дзецьмі і ласкава пачалі іх падштурхоўваць да рэчкі, а потым да пячоры. Падышлі да ўвахода, спыніліся. А што далей рабіць? Пячора напоўнена газам, нават ля ўвахода стаяць нельга, а як увайсці ў сярэдзіну ды запаліць агонь?

— Мала таго, — дадаў Светазар, — а каб і ўвайшоў у якім-небудзь процівагазе ды запаліў агонь, то цябе разарваў бы выбух газу, які запоўніў усю пячору. Ну што ж, трэба шукаць другога спосабу. Ага! Зробім вось як: вы схавайцеся вось тут за скалой, а я запалю кактуса вы смаляк ды кіну у сярэдзіну.

Праз некалькі хвілін ён кінуў смаляк і схаваўся за скалой. Як загуло ў сярэдзіне, як шуга не полымя з пячоры…

Счакаўшы некаторы час, яны асцярожна ўвайшлі ў пячору. Пах газу яшчэ адчуваўся, але дыхаць можна, а ў кутку, як і раней, бесклапотна калыхалася полымя.

— Цяпер усё ў парадку! — весела сказа ў Светазар. — Займайце вашу кватэру, паважаныя грамадзяне!

Адна з «грамадзянак» увайшла ў пячору, як у сваю ўласную кватэру, а за ёй нясмела ўвайшла і другая.

— Пачатак зроблены, — сказаў Светазар, — пойдзем вербаваць яшчэ мацi з дзецьмі.

Яны «завербавалі» і перасялілі яшчэ чатыры маці, а тады паўстала пытанне: а ці не прыйдзе сюды Бао, ці не выганідь ён новых жыхароў? Значыцца, трэба арганізаваць ахову.

— Ох, колькі клопату! — казалі падарожнікі, выціраючы пот. — Як цяжка наладзіць жыццё на другой планеце.

Потым пайшлі яны паглядзець, дзе знайшоў прытулак Бао са сваей світай. Убачылі іх у канцы даліны, у шчыліне між дзвюх скал. Але там іх было толькі двое ці трое. Брат і сястра азірнуліся і ўбачылі, што на беразе рэчкі некалькі яхаў на чале з самім Бао збіраюць кактусы…

— Усё ў парадку! — сказаў Светазар. — Паразіты распачалі працоўнае жыццё. Мы можам спакойна ехаць дадому.

Яны вярнуліся да сваей машыны. Вакол іх, як заўсёды, сабраліся яхі. Светазар выступіў перад імі з развітальнай прамовай.

— Вось што, браточкі: мы пакідаем вас, едзем дадому. Жывіце тут шчасліва, развівайцеся, больш старанна вучыцеся хадзіць і гаварыць, карыстайцеся агнём — і, можа, праз некалькі тысяч гадоў вы станеце сапраўднымі людзьмі. Не падпускайце блізка да сябе Бао, цяпер вы ведаеце, як гнаць яго ў шыю. Нам хацелася б яшчэ многаму вас навучыць, ды на гэта патрэбна шмат гадоў. Мы не можам жыць з вамі столькі часу. Ды і клімат ваш нікуды не варты. Можа, праз некаторы час мы наведаем вас, каб паглядзець, якіх поспехаў вы дасягнулі…

Сястра штурханула яго пад бок і сказала:

— Го дзе ўжо! Чаго ты разышоўся? Не могуць жа яны зразумець усяго таго, што ты гаворыш.

Светазар павярнуўся да яе і сказаў:

— А табе шкада, ці што? Нават калі яны зразумеюць хоць два-тры словы, і тады прамова будзе карыснай. Не часта людзям з Зямлі даводзіцца выступать з прамовамі перад марсіянамі. Ну, бывайце, дарагія таварышы!

Праз хвіліну яны ўжо зноў ляцелі даганяць сонца. Аднак дадому вяртацца яшчэ не маглі: яны не абследавалі ўсяго Марса. Яны пабывалі толькі ў Паўночным паўшар'і, а потым наведалі частку экватарыяльнага пояса. Трэба было цяпер заглянуць у Паўднёвае паўшар'е, аб'ехаць увесь Марс па экватары. Яны павярнулі на Поўдзень.

— Гэта толькі для таго, каб выканаць нашу камандзіроўку, — сказаў Светазар, — а цікавага там мы нічога не ўбачым. Калі ўлетку тут прырода горшая за нашу тундру, то чаго ж чакаць узімку!

I сапраўды, на Паўднёвым паўшар'і, дзе была цяпер зіма, карціна была такая, што і глядзець не хацелася. Тыя самыя голыя горы, бязмежныя пустыні, даліны і тундра, але ў гэты час зусім мёртвая.

— Хоць бы гурбы снегу былі, як належыць узімку, і то весялей было б глядзець. А тут толькі іней ці танюсенькі пласток снегу.

Вядома, нічога жывога ўбачыць тут нельга было, таксама як і ў Паўночным паўшар'і.

— Значыцца, тут яхі не жывуць? — спытала Святлана.

— Як бачыш, не жывуць, — адказаў Светазар. — Тым лепей, мы спакойна можам ляцець далей.

Да экватара яны вылецелі ля таго месца, дзе спыняліся мінулы раз, гэта значыць, каля другога мора.

— Пачакай, — сказала Святлана, — трэба ж і яму даць назву.

— Прапаную назваць яго Савецкім морам.

— Так і запішам, — згадзілася сястра. Падарожнікі паляцелі далей на захад. Мора мела, мусіць, тысячу кіламетраў у шырыню, а ў даўжыню значна болей. За ім пачалася знаёмая карціна — зялёныя даліны, ланцугі вялікіх і малых азёр, пустыні і горы.

Праз некаторы час падляцеліяшчэ да аднаго мора.

— Ого! — усклікнулі падарожнікі.— Гэта ўжо нават акіян!

Велічыня яго здавалася сапраўды акіянская, ды толькі надта многа было на ім нізкіх астравоў.

Стваралася ўраясанне, нібы ў часе разводдзя вада заліла вялікую нізіну. Паколькі акіян быў неглыбокі, а вялікіх вятроў на Марсе няма, то вада ў ім за ноч замерзла ўся: лёд растане толькі пад вечар, калі трэба будзе зноў замярзаць. Акіян гэты назвалі Маскоўскім, хоць Святлана пярэчыла, што ён не варты такой назвы: шырыня яго складала тысячи дзве кіламетраў. Далей яны ўбачылі мясцовасць, якая трохі нагадвала Зялёную даліну.

— Прыпынімся, — сказала Святлана, — можа, і тут жывуць яхі.

— Ой, не! — усклікнуў Светазар. — Нам па экватары трэба праляцець дваццаць дзве тысячы кіламетраў.

Нарэшце яны заўважылі мясцовасць, якая ім здалася ўжо знаёмай. Гэта было тое месца, дзе яны ўбачылі першых яхаў. Толькі цяпер дзеці прыляцелі сюды з процілеглага боку, на той бераг возера, дзе яны першы раз бачылі яха з вязанкамі кактуса на спіне.

— Вось тут прыйдзецца спыніцца, — сказаў Светазар. — Трэба праверыць, ці захавалі яхі агонь.

Машына спынілася ля знаёмага ўвахода. Яхі мігам акружылі яе, вясёлыя, радасныя, многія з іх смяяліся.

— Значыцца, справы добрыя, — сказаў Светазар. — Агонь, відаць, не згас.

Прыемна было бачыць гэтых ашчасліўленых істотаў, але вельмі не хацелася лезці да іх у бярлогу. Тым больш, што надта рупіла вяртацца дадому.

— Ну, добра! Жывіце шчасліва, — сказаў Светазар, не вылазячы з машыны.

I яны зноў зніклі з вачэй яхаў. Што думалі гэтыя бедныя стварэнні, як яны сябе адчувалі — ніхто не ведае.

Справаздача «камандзіраваных» унукаў свайму дзеду працягвалася некалькі дзён. Увесь расказ, усе падрабязнасщ Пётр Трафімавіч старанна запісаў у свой сшытак і быў вельмі задаволены.

— Я ведаў,— казаў ён, паціраючы рукі,— што прыблізна гэта к і павінна быць. Адкуль там цывілізацыя, вышэйшая за нашу, калі прырода такая неспрыяльная? Добра ўжо і тое, што там сякое-такое жыццё ёсць. Добра і тое, што развіццё жывых стварэнняў дасягнула такой ступені, як у гэтых яхаў. Навука даўно ўжо ўзяла пад су мнение каналы Скіяпарэлі, і мы цяпер бачым, што ніякіх каналаў на Марсе няма. Хутка прыйдзе час, калі ўся навука будзе вывучаць тое, што адкрылі вы. А пакуль… пакуль прыходзіцца маўчаць. Да таго часу, калі многія вучоныя змогуць сваімі вачыма ўбачыць тое, што бачылі вы. А цяпер рыхтуйцеся да найбольш важнага падарожжа. Падарожжа на такую планету, як наша Зямля. Я ўжо казаў вам, што сярод мільярдаў планет нашай Галактыкі такая планета абавязкова знойдзецца. Сілаю фантазіі можна яе знайсці і азнаёміцца з ёю.


Оглавление

  • I Таемныя пасланцы
  • II Дзед i унукі
  • III У Амерыцы
  • IV На Месяцы
  • V На Марсе