Паляўнічы [Джэймс Олдрыдж] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Джэймс Олдрыдж Паляўнічы

Рою — такому, які ён ёсць, — першапраходцу новых сцяжынак, піянеру, чалавеку сярод людзей, які, як і ўсе да яго падобныя, у рэшце рэшт дабіваецца перамогі над чалавечым адчаем.

Раздзел першы

Рой Мак-Нэйр дакладна ведаў, дзе выберацца з лесу, таму не затрымаўся, калі трапіў на закінутую лесавозную дарогу. Каржакаваты і дужы, мускулісты і рухавы, які выкаціўся з кустоў, як бочка, якую не спыніць. Рой не запаволіў хаду і на цяжкім пад'ёме па лысым граніце, проста згорбіўся пад цяжарам грузу, каб даць палёгку кароткім і дужым нагам. Справіўшыся з пад'ёмам, ён падняў галаву і хутка акінуў вокам тое, што назвалася пасёлкам Сэнт-Элен.

Гэтая купка раскіданых па наваколлі будынкаў была прыціснута і, можна сказаць, раздушана ляснымі і гранітнымі масівамі, якія цесна прыпіралі яе да пустога берага возера Гурсы. Пазіраючы на пасёлак, Рой усміхаўся — найперш Сент-Элену, але і ад згадкі пра тыя дні, калі ён бываў на гэтым схіле са сваім сябрам Джэкам Бэртанам. Калі б Джэк знаходзіўся зараз побач з ім, Рой кіўнуў бы абыякава ў кірунку Сент-Элена і прамовіў бы з выклікам: «Усё яшчэ трымаецца, Джэк. Усё яшчэ трымаецца!» На гэта Бэртан адказаў бы пагардліва: «Гэты горад будзе стаяць тут і пасля таго, як памрэш ты, Рой, яшчэ доўга пасля таго, як ты памрэш і цябе пахаваюць».

У той час Рой гучна смяяўся б з гэтага ажно да самага канца спуску. Да самага пасёлка ён дражніў бы Джэка Бэртана, заахвочваючы яго абараняць Сент-Элен ад пагрозы канчатковага паглынання лесам. Тады, пасля доўгага паляўнічага сезону ў лесе, Рою падабаліся аргументы Бэртана на карысць Сент-Элена, іх не хапала яму і зараз. Рой любіў пазіраць на гарадок з гэтага схіла і хацеў, каб падчас гэтага прысутнічаў Джэк Бэртан. Але вось ужо чатыры гады, як Бэртан пакінуў паляванне на карысць фермерства, і Рой, спускаючыся па схіле адзін, звыкла ўсміхнуўся, калі гарадок знік з вачэй, захінуты бярозамі і соснамі, што цесна абступілі дарогу.

Хоць Рою было радасна, што хата ўжо блізка, ён ведаў, што па дарозе яго засмуціць выгляд разбуранай фермы. Ён прыпыніўся на дарозе і зірнуў на яе: адзіная ацалелая сцяна на парослым участку. Гэта і само па сабе было сумнае відовішча, але для Роя трагедыя заключалася ў іншым, у назойлівым напамінку пра чалавека, якога ён хацеў забыць: пра Эндзі Эндруса, які ўжо даўно прапаў без вестак. Кожны год, пазіраючы на рэшткі старой фермы, Рой задаваў сабе пытанне: а што, калі Эндзі Эндрус вярнуўся ў Сент-Элен і зараз усё маё жыццё паляціць у тар-тарары?

— Бедны Эндзі, — прамармытаў ён. Дзіўнае пачуццё — прыязнасць да сябра і страх перад прывідам — ахапіла Роя. — Аднак, відаць, яго ўжо і на свеце няма. — Рой толькі напалову верыў у гэта; але, як выклік лёсу, ён намаганнем волі прымусіў сябе забыцца пра Эндзі: калі пасля дванаццаці гадоў адсутнасці Эндзі вярнуўся дамоў, значыць, нічога не зробіш і давядзецца пераадольваць розныя цяжкасці. Але зараз куды важней не забыцца пра таго, хто яму сапраўды больш небяспечны, пра пушнога інспектара, але перад гэтым апошнім спускам ён не мог выкінуць з галавы ні адно, ні другое.

Найбольш блізка было ісці па дарозе, але звычайна Рой адразу ж збочваў з яе, абыходзіў гарадок і падыходзіў да хаты з тыльнага боку. Тут было менш шанцу сустрэць інспектара, які меў права спыніць і абшукаць яго ў спадзяванні знайсці незаконную і несезонную пушніну, што інспектар і спрабаваў рабіць штогод на працягу ўжо дваццаці гадоў. На гэты раз Рой даўжэй чым звычайна не збочваў з дарогі, бо спазніўся. Яму хацелася вярнуцца ў Сент-Элен яшчэ да змяркання, карцела паспець на вячэру на братаву ферму. Страсаючы пот, які сляпіў яму вочы, і апошні раз папраўляючы на плячах лямкі, ён заўважыў, што над галавой кружыцца вялікая вушастая сава. Ён спыніўся і ўбачыў, як яна распасцерла крылы і па ўсіх правілах спікіравала цераз прасеку з вяршыні высокага дрэва да самай зямлі. У лесе стаяў ужо густы змрок, каб заўважыць канец піке, але Рой зразумеў, што яно скончылася, калі на ўвесь лес пачуўся савіны енк і плач.

Хоць Рою і не хацелася затрымлівацца, ён збочыў і пачаў прадзірацца праз кустоўе, каб паглядзець, што здарылася. На ўзлеску, амаль ля самай зямлі, ён убачыў саву. Яна моцна засела галавой у раскрыжаванні ствалоў маладой бярозкі. Сава ў адчаі і гневе шырока распасцерла крылы, а кіпцюрамі глыбока ўпілася ў мох і зямлю. Калі Рой падышоў, яна паспрабавала пагрозліва падняць галаву. Рой знайшоў палку, і сава схапіла яе сваім крукаватым носам. Пасля ён рассунуў ствалы бярозкі і вызваліў саву. Яна ўпала, і Рой адышоўся, баючыся, што сава зачэпіць яго падчас узлёту, але яна трапяталася на зямлі: яе крылы былі амаль што вырваны.

Рой падняў маленькую палявую мыш, якую выпусціла сава. Мыш была жывая, але ўся здранцвела са страху. Рой паклаў яе ў бяспечнае месца паміж двух карчоў і вярнуўся да савы. Яна смяротна разбілася. Рой адышоўся, двойчы стукнуў бярозавым суком па яе галаве, і сава