Выше оценки неплохо 3 том не тянет. Читать далее эту книгу стало скучно. Автор ударился в псевдо экономику и т.д. И выглядит она наивно. Бумага на основе магической костной муки? Где взять такое количество и кто позволит? Эта бумага от магии меняет цвет. То есть кто нибудь стал магичеть около такой ксерокопии и весь документ стал черным. Вспомните чеки кассовых аппаратов на термобумаге. Раз есть враги подобного бизнеса, то они довольно
подробнее ...
быстро найдут уязвимую точку этой бумаге. Игра на бирже - это вообще рассказ для лохов. Маклеры играют, что бы грабить своих клиентов, а не зарабатывать им деньги. Свободный рынок был, когда деньгами считалось золото или серебро. После второй мировой войны для спекуляций за фантики создали МВФ. Экономические законы свободного рынка больше не работают. Удачно на таком рынке могут работать только те, кто работает на хозяев МВФ и может сам создавать "инсайдерскую информацию". Фантики МВФ для них вообще не имеют никакого значения. Могут создать любую цифровую сумму, могут стереть. Для них товар - это ресурсы и производства, а не фантики. Ну вод сами подумайте для чего классному специалисту биржи нужны клиенты? Получить от них самые доходные спекуляции, а все менее удачное и особенно провальное оставить им. Основной массе клиентов дают чуть заработать на средних ставках, а несколько в минус. Все риски клиентам, себе только сливки. Вот и весь секрет их успеха. Ну и разумеется данный специалист - лох и основная добыча маклеров хозяев МВФ. Им тоже не дают особо жиреть. Поднакопил жира и вот против вас играет вся система биржи. Вроде всегда "Надежные" инсайдеры сливаю замануху и пипец жирному брокеру. Не надо путать свободный рынок со спекулятивным. И этому сейчас вас нигде не научат, особенно в нашей стране. А у писателя биржа вообще выдаёт кредиты для начала спекуляции на бирже. Смешно. Ну да ведь такому гениальному писателю надо придумать миллионы из нуля. Вот спрашивается зачем ГГ играть на бирже, если ему нужны деньги для расширения производства и он сам должен выкинуть на рынок свои акции для привлечения капитала.
Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом.
Заканчиваю читать. Очень хорошо. И чем-то на Славу Сэ похоже.
Из недочётов - редкие!!! очепятки, и кое-где тся-ться, но некритично абсолютно.
Зачёт.
Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой
подробнее ...
труд и не умеющих придумать своё. Вообще пишет от 3 лица и художественного слога в нем не пахнет. Боевые сцены описывает в стиле ой мамочки, сейчас усрусь и помру от ужаса, но при этом всё видит, всё понимает но ручки с ножками не двигаются. Тоесть всё вспомнить и расписать у ГГ время есть, а навести арболет и нажать на спуск вот никак. Ах я дома типа утюг не выключил. И это в острые моменты книги. Только за это подобным авторам надо руки отрывать. То есть писать нормально и увлекательно не может, а вот влесть в чужой труд и мир авторов со своей редакцией запросто. Топай лесом Д`Картон!
Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они
подробнее ...
благополучно появились потом. Заряжает барабан револьвера капсюлями порохом и приклеивает пули. Причём как вы понимаете заряжает их по порядку, а потом дважды нам пишет на полном серьёзе, что не знает как дозарядить барабан, как будто этого не делал при зарядке. Офицеры у него стреляют по дальним целям из револьверов, спрашивается вообще откуда офицеры на гражданском пароходе? Куда делся боевой корабль сопровождения я так и не понял. Со шлюпкой вообще полная комедия. Вы где видели, что бы шлюпки в походном положении висели на талях за бортом. Они вообще стоят на козлах. У ГГ в руках катана, а он начинает отстреливать "верёвку" - дебилизм в острой форме. Там вообще то подъём и опускание шлюпки производится через блоки, что бы два матроса смогли спокойно поднять и опустить полную шлюпку хоть с палубы, хоть со шлюпки, можно пользоваться и ручной лебёдкой с палубы. Шлюпки стандартно крепятся двумя концами за нос и за корму иначе при спускании шлюпку развернёт волной и потопит о корпус судна. Носовой конец крепя первым и отпускают последним. Из двух барабанов по делу ГГ стрелял только один раз и это при наличии угрозы боевых действий. Капсули на дороге не валяются и не в каждой лавке купишь. Кто будучи голодным и с плохим финансовом положении будет питаться эклерами? Только дебил или детё, но вряд ли взрослый мужчина. Автору книги наверное лет 12, не более.
Моэм Сомерсет
Сябра пазнаецца ў бядзе (на белорусском языке)
Сомэрсэт Моэм
Сябра пазнаецца ў бядзе
Пераклад: Вiктар Валынскi
Вось ужо трыццаць гадоў я вывучаю сваiх сяброў. Але не надта многа ведаю пра iх. Я, пэўна, не адважуся наняць слугу, калi ў яго толькi прыемны твар, але ўсё ж такi, здаецца, гэта - менавiта твар, па чым мы звычайна мяркуем пра людзей, якiх упершыню бачым. Мы робiм вывады па форме падбародка, па вачах, па абрысах губ. Але я не ўпэўнены, што мы часцей не памыляемся. Раманы i п'есы часта недакладна адлюстроўваюць жыццё, таму што аўтары, магчыма, па неабходнасцi, ствараюць сваiх герояў падобнымi адзiн на аднаго. Яны не могуць дазволiць сабе стварыць iх унутрана супярэчлiвымi, таму што тады яны стануць незразумелымi, у той час як унутраная супярэчлiвасць усё ж такi характэрная большасцi з нас. Дый мы самi - не што iншае, як выпадковая мешанiна зменлiвых якасцей. У кнiгах па логiцы нам тлумачаць, што абсурдна сцвярджаць, што жоўты колер мае цылiндрычную форму, цi ўдзячнасць лягчэйшая за паветра; але ў гэтай мешанiне недакладнасцей наш унутраны жоўты колер цалкам можа азначаць каня з вазком, а ўдзячнасць - сярэдзiну наступнага тыдня. Я звычайна пацiскаю плячыма, калi знаёмыя кажуць, што iх першае ўражанне пра чалавека заўсёды правiльнае. Я лiчу, што гэта людзi не дужа пранiклiвыя цi занадта ганарыстыя. Сам я асабiста пераканаўся, што чым больш я ведаю чалавека, тым больш ён мяне дзiвiць: якраз пра сваiх даўнейшых сяброў я магу сказаць, што амаль нiчога пра iх не ведаю.
Усе гэтыя развагi прыйшлi мне ў галаву, калi я даведаўся з ранiшняй газеты, што Эдвард Хайд Бертан сканаў у Кобе. Гэты камерсант доўга жыў у Японii, займаўся гандлем. Мы былi вельмi малазнаёмыя, але ён аднойчы мяне дужа ўразiў. Калi б я не чуў гэтай гiсторыi ад яго самога, я нiколi б не паверыў, што ён здольны на такi ўчынак. Цiкава, што вонкава i манерамi ён ствараў даволi дакладны тып. Тут якраз - тыповы цэльны характар. Гэта быў маленькi чалавек, не болей пяцi футаў чатырох цаляў росту, вельмi зграбны, з сiвымi валасамi, маршчынiстым чырвоным тварам i блакiтнымi вачыма. Здаецца, яму было каля шасцiдзесяцi, калi я пазнаёмiўся з iм. Адзяваўся ён заўжды акуратна, з густам, адпаведна гадам i месцу ў грамадстве.
Хоць яго кантора была ў Кобе, Бертан часта паяўляўся ў Iякагаме. Аднойчы мне давялося жыць там некалькi дзён, чакаючы карабель. Нас пазнаёмiлi ў Ангельскiм клубе. Мы сталi партнёрамi ў брыдж. Гуляў ён вельмi добра. Гаварыў мала, як за картамi, так i пасля за кактэйлем. Кожны сказ яго быў старанна ўзважаны, але не пазбаўлены мяккага i стрыманага гумару. Бертан карыстаўся папулярнасцю ў клубе, i пасля, калi пайшоў, мне сказалi, што гэта адзiн з найлепшых наведвальнiкаў.
Так здарылася, што мы разам спынiлiся ў Гранд-атэлi, i на другi дзень ён запрасiў мяне паабедаць. Я пазнаёмiўся з яго жонкай, тоўстай, вясёлай, у гадах жанчынай, i дзвюма дочкамi. Гэта была, безумоўна, дружная сям'я. Але больш за ўсё мяне здзiвiла Бертанава дабрыня. У лагодным яго позiрку было нешта дужа прыемнае. Слухаеш яго мяккi голас, i ўявiць цяжка, што Бертан калi-небудзь можа яго павысiць. На твары - заўсёдная дабрадушная ўсмешка. Гэты чалавек прыцягвае вас, вiдаць, таму, што вы адчуваеце шчырую любоў яго да сваiх сяброў. Бертан безумоўна быў чалавек абаяльны. Але нiчога саладжавага ў iм не было: ён любiў пагуляць у карты i выпiць, мог расказаць пiкантную гiсторыю, а ў маладосцi нават захапляўся спортам. Гэта быў багаты чалавек, але кожную капейку ён зарабiў сваёй працай. Думаю, адзiнае, што прымушае вас пашкадаваць Бертана, гэта яго маленькi рост i нейкая няўпэўненасць: кожны раз iнстынктыўна хочацца абаранiць яго. Сам жа ён, здаецца, не можа i муху пакрыўдзiць.
Аднойчы я сядзеў у гасцiнай Гранд-атэля. Гэта было яшчэ да землятруса, i там стаялi скураныя крэслы. З вокан бачылася прасторная, ажыўленая гавань. Тут былi велiзарныя марскiя лайнеры, што накiроўвалiся ў Ванкувер i Сан-Францыска цi праз Шанхай, Ганконг i Сiнгапур - у Эўропу; грузавыя судны амаль з усiх куткоў свету, якiя бачылi i буры i непагадзь, джонкi з высокай кармой i каляровымi парусамi i незлiчоныя сампаны. Напружанае, клапатлiвае жыццё, але, не ведаю чаму, гэта вiдовiшча супакойвала душу. Рамантыка была побач: здавалася, выцягнi руку - i дакранешся да яе.
Неўзабаве ў гасцiнай з'явiўся Бертан. Убачыў мяне, падышоў i сеў у крэсла побач.
- Цi не прапусцiць нам па чарачцы?
Ён пляснуў у далонi, падзываючы слугу, i заказаў два кактэйлi. Калi слуга з'явiўся з падносам, па вулiцы праходзiў чалавек, якi ўбачыў мяне i прывiтаўся.
- Вы ведаеце Тэрнера? - спытаўся ён.
- Мы пазнаёмiлiся ў клубе. Мне расказвалi, што ён эмiгрант i жыве на грошы, якiя атрымлiвае з дому.
- Мабыць, праўда. Такiх людзей тут шмат.
- Ён добра гуляе ў брыдж.
- Як i ўсе яны. Тут быў адзiн летась, уявiце, мой цёзка - лепшага гульца я не сустракаў у жыццi. Думаю, у Лондане ён не трапляўся вам. Называў ён сябе Ленi Бертан. Я лiчу, раней ён належыў да якога-небудзь арыстакратычнага клуба.
- Не, не памятаю такога прозвiшча.
- Цудоўна гуляў у карты. Здавалася, ён валодаў нейкiм асаблiвым чуццём. Нават страшнавата. Я часта гуляў з iм. Нейкi час жыў у Кобе.
Бертан адпiў вiна.
- Даволi забаўная гiсторыя, - сказаў Бертан. - Неблагi хлопец. Мне падабаўся. Апранаўся заўжды з густам, нават франтавата. Прывабны, з кучаравымi валасамi, белатвары i ружовашчокi. Жанчыны на яго заглядалiся. Чалавек, увогуле, някепскi, ведаеце, толькi крыху валацуга. Пiў шмат. Такiя людзi заўжды многа п'юць. Трохi грошай ён атрымлiваў з дому, раз у тры месяцы, дый выйграваў нямала ў карты. I ў мяне таксама.
На твары ў Бертана з'явiлася лагодная ўсмешка. Я ўжо ведаў са свайго вопыту, што ён мог выкiдваць вялiкiя грошы, гўляючы ў брыдж. Ён правёў па сваiм добра выгаленым падбародку тонкай, амаль празрыстай рукой з напухлымi жыламi.
- Вiдаць, таму ён i прыйшоў да мяне, калi апынуўся без капейкi ў кiшэнi, i яшчэ, можа, таму, што ў нас былi аднолькавыя прозвiшчы. Аднойчы ён зайшоў да мяне ў кантору, шукаў работы. Я здзiвiўся. Ён растлумачыў, што больш не атрымлiвае грошай з дому i таму яму трэба працаваць. Я спытаўся, колькi яму гадоў.
- Трыццаць пяць.
- А што вы рабiлi?
- Папраўдзе, нiчога.
Я рассмяяўся.
- Баюся, што пакуль нiчым вам дапамагчы не змагу, - адказаў я. Прыходзьце яшчэ праз трыццаць пяць гадоў, тады пабачым.
Ён не зварухнуўся. Збялеў. Памарудзiўшы крыху, урэшце шчыра сказаў, што апошнiм часам яму не шанцуе ў карты. Надакучыла гуляць толькi ў брыдж, перайшоў на покер i прайграўся ўшчэнт. Не засталося нi капейкi. Залажыў усё, што меў. За атэль плацiць няма чым, у доўг ужо не вераць. Хто цяпер дапаможа? Калi не знойдзе анiякай работы, застаецца самагубства.
Хвiлiну-дзве я вывучаў яго. I зразумеў, што хлопцу канцы. Вiдаць, пiў ён апошнiм часам больш звычайнага, i цяпер яму можна было даць усе пяцьдзесят. Наўрад цi жанчыны захаплялiся б iм, калi б убачылi яго ў гэтую хвiлiну.
- Але ўсё ж такi, цi ўмееце вы што-небудзь яшчэ рабiць, акрамя як гуляць у карты? - спытаўся я.
- Я ўмею плаваць, - быў адказ.
- Плаваць!
Я ледзьве паверыў сваiм вушам: ах, якое глупства.
- Я плаваў за ўнiверсiтэт.
Я пачаў здагадвацца, куды ён хiлiць. Я сустракаў шмат людзей, якiя ў студэнцкiя гады былi кумiрамi сярод сваiх аднакашнiкаў, але гэта не выклiкала ў мяне павагi.
- Я сам быў някепскi плывец у маладыя гады, - сказаў я.
Але нечакана мяне працяла думка.
Перапынiўшы свой расказ, Бертан пытаецца ў мяне:
- Вы добра ведаеце Кобе?
- Не, - адказаў я, - быў там некалi праездам, але толькi пераначаваў.
- Тады вы не ведаеце Шыойя-клуб. Калi я быў малады, я праплываў адтуль вакол маяка да вусця ручая Тарумi. Гэта больш за тры мiлi, праплыць якiя было нялёгка, улiчваючы моцную плынь за маяком. Ну, я расказаў майму цёзку пра гэта i паабяцаў, што, калi ён праплыве там, я дам яму работу.
Бачу, ён разгубiўся.
- Вы ж кажаце, што вы добры плывец, - сказаў я.
- Але я цяпер крыху не ў форме, - адказаў ён.
Я нiчога не сказаў i пацiснуў плячыма. Ён глядзеў на мяне з хвiлiну, потым кiўнуў.
- Згодзен, - сказаў ён. - Калi мне плыць?
Я зiрнуў на гадзiннiк. Быў пачатак адзiнаццатай.
- Гэта зойме ў вас не больш гадзiны з чвэрткай. Я буду ля ручая а палове першай i сустрэну вас. Потым завязу вас у клуб, каб вы пераапранулiся, i разам паснедаем.
- Дамовiлiся, - сказаў ён.
Мы пацiснулi адзiн аднаму руку. Я пажадаў яму поспеху, i ён пайшоў. Гэтай ранiцай у мяне было шмат работы, i я ледзь паспеў да вусця Тарумi а палове першай. Але я дарэмна спяшаўся: яго там не было.
- Збаяўся, вiдаць? - спытаўся я.
- Не, не збаяўся. Ён паплыў. Але, вядома, загубiўшы сваё здароўе праз п'янства i жанчын, ён не змог адолець плынь за маяком. Толькi на трэцi дзень знайшлi цела.
Хвiлiну цi дзве я маўчаў, крыху ашаломлены. Потым я задаў Бертану толькi адно пытанне:
- Калi вы прапанавалi яму плыць, вы ведалi, што ён патоне?
Бертан цiхенька хiхiкнуў i паглядзеў на мяне лагоднымi i наiўнымi блакiтнымi вачыма. Пацёр далонню падбародак i сказаў:
- Справа ў тым, што ў мяне ў канторы ўсё роўна не было свабоднага месца.
Последние комментарии
11 часов 5 минут назад
19 часов 56 минут назад
19 часов 59 минут назад
3 дней 2 часов назад
3 дней 6 часов назад
3 дней 8 часов назад