Вершnik [Анатоль Івашчанка] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Анатоль Івашчанка

Вершnik

Вершы

ЗЬМЕСТ

І. Гара Рацыі

...разарваць ноч...

Суфійскі танец

Разбуральнік

(Маў і Ляў)

... А памятаеш - дах сыпяваў пад нагамі...

... ты загадала высечы дрэвы...

палімпсесты

... У ліфце крэсьляцца шумерскія тэксты...

... Я - слуп...

Восень

Горад Месяцу

?..

Гара Рацыі

Паўстагоддзя таму...

Сядаючы ў невыразна акрэсьленае паўкола...

Паасобку мы...

прачнуцца з усьмешкай на вуснах...

Ляціць недапалак...

(сьвядомасць людское плыні)

(па-за

Мне кажуць...

... Іду насустрач вясьне...

... Бітва паміж розумам і думкамі...

... словы будуюць сьцены...

... Зусім ня кожная вестка благая...

...Калі ён казаў...

казюлька-ІІ

... па горадзе рэйды паляўнічых...

... Я напішу...

... корпаемся ў сабе...

... Ідуць два чалавекі...

... на сеансе экзарцызму...

Гісторыя светлых часоў - 2

лялька вуду

ІІ. З расейскамоўных

... Разрывает...

ІІІ. чорныя вершы

... У краіне блакітных бадхісатваў...

... Занесены па плечы сьнегам...

... Выводзіш іерогліф супакою...

... плывемь паўз восень...

IV. slash/вершы

мой суразмоўца...

штодня...

унутраны кілер...

зранку...

глядзяць у вочы...

V. блюзнерскія блюзы

Чытачу

вершnik

Аскепак слова

дэміюрг

Песьня пра цябе

трыптых (+bonus)

народ хаваў

... 120 ...

усходнік гопнік

VI. вер[ш]нік

... надакучыць глядзець на ваду...

... вясной паўсюдна знаходжу...

... усеўся зранку за раман...

... увесь дзень падавалася...

... слота ў душах...

... пазяханьне...

... сярод стратаў...

... ён кахае яе...

... паўсюдна манкурты...

22

... колы ідуць ад поўні...

... выдумлялі з маці слоган...

вер[ш]нік

Ты

VII. яна

яна

І. Гара Рацыі


* * *
разарваць ноч
разьнесьці дашчэнту
да аскепкаў
і потым назіраць
як уладкоўваецца
ствараецца наноў
гэты вар’яцкі puzzle...
а раніцай
змываючы з твару грым болю
не глядзець у люстра
каб не напаткаць там
позірк чужых вачэй


СУФІЙСКІ ТАНЕЦ
Калі чэзлыя думкі, бы вужакі,
выпаўзаюць з-пад камянёў памяці,
якія нельга раскідаць,
і нахлынаюць у шыпеньні далёкага прыбоя,
яна пачынае свой танец...
I нехта побач руйнуе сьцены,
а нехта проста імкнецца стаць празрыстым –
яна ж вынаходзіць новыя рухі,
і разам зь ёй таньчыць яе хараство.
З задымленага кута назірае настаўнік.
Ён чакае, калі зьнікне танцорка
і застанецца Танец.


РАЗБУРАЛЬНІК
Прамаўляе словы
што праходзяць празь мяне
рыхтык празь мясарубку
значэньні іх забытыя
інтанацыя гвалтуе
у іх – уціск
у іх – разбурэньне
яго дзейнасьць
стымулюе да дзеяньня
яго позіркі
дадаюць мне люстранасьці
калі клічуць мяне
называюць і яго імя
гэта ён стварыў мяне


(МАЎ І ЛЯЎ)
Паміж тымі кім мы ёсьць
і кім мы ніколі ня станем
на скрыжаваньнях словаў позіркаў
лініяў метро й барознаў далоняў
у сутарэньнях каханьня
й на гарышчы нэндзы
між станаў запыленых партытураў
для неданісаных канцэртаў
смутку з аркестрам
на дрымучых сьцежках
што выводзяць у Сад
і ў натоўпе што нясе героя
паўсюль можна сустрэць іх
сіямскіх братоў Маў і Ляў
якія скажуць бывай
перад тым як ты
рушыш сваім шляхам


* * *
А памятаеш – дах сьпіяваў пад нагамі,
і горад быў з намі –
мудры і спакойны;
і чырвоны захад
спаўзаў па сьпінах нерухомых будаў
на даху «Аліварыі»?..
А мы моўчкі сачылі за дыханьнем.
Мы былі адно –
два Буды.


* * *
Ты загадала высечы дрэвы
пад нашымі вокнамі
й мы назіралі першы захад
ты загадала
адсячы прыхільнасьці
й мы забыліся на мову
ты загадала зьняць
чорныя