Воляй абраны. Дамова на спакусу [Анатоль Бароўскі] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (306) »
АНАТОЛЬ БАРОЎСКІ Том першы
раманыПадрыхтаванае на падставе: Анатоль Бароўскі, Том першы. Два раманы, — Гомель: Палесдрук, 2012.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Воляй абраны
раман«Гэтак жа няхай свеціць святло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які існы ў нябёсах”.(Паводле Мацвея Святое Дабравесце, (5:16)
“Каханне не робіць блізкаму зла; дык вось каханне ёсць выкананне закона”.(Пасланне да рымлянаў святога апостала Паўла, (13:10)
Я адплаціў народу, чым моц мая магла: зваў з путаў на свабоду, зваў зь цемры да сьвятла.Янка Купала
Частка першая
1.
Па матэрыялах справы “Дело Штаба войск Виленского военного округа судного отделения о бывшем студенте Санкт-Петербургского университета Иосифе Горчаке”.Мацей Цюхна той раніцай прачнуўся на цямочку. Балела галава пасля ўчарашняга наведвання карчмы, нудзіла. Сушыла ў горле. Хацелася папіць нечага халоднага, хаця б таго ж квасу. Але за ім трэба было лезці ў пограб. Жонка, Агрыпіна, спала, адвярнуўшыся да сцяны, саплі насамі Змітрок і Янка. Мацей асушыў конаўку цёплай вады з драўлянага вядра, але палёгкі не адчуў. Гэта ж трэба было ўчора так набрацца той сівухі! Здавалася і слабой, усе ведалі, што Іцко разбаўляе пітво вадой, але слова за словам, шкалік за шкалікам, – ды і хапіла з коптурам. Заўсёды атрымлівалася так – возьмеш трэцюю-чацвёртую, то спыніцца далей ўжо не можаш… Гэтае паскудства – сівуху – раней Цюхна і на нюх не пераносіў, і тую карчму аббягаў за вярсту, бо сам бачыў, да чаго даводзіць людзей гарэлка. Але такое ўжо наладзілі багацеі жыццё – хочаш ці не хочаш, а карчмы з карчмаром не мінеш. Кожнага селяніна, паміма яго волі і жадання, уключалі ў Іцкавы спісы абавязкова-прымусовых наведвальнікаў. У тыя спісы пападалі не толькі мужыкі з іх Вайнёўцы, але і бліжэйшых вёсак – Алехаўцы, Рудзенькі, Балотнае… Тое зрабіць параіў пану Свянціцкаму ці то аканом, ці арандатар, сам пан да такога дадумацца не змог бы. Умеў Іцко паставіць свой “гешэфт”. Атрымлівалася так: не хочаш піць – усё роўна аддай грошы, альбо выпівай сваю норму, бо свае грошы ты сплаціў. Як прывязаны сядно да той карчмы нябачнай вяровачкай, як той бычок, што выправілі на пашу і прылыгалі да калка, убіўшы яго ў зямлю. І не разарваць яе, тую вяроўчыну, не скінуць з сябе. Учора ён і не збіраўся ў тую карчму, але і сам таго не заўважыў, як ногі прынеслі да парога Іцкавай будыніны. Душа яго як бы раздзялілася. Адна палавінка загадвала павярнуць назад, папярэджвала, а другая – маўкліва спраўляла свой клопат: кіравала ім, акурат як Цюхна кіраваў лейцамі, падганяючы свайго гнядога… Усё ж спусціўся ў пограб, не вытрымаў. Бо ведаў, што галаўны боль так і не пройдзе. Некалькі драўляных чарпакоў квасу выпіў адзін за адным. Пакрысе у патыліцы пераставалі шпыраць нябачныя цвікі, суцішваліся і штуршкі крыві ў скроні. Тады ён набраў поўныя грудзі паветра і выдыхнуў. Боль не паўтарыўся. «Дурноцтва ўсё гэта, брыдота, – дакараў самога сябе Мацей Цюхна. – Пан Езус не даруе мне гэтага, не даруе… Гасподзь дазваляе піць віно, але ж не да беспамяцтва… Як толькі мяне церпіць жонка такога?..» Здаволіўшыся самаўшчуваннем, пераканаўшыся, што збольшага паправіў галаву, ён рашыў вылезці з пограба. Але для большай перакананасці зноў апусціў чарпак у бочку з капусным расолам. Капуста ўжо заканчвалася, але расолу яшчэ ставала… Крактануў ад задавальнення. Але зноў падступілася да яго крыўда: прапіў частку з тых грошай, якія яму даў чалавек. Аддзячыў за тое, што ён, Мацей, паабяцаў выканаць яго просьбу … Цюхна акурат з пакосу ішоў. Нагледзеў добрую латку сакавітай травы за Алёсамі, па беразе балацявінкі. Трава была амаль да грудзей. Ніхто не апярэдзіў яго, і як толькі ўзышло сонца, ён і паклаў яе. Перад адыходам задаволена агледзеў высокія валкі: «Капіц з пяць набярэцца, акурат з гэтым і будзе на зіму карове…» Пераабуў лапці, адмыў іх ад набітай гразі ў раўчаку. Схадзіў да крыніцы, бярозавым кадоўбцам зачарпнуў вады. Вада была халоднай і колкай, і таму ён піў маленькімі глыткамі, смакуючы… Ішоў вузкай сцежкай, якая вывела яго да больш шырокай, а потым выйшаў на бальшак – тракт. Па бальшаку ісці зусім нічога, йшоў да адзінокага дуба, што рос пры самай дарозе. Тады ён сыйдзе з яе і ўжо нікуды не будзе збочваць – аж да самае Вайнёўцы. Ззаду пачулася ляскатанне таратайкі. Ён збочыў з дарогі – стаў і чакаў, калі яго аб’едзе параконка. Але нечакана экіпаж спыніўся насупраць Мацея. На зямлю лёгка саскочыў малады хлапец і, прыхільна ўсміхаючыся, падышоў да Цюхны. –
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (306) »
Последние комментарии
3 часов 52 минут назад
4 часов 9 минут назад
4 часов 30 минут назад
7 часов 12 минут назад
14 часов 35 минут назад
20 часов 19 минут назад