Загад [Васіль Быкаў] (fb2) читать онлайн


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Васіль БЫКАЎ

3 А Г А Д

Апавяданне

Сувязі не было ўжо дваццадь мінут.

Тэлефаніст Пятрашкін, скурчыўшыся ў кутку бліндажа над палявым камутатарам, то патрабавальна, то ласкава, то звонкім хлапечым крыкам, то шэптам паўтараў у западелую трубку самы патрэбны дяпер у свеце пазыўны — «Клён». Але «Клён» маўчаў, загадкава стаіўшыся недзе на другім канцы провада. Затое суседні на камутатары клапан з карандашным надпісам «Волга», амаль не закрываючыся, ліхаманкава, трывожна дрыжаў: «Др-р-р-р, д-р-р-р...» Да самага нутра дацінала Пятрашкіна гэтае дрынканне, і ён раз-по-раз таропка пераключаў штэпсель і ад прыкрасці так сціскаў у азяблым кулаку трубку, што бялелі суставы на пальцах. Прыгнечаны ўласным бяссіллем, тэлефаніст з маўклівай пакорнасцю слухаў далёкі сярдзіты голас дваццадь першага — іхняга камандзіра палка:

— Чорт вазьмі, калі вы дасцё «Клён»? — хрыпеў у трубцы яго нягучны суровы бас. — Дзе начальнік сувязі?

Капітан Полазаў не чуў таго, але па нейкай аднаму яму вядомай прыкмеце здагадаўся, што яго патрабуе камандзір і, прысеўшы ля Пятрашкіна, дрыжачай рукой узяў трубку. Яго худы, немалады ўжо, строгі твар быў вельмі заклапочаны.

— Ёсць, таварыш дваццадь першы! Сувязь будзе... — спакойна і цвёрда гаварыў капітан, і Пятрашкін, зябнучы ўсім целам ад восеньскай сцюжы і ад гэтага нязбыўнага клопату, бачыў, як яшчэ болей хмурнелі ў таго запалыя вочы.

Сувязь была неабходна: толькі яна магла выратаваць полк ад той страшнай бяды, якую чынілі фашысцкія танкі, прарваўшыся аднекуль з фланга ў палкавыя тылы. Недзе недалёка з імі змагалася транспартная рота і каменданцкі ўзвод, але Пятрашкін, заняты каімутатарам, не бачыў і не чуў тае бойкі — ён толькі адчуваў, як уздрыгвала ад выбухаў зямля. Часам яна скаланалася так моцна, што з дзіркі на сярэдзіне жывым струменем сыпаўся пясок і ў куце, дзе стаяла падпорына, каціліся каменьчыкі і ўсохлыя камякі гліны. Пятрашкін за невялікі час свайго франтавога жыцця яшчэ не бываў у такім пераплёце і цяпер вельмі пакутаваў і ад страху, і ад напружанага чакання, калі, нарэшце, адновіцца сувязь і адгукнецца тая батарэя, на якую цяпер была ўся надзея.

Апрача Пятрашкіна і начальніка сувязі ў гэтым, нядаўна нямецкім, бліндажы з перацёртай саламянай трухой на доле быў яшчэ яфрэйтар Бутэнка — камлюкаваты маўклівы дзяцюк у вайсковым бушлаце з адарванымі гузікамі. Ён выглядаў занадта спакойным у гэты крытычны час і, падпёршы спіною сцяну, усё цмыгаў тоўстую, з палец, самакрутку, да якой імеў, здаецца, адзіную ў жыцці сграсць. Быў тут яшчэ і высокі, чубасты сержант Сімакоў — першы радыст палка, вельмі паважаны ўсімі сувязістамі і нават самім камандзірам, які, заходзячы на вузел сувязі, заўжды вітаўся з сержантам за руку. Цяпер Сімакоў быў без справы, бо ўранку выбухам міны пашкодзіла рацыю і смяротна параніла ягонага напарніка Васю Болзіна. Чарнеючы з твару ад той двайной страты і сённяшніх няўдач, ён з пакутніцкім выглядам стаяў у траншэі ля ўваходу ў бліндаж і сачыў за ўзгоркам, на якім недм здарыўся абрыў і куды пабег ужо тэлефаніст Айбекаў.

— Эх, с-сабака, так і садзіць, так і садзіць.. Айбекаў?.. Ну нашто так марудна, хутчэй!..

Капітан Полазаў у той час круціў другі апарат і спакойна, нібы нічога небяспечнага не сталася, загадваў некаму звязацца з «Клёнам» праз нейкую «Зіму», якая — Пятрашкін памятаў — значылася ў спісе> пазыўных штаба дывізіі.

Быў у бліндажы і яшчэ адзін чалавек — малады, пэўна ў гадах Пятрашкіна, афіцэр, у караткаватым новым шынялі і з тонкай доўгай шыяй, якая смешна вытыркалася з вялікага каўняра гімнасцёркі. ён то падыходзіў да камутатара, то мацаў вывады правадоў і зазямленні, то, услухоўваючыся ў рознагалоссе блізкага бою, нявесела пазіраў на маўклівага, заклапочанага капітана. Пятрашкін не ведаў ні яго прозвішча, ні пасады, памятаў толькі, як учора надвячоркам з’явіўся ён на іхнім вузле сувязі.

Пятрашкін тады, як і цяпер, абслугоўваў камутатар і, чакаючы, пакуль Айбекаў прынясе вячэру, прыслухоўваўся не толькі да сваёй трубкі, але і да крокаў у траншэі. Таму ён адразу павярнуўся да дзвярэй, яж пачуў там нейчыя рухі, і ў незавешаным праходве адразу ўбачыў спярша незнаёмыя кірзавыя боты, пасля—полы зусім яшчэ новага шыняля. Неўзабаве, згорбіўшыся пад нізкай столлю, у бліндаж улез ма­лады курносы хлапец, падперазаны жаўтлявым рамянём, у суконнан пілотцы, у залатых пагонах з адной зорачкай на прасвеце і сувязісцкай эмблемай ля гузіка. Пэўна, дрэнна бачачы ў прыцемках бліндажа, афіцэр спыніўся на парозе і запытаў:

— Начальнік сувязі тут?

Пятрашкін, усё разглядаючы незнаёмага, моўчкі кіўнуў галавой убок капітана, які прымасціўся на катушцы чырвонага трафейнага кабелю і маляваў схему сувязі. Афіцэр тады саскочыў з парога і, шчоўкнуўшы абцасамі, размашыста дзеўбануў кончыкамі пальцаў у край пілоткі:

— Таварыш капітан, малодшы... — і чамусьці змоўк, заікнуўшыся, а праз момант ужо іншым голасам, спалоханым і ўзрадаваным, усклікнуў:

— Ой, Іван... ты?!

Пятрашкін, апусціўшы ад вуха трубку, вертануўся было ад свайго камутатара, чакаючы, што строгі, зусім не настроены жартаваць каш­тан прыкрыкне на гэтага дзівака-лейтэнанта, які гэтак спляжыў свой службовы даклад. Але капітан не крыкнуў, у яго шырока раскрытых вачах адбілася здзіўленне, і, стрэсшы з каленяў паперы, ён ускочыў насустрач.

— Аркадзь?! Адкуль? Як жа гэта? — разгублена пачаў ён, абхапіўшы таго за плечы.

— Ды вось прыбыў,—збянтэжана адказваў малодшы лейтэнант. — 3 вучылішча вось... Ужо скончыў. Прыехаў у дывізію, пасля сюды...

— Глядзі ты!.. Вось дык нечакана! — усё здзіўляўся начальнік сувязі, і Пятрашкін падумаў, што гэты афіцэр нейкі, відаць, знаёмы капі­тана Полазава.

Так яно, бадай, і было.

Увечары паспакайнела, мінамётныя выбухі змоўклі, толькі недзе за пагоркам у напрамку трэцяга батальёна трашчалі нашы кулямёты ды ўзляталі ў чорнае неба імклівыя хвасты ракет. Рухавыя зеленаватыя водбліскі мільгалі па сценах бліндажа, на брустверы траншэі, дзе доўга сядзелі гэты малады афіцэр і начальнік сувязі. Яны ўсё гутарылі і гутарылі аб нечым — ціха ўспаміналі далёкія даваенныя часы, нейкі горад, незнаёмых людзей, чужое, невядомае Пятрашкіну жыццё. Пятрашкін вельмі хацеў спаць і драмаў між тэлефонных званкоў і дрынкання клапанаў і ўсё слухаў, ці мо нават сніў тыя размовы. Здаецца, афіцэры так і не паспалі, а на світанні здарылася вось гэтая бяда з танкамі...

— Эх, гады!.. Накрылі! Накрылі нашага Айбекава! — амаль плакаў у траншэі Сімакоў. — Упаў!.. Устае... Не, усё!..

Туды, у траншэю, падаліся капітан, малодшы лейтэнант і нават Бутэнка. Апошні няспрытна ўзняўся з-пад сцяны i палез у дзверы. Утрох яны нейкі час тапталіся ў вузкай траншэі i з прытоенай трывогай на спахмурнелых тварах усё ўзіраліся туды, дзе быў Айбекаў. Пятрашкіну таксама хацелася зірнуць на той здрадніцкі пагорак, але зноў зазваніла «Волга», і тэлефаніст у трубцы спытаўся пра сувязь.

У той крытычны момант узрушаны Сімакоў вылаяўся, узмахнуў ру­кой, бы з усяе сілы разбіваючы што аб зямлю, і коратка гукнуў да начальніка сувязі:

— Дайце я!

Не чакаючы дазволу, ён хуценька скінуў рэмень, дрыжачымі рукамі здзёр з сябе цесны шынель І, як апантаны, ускочыў на бруствер.

— Сімакоў, глядзі ж! — крыкнуў наўздагон капітан. Ён, відаць, нямала шкадаваў гэтага радыста і хоць якой парадай хацеў засцерагчы сержанта ад той небяспекі, што магла чакаць яго на ўзгорку.

Зноў павалакліся марудныя хвіліны чакання. Пятрашкін усё падзьмухваў у трубку, спадзеючыся злавіць хоць якія прыкметы сувязі, але нават мадуляцыі па-ранейшаму не было. За спіной таўкліся i гудзелі выбухі, нешта калацілася і стагнала—здавалася, нейкі падземны асілак варочаецца там і злосна бурчыць, ніяк не знаходзячы сабе зручнага месца. Чуўся ўжо і грукат матораў і яшчэ нейкі далёкі цягучы гул. Пясок ужо сыпаўся няспынна і цурчэў у саломе, бы танюткі вадзяны струмень.

Пятрашкін так і не ўбачыў, што сталася з Сіма«овым, толькі маўклівы і напружаны капітанаў твар балюча перасмыкнуўся, капітан не­привычна злосна вылаяўся. Далей, ужо не стрымліваючы свайго хвалявання, ён звычайным, зусім чужым голасам, ад якога аж здрыганулася ў Пятрашкіна трубка, скамандаваў яфрэйтару:

— Бутэнка — уперад!..

Пятрашкін і здзівіўся, } спалохаўся—яшчэ ні разу не чуў ён гэткага камандзірскага вокрыку — і вачыма, поўнымі жаху, глядзеў на капітана. Бутэнка нібыта змярцвеў у сваёй флегматычнай нязрушнасці, толькі яшчэ вузей прыжмурыў заўжды заспаныя вочы. Пасля некалькі разоў, часцей, чым звычайна, ён цімыгнуў напаследак свой патухлы недакурак, прыпасліва сунуў яго ў пілотау і, зняўшы з пляча аўтамат, нібы на якую будзённую справу, нязграбна вылез з траншэі. Па бліндажы пратупацелі яго цяжкія крокі.

У траншэі ля ўваходу засталіся двое. Капітан Полазаў, сутаргава ўчапіўшыся пальцамі ў глыжасты бруствер, глядзеў у далячынь, куды бег Бутэнка. Побач, плячо ў плячо, стаяў гэткі ж маўклівы і засяроджаны малодшы лейтэнант — ён хваляваўся і, стрымліваючыся, кусаў пабялелыя тонкія вусны.

Пятрашкін ужо не слухаў тэлефонных званкоў, ён быццам аглух да камутатара: сачыў толькі за тварам камандзіра. У наваколлі тым часам усё болыпала грукату, угары скавытала, мінныя выбухі трэслі, штурхалі зямлю — там, на бугры, Бутэнку, відаць, было вельмі нялёгка. Скаімянелы капітан з выцягнутым наперад касцістым падбародкам, жылістай шыяй і імклівым разлётам валасатых брывоў здаваўсяцяпер інакшым, загадкавым чалавекам. Але вось раптам дрыганула яго брыво і ў вачах мільгануў знаёмы цень злосці. Пятрашкін, як згледзеў тое, ураз згадаў, што недзе там здарылася новая бяда, i аж прыўзняўся на каленях, чуючы сваю чаргу на страшную і немінучую справу. Бы пружына, туга сцяўшыся, баючыся таго i чакаючы, ён гатовы быў рынуцца туды, дзе ўжо зніклі трое яго таваірышаў. Трэба было толькі каімандзірава слова. Аднак капітан глуха i прыдушана, але па-ранейшаму няўмольна i сурова загадаў іншаму:

— Малодшы лейтэнант Полазаў! Даць сувязь!

Малады афіцэр зябка перасмыкнуў плячыма, неяк бокам зірнуў на капітана, бы хацеў што сказаць, але змоўчаў. Затое ў вачах яго занялася такая невыказная, усеабдымная туга, што нават Пятрашкіну ў бліндажы стала неяк сумна. Аднак капітан, здаецца, не прыкмячаў таго, строгі і зацяты, ён чакаў ад афіцэра выканання загаду i знарок не пазіраў на яго. I малодшы лейтэнант пасля нядоўгай маўклівай паўзы спрытным рыўком ускочыў на бруствер. У вузкай шчыліне дзвярэй іМІльганулі і зніклі яго новыя кірзавыя боты з радамі нестаптаных шыпоў на гумавай падэшве.

Застаўшыся ў траншэі, капітан неяк размяк, страціў сваю суровую зацятасць, няўтоены смутак і боль скрывілі пакутаю яго твар. Нешта жаласнае авалодвала ім, у знямозе ён усё болей схіляўся на бруствер, нібы імкнучыся за тым, каго толькі што паслаў на страшную справу.

— Правей, правей бяіры! — крычаў ён услед малодшаму лейтэнанту.

Пятрашкін не ведаў, як там бег той малады афіцэр, але пэўна не

так, як трэба было, бо капітан, у пыл расціраючы пальцамі глыжы, толькі скрыпеў зубамі і шаптаў, ужо не маючы надзеі быдь пачутым:

— Аркадзь, правей! Правей, браточак!.. Эх!..

Учуўшы гэты роспачны шэпт, Пятрашкін раптам усвядоміў, што таго малодшага лейтэнанта капітан таксама назваў Полазавым. Мала­ды тэлефаніст ад таго яшчэ болей здзівіўся. Ён адчуваў: здарылася нешта такое, што цяжка было зразумець цяпер, і толькі вельмі хацелася, каб хоць не напаткала гэтых людзей якое няшчасце. I, напяўшыся ўвесь, з прыкладзенай да вуха трубкай, ён выцягся, як i капітан, i, баю­чыся міргнуць, глядзеў на скажоны балючай грымасай твар камандзіра.

А там, недзе ў адкрытай восеньскай далечы, усё раўло І грымела. 3 шэлестам, шоргатам і віскам несліся ў паднябессі снарады, стагнала зямля. Тэлефаніст з «Волгі» ўсё патрабаваў сувязь з «Клёнам», але Пятрашкін ужо не адгукаўся яму.

I тое, чаго так чакаў і баяўся Пятрашкін і ад чаго камянеў капітан, здарылася. Ад нейкага жудаснага відовішча Полазаў раптам абхапіў твар рукамі, застагнаў і хіснуўся. Пятрашкін, мярцвеючы ад жаху, кінуў трубку і памкнуўся да камандзіра, але той зараз жа выпрастаўся і сустрэў тэлефаніста ўжо ўладарным, суровым позіркам страшных, нейкіх ашклянелых вачэй.

— Назад!—крыкнуў ён.— Трымаць сувязь!

А сам, як і надоечы Сімакоў, расшпіліў рамяні, скінуў сумку, шпурнуў у траншэю шынель і ў адной гімнасцёрцы з ордэнамі на грудзях кінуўся ў грымлівую прастору поля.

Застаўшыся адзін, Пятрашкін раптам адчуў, як у ягоную душу хлынуў страх. Прыкуты да апарата, ён -не бачыў, што адбываецца наверсе, не ведаў, дзе былі тыя танкі, што нарабілі бяды. Але нядаўні прыклад яго таварышаў, яшчэ не ўсвядомлены і не зусім зразумелы ўчынак капітана прымушалі сувязіста перамагаць страх і трывадь. Ён ужо не зважаў на дрынканне «Волгі», уключыў і не вымаў штэпселя з «Клёна» і слухаў, слухаў. Ад напружанага жадання пачуць, яму часаім здаваўся невыразны пошчак кантактаў, здавалася, вось-вось загамонідь адтуль далёкі голас, але ішоў час, а таго не збывалася.

Урэшце, не могучы далей чакаць, тэлефаніст паклаў на салому трубку і выскачыў з бліндажа. У якім кіламетры на ўзараным касагоры пагорка пыхікалі і пыхкалі зусім неяк нястрашныя здалёку кусцістыя выбухі мін. Увесь схіл пагорка быў ад іх у чорных, падобных адна на адну плямах. I сярод гэтых плям ГЪпрашкш убачыў удалечыні маленькага, неяк дзіўна павольнага і мізэрнага капітана Полазава. Ён, відаць, знайшоў канцы перабітага кабеля і, схіліўшыся, з усяе сілы сцягваў іх з пагорка, далей ад гэтага няспыннага поскаку смерці. Наперадзе, ззаду і з бакоў афіцэра ўсё пырскалі, бы прарываліся з-пад зямлі, выбухі мін, а ён, не зважаючы на тое, рабіў сваю справу. Пятрашкін, гледзячы на яго ў той час, чамусьці не адчуваў ужо страху за сваё жыццё — яго апанавала прагнае жаданне, каб хоць як-небудзь мінавала афіцэра бяда.

Але, відаць, немагчыма было доўга ўцалець у гэтай віхуры ўзрываў. Ужо амаль у самым нізе пагоірка пырснуў і затуліў капітана шырокі, клубчасты куст выбуху. Пятрашкін схаладзеў увесь і некалькі бясконцых секунд чакаў, пакуль асядзе пыл і зямля. I тады на краі той новай чорнай плямы паказалася нешта дзіўнае, бясформеннае...

У адно імгненне тэлефаніст адчуў, што прышла і яго чарга. «Волга» ў камутатары злучана з «Клёнам»: калі адновіцца лінія, яны адразу звяжуцца, а калі не... калі не, дык і ён тут усёроўна ўжо не будзе патрэбны. Натхнёны магутнай сілай яшчэ не выкананага загаду, ён абапёрся рукамі на бруст­вер і скочыў угору.

I тады ў бліндажы настойліва і голасна зазваніў апарат.

Не адразу нават уцяміўшы, што здарылася, павісшы жыватом на краі траншэі, Пятрашкін некалькі хвілін нерухома слухаў залівісты выклік і потым спотырча кінуўся да камутатара.

— «Рэзеда», «Рэзеда», як чутна?.. Дзе вы там прапалі?.. Гаворыць «Клён»...

Тэлефаніст нема замычэў ад радасці, амаль фізічна адчуў, як звалілася з яго душы вялізнае гора. Ён зараз жа выклікаў «Волгу» і торапка, нібы баючыся згубіць сваё неспадзяванае шчасце, закрычаў у трубку:

— «Волга»! «Волга»!., перадайце дваццаць першаму, іх загад выканан... Сувязь ёсць! Ёсць сувязь! Гаварыце з «Клёнам»... Што? На­чальник сувязі?.. Няма ўжо начальніка сувязі. Няма... Гаварыце з «Клёнам»...

Часопіс "Маладосць", № 12, 1958.