Вужык. Голуб на плячы. Дак [Анатоль Бароўскі] (fb2) читать постранично, страница - 375


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

востра адкляпаная каса, у руках дзяўчыны – васілёк. Раней, колькі месяцаў назад, у іх вачах я бачыў радасць і ўзнёсласць, настрой кахання і неўміручасці.

Сёння ў вачах – боль і страта, скруха і маўчанне.

Ные, баліць, заходзіцца ад шчымлівага болю і непапраўнай страты сэрца – у ім вялікае месца займаў казачнік-бай, сябар і дарадчык, перасмешнік, Брэйгель у гліне мой настаўнік Мікола Мікітавіч Пушкар…

Зіма… 1994 год…


P.S. Сёння на базе майстэрні Міколы Пушкара створаны “Музей-майстэрня М.М. Пушкара”.

Яго вучні і паслядоўнікі доўжаць яго справуу, здзіўляюць гледачоў сваім майстэрствам і талентам.

І тое радуе.

Зерне творчасці майстра ўкінуў ва ўрадлівую глебу.