Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў [Адам Глёбус] (fb2) читать постранично, страница - 18


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Высокая трава.
Плыве па зялёнай вадзе
пажоўклае лісьце.
* * *
Старая ня сьпіць.
На тумбачцы сьвеціцца
здымак старога.
* * *
Малады голуб
лётае за матылём.
Ціхія дрэвы.
* * *
Жанчыны рвуць лён.
Шэры жаўрук у небе
гаворыць з хмарай.
* * *
У хмаркі белай
просіць піць перапёлка.
Расьце збажына.

Андрэй Антонаў

* * *
Зялёныя рунь
і неба… Колер яе
вачэй ня ўспомню.
* * *
Старая хата,
у павуціне срабрыстай
матыль засохлы.
* * *
Дождж. Спаць іду
з надзеяю, што заўтра
горад патоне.
* * *
Над мёртвай коткай
дзяўчо ўкленчыўшы плача.
Вечаровы час.