Тэатр у Слоніме [Сяргей Чыгрын] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

тыльнага ж боку сцэны адкрывалася вялізная брама, праз якую магла ўварвацца кавалерыя ці прайсці пяхота. На сцэне нават прадугледжваліся фантаны з падсветкай бенгальскімі агнямі. Пры тэатры тады працаваў спецыяльны ператэхнік Ваксмунт.

Функцыяваў пры тэатры і “плывучы тэатр” на баржах на канале Агінскага. Глядзельная зала была разлічана на тысячу (па іншых звестках на дзве тысячы) месцаў. Гледачы з залы з цікавасцю глядзелі на “плывучы тэатр”. Для выканання высокамастацкіх твораў і ўвасаблення тэхнічных навін, запрашаліся і працавалі ў тэатры ўмелыя майстры з Еўропы. Шмат працавала ў тэатры і беларускіх мясцовых майстроў і артыстаў.

Пры сваёй “сядзібе музаў” у Слоніме Міхал Казімір Агінскі сварыў вялікі ансамбль вакалістаў і інструменталістаў, які не саступаў самым лепшым музычным калектывам Заходняй Еўропы.

Пры тэатры Агінскага дзейнічала і балетная школа. Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, а пазней балетам займаліся і дзеці прыгонных сялян. Вучні атрымлівалі і пэўную агульную адукацыю. У 1788 годзе чатыры выхаванцы выступалі нават у балеце “Рыбакі” у Варшаве. А ў 1790 годзе балетная школа была на гастролях на Украіне. У гастролях прымалі ўдзел 20 артыстаў. Слонімскі балет тэатра Агінскага заўсёды канкурыраваў з каралеўскім тэатрам у Варшаве. Напрыканцы 1792 года балетная школа была пераведзена ў мястэчка Целяханы Івацэвіцкага раёна.

Міхал Казімір Агінскі быў выдатным выканаўцам на некалькіх музычных інструментах. Сваё скрыпічнае майстэрства ён дасканаліў у знакамітага Віёці. У 1760 годзе ў Парыжы Агінскі так уразіў сваёй ігрой на арфе Дзідро, што славуты асветнік папрасіў маладога князя напісаць артыкул “Арфа” для французскай “Энцыклапедыі”. Гетман таксама выдатна іграў і на кларнеце, за што сучаснікі жартам называлі яго “гетман-кларнет”.

Але гэта яшчэ не ўсё. Вялікі гетман Вялікага княства Літоўскага быў таксама пісьменнікам. Ён напісаў і выдаў у сваёй слонімскай друкарні “Гістарычныя і маральныя аповесці” (1782) і кнігу вершаў “Байкі і не байкі” (1788).

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстання Тадэвуша Касцюшкі, слонімская рэзідэнцыя Агінскага канфіскуецца і хутка прыходзіць у заняпад. Апошнія гады свайго жыцця Міхал Казімір Агінскі (памёр у 1800 годзе) правёў у сваіх палацах у Варшаве і ў Галенаве, дзе цешыў сябе музыкай і мастацтвам – тым адзіным, што ўтрымлівала яго пры жыцці.

У 1795 годзе тэатр Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме ўжо не існаваў. І калі ў 1818 годзе Слонім наведаў рускі цар Аляксандр I і паэт, князь, “декабрист без декабря” Пётр Вяземскі, то ўбачылі яны толькі разваліны тэатра. Пазней Ваземскі пра тэатр з горыччу напіша: “Всё прах, всё воспоминания...” (Вяземский П.А. Записные книжки (1813-1848). Москва, 1963. С.103-104).


Янка Купала на слонімскай сцэне


Народны паэт Беларусі Янка Купала быў і застаецца самым папулярным пісьменнікам на Слонімшчыне. Аб гэтым сведчыць і той факт, што яшчэ ў 1927 годзе сяляне вёскі Вялікая Кракотка прысвоілі яго імя мясцовай бібліятэцы-чытальні. Гэта была першая ўстанова культуры ў Беларусі, якой было прысвоена імя Янкі Купалы.

Найбольш папулярнымі творамі нашага песняра ў першай палове ХХ стагоддзя былі яго драматычныя творы. Яшчэ ў 20-я гады ХХ стагоддзя на Слонімшчыне на самадзейнай сцэне вельмі часта ставіліся яго п’есы “Прымакі”, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “ На папасе”, “Сон на кургане”. Аб лепшых пастаноўках купалаўскіх п’ес шмат пісалі беларускія газеты і часопісы. Вось напрыклад, што распавядала невялікая нататка “Паўлінка” на вёсцы”, якая была надрукавана ў віленскай “Нашай праўдзе” 23 ліпеня 1927 года: “У нядзелю 26 чэрвеня гуртком Таварыства Беларускай Школы (ТБШ) ў вёсцы Вялікая Кракотка Міжэвіцкай воласці Слонімскага павета быў наладжаны спектакль на карысць бібліятэкі-чытальні. Згулялі п’есы: “Паўлінка” Янкі Купалы і “Заручыны Паўлінкі” Ф.Аляхновіча. Дзякуючы таму, што на гэты дзень быў у вёсцы фэст – народу сабралася як на рэдкасць. За 10-15 вёрст прыходзілі, каб паглядзець на гульню кракоцкіх артыстаў-аматараў. На жаль, тэатральная зала не магла ўсіх змясціць, і шмат каму прыйшлося ісці дамоў. Гулялі надта добра. Кожны артыст як бы перажываў сваю ролю і гэтае перажыванне пераходзіла на глядзельнікаў. Грыміроўка і касцюміроўка не мела жаднае заганы. Асабліва добра гуляла Зося Жыткевіч у ролі Паўлінкі. Яна дала поўны абраз маладое вясковае дзяўчыны, здольнае не толькі да кахання, але і да ажыццяўлення тых светлых ідэалаў, якія пакінуў у яе душы вучыцель-народнік Якім Сарока, а яе задушэўныя спевы, мастацкія па выкананні, проста зачароўвалі глядзельнікаў. Васіль Трафімовіч сваёй гульнёю, як у ролі Быкоўскага, так і ў выкананні папярэдніх роляў, паказаў, што мог бы гуляць і не абы як. Харавыя спевы (агульныя) у п’есах выйшлі вельмі добра. Відаць, што харавая секцыя пад кіраўніцтвам самавука-рэгента Васіля Трафімовіча стаіць на адпаведнай вышыні. Спектакль прайшоў з