Страсці па Аўдзею [Уладзімір Бутрамееў] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Уладзімір Бутрамееў Страсці па Аўдзею

Народная драма ў шасці дзеях

Дзеючыя асобы

Бацька Аўдзея, 75 год.

Аўдзей — гаспадар хутара, 50 год.

Варвара — яго жонка, 45 год.

Андрэй — іх сын, 25 год.

Дзеці Аўдзея — ад 5 да 25 год.

Эленька.

Жабрак, 70 год.

Сват Аўдзея, 50 год.

Маці Зуйка, 70 год.

Зуёк — бацька Веры, 50 год.

Зуйчыха — яго жонка, 50 год.

Верка — іх дачка, 18 год.

Дзеці Зуйка — дзяўчаты ад 10 да 18 год.

Танька — сяброўка Веры, 18 год.

Хлопцы і дзяўчаты.

Упаўнаважаны з раёна.

Сёмка.

Першы мужык.

Другі мужык.

Карціна першая

Хата Аўдзея. Пасярэдзіне стаіць стол. Ля стала з абодвух бакоў лавы. На покуці іконы. Гучыць ранішняя малітва.

Бацька Аўдзея (стаіць перад іконай). «Госпадзі, услыш малітвы рабоў недастойных, яко ёсьць человеці в поце ліца дабываюшчые хлеб свой… Восстав, благодарю цябе, святы Божа, яко радзі твайго долгацярпенія не прагневался на мяне, лянівага і грешнага, не прызвал пагібель, но человеколюбствовал і допусціл мяне восстаць ато сна… I дал мне мімошедшее время ночі сей без напасці от всякого зла прейці… Госпадзі, просім шчадрот тваіх от века ідушчых, за труды нашы воздай і пошлі дзень безгрешный і ўсердзіе і сміреніе всякому рабу своему в прележных трудах крестьянствующего на земле… I сохрані ісполняющіх закон твой і завет твой… Амінь…»

Пад словы малітвы да стала збіраецца сям’я Аўдзея, разам з гаспадаром.

Аўдзей. Андрэй і Макар, запражыце коней — снапы павозіце, што засталіся. Дзеці, каласкі збіраць на калінавае поле! (Паварочваецца да старога бацькі, што сядзіць ля яго па левую руку.) Схадзі на гумно, прыгледзь, каб усё прыгатавана было, каб потым не хапацца. Прывязуць снапы — складзіце. (Працягвае, пасопшы носам.) Манька з Нінкай, бульбу дакопваць! Са ўчарашняга разагнана, а пасля абеду Макар яшчэ разгоне, к вечару каб з поля. Ты, Варвара, з дзеўкамі перабіраць, ды паспяшайцеся, трэці дзень капошыцеся!

Варвара. Сёння кончым. Пагода стаіць.

Аўдзей. Бог не для таго пагоду даў, каб спаць на ёй над бульбай ці языкамі трапаць. Работы ўперадзе хапае. (Зноў звяртаецца да старога.) А на гумно я сам пасля прыйду.

Усе разыходзяцца.

Андрэй!

Андрэй спыняецца і чакае.

Адвязеш снапы, прыйдзеш сюды. Праз тыдзень паедзем на базар. Прададзім пудоў семдзесят бульбы дробнай. Прыкінем грошы. Пара вучыцца грошы лічыць.

Абодва доўга маўчаць.

Ну што стаіш? Ідзі рабі.

Андрэй усё роўна стаіць на месцы. Аўдзей, паглядзеўшы на яго спадылба, пасапеўшы носам, гаворыць.

Ну дык вось… Калі сённі ўправімся… Заўтра з’ездзім да Кацькі, паглядзім, як там яна, як за шляхтай год пражыла; мо пабагацелі, што носа не кажуць… А потым ужо і пагаворым, перад суботай, з табой…

Андрэй выходзіць, Аўдзей дастае паперку, аловак, лічыць.

Калі семдзесят пудоў па восем капеек… Восенню… Хлеб па восені па трыццаць… (Піша нешта ў паперцы, чапляе на нос акуляры.) З жыдам разлічыцца… А калі пакінуць у доўг, не разлічвацца, а аддаць вясною… Каня на восень… А можа, вясною… Падаткі наперад… Аўса зімою…

Уваходзіць вандроўнік, з торбай, кійком, у лапцях.

Жабрак. Беражы вас Бог! (Кланяецца.) Пусціце пагрэцца з дарогі.

Аўдзей (не падымаючы вачэй). Многа вас тута з дарогі… I кожны да чужога цяпла ліпне. Бог не дзеля таго ету дарогу прыдумаў, каб па ёй без работы шляцца.

Жабрак (усміхаецца). Не гняві Бога, Аўдзеюшка. Грэх божаму чалавеку адмовіць.

Аўдзей (падымае вочы). Мікола? Адкуль ты?

Жабрак. Ці не пазнаеш?

Аўдзей. Мікола! (Усміхаецца.)

Жабрак. Ён самы. Суседа не пазнаў, усё лічыш, усё няма калі, памажы табе Бог у справах.

Аўдзей. За Богам не пражывеш. Калі сам не зробіш, то і лічыць няма чаго.

Жабрак. А як няма чаго лічыць, дык і пражыць лягчэй.

Аўдзей (зноў усміхаецца). Вот ты лягчэй і жыві. А я гаспадар. Ты з торбай пайшоў з зямлі, дзяцей што ў прымы, што ў беспасажніцы расторкаў. А я за той час хутар нажыў.

Жабрак. Кожнаму, Аўдзей, свой шлях. Мая гаспадарка не горш тваёй была, ты ж ведаеш. А як памерла жонка, пачаў я голас чуць: «Ідзі з торбаю, толькі той, хто з торбаю, той і выратуецца», — я і пайшоў… Дзесяць год, ад вёсачкі да вёсачкі, ад цэрквачкі да цэрквачкі, учора іду сабе, думаю: «Вось і мая старонка блізка, дай завітаю». А дарога ўсё лесам, лесам, і пераначаваць нейдзе. Іду, а ваўкі, лісіцы па лесе бегаюць. Успомніў я, што ета Здзвіжанне сёння, страшна мне стала. Вецер падняўся, лес стогне, сосны скрыпяць, змеі, здаецца, клубком усе дрэвы аплялі, я ўжо на самую сярэдзіну дарогі, як па нітачцы іду, не аглядваюся, а