Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму [Алесь Зелімханаў] (fb2) читать постранично
- Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму 1.08 Мб скачать: (fb2) - (исправленную) читать: (полностью) - (постранично) - Алесь Зелімханаў - Андрэй Казакевіч - Андрэй Ляховіч - Пётра Натчык - Віталь Сіліцкі
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (121) »
Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму
Падрыхтаванае на падставе: Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму, — Менск: Аналітычны Грудок, 2005.Рэдактар: Валер Булгакаў
Copyright © 2015 by Kamunikat.org
Пра Аўтараў Алесь Зелімханаў — незалежны аналітык. Жыве й працуе ў Заслаўі. Андрэй Казакевіч — палітоляг, галоўны рэдактар часопісу “Палітычная сфера”. Андрэй Ляховіч — палітоляг, кіраўнік Цэнтру палітычнай адукацыі. Пётра Натчык — палітоляг, супрацоўнік Цэнтру палітычнай адукацыі. Віталь Сіліцкі — палітэканом, стыпэндыят “Reagan-Fascell Democracy Fellow” Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмаркатыі (Вашынгтон). Юры Чавусаў — палітоляг, сябра рэдкалегіі часопісу “Палітычная сфера”.
Асноўныя скарэчэньні ААТ — Адкрытае акцыянэрнае таварыства АБЭЗ — Аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі АГП — Аб’яднаная грамадзянская партыя АП — Адміністрацыя прэзыдэнта БНФ — Беларускі Народны Фронт БСДГ — Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада БСДП (НГ) — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) БПП — Беларуская партыя працы ГА — грамадзкая арганізацыя ВПС — ваенна-паветраныя сілы ДМК — Дзяржаўны мытны камітэт ДФР КДК — Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК ЗАТ — Закрытае акцыянэрнае таварыства НДТРК — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія МУС — Міністэрства ўнутраных справаў КДБ — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі КДК — Камітэт дзяржаўнага кантролю КСП — Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта МЗС — Міністэрства замежных справаў МТЗ — Менскі трактарны завод ПП НС — палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу РА — рэспубліканскае аб’яднаньне СГА — Сусьветная гандлёвая арганізацыя СП — сумеснае прадпрыемства СПА — супрацьпаветраная абарона СРА — супрацьракетная абарона ПКБ — Партыя камуністаў Беларусі УС — узброеныя сілы ФПБ — Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі ЦВК — Цэнтральная выбарчая камісія ЭЗ — Эўрапейскі Зьвяз
Роля парлямэнту ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі
Кароткая і драматычная гісторыя беларускага парлямэнтарызму шмат у чым адлюстроўвае ўсю найноўшую палітычную гісторыю Беларусі. Парлямэнт — гэта ключавы, хаця і не адзіны, элемэнт палітычнага плюралізму і, пры адпаведным яго разьвіцьці, дэмакратыі. Выбары, дэбаты, барацьба груповак і думак — усё гэта стварае істотныя элемэнты канкурэнтнай палітычнай барацьбы. Сама сабой наяўнасьць гэтых працэсаў аказвае ня меншы ўплыў на палітычнае разьвіцьцё, чым іх вынік, — гэта значыць на тое, хто ў рэшце рэшт атрымлівае кантроль над заканадаўчым працэсам. На рубяжы эпох, пры пераходзе ад савецкага таталітарызму да таго, што сёньня прынята называць палітычным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, праз кароткі плюралістычны пэрыяд у беларускай палітыцы ў 1990—1996 гг., беларускі парлямэнт (больш дакладней, парлямэнты — Вярхоўныя Рады 12-га і 13-га скліканьня) адыграў выключную ролю ў станаўленьні беларускай дзяржаўнасьці і кволай, пакуль што няўдалай спробе нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, якая, тым ня менш, пакінула ў спадчыну палітычную супольнасьць, вядомую сёньня як Рэспубліка Беларусь. За апошняе дзесяцігодзьдзе шмат было напісана пра прычыны няўдачы нацыянальнага будаўніцтва ў Беларусі, адсутнасьць чыньнікаў для дэмакратызацыі і дасягненьня незалежнасьці і г. д. Пераглядаючы ўсе гэтыя тлумачэньні, міжволі задаешся пытаньнямі: якім чынам Беларусь дасягнула таго, чаго яна дасягнула, чаму ў апошняе дзесяцігодзьдзе дзяржаўнасьць ня толькі выжыла, але і ў пэўнай ступені кансалідавалася, чаму пытаньне аб яе страце, тое, што, здавалася б, было справай часу некалькі гадоў таму, ужо практычна не абмяркоўваецца і не палохае нават большасьць прыхільнікаў незалежнай Беларусі? Сучасная міталёгія беларускага афіцыёзу зьвяжа адказ на гэтыя пытаньні з асобай прэзыдэнта А. Лукашэнкі. Не абмяркоўваючы яго ролю ў найноўшай беларускай гісторыі, зазначым, аднак, што Лукашэнка як лідэр і як палітычны фэномэн быў бы немагчымы без абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 г., без падпісаньня Белавескіх пагадненьняў тагачасным кіраўніком парлямэнту Станіславам Шушкевічам, а гэта значыць, і без таго парлямэнту, які парадзіў незалежнасьць, Шушкевіча, Лукашэнку, гэтаксама і Канстытуцыю 1994 г., безь якой Лукашэнка таксама быў бы немагчымы. Палітычная рэчаіснасьць часьцяком фармуецца не наўмыснымі, валюнтарысцкімі дзеяньнямі лідэраў і элітаў, а, кажучы кампутарнай мовай, “па змаўчаньні” (by default). Сытуацыя раўнавагі, калі аніводны з актараў ня здольны дамагчыся абсалютнага кантролю над уладай, часам фіксуе палітычную рэчаіснасьць у абсалютна парадаксальным стане: яна існуе, дарма што мала каго задавальняе. Трансфармацыя беларускай палітычнай сыстэмы на пачатку 1990-х гг. і само абвяшчэньне незалежнасьці сталі- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (121) »
Последние комментарии
1 час 54 минут назад
7 часов 38 минут назад
8 часов 45 минут назад
9 часов 43 минут назад
9 часов 57 минут назад
19 часов 7 минут назад