Маскоўская Аўтаномная Акруга [Сяргей Іванавіч Тымнэтыкай] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

анадырскім заапарку жыла некалькі пар кароў – старэнькіх, аблезлых і прастылых. Іх было шкада. Не да веры было, што гэтыя гаротныя істоты здолелі б выжыць па-за вальерам… Але вось жа яны, проста за вакном!


Вынтэнэ зачароўвалі краявіды крайняй Чукоткі. Усе гэтыя гаі экзатычных дрэваў, лугі, пакрытыя дзівоснымі краскамі, ненатуральна цёплыя рэкі…


Цікава, як выглядалі гэтыя мясьціны трыста гадоў таму? Мабыць тут быў непраходны лес. З ваўкамі, мядзьведзямі і рысямі… А сярод бярозаў нячутна краліся паляўнічыя-маскавіты. За плячыма прымітыўны мушкецік, а ў рукох завостраная алебарда. Паляўнічы робіць ёй надрэз на кары і на зямлю ліецца чысты, быццам сляза, бярозавы сок. Маскавіт прыпадае ртом да разрэзу і п’е. Менавіта бярозавым сокам маскавіты аднаўлялі мужчынскую моц. “Дзе ж я гэта чытала?” – падумала Вынтэнэ. Здаецца, ў сьведчаньнях першапраходцаў. Яны яшчэ заспелі старажытныя звычаі тубыльцаў.


Страшна падумаць, што зрабілі чукчы з гэтым некранутым краем! Лясы павысяканыя пад корань, рэкі забруджаныя прамысловымі адкідамі…


А тубыльцы, былыя гаспадары гэтых мясцінаў? Сагнаныя і асіміляваныя. Пазабываныя традыцыі продкаў, пазабываныя народныя рамёствы. Нават маскоўская мова выціснутая з ужытку – паўсюль чуецца толькі адна чукоцкая.


Часам Вынтэнэ робіцца сорамна. Сорамна за краіну, за суайчыньнікаў… Продкі Вынтэнэ былі ваярамі. Яны асабіста прымалі ўдзел ва ўтаймаваньні Масквы і Казані. Нападалі на стойбішча тубыльцаў, кралі быдла, забівалі мужчын, гвалцілі жанчын… Цяпер пра гэтае стараюцца не згадваць. У школьных падручніках пішуць, быццам Масква дабраахвотна ўвайшла ў склад Чукоткі. І дзеці вераць. Бо цяжка ўявіць, каб сьмешны няўклюдны маскавіт – герой показак – мог, ці схацеў супрацьстаяць чукчам. Ён жа толькі і ўмее, што паўтараць: “Мая ведай, наш сталіца – Анадыр! Мая жадаць шмат вучыцца, каб быць, як чукча!”


У купэ зазірнула правадніца.

- Мы ўжо пад’яжджаем, - паведаміла яна. – Праз паўгадзіны зачыняю прыбіральні.


2. Места Масква

Масква расчаравала Вынтэнэ. Пасьля Анадыру, зь ягонымі ярангамі на сорак паверхаў, падвеснымі аўтадарогамі, падземным цягніком да Канчалану, местам яе не назавеш. Хутчэй, мястэчка, ці, нават, сяло. Насельніцтва - тысяч дзесяць, ня больш. Увесь цэнтр забудаваны панэльнымі пяціпавярховікамі. Пасярэдзіне – бясформенная яранга мясцовай рады – “парляманту” Маскоўскай аўтаномнай акругі. Што ў ёй такога “аўтаномнага”, было незразумела. Звычайная адміністрацыйная адзінка, як дзясяткі іншых. Ды й мінакі на выгляд мала чым розьніліся ад жыхароў Цюмені або Чыты.


Дзе, Вынтэнэ, тое баечнае места, якое ты так часта сьніла? Экзатычнае і шумнае, з бярвенчатымі "ізбамі"… На вуліцах белабрысая круглавокая дзятва водзіць “карагоды” і грае ў “чахарду”. Жанчыны ў “какошніках” сьпяваюць працяжныя песьні. А мужчыны ў “картузах” сядзяць на прызьбе і граюць на балалайках. Дзе тая Масква, у якую ты верыла? Яе няма. А можа ніколі і не было. Перад Вынтэнэ звычайны раённы цэнтр. Ня больш і ня менш. Хоць зараз жа вяртайся назад!


На вакзале яе сустракалі.

- Я Кэленкеў, - прадставіўся мужчына гадоў пад сорак. – Даручылі цябе сустрэць.

- Вынтэнэ, - сказала дзяўчына.

- Ведаю, ведаю. Журналістка. Прыехала пра маскавітаў пісаць. Нам у адміністрацыю патэлефанавалі, папярэдзілі…

Кэленкеў панёс валізу да машыны.

- Нам тут побач, - прыгаворваў ён. – Маглі б нават пехатою…

- Скажыце, а дзе знайсці маскавітаў? – спытала Вынтэнэ.

Ды дзе заўгодна! Тут, у месьце, іх тысячы тры. Бяры інтэрвію колькі хочаш!

- Я сапраўдных шукаю, разумееце? Такіх, каб у "ізбах" жылі, коней пасьвілі, па-маскоўску гаварылі…

- Дзікуноў хіба? – зьдзівіўся Кэленкеў. – Ды гэткіх няма цяпер. Не засталося. Усе ў інтэрнатах вучыліся, усе па-чукоцку шпараць. На матацыклах ездзяць, пра коней забыліся.

- То я дарма прыехала?

- Ну чаму ж? У нас ёсьць цудоўны народны ансамбль. “Валенкі” называецца. У іх там і строі маскоўскія, і сьпевы на тутэйшую музыку, і спектаклі. Усё на чукоцкай, усё зразумела. А яшчэ краязнаўчы музэй…

- Вы мяне ня так зразумелі, - перабіла Вынтэнэ. – Я сапраўдных маскавітаў шукаю, не чукотызаваных. Тых, што сьпяваюць на маскоўскай гаворцы.

Кэленкеў паціснуў плячыма.

Ну, дачушка, калі табе экзотыка патрэбна, - едзь у вёску.

- Я вам не дачка і прашу зьвяртацца да мяне на “Вы”, - Вынтэнэ не любіла фамільярнасьці.

- Ох ужо гэтыя анадырцы, - прабурчэў сабе пад нос Кэленкеў.

Вынтэнэ зрабіла выгляд, што не пачула. Іншагароднія ня любяць анадырцаў, лічаць іх снобамі. Звычайны комплекс жабрака адносна забясьпечанага. А чым, як не галэчаю, ганарыцца немаладому мужчыне з