жыццё з вялікай літары Ж [Павел Капанскі] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

быў перад сном: стол, шафа з прыгожымі чорнымі слядамі ад нядаўна падпаленай свечкі, недаедзеная булачка, недапітая бутэлька цёмнага «Гуся». Тройчы перазабіты кальян глядзеў на мяне і пытаўся: «Можа, ты, братка, зашмат курыш?»

Фея раскінула рукі на ложку і працягвала спаць. Я паглядзеў на гадзіннік. Згадаў заадно, што яго няма. Мінулы сусед з’ехаў і забраў усе самыя карысныя рэчы ў хаце: гадзіннік ды мікрахвалёўку.

Я дацягнуўся да тэлефона. Восьмая раніцы. Прыгадаў дзень — нядзеля. Файна. Нікуды не трэба ісці. Нічога не трэба рабіць. Хаця не, дрэнна. Інакш можна было б зваліць з хаты на працу, хай бы тут сама разбіралася, што да чаго. Глядзіш, у хаце б прыбралася. Я б ёй яшчэ цыдулку пакінуў, дзе што памыць трэба.

Пакуль я гэта ўсё думаў, трошкі звыкся з фактам, што фея ляжыць на маім ложку і, відавочна, яе трахнуў.

Ну, як жа, не мог не трахнуць. Я ж сябе ведаю. Тым больш раніцай.

Ціхенечка пракраўся ў ванную. Паглядзеў на сябе ў люстэрка: няголены, сінякі пад вачыма. Але пачуваўся я добра.

Я трахнуў фею.

Я — няўдзячнае быдла. Канешне, ніхто ў дзяцінстве не казаў, маўляў, як падрасцеш, фей не трахай. У дзяцінстве ўвогуле мала што карыснага казалі. Але мог бы і сам здагадацца. Можа, ёй цяпер трэба быць у іншым месцы, каб зубы забіраць. А яна тут стомленая ляжыць. Можа, ёй за гэты пракол потым фейнае начальства наваляе. Прэмію здымуць. Кветкавы пылок лішні раз не дадуць панюхаць.

Я захваляваўся. Што далей? Як размаўляць з феямі? А што, калі яна па-нашанску ні гу-гу? Я, праўду кажучы, ніякай фейнай мовы не ведаю. Нават не вучыў. Адзінае што, можа, яна па-ангельску шпрэхае. Тады я мог бы ёй сказаць, маўляў, айм вэры соры, бат ю нід ту флай эўэй.

Хаця як жа яна флай, калі і крылаў у яе няма? Праблема.

У дзяцінстве ў мяне былі папугі. Калі тыя не хацелі лётаць, іх можна было проста падкінуць, і яны былі вымушаныя махаць крыламі. Можа, фейныя крылы недзе схаваныя?

Я памыў твар і пайшоў назад у пакой, каб паглядзець, дзе могуць быць схаваныя крылы. Залез пад коўдру. Але там нічога дзіўнага для сябе не знайшоў. Фея, мякка кажучы, нестандартнай камплектацыі.

На двары была зіма. Снегу не было. Плюс сем на градусніку. Зіма, маць яе за нагу. Не зіма, а вясна. Можа, феі — прадвесніцы хуткай змены надвор’я? Можа, яна прыйшла сказаць, што Новага года не будзе? Я не барбар, але за такія звесткі трэба б ёй крылы спілаваць. Спачатку прыклеіць, а потым спілаваць нафіг. У гэтае самае імгненне ў дзверы пагрукалі.

Ці не дзіўна: у доме ёсць дамафон, а да цябе ў дзверы грукаюць кулаком. Нават так: у цябе, акрамя дамафона, ёсць на дзвярах званок, на які ўсе прыстойныя людзі ціснуць. Але ж не, нехта грукае ў дзверы кулаком.

Я, канешне, разумею, што ў краіне цяжкае эканамічнае становішча і трэба эканоміць. Я ўжо нават пачаў выкарыстоўваць менш вады. Напрыклад, калі чышчу зубы добрай зубной пастай, дык закручваю кран. Яшчэ імкнуся меней вады праліваць у душы, калі мыюся. Па вечарах адну лямпачку палю і ноўт. Тэлевізар нават не ўключаю. Але каб эканомія дайшла аж да той ступені, што людзі перасталі званіць у званок, — гэта ўжо перагіб.

А перагібаюць заўсёды брутальныя людзі. Калі ж за дзвярыма брутальныя людзі, я б не хацеў іх пускаць у хату. Чаго ім, брутальным, ад мяне трэба? Пэўна ж, яны прыйшлі скрасці маю фею. Хера з два.

— Адчыняй, мы ведаем, што яна тут!

У дзверы пагрукалі больш настойліва.

Я пайшоў на кухню, узяў нож. Памыў яго, бо ён быў у нейкай кілбасе (ці што я там учора еў?), і падышоў да дзвярэй паглядзець у вочка.

Там я пабачыў жанчыну, гадоў сарака з гакам, і мужчыну прыкладна таго самага ўзросту. Так, на першы погляд яны падаваліся сямейнай парай.

Ах ты ж, ё-маё! Як я не дапяў адразу? Гэта ж фейная сям’я!

— Ну, заходзьце, калі ласка, — адчыніў я дзверы і імгненна праваліўся ў чорную бездань.

Шчыра кажучы, я заўсёды думаў, што мяне ў чорнай бездані будзе чакаць човен. У чаўне мусіў сядзець нейкі маўклівы хрэн з вяслом, які б перавёз мяне да іншага маўклівага хрэна. З тым іншым мне трэба было б згуляць у шахматы. Я б яго абыграў і патрапіў у рай. Інакш нахалеру я дваццаць гадоў вывучаю ўсе гэтыя сраныя гамбіты і чытаю, замест улюбёнага Эміса, партыі Карпава ды Каспарава?

Чорная бездань знікла. Мая сківіца няўмольна балела, а галава трашчала, як заўсёды ў першы дзень пасля Новага года. Няўжо я прафукаў Новы год? Ці гэта арганізм настолькі прызвычаіўся да ўсяго навагодняга рытуала, што адразу ўключыў рэжым першага студзеня? Я сплюнуў. Адзін белы зуб з кроўю выпаў на падлогу. Спачатку я захацеў падняцца і пашукаць фею. Але зразумеў усю безнадзейнасць гэтай задумы. Відавочна, што фейныя бацькі забралі яе.

Лежачы на падлозе ў адных майтках з падбітай сківіцай, я зрабіў некалькі важных навагодніх высноваў і склаў кароткія рэкамендацыі для тых, хто