Вялікдзень [Ірына Багдановіч] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Тваёй прысутнасьці заўсёды.

* * *
Час апалых лістоў i пялёсткаў,
Адчуваньняў журботна-шчасьлівых,
Час, калі адцьвітаюць нябёсы,
Раскашуюць вяргіні i сьлівы,
i яшчэ неакрэсьлены хтосьці
Завігае ў душу i пакіне.
Я сама, як часовая госьця,
Як раса на пялёстку вяргіні.

РЭХА
Толькі ў сьне недасяжным, на жаль,
Толькі ў вершах ты бачыш Рагнедаю
Тую, хто прыручае раяль
І жыцьця, як гавораць, ня ведае.
Да яе, каго ты ахрысьціў
Нераскрытаю Тайнай, Хімераю,
О, ня дай табе, Божа, прыйсьці
Ваяўнічаю зданьню Ўладзімера!
О, ня дай табе, Божа, крануць
Валадарства яе таямнічага,
Як ня дай табе, Божа, пачуць:
«Не жадаю разуці... рабыніча».

РУЖЫ
Засохлі ружы ў вазе керамічнай,
Даўно прыносіў ix вандроўны рыцар.
1 выгляд ix зрабіўся тут прывычным,
Як выгляд кніг прывычны на палідах
Так слоў даўно пачутых абалонкі
І ракавінкі позіркаў, наліплых
На вопратцы, прысутнічаюць звыкла,
Хоць мы ня бачым ix карунак тонкі.

* * *
Вось мы з табой, нарэшце, на мяжы.
Зьмялела плынь i выцьвілі нябёсы.
Але матыль за шыбаю аджыў,
Як трапяткі абноўлены пялёстак.
Яго Вялікдзень! Скончана зіма,
І вечнай славы блізка панаваньне.
Я на яго гляджу, i мне няма
Намёку на ратунак ані званьня.

ВЯЛІКДЗЕНЬ
Асьвечанай вярбы пукатыя галіны,
Дакладны знак на адыход зімы.
Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны!
Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы.
Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры,
Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды.
Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос!
Пачвары,
Што мучылі Яго, зашыліся ў куты.
Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена:
«Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!»
Я сьню, што я прыйшла Марыяй- Магдаленай
І не знайшла Цябе ў труне, Расьпяты Край.

ЖЫРОВІЧЫ
У сьвяце сноў загадкавых, альбо
У наслаеньні шэрых дзён прывычных
Удзячнай прыгадаюцца журбой
Айцец Піліп, Жыровічы, кастрычнік.
Айцец Піліп, які не блаславіў
Мяне «з-за уніі», бо гэта грэх, панове.
І той дзівосны, велічны матыў,
Які яднае ўсіх нас у любові.
Жыровічы. Манашак у царкве,
Аддадзеныя, шчырыя паклоны,
Нібыта тут прыцішыўся шалёны
Наш зьверхні сьвет, i мы ў яго дрыгве.
Струменьчык хору ліцца перастаў,
Ён між усіх — Адзіны Ўкрыжаваны.
І пілігрым укленчыў ля Хрыста,
І горача Яго цалуе раны.

* * *
Усё жыцьцё — то прадчуваньнс Вас
Між звыклых масак, то ваўкі, то лісы
То рабскі пот, то масавы экстаз,
То сьцёртыя, то зблытаныя рысы.
На ўсім таўро распаду i маны,
Яно на ўсіх ад цэсара да сьмерда.
Адкуль жа Вы, аскепак даўніны?
Вы — вершнік з забароненага герба.
Я Вас пазнала, хоць няма мяча
І на двары амаль паўзмрок сутоньня.
Папраўлю плашч, які ўпадзе з пляча,
І рушым не нараніды, а сёньня!
Бо да сьвітаньня трэба нам якраз
Пасьпець узьвесьці крэпасьці ды вежы
Каб бараніць усё, што нам належыць.
Усё жыдьцё — то прадчуваньне Вас.

СУМОЎЕ
Завітаю к табе на гарбату.
На дажджы выпадковым прамокну.
Ты зірнеш на мяне ві на вата.
Мае ногі загорнеш у коўдру,
Прапануеш кубінскага рому
У гарбату падліць. Не адмоўлю.
Дый ня з рому адчую, вядома,
Блаславеньне такому сумоўю.
Ланцужок непарыўны гамонкі,
Ў ім пяшчоты паўтон прыхаваны.
Выйду. Восень запаліць pa мон к i
Над самотнай хацінаю пана.

УСПАМІН ЖЫРОВІЧАЎ
Адклікнуся праз восеньскую шэрань,
Каб мы сумоўна ўспамінаць маглі
І манастыр, i тайную вячэру,
Якую зладзіў нам айцец Піліп.
Ен праваслаўя вернік i ахоўнік
І не выносіць уніі на дух...
Але там быў мой будучы духоўнік,
Прад кім у шчырай споведзі упаду.
Душы сваей i сьвята, i хаўтуры
Каму даверу, дый ці прыме ён
Ад уніяткі споведзь i наклон,
Той