Загасцінец [Данута Бічэль-Загнетава] (fb2) читать постранично, страница - 17


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

*
Мы напалохалі плоткаў
у звечарэлым возеры.
У кутку працавітых продкаў
ленаваліся аж да восені.
Выгнуў спінку бярозавы цень.
За денем ганяўся прамень,
такой жа сонечнай масці,
як лагодная маці.
Хлапчанём куляўся з пагорка
i цень надвячорка.
Дзень за лес уцёк праз платы...
I возера цемнаты.
Каршачок пацалункаў драпежны
сачыў за намі...
Розвіт, як мрок, непазбежны.
Мы разлучыліся самі.

* * *
Любоў знянацку апаліла сэрца.
Спяклася, нібы яблык на кастры.
Абвугленая костачка ўнутры...
Як прысак выстыне, а дзе пагрэцца?
Узнікнуў, нібы гром, што коціць грэймы
на голым небе
смутку наўпярэймы.
А неба блізка, як яго рукамі
не кратаеш... грымотныя плады —
любоў, нібыта ўбор з рачной вады.
I слёзы ліць па ёй, што грызці камень.

* * *
Ужо мы не наловім зораў
у студні досвіткаў на дне.
Яшчэ ў паўзмроку калідораў
ты не праходзь каля мяне.
Пара інтымнае навукі
мінула...
Глухне сэрда стук.
Ты не шкадуй слабыя рукі,
што не ў абдымках дужых рук.
Знясіленая да астатку,
шкалой нацешыцца не дам.
Яшчэ я выйграваю схватку
з паўночным небам сам-насам.

* * *
Слоў,
вясёлых паслоў,
не стрымаў.
Як вярыг,
нашых сцежак дзічыцца.
Засталася ў сябе я сама,
i з сабою мне трэба лічыцца.
Хай вясновае сонейка ў хату!
Волі сэрцу,
вачам не даваць,
каб яшчэ нешчаслівым дзяўчатам
не прыйшлося мяне шкадаваць.
Запрашу свае песні:
— Сяброўкі!
Адчыняйма акенца на двор!
Выганяйма журботныя слоўкі.
Будзеш госДем, залётны гумор.
Свет снуецца не намі праўдзіва.
Пасярод гаманы сумяцця
разгуляўся паглядны прыдзіра
па спякотнаму кругу жыцця.