З сон-травою... [Ганна Навасельцава] (fb2) читать постранично, страница - 9


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

зямля. Такая знаёмая белая зямля. Дзіва маё, дзіва.

Сніцца мне дзіўны сон. Сніцца прыгожая лесавічка. Мовіць мне, што самая сапраўдная, што ўмее чараваць. Бярэцца за сінюю стужку, матае мяккі клубочак, і адкрываецца горад, які даўно не бачыў сонца. Дакранаюцца дна возера-горада лілеі, ператвараюцца ў людзей. Радуюцца людзі вяртанню, а я радуюся табе, дзівосная лесавічка. Я столькі цябе чакаў у вялікім часе. Мы трымаемся за рукі. Мы — разам. Мы — у цэлым свеце.

...Знікае белы свет. Белы свет. Увесь свет.

— Што мне сказаць табе, мой абраннік. — пазнаю голас таго, каго звыкся называць сваім пракляццем. — Што мне сказаць табе цяпер. — запытальна мовіў не свет, а старэйшы за яго.

Шмат старэйшы за яго. Стваральнік дзівосаў белага свету?.. Ведны Дзіў. Становіцца мне цяжка, бо не ведаю, ці гэта чары сон-травы, ці гэта сапраўднасць.

— Здзівіў мяне. Радуйся жыццю.

Знікае ведны Дзіў. Чую галасы званоў.

Бом. Бом. Бом. Сон. Сон. Сон. Толькі я не сплю ў азёрнай цішы, якая паўстала з твайго разбітага люстэрка, мая лесавічка. Ахінае тваё непрыкметнае возера лес, як і многія азёры самай прыгожай на свеце белай зямлі. Ды толькі гэтае возера — толькі яно адно — незвычайнае.

«Спі. Спі. Спі», — закалыхвае мяне звон, азываецца гадамі і стагоддзямі, якія зноў плывуць над празрыстымі хвалямі. Памятаюць гэтыя хвалі погляд тваіх вачэй, бо некалі былі іскрынкамі твайго люстэрка. Бом. Бом. Бом. Я хачу прачнуцца і не магу, хоць і ведаю, што гаворыць пра мяне легенда шчырую праўду. Вераць усе, хто хоць аднойчы ўглядаўся ў бяздонную азёрную сінеч, што спачывае на дне возера смелы князь з вернай дружынаю. Спіць ды слухае свой край. Калі надарыцца бядзе, калі прыйдзе вораг да самай белай, тады паўстану я, пабуджу дружыну ды вярнуся бараніць зямлю, дзе калісьці княжыў, за якую калісьці змагаўся. І тады сустрэнешся мне ты, дзівосная лесавічка. Ты, што чакаеш мяне, скінуўшыся сон-травою. Дзіўная сон-трава. Неўладны над ёю час. І можа чакаць мяне так доўга, так доўга. Доўгі сон.

Сон. Сон. Сон. Звон. Звон. Звон. Сон. Сон. Сон.