Пастка [Алесь Асіпенка] (fb2) читать постранично, страница - 9


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

class="book">Марына ляжала на канапе, а Мухін, нагнуўшыся над ёю, душыў абедзвюма рукамі. Побач валялася крэсла.

Не памятаючы сябе, я стрэліў раз, другі. Мухін паваліўся на канапу тварам уніз. Я стрэліў яшчэ раз. Потым схапіў Марыну за руку.

— Уцякаем!

Яна толькі пахітала галавой.

— Уцякаем!.. Хутчэй!..— Я цягнуў яе за руку ў сенцы.

— Не, ты адзін... Я не магу. Бяжы адзін. Толькі памажы мне яго пад падлогу сцягнуць.

Мусіць, праўду кажуць: свая кашуля бліжэй да цела. Я паслухаўся Марыну.

Толькі адбегшы кіламетраў за пяць ад горада, я пачаў раскайвацца, што не забраў з сабою Марыну. Але і тут знайшоў сабе апраўданне: яна сама не захацела ісці ў партызаны, можа нават пабаялася. Ды як я сябе не супакойваў, а сумленне не знаходзіла спакою.

I тут, як гэта часта бывае, нечакана для сябе я ўспомніў пра Надзю і як бы забыўся пра Марыну. Спачатку мае думкі былі неакрэсленыя, нават нейкія дзікія і подлыя. Але паступова яны акрэсліліся, і тады я спалохаўся таго намеру, які ўзнік быў на самым пачатку: расказаць Вілюгу і Надзі пра Мухіна. Мне стала шкада Надзю, якая — я быў у гэтым упэўнены — ні ў чым не вінаватая. Людзі часам трапляюць у пастку, думаючы, што гэта палац. Хай яна ніколі не ведае, хто быў Мухін, калі ніхто іншы не скажа ёй пра гэта.

На другі дзень майго жыцця ў атрадзе да мяне зайшоў Вілюга, сеў на лаўку і раптам грукнуў кулаком па стале.

— Жыццё, хай на яго! Тысячу разоў чужыя смерці бачыў, а ўсё балюча.

— Ты чаго?

— Мухін да немцаў трапіў. Колькі разоў яму гаварылі: не прыся сам у разведку, дык не. Хлопцы яго аж суткі чакалі — не вярнуўся.

Я прамаўчаў.

А яшчэ праз тыдзень ці два я атрымаў ад Андрэя запіску. У ёй коратка паведамлялася, што Марыну павесілі на скверыку перад гістарычным музеем.

А потым, выконваючы чарговае заданне, загінулі Андрэй і Ніна.

Толькі цяпер, праз шмат гадоў, я адважыўся расказаць пра ўсё, што было. Не хацелася турбаваць Надзю.