Эстафета [Васіль Быкаў] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

сержант углядаўся, спрабуючы ўбачыць там Натужнага цi Ахметава, але iх не было, затое наперадзе ўсiх ля рога ён пазнаў свайго навiчка Тарасава. Прыгнуўшыся, гэты маладзенькi баец спрытна сiгаў да рога, спынiўся, зухавата замахаў некаму "сюды, сюды!" i знiк - маленькi i кволы побач з высачэзным гмахам кiрхi.

За iм пабеглi байцы, i на плошчы не засталося нiкога. Тады сержант напаследак уздыхнуў i неяк адразу i назаўсёды сцiх.

Да перамогi пайшлi другiя...

1959 г.