Выкраданне прэм'ер-мiнiстра [Агата Кристи] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (7) »
Кристи Агата Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)
Агата Крысцi Выкраданне прэм'ер-мiнiстра Апавяданне Пераклад: Валерый Чудаў, Мiхаiл Котаў Цяпер, калi вайна* i яе праблемы адышлi ў мiнулае, я думаю, што магу без апаскi расказаць свету пра тую ролю, якую мой сябар Пуаро сыграў у час нацыянальнага крызiсу. Таямнiца добра ахоўвалася. Нават шэпт не дайшоў да прэсы. Цяпер патрэба ў сакрэтнасцi прайшла, i, мне здаецца, будзе справядлiва, калi Ангельшчына даведаецца пра свой доўг перад маiм сябрам, дзiвакаватым маленькiм чалавечкам, чый незвычайны розум адвёў вялiкую катастрофу. * Першая сусветная вайна. Аднойчы ўвечары - я не буду падаваць такiх падрабязнасцей, як дата - я i мой сябар сядзелi ў яго дома. Пасля таго як я па iнвалiднасцi звольнiўся з армii, мне даручылi вербаваць навабранцаў, i ў мяне ўвайшло ў звычку вечарамi заходзiць да Пуаро i гаварыць з iм пра якiя-небудзь цiкавыя справы, якiмi ён мог бы заняцца. Тым вечарам я хацеў абмеркаваць з iм сенсацыю дня - не што iншае, як спробу забойства мiстэра Дэвiда Мак-Адама, прэм'ер-мiнiстра Ангельшчыны. Матэрыял у газетах быў старанна падчышчаны цэнзураю. Не было нiякiх дэталяў, апроч таго што прэм'ер-мiнiстр выратаваўся дзiўным чынам - куля крыху драпнула яму шчаку. Я лiчыў, што наша палiцыя была ганебна сляпая i глухая, калi змагла дапусцiць такое насiлле, i ў той жа час добра разумеў, што нямецкiя агенты ў Ангельшчыне пойдуць на самую вялiкую рызыку, каб дасягнуць мэты. "Мак-змагар", як яго празвалi ў партыi, вёў энергiчную i паслядоўную барацьбу з пашыраным пацыфiсцкiм уплывам. Ён быў больш чым прэм'ер-мiнiстр Ангельшчыны, ён быў Ангельшчынай, i адхiленне яго са сферы ўплыву было б знiшчальным ударам, якi паралiзаваў бы Ангельшчыну. Пуаро чысцiў шчоткаю шэры касцюм. Мусiць, нiдзе не было такога франта, як Эркюль Пуаро. Ён любiў чысцiню i парадак. I цяпер пахла бензiнам, i ён зусiм быў няздольны пераключыць усю сваю ўвагу на мяне. - Яшчэ хвiлiнку, i я займуся вамi, мой дружа. Я ўжо амаль закончыў. Сальная пляма - гэта дрэнна. Я выводжу яе... Вось так! - Ён махнуў шчоткаю. Я ўсмiхнуўся, закурваючы яшчэ адну цыгарэту. - Ёсць што-небудзь цiкавае? - папытаўся я праз некалькi хвiлiн. - Я памагаю адной - як гэта вы называеце? - "чарлэдзi"* знайсцi яе мужа. Цяжкая справа, якая патрабуе такту. У мяне ёсць маленькая ўпэўненасць, што калi ён знойдзецца, дык не ўзрадуецца. А чаго вы хочаце? Я спачуваю яму. Гэты мужчына разбiраўся, што да чаго, калi вырашыў згубiцца. * Служанка-падзёншчыца. Я засмяяўся. - Нарэшце! Плямы не вiдаць! Ну вось, я свабодны. - Хачу папытацца ў вас, што вы думаеце пра гэты замах на прэм'ер-мiнiстра Мак-Адама? - Наiўна! - адразу адказаў Пуаро. - Наўрад цi можна прыняць яго сур'ёзна. Выстралам з вiнтоўкi не дасягнеш мэты. Задума ўстарэлая. - Але яна блiзкая да мэты ў наш час, - напомнiў я яму. Пуаро нецярплiва пакiваў галавою. Ён ужо быў гатовы адказаць, але ў гэты час гаспадыня ўсунула ў дзверы галаву i сказала, што ўнiзе чакаюць два джэнтльмены i хочуць яго бачыць. - Яны не назвалi сваiх прозвiшчаў, сэр, кажуць, што па вельмi важнай справе. - Хай заходзяць сюды, - сказаў Пуаро, акуратна складваючы свае шэрыя штаны. Праз некалькi хвiлiн у пакой зайшлi два вiзiцёры. Маё сэрца ёкнула, таму што ў адным я пазнаў лорда Эстэра, спiкера палаты абшчын, а яго кампаньён быў не хто iншы, як мiстэр Бернард Додж, сябра ваеннага кабiнета i, як я ведаў, блiзкi сябар прэм'ер-мiнiстра. - Пан Пуаро? - звярнуўся лорд Эстэр. Мой сябар пакланiўся. Лорд паглядзеў на мяне i сказаў з запiнкаю: - Мая справа вельмi прыватная. - Вы можаце адкрыта гаварыць перад капiтанам Хасцiнгсам, - адказаў мой сябар i кiўнуў мне, каб я застаўся. - Таленту сышчыка ў яго няма, але я ручаюся за яго асцярожнасць. Лорд Эстэр яшчэ вагаўся, але нечакана ў размову ўмяшаўся мiстэр Додж. - Гаварыце, не будзем гуляць у хованкi! Як я разумею, Ангельшчына даволi хутка даведаецца, у якую яму мы трапiлi. - Прашу вас, сядайце, панове, - ветлiва сказаў Пуаро. - Вы, мiлорд, вось у гэта вялiкае крэсла. Лорд Эстэр схамянуўся. - Вы мяне ведаеце! Пуаро ўсмiхнуўся. - Вядома. Я чытаю газеткi з малюнкамi. Дык як я магу не ведаць вас? - Пан Пуаро, я прыйшоў параiцца па вельмi тэрмiновай, жыццёва тэрмiновай справе. Я буду прасiць у вас выключнай сакрэтнасцi. - Даю вам слова Эркюля Пуаро, большага абяцаць не магу! - ганарлiва адказаў мой сябар. - Гаворка пойдзе пра прэм'ер-мiнiстра. Мы ў цяжкiм становiшчы. - Мы трапiлi ў цяжкае становiшча! - паўтарыў i мiстэр Додж. - Значыць, рана сур'ёзная? - папытаўся я. - Якая рана? - Рана ад кулi. - Ах, гэта! - усклiкнуў з пагардаю мiстэр Додж. - Старая гiсторыя. - Як сказаў мой калега, - вёў далей лорд Эстэр, - справа закончаная, i не трэба пра яе гаварыць. Усё абышлося. Як бы я хацеў сказаць тое самае i пра другi замах. - Значыць, быў i другi замах? - Ага, хоць i не такi, як першы. Пан Пуаро, прэм'ер-мiнiстр знiк. - Што? - Яго ўкралi! - Немагчыма! - ускрыкнуў я i анямеў. Пуаро глянуў на мяне так, што я зразумеў: трэба трымаць язык за зубамi. - На няшчасце, тое, што- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (7) »
Последние комментарии
1 час 15 минут назад
1 час 18 минут назад
1 час 24 минут назад
1 час 36 минут назад
1 час 45 минут назад
1 час 50 минут назад