Маці ўрагану [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

загінуў. Герой наш пісьменны і нават на свой час начытаны, ведае латынь. Гэтым, акрамя прыроднай дабрыні, і тлумачыцца яго насцярожанасць да грубасці і казацкай разбэшчанасці паўстанцаў, нянавісці іх да ўсякай “кнігі”, бо ў ёй або даўгі запісаны, або данос, хлусня і паклёп. I тая ж крайняя дабрыня, мяккасць і спачуванне болю людскому прымушаюць яго ўступіцца, зусім не спачуваючы метадам сяброў. Мала таго, ненавідзячы ўсякія боль і забойства, быць ледзь не самым смелым воінам гэтай няшчаснай і цёмнай, хаця і па-дзікунску сумленнай, масы.

Поп з Бесавічаў хутчэй выключэнне з правіл. Большасць свяшчэннікаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні, былі святыя людзі, хаця і лаяцца маглі добра, і кулакі мелі моцныя, і выпіць пры выпадку маглі.

Як поп Антох Крапіла. Бо гэта былі бедныя папы бедных парафій, якія касілі і аралі побач з сялянамі, ведалі іхнюю бядоту, іхняе гора, іхнюю безвыходнасць і спачувалі ім.

Такія ж почасту галодныя і бяспраўныя, як мужыкі, яны не схільныя былі адбрэхвацца “байкамі аб райскай канюшыне”, ведалі, што шчасце павінна быць у чалавека і пад гэтымі зямнымі стрэхамі, ні ў якім разе не былі дуалістамі, якія лічаць, што Сатана – роўны Богу злы пачатак і, значыць, зло вечнае. Наадварот, у падтрымку сваім мяцежным парафіянам яны высунулі прынцып, што Сатана створаны Богам, ужо тым самым ніжэйшы за яго і таму неадменна павінен быць калісь пераможаны разам са сваімі паслугачамі, “сільнымі і магутнымі людзьмі розных народаў”. Таму яны і свяцілі нажы, таму не пакінулі сваіх, калі тым давялося піць смяротную чашу. Таму і былі пакараны смерцю.

Цяпер пра ворагаў. Яны збольшага таксама ясныя. Трэба сказаць толькі некалькі слоў увогуле пра жыццё некаторых з іх. Жыццё, якое не ўлазіць у абмежаваныя часам рамкі п’есы. Што яны рабілі дá і пасля паўстання, як некаторыя з іх скончылі свой век. Магчыма, гэта дадасць на палітру акцёраў некаторыя дадатковыя фарбы і адценні.

Князь Геранім-Фларыян Радзівіл. У часе, калі пачынаецца дзеянне (сцэна ў Бельску), яму дваццаць восем год (нар. у 1715 годзе ў Белай). Правёў пяць год (1730 – 1735) за мяжой, адкуль вывез кепскае веданне нямецкай мовы і свяшчэннае захапленне ўсім нямецкім. Асеў у Белай Падляшскай удзельным князем, які пляваць хацеў на ўсе законы і самога караля. Ён – падчашы, пасля харунжы Літоўскі, вялікі пан, але абсалютна абыякавы да грамадскіх спраў. Бязмерная амбіцыя, “неўшанаванне законаў боскіх і людскіх”, паляванне, распуста. Чалавек дзікі, злы, здольны да зверства, жорсткасці, бесчалавечнасці.

Яму 28 год, але выглядае старэйшым. Абліччам самы брыдкі (не таму, што адмоўны герой, а па гісторыі так). Лысы, заіка (я не люблю гэтага бяздарнага прыёму: надзяляць нягоднікаў яшчэ і фізічнымі недахопамі – я ведаў шмат такіх, з недахопамі, якія былі вартыя сотні Апалонаў і герояў-каханкаў, але гэта так было, сапраўды, быў заіка), целам каляны.

Па п’есе смяецца два разы, і больш, бадай, ніколі не смяяўся ў жыцці, заўсёды пануры і смутны.

Двор амаль нямецкі, асабістая служба – таксама, хаця збіваўся з нямецкае мовы на польскую і яшчэ больш ахвотна на “хлопскую”. У “войску” ўсе ступені, аж да генерала: немцы, курляндцы. Мясцовых не надта любіў, бо не было ў іх безварунковага паслушэнства.

Ну і немцы, не вытрымаўшы, уцякалі, і тады – пагоня ў некалькі сот (а то і тысяч) салдат. Урэшце вырашыў рабіць афіцэраў са “сваіх” і таму заснаваў кадэцкі корпус. На манер караля французскага сфарміраваў “Аддзял Гран Мушкецёраў” – асабістую ахову.

Адзін з найбагацейшых уладцаў краю, але скупы і багацее з дня на дзень. Не шкадуе грошай толькі на асабістае войска. Акрамя гарнізонаў – шэсць тысяч умундзіраванай і вымуштраванай пяхоты, плюс кавалерыя і артылерыя. Амаль удзельны манарх. Ніякіх распараджэнняў караля не слухае, падаткаў не плоціць.

Пад замкам – вялізныя склепы. Стараўся, каб былі перапоўненыя. Енкі тых, каго катавалі, называў “найлепшымі спевамі”.

Уся справа ў тым, што быў несумненны вар’ят. Памешаны на ўсіх пунктах: грамадскім, рэлігійным, палавым. Не лепшы, чым сваяк Марцін-Мікалай (хаця той не адказваў за. свае ўчынкі, а ў гэтага вар’яцтва было ад бязмернай распушчанасці).

Іцкавічаў выгнаў не таму, што абакралі на мільён з трэццю (яны яму былі выгадныя, бо ўносілі інвентарныя грошы адразу), а са злосці, бо вышэйпамянёны Марцін-Мікалай раптам увераваў у перасяленне душ, выбраў у якасці рэлігіі юдаізм, пачаў вучыць ідыш і іўрыт, скрупулёзна выконваў шабасы, на якіх сядзеў у лапсердаку з ордэнам святога Губерта на шыі.

Геранім раззлаваўся. Дабіўся апякунства, “брата” затачыў, гарэм ягоны разагнаў (а свой меў, і вялікі). Але грошы Марцінавы забіраў, так што дзеці апошняга хадзілі ў рызманах. Абдзіраў і іх.

Верыў у чарадзейства, быў забабонны.

З жанчынамі яму, ясна ж, не магло шанцаваць пры такіх добрых якасцях. Шалёна зайздросны і, адначасова, нейкі абыякавы, сепаратны, “сам не дужа гам і другому не дам”.

Жанаты быў тройчы. У час, калі адбываецца