Восень пасярод вясны [Адам Мальдзіс] (fb2) читать постранично, страница - 85


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

выліўся ў патрыятычную маніфестацыю. 10 красавіка да Сыракомлі далучыўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, і яны разам паехалі ў Варшаву. Па дарозе ўсюды былі цёплыя сустрэчы. Сыракомля чытаў вершы. Але ў Варшаве ён раптам цяжка захварэў. Давялося вяртацца назад… У Сувалках вясковага лірніка арыштавалі, пад канвоем прывезлі ў Вільню, дзе пасадзілі ў адзіночную камеру цытадэлі. Потым, пад націскам грамадскасці, выпусцілі пад нагляд паліцыі. І ўсё ж не ўгледзела яна! Сыракомлі ўдалося перадаць надзейным сябрам перароблены варыянт беларускага верша «Добрыя весці», і ён двойчы быў выдадзены на Беласточчыне, у нелегальнай друкарні чыгуначніка Браніслава Шварцэ, разам з «Гутаркай старога дзеда» (аўтарства яе прыпісваецца Вінцэсю Каратынскаму).

Прабыванне ў турме канчаткова падарвала здароўе Сыракомлі. 15 верасня 1862 года, у дзевяць гадзін вечара, ён сканаў. Прыяцелі ўсклалі на яго чало лаўровы вянок.

Кастусь Каліноўскі, як вядома, у 1862 годзе пачаў выдаваць першую беларускую нелегальную газету «Мужыцкая праўда». У 1863 годзе ўзначаліў паўстанне ў Літве і Беларусі. Арыштаваны ў Вільні, у святаянскіх мурах, трапіў у лапы крывавага Мураўёва-вешальніка. У турме напісаў развітальны верш, які пачынаўся са слоў: «Марыська, чарнаброва галубка мая». Адны даследчыкі схільны бачыць у Марысьцы канкрэтную асобу, другія — абагулены вобраз айчыны. 22 сакавіка 1864 года Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскай плошчы — там, дзе цяпер ляжыць памятны камень.

Пра далейшы лёс Міхаіла Серабракова нічога невядома. Мусіць, пайшоўшы ў адстаўку, вярнуўся ў свой Звянігарад.

Нашчадкі Грывы і сёння жывуць у Палушах. Адзін з іх, празваны Баечнікам (на кожную аказію ў яго быў вершык), і расказаў мне сямейнае паданне: пра трагічны лёс свайго прадзеда, ягоную ўнучку, што гаспадарыла ў Анеліне, «правадыра паўстанцаў», які прыязджаў туды, і «нейкага слыннага паэта». Спачатку я не прыдаў расказу асаблівага значэння, але потым, супаставіўшы розныя друкаваныя і рукапісныя крыніцы, прыйшоў да вываду, што Сыракомля, і Каліноўскі, і Маеўская ўсё ж маглі сустрэцца ў Анеліне на пачатку красавіка 1861 года. І паводзіць сябе так, як апісана ў аповесці.


Примечания

1

Пахвалёны Ісус Хрыстос (лац.)

(обратно)

2

На векі вякоў! (лац.)

(обратно)

3

Чалавек мяркуе, а бог вырашае (лац.)

(обратно)

4

Кварта — мера сыпкіх рачываў і вадкасцей, чацвёртая частка гарнца, роўная прыкладна 0,7 л.

(обратно)

5

«Сведчу, што гэта карчма з’яўляецца лепшай у Літве, а можа быць, і ва ўсім свеце!» (польск.)

(обратно)

6

Сасы — саксонцы (польск.)

(обратно)

7

Масляч — густое віно з прывялага вінаграду.

(обратно)

8

Спірытус — дух (лац.)

(обратно)

9

Кузын — стрыечны брат, кузен.

(обратно)

10

Урочая пейзанка — прыгожая сялянка.

(обратно)

11

Ці вы гаворыце па-літоўску? (літ.)

(обратно)

12

Цуг — цягнік (ням.)

(обратно)

13

Вядэнская — венская (польск.)

(обратно)

14

Бангофы — вакзалы (ням.)

(обратно)

15

Генерал Л. Мераслаўскі — адзін з кіраўнікоў польскага вызваленчага руху, дзейнічаў пераважна ў эміграцыі.

(обратно)

16

Ілірыйцамі ў XІX стагоддзі называлі жыхароў цяперашняй Югаславіі.

(обратно)

17

Акавіта — жывая вада (лац.). У гэтым кантэксце — спірт.

(обратно)

18

Браты С. і М. Аргельбрант’ы — віленскія і варшаўскія кнігадрукары ХІХ ст., праславіліся выданнем энцыклапедый.

(обратно)

19

Адам Міцкевіч, Юльюш Славацкі і Зыгмунт Красінскі — польскія паэты-рамантыкі.

(обратно)

20

Жытнёвік — няшлюбнае дзіця, знойдзенае ў жыце, тое ж, што і крапіўнік.

(обратно)

21

Дыскурс — размова, развага (старапольск.)

(обратно)

22

Мачуга — дубіна (польск.)

(обратно)

23

Дорпат (Дэрпт) — цяпер Тарту, універсітэцкі горад у Эстоніі.

(обратно)