Дрыгва [Якуб Колас] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дзед, калі пакупец пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. На грошах былі царскія партрэты. На адной быў партрэт Мікалая II і стаяла цыфра 10.

— Ты ж гэта мне што даеш? — у абурэнні запытаў дзед Талаш, палажыўшы на далонь папяровую марку.

— Першы раз іх бачыш? Грошы цяпер пайшлі такія. Паглядзі, царскі партрэт і напісана — 10 капеек.

Перавёў дзед Талаш вочы на царскі партрэт, патрос галавою.

— Ваяка, згінь твая маты!.. Даваяваўся, сволач ты, гіцаль, да таго, што ўжо і меднае капейкі не маеш!

Натапырыў вушы паліцэйскі стражнік і да дзеда! Насілу адкараскаўся дзед Талаш ад гэтага ліха. I занатаваў сабе: на людзях трэба быць такім жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве: ступіш не так — і правалішся. Не разгледзішся — на гадзіну насунешся.


II


Многа падзей адбылося за апошнія часы. Калі дзед Талаш успамінае аб іх, то яны здаюцца яму нейкім недарэчным вычварным сном. Вайна, рэвалюцыя, зноў вайна. Навошта яно ўсё гэта? Чаго не падзеляць людзі? Завіхрылася жыццё і бурліць, як чорны вір. Калі ж будзе той спакой? Што будзе далей? Дзед Талаш чутка прыслухоўваецца да шуму лесу, да ўсхліпвання ў чаротах неспакойных хваль шырокай Прыпяці. Ён востра ўглядаецца ў далечы маўклівых балот. Яны тояць штось невядомае, вострае і цікавае.

I сяло таксама прыціхла. Момант сапраўды напружаны і цікавы. Перш за ўсё няма ніякай улады. Ад гэтага трохі неяк і страшна. Яшчэ ўчора стаяла тут чырвонае войска. Нават у дзедавай хаце кватараваў начальнік чырвоных, камандзір батальёна, чым дужа ганарыўся дзед Талаш. I цікавы быў чалавек гэты камандзір — гаваркі, просты…

"Рабочы і селянін, вось, — кажа, — хто павінен кіраваць сваім жыццём і быць поўным гаспадаром свае дзяржавы. Паны, купцы, папы і розныя багацеі — гэта ўсё нашы ворагі".

Але чырвонае войска падалося кудысь назад: кажуць, палякі насядаюць, і яны цяпер тут дзесь недалёка.

Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце, але і ад хаты адрывацца не выпадае, тым болей, што і бабкаНаста працівіцца гэтаму, не пускае дзеда ні ў лес, ні на Прыпяць: ці мала што можа здарыцца ў такі небяспечны, няпэўны час! Але дзе Талаш усё ж такі выходзіць з хаты. У лес ён не пойдзе, вось толькі сходзіць на сяло ды паслухае, што гавораць людзі, ці не дачуецца чаго-небудзь новага. Па самай сярэдзіне сяла раскінулася невялікая, але даволі ўзнятая і трохі акругленая плошча. Упоперак плошчы праходзіць яшчэ адна вулачка, крыху карацейшая, што надае сялу форму крыжа, а на перасеку вуліц стаіць і сапраўдны крыж, высока падняўшы сваю верхавіну над саламянымі стрэхамі хат. Сюды і сходзяцца людзі, каб пагутарыць аб сваіх справах ці проста каб правесці вольную хвіліну.

Дзеду Талашу кідаюцца ў вочы дзве чалавечыя постаці: адна — Васіль Бусыга і другая — сын пана Крулеўскага, таго самага пана, у бацькі якога служыў калісь дзед Талаш за пастуха. Малады Крулеўскі адзет у вайсковую форму царскага афіцэра. Вось толькі шапак такіх не насілі царскія афіцэры: па шапцы яго можна прыняць за афіцэра чужога войска. У галаве дзеда Талаша прамільгнула некалькі думак: адкуль з'явіўся гэты фацэт? На некаторы час ён быў дзесь знік — не відаць было яго. А шапка яго сведчыла аб тым, што ён мае нейкае дачыненне да польскай арміі. Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру. Па іх тварах бачыць дзед Талаш, што яны дужа здаволены паваротам справы. Дзеду Талашу хочацца ведаць, аб чым гавораць з такім захапленнем, што і не заўважаюць яго. Дзед Талаш прыпыняе тэмп свае хады, прымае від чалавека ў глыбокай задумлёнасці, апускае ўніз вочы, і павольна ідзе сваёю дарогаю, і слухае, аб чым гаворыць пан Крулеўскі з Васілём Бусыгам. Да дзедавых вушэй далятаюць асобныя словы і часткі сказаў, але і па іх можна дагадацца, аб чым ідзе гутарка.

— Барбары, пся крэў!

— Ды ўжо такія абармоты!.. Парадак можа будзе.

— Натуральна жэч… То ест, пане, Эўропа, культура!..

Калі дзед Талаш падыходзіў ужо да іх, то яны раптам змоўклі. Дзед зрабіў выгляд, што вельмі здзіўлены гэтым "раптоўным" спатканнем і нават спалохаўся. Хапіўшыся за шапку, пакланіўся і сказаў дзень добры. Пан Крулеўскі не мог захаваць свайго добрага гумору і жартам запытаў дзеда Талаша:

— Чый ты цяпер падданы?

— А нічый! — адказаў дзед Талаш.

— Ну, то праз тры гадзіны ты будзеш польскім падданым.

— Польскім?! — здзівіўся дзед, нібыта нічога не разумеючы.

З таго канца вуліцы, адкуль ішоў дзед Талаш, бяжыць ва ўвесь дух падлетак гадоў шаснаццаці. Гэта Панас, меншы дзедаў сын. Ад шпаркай беганкі Панас моцна засопся.

— Бацька! — крычыць яшчэ здалёк Панас, — паляк забірае наша сена!

Голас і словы і сам выгляд Панасаў балюча кальнулі дзеда Талаша. Ён дзіка азірнуўся і крута павярнуў назад, забыўшы ў гэты момант і Васіля Бусыгу, і пана Крулеўскага, і іх гутарку. Шпаркімі крокамі, а дзе і подбегам накіраваўся дзед на сваю сядзібу. Старшы дзедаў сын Максім, нахмураны і сур'ёзны, панура пацвердзіў Панасавы