Дрыгва [Якуб Колас] (fb2) читать постранично, страница - 86


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

багатыя лугі і нівы. Гуляе вецер над купчастымі макушамі палескіх пушчаў, калыша галіны над свежымі курганамі-магіламі, параскіданымі на высокіх пясчаных выспах, і толькі ён адзін, гэты вольны. баян, апявае славу пахаваных у курганах-магілах ды складае людзям песні аб сейбітах буры і змагання.

Над дрыгвяністым балотам узнімаецца выспа, на выспе — курган. Высокі і шырокі слуп, старанна ачэсаны партызанскаю сякераю, вартуе гэту магілу-курган. На дубовым слупе выразаны рукою няхітрага разбяра два словы: "Мартын Рыль". На магіле ляжыць просты вянок з жывых кветак Палесся. Сюды зрэдку, у вольныя дні, прыходзяць дзве жанчыны: маці і дачка. Адкрыла маці дачцэ сваю тайну, праўду аб тым, хто яе бацька. У засмучэнні падымае Алеся сваю чарнявую галоўку на высокі дубовы слуп. Гэта яна прыносіць на магілу вянок жывых кветак. Моўчкі ідуць яны ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленні, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан.

Праходзяць гады. Дзеду Талашу цяпер восемдзесят гадоў з хвосцікам. Трудна ўжо яму займацца грамадскаю работаю, але без работы ён застацца не хоча. Ён — вартаўнік на Прыпяці. Яго работа — даглядаць і запальваць ліхтары нанач. Дзед Талаш любіць успамінаць сваё партызанства. Як вынік тых успамінаў і з'явілася аповесць "Дрыгва". I яшчэ адзін штрышок да абрысоўкі постаці старога партызанскага атамана.

Калі дзеду Талашу напомніць аб ворагах Савецкай улады і аб вайне супраць яе, тады ён выпрастае прыгнутую гадамі спіну, зірне па-арлінаму.

— Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варт стары Талаш!


Примечания

1

Памёр Мацейка, памёр,
Ужо ляжыць на дошцы!
Каб яму зайграць,
Падскочыў бы яшчэ.
(обратно)