Беларускiя народныя казкi [Народные сказки] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

была, пірагі пякла.

Аднаго разу злавіў дзед у лесе дзікага парсючка і прынёс яго дахаты. Харошы быў парсючок — стракаценькі ды паласаценькі.

Пачала баба парсючка карміць — і цестам, і мукою, і сьвежаю травою.

Але, вядома, дзік — яму жалудоў давай. Цягне яго ў лес па жалуды.

Нічога ня зробіш, пачала яго баба ў лес пускаць, жалуды зьбіраць. Цэлы дзень ён у лесе гуляе, а нанач дахаты бяжыць. Такі добры парсючок быў!

Аднойчы бяжыць ён у лес, а насустрач яму галодны воўк.

— Парсюк-парсючок, дзік-дзічок, — кажа воўк, — я цябе зьем.

Парсючок хітры быў, падумаў і адказвае:

— Ня еж мяне шэры воўк, лепш ідзі із мною на жалудовую палянку: там чарада гусей ходзіць.

А воўк да гусей вельмі ахвочы. Паверыў ён дзічку-парсючку і пайшоў за ім на жалудовую палянку.

На дарозе была вялікая воўчая яма. Парсючок яе ведаў ды абыйшоў, а воўк — бух у яму! І сядзіць там.

Назаўтра парсюк зноў пайшоў на жалудовую палянку.

Ідзе ды ідзе, сустракае яго лісіца.

— Куды ідзеш, парсючок?

— Па жалуды.

— Вазьмі і мяне з сабою.

— Хадзем.

Ідуць яны, ідуць, падыйшлі да ямы. Парсючок абыйшоў яму, а лісіца — бух! — ваўку на галаву.

На трэйці дзень сустракае парсюка заяц.

— Куды ідзеш, парсючок?

— Па жалуды.

— Вазьмі і мяне з сабою.

— Хадзем.

Дайшлі да ямы — і заяц туды паляцеў. Стала іх цяпер у яме трое: воўк, лісіца і заяц.

Сядзяць яны ў яме, захацелі есьці. Лісіца кажа:

— Давайце крычаць: хто слабей крыкне, таго зьядзём.

Крыкнуў воўк — моцна.

Крыкнула лісіца — таксама ня надта слаба.

Крыкнуў заяц — зусім слаба: толькі піскнуў.

Ну, яго і зьелі. Воўк усе косьці паеў, а лісіца кішкі сабе ўзяла і ў пясок закапала.

Назаўтра ўзноў прагаладаліся. Лісіца дастала кішкі ды есьць патроху.

— Што гэта ты, кумка, ясі? — пытаецца воўк.

— Кішкі.

— Дзе ты іх узяла?

— Лапаю сабе жывот распарола і дастала.

Воўк паверыў, распароў сабе кіпцюрамі жывот ды сканаў.

Лісіца і яго зьела.

Прыляцеў да ямы дрозд. Лісіца просіцца ў яго:

— Дрозьдзік-драздок, вызвалі мяне зь ямы!

— Як-жа я цябе вызвалю?

— Накідай у яму гальля, і я вылезу.

Дрозд накідаў гальля, лісіца вылезла зь ямы і кажа:

— Дрозьдзік-драздок, вызваліў ты мяне?

— Вызваліў.

— Накармі-ж цяпер мяне.

— Як-жа я цябе накармлю?

— Вунь баба на поле ідзе, міску бліноў кясе. Ты заляці ёй наперад ды сядзь на дарозе.

— І ўсё?

— Усё.

Паляцеў дрозд і сеў пасярод дарогі. Баба ўбачыла дразда, паставіла міску з блінамі і кінулася яго лавіць. А лісіца схапіла бліны ды за кусты.

Наелася лісіца бліноў, прыйшла к дразду:

— Дрозьдзік-драздок, вызваліў ты мяне?

— Вызваліў.

— Накарміў?

— Накарміў.

— Цяпер напаі.

— Як-жа я цябе напаю?

— А вунь, бачыш, чалавек бочку зь півам вязе. Ты ўзьляці на бочку ды дзяўбі затычку.

— І ўсё?

— Усё.

Паляцеў дрозд, сеў на бочку ды давай дзяўбсьці затычку.

Убачыў гэта фурман, схапіў кол ды па дразду. Дрозд узьляцеў угару, а фурман з усяе сілы — па бочцы! Бочка разьбілася, піва вылілася. Цэлая лужына налілася.

Паехаў чалавек, бядуючы, далей, а лісіца напілася піва з лужыны, колькі ёй хацелася, ды пабегла да дразда:

— Дрозьдзік-драздок, вызваліў ты мяне?

— Вызваліў.

— Накарміў?

— Накарміў.

— Напаіў?

— Напаіў.

— Цяпер пацеш ты мяне.

— Як-жа я цябе пацешу?

— А вунь на таку дзед з бабаю гарох малоцяць. Ляці туды і садзіся на лоб то бабе, то дзеду.

— І ўсё?

— Усё.

Паляцеў дрозд на ток, сеў бабе на лоб. Убачыў дзед дразда ды — трах! — цэпам. Але не па дразду, а па бабіным лобе. Дрозд фыркнуў і перасеў на дзедаў лоб. Тады баба з крыкам: «А кыш!» — бах цэпам дзеду ў лоб!..

Лісіца аж качаецца ад сьмеху, пазіраючы, як дзед малоціць бабін лоб, а баба — дзедаў.

Набілі яны сабе гузакоў, кінулі малацьбу ды пайшлі дахаты прымочкі на лобе ставіць.

А дразду хоць-бы што — паляцеў сабе ў лес, пасьвістваючы.

Дзяцел, Лісіца і Варона

Выдзеўб дзяцел у васіне дуплё, збудаваў гняздо і вывеў дзетак — траіх дзятлянятак.

Растуць малыя, а дзяцел цешыцца: «Выгадую, думае, дзяцей — на старасьць падмога будзе…»

Ды недарэмна кажуць: «Хто-б дзятла ведаў, каб не яго доўгі нос?» Ня ўмеў ён радавацца сам сабе, а раструбіў на ўвесь лес пра сваіх дзяцей. Каго ні спаткае — усім хваліцца: «Якія ў мяне слаўныя дзеткі! І разумныя, і прыгожыя. Другіх такіх няма ні ў кога…»

Дачулася пра гэта лісіца. Захацелася ёй маладых дзятлянятак пакаштаваць. Але як-жа іх з гнязда дастаць? На дрэвы лазіць лісіца спрыту ня мае.

Дзяцел дзяцей гадуе, — корміць, поіць, а лісіца каля асіны пахаджвае, зубы выскаляе і ўсё думае, як дзятлянятак ізь сьвету зьвесьці.

І надумалася-такі. Падыходзіць аднойчы да асіны ды давай хвастом па камлі стукаць.

Высунуў дзяцел галаву з дупля:

— Што ты, лісічка, робіш? Навошта маіх дзяцей пужаеш?

— Вось як, — кажа лісіца, — дык у цябе і дзеці ёсьць?

— Ёсьць, — адказвае