Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце [Анатоль Астапенка] (fb2) читать постранично, страница - 5


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

а ў больш пазнейшыя часы (ХІХ — ХХ ст.) мелі, нават, саманазву «тутэйшыя». Толькі ў сярэдзіне ХVII стагоддзя пад час Польска — Расійскай вайны на Магілёўшчыне з’явілася асобнае войска з адмысловай назвай «полк беларускі». Узначальваў гэтае войска Канстанцін Паклонскі. Мікола Ермаловіч менавіта з гэтай постаццю беларускай мінуўшчыны і звязвае пачатак афіцыйнай назвы, як народнасці ў ВКЛ, а краю, што яны насяляюць — Беларусь.

Д. А. Хамякоў, публіцыст і філосаф канца ХІХ ст., аўтар знакамітай кнігі «Православие, самодержавие, народность», фактычна, ставіў знак роўнасці паміж народнасцю і нацыяй, хаця паміж імі, як мы паспрабуем паказаць, існуе прынцыповая розніца. У народнасці Хамякоў бачыў два бакі — станоўчы і адмоўны. Да першага кшталту адносіцца тое, што народнасць — гэта сукупнасць людзей, дзе асоба чалавека мае магчымасць праявіцца, але з другога боку народнасць перашкаджае чалавеку аднаасобна праяўляць сябе. Д. А. Хамякоў адмаўляе касмапалітычны погляд на народнасць, як на перашкоду гармоніі асобы; лічыць, што чалавецтва імкнецца не да падаўлення, а ўмацавання пачаткаў народнасці: «Чем существо стоит выше по лестнице развития, тем индивидульность более подчёркивается, постепенно переходя от открытого, высшего разделения какой-нибудь пратоплазмы или умозрительной молекулы к тем всё более и более личным внешним и психическим особенностям, которые доходят до высшей степени в человеке и в человечестве и, наконец, разрешаются в той высшей трансцендентной индивидуальности».

Асэнсаванне народнасці Хамяковым вельмі блізкае да сучаснага паняцця нацыі, якое ў наш час цалкам выціснула свой прататып. Але перш чым сфармуляваць сутнасць сучасных прадстаўленняў аб тэрміне «нацыя» неабходна разгледзець блізкі, але больш дакладны тэрмін «этнас».

в) Племя. Тэрмін племя доўгі час выкарыстоўваўся ў сэнсе «народ», «этнас». Беларуская энцыклапедыя дае такое азначэннне: «Племя, тып этнічнай і сацыяльнай арганізацыі дакласавага грамадства. Племяныя супольнасці ўзніклі ў эпоху развітога родавага грамадства ў выніку аб’яднання некалькіх экзагамных родаў, звязаных агульнасцю этнагенетычнага паходжання, асновамі элементаў гаспадаркі, звычаяў і абрадаў, міфалогіі і культаў, адзінствам дыялекту і племянной саманазвы, якія грунтаваліся на агульнай самасвядомасці».

Племя, такім чынам, тэрмін блізкі да паняцяў «народ», «этнас» і «нацыя» (аб этнасе і нацыі мы будзем гаварыць ніжэй), а галоўным адрозніваннем ад іх з’яўляецца тое, што «племя» арганізацыя людзей дакласавага грамадства. Аб блізкасці і частай блытаніне паміж разглядваемымі тэрмінамі гаворыць, напрыклад, наступны факт. Першая назва артыкула К. Лявонцьева «Племенная политика как орудие всемирной революции» была іншай «Национальная политика…» і далей усё як у папярэднім тэрміне.

г) Этнас. Этнас — гэта супольнасць людзей аб’яднаных агульнасцю мовы, культуры, традыцый, адзіным менталітэтам і агульнасцю паходжання. Прыведзенае азначэнне з’яўляецца агульнапрынятым, і ў адрозненне ад больш шырокіх паняццяў — «народ» і «нацыя», — іншых трактовак не мае.

Этнас галоўная складаючая такой супольнасці людзей як нацыя. Аднак паняцце нацыі не абмяжоўваецца толькі прысутнасцю аднай этнічнай групы, бо ў нацыю — мы будзем гаварыць аб гэтым ніжэй — можа ўваходзіць некалькі этнасаў.

Яшчэ адна важная асаблівасць этнаса: этнічныя супольнасці не абявязкова маюць адзіную тэрыторыю пражывання. Іх прысутнасць не абмяжоўваецца адзінай дзяржавай.

З другога боку ў адной дзяржаве можа суіснаваць некалькі этнасаў. Найбольш характэрнымі прадстаўнікамі такіх краін з’яўляюцца супердзяржавы — ЗША, Расія, Кітай і іншыя імперыі мінулага. Ува ўсіх гэтых краінах у пэўныя перыяды выяўлялася адна агульная рыса — прысутнасць этнічных канфліктаў унутры асобна ўзятай дзяржавы. І гэтыя канфлікты заўсёды з’яўляліся дэстабілізуючым фактарам, выклікалі і выклікаюць напружанасць у грамадстве. Яны былі адной з галоўнейшых прычын распаду імперый — Брытанскай, Расійскай, Аўстра-Венгерскай і інш.

Раней лічылася, што этнічная прыналежнасць, этнас як з’ява, звязаны з дагістарычнымі ступенямі развіцця, з прымітыўнай сацыяльнай арганізацыяй. Таму меркавалася, што з развіццём прагрэсу, з уваходжаннем чалавецтва ў вышэйшыя ўзроўні цывілізацыі ўсе этнічныя праблемы і адносіны знікнуць.

Аднак жыццё паказала, што гэта зусім не так. Наадварот, апошнія значныя палітычныя працэсы ў свеце праходзяць менавіта пад знакам этнічных канфліктаў. О. Хейслер піша: «Можна зразумець палітычныя, эканамічныя і культурныя правы этнічнай салідарнасці, калі адмовіцца ад простай ідэі развіцця, згодна з якой — чым сучасней становіцца грамадства, тым менш відавочней і менш важнай павінна быць этнічнасць у гэтым грамадстве. Таму што ўва многіх выпадках дзейнасць у імя якой-небудзь групы, здаецца ўяўляе сабой разумную рэакцыю (нават мэтанакіраваную стратэгію з боку асобных людзей і