Пугачоўскі цырульнік [Віктар Шніп] (fb2) читать постранично, страница - 6


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

электрычку. Стаім. У вагоне палова студэнтаў і п’яных…


Дом і вершы Севы

21.06.2009. Сева Гарачка ўжо некалькі гадоў будуе свой дом. Не хату, а дом. Хата не можа быць двухпавярховай. І мы, прыехаўшы ў госці да Севы, сядзім у доме за сталом, п’ем віно і чытаем вершы. Дакладней, адзін Сева чытае, а мы ўсе слухаем і не слухаем. Жонка Севы паэтка, але ў доме гаспадар Сева, і таму толькі ён чытае нам вершы са школьных сшыткаў у лінейку. На вуліцы ідзе дождж, а нам добра, бо Сева чытае вершы ў сваім доме…


Чакаем восені…

21.06.2009. Сева Гарачка паказвае гасцям сваё багацце і расказвае пра сабаку, ката, папугая, хамяка, чарапаху, індыкачак. У агародзе расце чатыры градкі бульбы, градка агуркоў, буракоў і яшчэ шмат чаго, і вельмі шмат кветак і нятоптанай травы. Гэтай восенню Сева збіраецца стварыць на сваіх сотках невялічкі парк, дзе кожнае дрэва будзе пасаджана пісьменнікамі, якіх ён запросіць у госці. Абяцае да кожнага дрэва пачапіць шыльдачку з нержавейкі з прозвішчам таго, хто садзіў. Словам, чакаем восені…


Загадка Васіля Сахарчука

22.06.2009. Сярод патрэбных папер на маім стале ляжыць кніга Васіля Сахарчука «Мой вечны бор», якая ў 2004 годзе стала маёй першай рэдактарскай працай у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Я час ад часу бяру яе ў рукі і перачытваю творы, спрабуючы разгадаць прычыны самагубства цудоўнага паэта. З Васілём я пазнаёміўся ў 1981 годзе ў Доме творчасці «Каралішчавічы» на семінары маладых літаратараў Беларусі. Напачатку некалькі гадоў перапісваліся, а потым, калі Васіль прыязджаў у Мінск, сустракаліся ў «ЛіМе», дзе я працаваў. Ужо сёмы год, як паэт па сваёй волі сышоў у іншы свет, напісаўшы незадоўга перад гэтым ад імя паэта Васіля Гадулькі «Споведзь самотніка», у якой ёсць радкі: «І я лячу над роднаю зямлёю, над роднай хатай зоркаю свячу, і разумею ўсіх, хто быў са мною, але да іх вяртацца не хачу». Па сутнасці, гэта ён напісаў, думаючы пра самога сябе. І чым больш учытваюся ў вершы Сахарчука, тым больш адчуваю холад адзіноты, у якім ён апошнія гады жыў, саграючыся чаканнем выхаду кнігі «Мой вечны бор». Але, на жаль, так і не дачакаўся. І, відаць, Васіль Сахарчук, даючы назву кнізе «Мой вечны бор», думаў не пра звычайны лес, а пра тыя крыжы на могілках, дзе яму вечна ляжаць. А значыць, ён рыхтаваўся да свайго сыходу. І хто мог яго стрымаць? Жонка? Сябры? Выхад кнігі? Не ведаю... Але дакладна ведаю, што паэтам у гэтым свеце сапраўды бывае настолькі цяжка жыць, што яны аднойчы канчаткова вырашаюць сысці ў свой вечны бор, у якім няма ні зайздрасці, ні спрэчак, ні звадак, бо ўсе мы ляцім да зор...


Загадка Алеся Асташонка

23.06.2009. 1 чэрвеня было б 55 гадоў празаіку Алесю Асташонку, калі б ён 6 верасня 2004 года па ўласнай (а можа і не) ахвоце не пайшоў з жыцця. Апошніх гадоў восем ён жыў ва Украіне, хаваючыся (а хавацца было трэба) ад людзей, якія абяцалі яго знайсці і адправіць на той свет. Час ад часу ад Асташонка ў Мінск сябрам прыходзілі лісты з урыўкамі ягоных перакладаў. Пісаў зрэдку Алесь і мне. У лістах ён не даваў амаль ніякіх звестак пра сваё жыццё­быццё, але затое заўсёды на некалькіх старонках былі спісы твораў, якія ён напісаў і пераклаў, і якія мяркуе перакласці або напісаць. І сёння, узгадваючы Алеся Асташонка, я не магу не задацца пытаннем: «А дзе тое ўсё, што Алесь стварыў у замежжы?», бо, думаю, хоць Алесь і вярнуўся ў Беларусь жменяй попелу, але гэта быў толькі яго попел, а не ягоных рукапісаў...


Чалавек з бомбай

23.06.2009. Рэзка адчыняюцца дзверы, і ў мой кабінет заходзіць мужчына, які адразу ад парога заяўляе: «Я вам прынёс бомбу!» Я спалохана гляджу на наведвальніка і прапаную сесці. Ён садзіцца насупраць і падае мне загорнутую ў белую паперу тоўстую ў сіняй вокладцы самвыдатаўскую кнігу. «А дзе бомба?» — пытаюся. «А вось гэта і ёсць бомба!» — адказвае мужчына і пачынае расказваць пра сябе: «Я працаваў у прамысловым аддзеле ЦК партыі. Цяпер на пенсіі, а рабіць жа нешта трэба, і я вось напісаў паэму. Выдайце!» Пагартаўшы кнігу, я заўважыў, што наведвальнік зарыфмаваў­раскрытыкаваў гісторыю Расіі за апошнія дваццаць гадоў. «І што гэтым вы хочаце сказаць?» — пытаюся ў мужчыны. «Я сам з Валгаграда. У нас не хочуць мяне друкаваць. Надрукуйце вы! І вам будзе слава, а мне грошы!» — кажа наведвальнік, а я, яшчэ крыху пагартаўшы, аддаю кнігу назад са словамі: «Хавайце сваю бомбу, а то яна яшчэ чаго добрага наша выдавецтва падарве...»


Жыў на Вілейшчыне...

24.06.2009. На Вілейшчыне жыў і працаваў настаўнікам паэт Уладзімір Дубовік. На пачатку 80­х гадоў у яго выйшла першая кніга. Потым другая. Мяне разам з ім разглядалі на секцыі паэзіі наконт прыёму ў СПБ. Я прайшоў, а Уладзіміра завалілі. Пасля гэтага ён стаў рэдка друкавацца і яшчэ радзей з’яўляцца ў сталіцы, а потым і зусім знік. Неяк, выступаючы ў адной з бібліятэк Вілейшчыны, я пацікавіўся іх земляком Уладзімірам Дубовікам. Мне расказалі, што Уладзімір, аднойчы ідучы з электрычкі, трапіў пад вялікі дождж, прамок і, прастыўшы, праз некаторы час памёр... І няма