Раніца [Вольга Міхайлаўна Іпатава] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

люблю.
Дзяўчынка хусткай журавам махае,
З нагамі ўлезшы ў цёплую раллю...

* * *


Над Нёманам ранак разліў малако,
I пахне туман сырадоем наўкол,
I гулка б'ецца ў берагі
Зялёнае, гнуткае цела ракі.
А вунь, нацягнуўшы ланцуг кароткі,
Ірвецца ад берага нейкая лодка.
Здаецца, вось-вось свой ашэйнік адкіне
I мы паплывём з ёй у ранак сіні...

* * *


Людскі натоўп на мосце парадзеў,
Але дрыжыць ледзь чутна мост каменны.
Ад стомы, пэўна, бо цалюткі дзень
Быў у вадзе сцюдзёнай па калена.
Замерзлі зоры ў сіняй вышыні
I будуць падаць, падаць аж да ранку.
Мой горад засынае. I звініць
Адна Дзвіна нястомнай калыханкай...

* * *


Ліпнёвы поўдзень. На зямлі спакой.
Аж парыжэлі верасы ад спёкі.
Руды узгорак пад маёй шчакой
Здаецца мне каровы цёплым бокам.
А сосны разамлелі ў цішыні.
Адно ручэй звініць суцешным плачам.
Я сплю, уткнуўшыся у шар зямны,
Нібы дзіця ў падол прытульны матчын.

СНЯЖЫНКІ


Сняжынкі, як цікаўныя дзяўчаты,
У карагодзе кружацца над хатай.
Убачылі хлапчыну за фіранкай
I просяць выйспі, пастаяць на ганку.
А выйшаў — ўсе паселі за сумёты.
Адна над хлопцам кружыцца самотна.
Да вуснаў дакранулася нясмела
I знікла, бы ад сораму згарэла.

* * *


Першы снег, першы снег!
Хто тут самы лоўкі і дужы?
Распускаюцца белыя ружы
Ад сняжкоў на кожнай спіне.
Як баяры, стаяць дамы,
Берагуць каўняры свае новыя,
I здаецца мне, па-вясноваму
Пахне снег...
Чорнай кропкаю на страсе
Верабей заскакаў у танцы.
Мне дзяцінства тугія сняжкі нясе,
Называе чамусьці настаўніцай.

ВІЛЬНЮСУ


О Вільнюс — рыцар на кані!
Рукой схапіўся за аблокі.
Набатам б'юцца ў цішыні
На вуліцах вузенькіх крокі.
Гасцей тут столькі — колькі моў!
Хто тут не жыў, хто тут не марыў!
Тут беларус — прапрадзед мой
Калісьці ўпершыню друкарыў.
І тут жыла — маёй крыві —
Сястра вясковых нашых матак.
Ты прагна кліч яе лавіў
I кідаў кіпы пракламацый.
Зноў еду да тваіх людзей,
Да старажытных вуліц вузкіх.
Дзень добры, Вільнюс!
«Laba dzjnas!»
Ты ж у адказ — па-беларуску...

* * *


У полі канюшына пахне соладка,
Здаецца, час спыніў свой вечны бег.
Зямля ў расе халодная, як золак,
I чыстая, як кропля на вярбе.
Чырвоны маладзік над гарызонтам
З-за цёмных соснаў спакваля ўстае,
I шчодра сыпле, сыпле жнівень зоркі
На плечы адзінокія мае.

* * *


Як ты колешся, слова «сіротка!»,
З рук вывальваецца пірог.
Нібы камень з чужых варотаў,
Мне ляціць яно за парог.
Матчын голас уладны пачуўшы,
Дзеці з шумам бягуць дамоў,
I, ў халодную прызбу уткнуўшыся,
Горка, горка раву я зноў.

* * *


Мужчыны ніколі не плачуць.
Стане нясцерпна — ноччу
Крыўды свае і няўдачы
Ў далоні кладуць жаночыя.
А калі засынаюць дужымі
На кволым плячы,
Схіліся над тварам мужавым,
Бязгучна замовы шапчы.
Жаночую ласку і шчырасць
Не вычарпаць да дна.
Ніколі не плачуць мужчыны,
Шукаюць прытулку у нас...

ВОЗЕРА


Вецер з абрыва нырнуў за чаромхай,
I, ап'янелы, паволі знямог.
Ціха плешча бяскрайняе, роўнае
Белае возера каля ног.
Сонцам духмяным наскрозь прагрэты
Бераг здаецца краем зямлі.
Рэха, з далечы сонечнай гэтай
Мяне яго голасам гучна пакліч.
Буду ад клічу таго я шчаслівая,
На сцежцы заросшай прымну траву,
Кінуся ў возера гэта імкліва я
I ўдалячынь
--">