Вужык. Голуб на плячы. Дак [Анатоль Бароўскі] (fb2) читать постранично, страница - 7


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Ён знайшоў у сабе сілы не ўпасці, загадаў самому сабе вытрымаць, выцярпець і адолець сваю нямогласць. Выканаў свой жа загад, падпарадкаваўся волі, прашаптаў, сам ад сябе не чакаючы , словы сваёй бабулі, матулінай маці, Настазі:

– Божа міласэрны, памажы і захавай!..

Не даходзячы да плота, у шэрым прыцемку заўважыў нечую постаць. Адразу пазнаў – Рафал Рукан. Стаяў і назіраў за вуліцай – яна была высветлена фарамі машыны, якая невядома чаго і аказалася ў вёсцы.

– Вось так, панімаш, будзеш знаць, як быць разумнейшым за ўсіх, – прамовіў уголас і зарагатаў Рукан, як бы танцуючы на адным месцы, а потым раптоўна шусьнуў некуды ў цемру – як адчуў некага побач, а мо і па сваіх патрэбах падаўся, толькі глухія крокі чуліся, як убіваў падэшвы ботаў у зямлю…

З акна дырэктара школы даносіліся словы ўрачыстай песні:

О Сталине мудром я песню слагаю,
А песня такая – от сердца, а песня такая…
Машына стаяла каля самай хаты – ля веснікаў.

Двое вайскоўцаў перагаворваліся між сабою, курылі, стаялі каля кабіны, сплёўвалі сабе пад ногі.


9.

Потым двое вывелі з хаты Міхася Пятровіча.

Нават у цемры Васілёк заўважыў, які ён збянтэжаны і прыгнечаны, і не разумеў сам, мусіць, што адбывалася наўкола, чаго прыехалі вайскоўцы да яго…

Нечакана загаласіла жонка, загаласіла як па нябожчыку, бо, пэўна, ведала, што азначаў прыезд энкэусаўскай машыны – “чорнага ворана”. Крумкача. А крумкач, як вядома, распраўляўся са сваёй ахвярай без роздуму і шкадавання.

– Пецечка, за што ж яны цябе-ее? Пятрусь, ты ж ні ў чым не вінаваты!

– Не плач, Наталля, у таварышаў памылка нейкая адбылася – разбяруцца, што да чаго, і я вярнуся заўтра… Вось пабачыш, не хвалюйся…

Голас у Крупы дрыжэў – мусіць, і сам не быў упэўнены ў тым, пра што сам казаў, але стараўся супакоіць сябе, але найбольш жонку. Ён неяк сагнуўся, быццам узвалілі на яго здаровы мех, стаў меншы ростам, і непадобны быў на самога сябе.

Стаяў Крупа пад фарамі – спіной да Васіля.

Нешта запякло ўсярэдзіне, адначасова прачнулася шкадаванне да блізкага чалавека, бо сапраўды акрамя Міхася Пятровіча ў хлапчука не было раднейшай душы, да якой можна было прыгарнуцца ў цяжкія хвіліны.

Яму хацелася падысці да дырэктара школы, абняць яго, сказаць нейкія словы – суцешыць ці павінаваціцца, але, галоўнае, выказаць яму сваю падзяку за тыя кароткія, але такія значныя для яго, гутаркі, пад час якіх Міхась Пятровіч даваў яму шмат парад, і так памагаў, чым мог…

Ён ужо і ступіў бліжэй, але вайсковец строгім голасам папярэдзіў:

– Ты куда, пацан? Сюда нельзя – к матери чеши скорее, ну-ууу!..

Настаўнік убачыў яго, радасна праказаў:

– Васілёк, скажы заўтра Леакадзіі Гаўрылаўне, каб яна падмяніла мае ўрокі. А вучням скажы, што я ні ў чым не вінаваты. Тут нешта не так, нейкая памылка…

– Добра, Міхась Пятровіч, скажу! – праз слёзы вымавіў вучань, адчуўшы, як сціскаецца ў яго горла, як быццам хто ўчапіўся ў яго іржавымі абцугамі – ці не Рафаіл Рукан? – Дзякуй вам за ўсё… За урокі жыцця, што вы вучылі. Яны мне на ўсё жыццё!

Прамовіў, і тут жа злавіў сябе на тым, што і ён як развітваецца з ім, як і яго жонка, як быццам ведае, як усё роўна ўпэўнен, што яны ніколі-ніколі не пабачацца больш… І ад таго яшчэ больш стала балюча на душы.

– Не разговаривать, паршивец, кому сказано?! – раз’ятрыўся энкэвусавец. – Кому сказано?!

“Рукан, гад, яго работа, – здагадаўся нечакана Васілёк, успомніўшы, як той хвілін колькі назад назіраў з цемры за арыштам дырэктара школы і задаволена паціраў рукі, пераканаўшыся, што яго чорная справа знайшла свой працяг і ўвушшу стаялі помслівыя словы: “Будзеш знаць, як быць разумнейшым за ўсіх…” Так, ён, і толькі ён… Заб’ю гада паўзучага, хаця ж не ўсе гады, хто поўзае… Куплю ў дзеда Міхася стрэльбу, і калі праз тыдзень-два не вернецца дырэктар дадому, упалюю дзе ў лесе – і заб’ю, як гада, як нелюдзя, як вырадка… Такога чалавека аддаў у лапы груганоў. Ці ж вінаваты Крупа, што ён нашмат разумнейшы за Рукана, ды і не толькі за яго. Ці ж за тое караюць? А раз за тое караюць, то ці ведае пра тое Сталін?”


10.

“Крумкач” развярнуўся і, выключыўшы фары, пакаціў, пагойдваючыся і натужна равучы на калюжынах, па вуліцы Крушнікаў.

Роспачна плакала ў цемры дырэктарыха. Яе супакойвалі дочкі – Рыта і Марынка.

Пачуў, як плакала Рыта, – і ў самога зайшлося сэрца болем – пра яе ён заўсёды думаў з пяшчотай і цеплынёй. Гарнулася сэрца да дзяўчыны, хаця ў гэтым ён баяўся ёй прызнацца, нават і позіркам баяўся выдаць сябе…

Ні ў адной хаце не гарэла святло.

Але з кожнага акна зіркалі на вуліцу людзі і з трывогай углядаліся і ўслухоўваліся ў цемру – ці не да іх падрульвае смерць, ці не з іх хаты выхапіць чыё-небудзь жыццё “крумкач”…

Маці таксама не спала –