Цытадэль неба [журнальный вариант] [Николай Иванович Гомолко] (fb2) читать постранично, страница - 76


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

плечы, доўга пазіраў у яе твар.

— Што гэта? Ты плачаш? — спытаў ён здзіўлена.

— Так, плачу…

— Чаго?

— Не хвалюйся, Алег. Гэта харошыя слёзы: з душы выходзіць боль, смутак, неспакой…

У вокны хлынуў паток свежага ветру. Шумеў сад, хісталіся цені, разбягаліся ў небе хмаркі. Перад імі ляжаў вялікі свет радасці і шчасця, які патануў у моры сонечнага святла, у зялёнай кіпені вечна маладой і вечна прыгожай прыроды.

* * *
Беглі косыя, з намыленымі чупрынамі хвалі. За імі ўдалечыні ўгадвалася блізкая Зямлй. Нарэшце моцна прыпаены да акіянскай пустыні небасхіл прыўзняўся — і нават з ілюмінатара лёгка сталі бачны далёкія гмахі галоўнага горада Штатаў.

Поль Арноль апрануўся, выйшаў на палубу. Навокал чайкі. Акіянскі лайнер, нервова ўздрыгваючы прасоленымі бартамі, імкліва ляцеў па крутых гаманлівых хвалях.

Поль падышоў к мосціку, нахіліўся над поручнямі. Сіняя акіянская каламуць зірнула яму ў вочы. Закружылася. галава, і ён, прыкрыўшы рукамі твар, адышоў у бок.

Цяжкае, пакутлівае пачуццё сціскала яму грудзі. Недалёка была радзіма. Нядобрую сустрэчу падрыхтавала яна яму.

Яшчэ ў шляху на лайнеры Поля сустрэлі служачыя тайнай паліцыі Штатаў і ўчынілі яму допыт. Ён ахвотна аб усім расказаў і ўсю віну зваліў на штурманаў. Вядома, Роб і Макс былі арыштаваны і ўзяты пад варту. Поля пакінулі ў спакоі, але папярэдзілі, што яму пагражае судовы працэс.

Тысяча д’яблаў! Ніколі Поль не адчуваў сябе так прыкра і няўпэўнена, як у гэтыя хвіліны. Твар яго зрабіўся чэрствы, засяроджаны, вочы глыбока запалі, нібы шукаючы пад крутым ілбом больш надзейнага ўкрыцця.

Ён міжвольна падумаў аб сваім лёсе. Чаму яму не шанцуе, чаму яго так не любяць людзі? А вось Роб, здаецца, бедны, зацкаваны, але адчувае сябе сапраўдным шчасліўцам. У чым справа? Няўжо сумленнасць, шчырасць i прастата больш магутныя за золата?

Сустрэчны вецер налятаў тугімі патокамі, штурхаў у грудзі, блытаў на галаве валасы. У борт лайнера плёскалі хвалі і як-бы нашэптвалі: «Што будзе, што будзе?..».

На інебасхіле з’явілася чорная каса зямлі. Падрэзаная акіянам, яна здавалася лёгкай і няўстойлівай. Але на ёй непарушна i моцна стаялі прамавугольныя гмахі небаскробаў. Ад напружанага позірку заслязіліся вочы.

Нечакана на плячо Поля лягла нейчая чужая, няласкавая рука. Ён павярнуўся і ўбачыў Роба.

— Гэта ты? — усклікнуў ён здзіўлена.

— Як бачыце, сэр. Не чакалі? Праўда? Вы хацелі адыпрацца на нас — але не ўдалося! Увесь галоўны горад Штатаў пратэстуе супроць нашага арышту. I вось мы вызвалены…

Поль заміргаў вачыма. Якім крывым аказалася кола яго фартуны! Ламай цяпер галаву!

Поль пранізаў Роба i Макса знішчальным, поўным пагарды позіркам, павярнуўся і, ссутуліўшыся, пайшоў па палубе. Наўздагон яму данёсся гучны ўрачысты рогат.

Порт быў запруджаны народам. Не паспелі Роб Пітэрс i Макс Вэл сыйсці з трапа і павітацца з роднымі, як іх падхапілі іна рукі і панеслі на шырокую партовую плошчу. Няхай сабе не вельмі ўдалы быў палёт іх да Месяца, але яны былі героямі, не зламаліся, выйшлі пераможцамі ў суровай незвычайнай барацьбе на вялікай трасе, адкрытай чалавечым геніем у цемры сусвету.

Касмічныя падарожнікі як след адсвяткавалі сваё вяртанне на зямлю. У Роба была двайная радасць: разам з ім за сталом сядзела яго жонка, зноў здаровая і бадзёрая, гатовая дзяліць з Робам усе будучыя радасці i нягоды жыцця.

Макс Вэл, вярнуўшыся на радзіму, вядома, не пайшоў шукаць высокай гары, каб адтуль сказаць сваім землякам вымучаныя ў пакутах думкі аб шчасці i радасцях зямнога жыцця. Ён ажаніўся на Рыверы i разам з ёй паехаў шукаць па Штатах звычайнага, простага шчасця.

А што сталася з Полем Арнолем? Дзе ён? Кажуць, што хоць Поль страціў Элсі, трапіў у няміласць да Уолтэра, але не пакінуў думкі разбагацець, выбраўшы для гэтага самы кароткі шлях. Яго бачылі ў чорных балахонах воіна Нябачнай Імперыі, сустракалі ў багатых дансінгах, дзе ён святкаваў свае поспехі.

I калі ўжо на бягучым рахунку ён меў даволі круглую суму, якая давала магчымасць шырока адчыніць дзверы ў высокі свет, дзе панавалі ўлада і закон, здарылася бяда.

Неяк у горадзе Атланта тайныя агенты Ку-клукс-клана заварылі такую кашу, што паставілі пад небяспеку біудучае Нябачнай Імперыі. Поль Арноль спешным парадкам выехаў туды.

Ноччу, у час вялікай вулічнай сутычкі з неграмі, ён быў моцна паранены. Праз суткі Поль Арноль памёр.

Так замкнулася зачараванае кола яго пошукаў багацця і шчасця.