Вам слова, Джон Ячмень! [Роберт Бернс] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

рэвалюцыйнымі ідэямі свайго часу. Бёрнс горача падтрымліваў усе антыфеадальныя выступленні народных мас. Ён вітаў у сваіх вершах рэвалюцыйную Францыю, заклікаў працоўны народ Шатландыі ўзяць прыклад з французаў і падняць новае паўстанне супроць каланізатараў. Такое паўстанне рыхтавалася, і, хоць каралеўскія ўлады разбілі групу шатландскіх «якабінцаў», арганізатараў эдынбургскага канвента «Сяброў народа», многія лозунгі гэтага рэвалюцыйнага руху за свабоду і незалежнасць краіны прагучалі на ўвесь свет у грамадзянска-палітычнай лірыцы Бёрнса.

Няхай на ўсім мацерыку
Прыгнёт у вечнасць кане,
I працаўнік працаўніку
Навечна братам стане!
Альбо:

...I абавязак наш святы
Трон каралёў нізрынуць!
Прароча заглядваючы ў будучыню, паэт кідаў у масы непакорнага народа сваёй краіны рэвалюцыйна-дэмакратычныя заклікі:

Браты, настаў рашучы час
Асэнсаваць сябе як клас...
Я стрэльбу ўзяў — салдат свабоды —
З тыранамі ніякай згоды!
Калі з успамінаў Поля Лафарга пра свайго цесця мы даведваемся, што Карл Маркс «зачытваўся вершамі Бёрнса» і вельмі высока цаніў яго творчасць, дык нам зразумела, чым выклікалася такая любоў і прыхільнасць.

Вось чаму так па-сучаснаму гучаць і сёння яго несмяротныя радкі, што ўслаўляюць простага чалавека працы, заклікаюць да барацьбы за свабоду, мір і дружбу народаў.

Павер жа, брат,
I ў толк вазьмі,
Што трэба жыць са славай.
Надыдзе дзень,
I між людзьмі
Братэрства стане явай.
Горды чалавек з чулым сэрцам, абаронца прыніжаных і зняважаных, Бёрнс у многіх сваіх вершах выказваў сваю запаветную мару «ўцерці слёзы на вачах усім, хто з крыўды плача». Ён умеў не толькі палка любіць, але і палка ненавідзець тых, каго беспамылкова лічыў сваімі ворагамі. Узнёслыя, нястрымна вясёлыя вершы, якімі ён праслаўляе ўсе радасці жыцця — мірную працу, творчасць, чыстае каханне, адпачынак чалавека ў святы, свабоду думкі і бескарыслівую дружбу — натуральна пераплятаюцца ў яго творчасці з сатырычнымі, здзеклівымі і гнеўнымі вершамі, эпіграмамі і эпітафіямі. Перакананы ў тым, што сілы народа невычэрпныя і ўрэшце яны перамогуць сілы зла — сілы ўнутранай і міжнароднай рэакцыі, паэт непахісна верыў у лепшую долю чалавецтва. Яго па праву прагрэсіўная крытыка называе тым Джонам Ячменем, якому ён праспяваў гімн у сваёй аднайменнай баладзе, праслаўляючы вечны корань жыцця — жыватворную працу простага чалавека.

Шатландцы! Сыдземся ж у круг
Застолля ў ясны дзень
I грымнем: — Джон, пачніце, друг.
Вам — слова, Джон Ячмень!

Язэп Семяжон


ПЕСНІ I БАЛАДЫ

ЧЭСНАЯ БЕДНАСЦЬ


Той, хто саромеўся прызнаць
Пачэснасць чэснай беднасці,—
Пудлівы раб і трус; начхаць
Яму на клас па еднасці.
Прыкінем так,
Прыкінем сяк,
Наш лёс — таўкач расколаты.
Багацце —
Папяровы знак,
А чэсны бедны —
Золата!
Хоць мы аб хлебе і вадзе
Жывём, а гонару нідзе
Не ўступім і ў нішчымніцы.
Вунь багацей, што з нас грабе,
П’е і жарэ як не ў сябе.
Так, брат, на свеце чыніцца.
Прыкінем так,
Прыкінем сяк,
Хай мы не каралі, брат.
Бядак сумленны —
Не басяк,
А гаспадар зямлі, брат!
Вось той бязмен — прыродны лорд,
Ад пыхі ажно пеніцца.
Кіндзюк надзьмуты,— чым ён горд?
Бязмен — без змен, не зменіцца!
Прыкінем так,
Прыкінем сяк,
Няхай і ўвешан золатам,
А ўсё ж не сокал, а гусак,
Бо долата, брат,— долата!
Кароль падлізніка свайго
Зрабіў панком памесным.
Здзівіў!
            Няхай бы ён яго
Зрабіў служакам чэсным.
Прыкінем так,
Прыкінем сяк,
Брыда пануе ў ласцы,
Бо подласць купяць, а бядняк
Сумленны не прадасца!
Час прыйдзе, прадказаць магу,—
I розуму і чэсці
Льга будзе ў першую чаргу
Стаць на пачэсным месцы.
Павер жа, брат,
I ў толк вазьмі,
Што трэба жыць са славай.
Надыдзе дзень,
I між людзьмі
Братэрства стане явай!

ДЖОН ЯЧМЕНЬ


Тром каралям так насаліў
Няўступлівасцю ён,
Што пакляліся