Вайна каля Цітавай копанкі [Іван Навуменка] (fb2) читать постранично, страница - 5


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Без Алесевага бацькі не мог адправіцца ніводзін поезд, і без яго дазволу ніхто не мог сесці ў вагон. Бахілкаў бацька стаяў праўда, на тормазе апошняга таварнага вагона, але хлопцы ўсё адно былі перакананы, што без яго чыгунка не змагла б працаваць. Руды Алёша даўно ўжо атрымаў дазвол ад Алеся, што пры першай патрэбе стары Бахілка завязе яго без білета аж у самую Маскву.

— Але самы гераічны бацька аказаўся ў Аркадзя Панядзелка. Стары Панядзелак, даглядчык чыгуначнай лазні, быў нізенькі, згорблены, і ніхто, вядома, Аркадзю спачатку не зайздросціў. Аркадзева слава пачала расці з таго часу, як настаўніца Марыя Рыгораўна выклікала яго бацьку ў школу. Аркадзь разбіў школьную вітрыну, і Марыя Рыгораўна загадала яму прыйсці з бацькам. Вось тады і высветлілася, што Аркадзеў бацька лавіў бандытаў, а самага галоўнага іх атамана запёр у лазні, калі той парыўся. Бацька пры ўсіх сароміў Аркадзя і нават хацеў перацягнуць яго папругай, але настаўніца не дала. З таго часу хлопцы пачалі адносіцца да Панядзелка па-другому. Яго дружбы дамагаліся ўсе. Лркадзь жыў на чыгуначным пасёлку, і яго па чарзе звалі да сябе ў госці хлопцы і з Першамайкі, і са Слабодкі — дзвюх вуліц, якія падзяляліся чыгункай і невялікай сенажаццю.

— Яша не мог пахваліцца ні сваім бацькам, ні дзедам. Бацька ўступіў у калгас, вазіў гной і араў поле. З белымі ён не ваяваў, нават у войску не служыў, і расказаць пра яго што-небудзь цікавае было цяжка. Тое самае і дзед. ЁН, праўда, іграў на скрыпцы, і яго запрашалі на вяселлі. Але хлопцы не бралі гэтага пад увагу. Яша аднойчы нават папракнуў бацысу за тое, што ён нідзе не ваяваў.

— Бач, галадранец, чаго захацеў! — засмяяўся бацька. — Дзякуй богу, што ясі хлеб на поўны рот. Без бацькі брындаў бы, як той Калашканаў вісус...

— Бацька не хацеў разумець Яшу, і з ім цяжка было гаварыць...

— Канікулы наогул праходзілі цікава. Лднойчы, паслятаго як на станцыю прывезлі малатарні і жняяркі для калгаса, у галаве рудога Алёшы нарадзіўся цікавы план. Ён надумаўся сканструяваць уласны трактар. Для гэтага трэба было шмат розных кольцаў, шрубак, болцікаў. Хлопцы прыцемкам хадзілі на станцыю і наадкручвалі ад малатарань усялякага дабра. Але скласці з гэтых частак трактар усё ж не ўдалося. Меншыя Тарабаны пакралі вельмі многа важных дэталей і, нягледзячы на суровы допыт, які ім учыніў Алёша, нізавошта не хацелі расставацца з кольцамі і болцікамі. Прыйшлося пабудову трактара часова адкласці. Тым болей што надышлі больш важныя падзеі, якія цалкам захапілі ўсіх хлопцаў. Пачалася вайна з Першамайкай...

— Першая бойка выбухнула за Цітаву копанку. Гэтая копанка знаходзілася якраз пасярэдзіне паміж Слабодкай, на якой жылі Яша, Тарабаны, Змітрок Калашкан, Алесь Бахілка, і вуліцай Першамайкай, дзе згрупавалася варожае войска на чале з белагаловым Косцем. Копанка не дужа вялікая, і калі з раніцы прыходзіла купацца Слабодка, то Першамайка ужо да самага вечара не магла сюды паткнуцца. Іншы раз слабадскія хлопцы вылазілі з вады ў абед, але Першамайка мала радавалася гэтаму. Вада ў копанцы была ўскаламучаная, чорная, брудная.

— Да таго як пачалася гэтая вайна, Слабодка з Першамайкай проста гулялі паміж сабой у чырвоных і белых, а таксама ў Чапаева і бацьку Махно. Яша тры разы быў у чырвоных і толькі адзін раз у белых Але з таго часу, як хлопцы з абедзвюх вуліц селі за парты, яны паразумнелі. Цяпер ужо ні Слабодка, ні Першамайка ні за якія абяцанкі не пайшлі б у бой пад сцягамі белай арміі або бацькі Махно. Але па-ранейшаму хацелася нечага вялікага, гераічнага. Хіба ж можна адмовіцца ад подзвігу, ад вайны за праўду, калі табе дзесяць, а то і цэлых дванаццаць гадоў?..

— У тую ціхую летнюю раніцу, калі Слабодка прыбегла да копанкі, у вадзе ўжо плюхаліся першамайскія хлопцы.

— Дзень пачаўся няўдала. Для купання ён загінуў. А дзень быў цёплы, сонечны, крыўдна ў такі дзень не пакупацца.

— Тарабанаў Алёша хадзіў па беразе копанкі злосны і нахмраны. А баязлівыя хлопцы з Першамайкі нібы яго і не заўважалі. Яны плюхаліся ў вадзе, рагаталі і пішчалі. Першамайцы вялі сябе проста нахабна.

— Гэй, сіняпупыя, вылазь з вады! — закамандаваў Тарабан. — Я лічу да дзесяці...

— Ты палічы да тысячы, — адказаў белагаловы Косця Кветка. — Камандзір знайшоўся. Хочаш купацца, дык лезь.

— Яша, які прысутнічаў пры гэтай размове, замёр ад нечаканасці. Яшчэ ніхто і ніколі не размаўляўтак з іхнім Алёшам. Яша трохі ведаў Косцю — ён перайшоў у трэці клас, але ніякім сілачом не лічыўся.

— Алёша, мабыць, і сам не чакаў такога адпору. У першую хвіліну ён не знайшоўся, што адказаць.

Слабодка пазірала на свайго камандзіра, чакаючы толькі яго загаду.

— Я з табой пагавару, вылезь толькі з вады, — паабяцаў Алёша. — Ты ў мяне паскачаш...

На словы Алёшы Першамайка адказала дружным рогатам.

— Мы яшчэ пакупаемся, а ты пачакай трохі! — закрычаў з вады той самы белагаловы Косця. — Пагрэйся на сонцы.

Такой абразы сцярпець ужо нельга было. Алёша схапіў грудку зямлі і шпурнуў у белую галаву