Скарына ды Максім Грэк, не вылупіліся наперад. На Русі цяпер у вялікай модзе ерась, што ставіць за мэту зрабіць Маскву трэцім Рымам, а чацвёртаму, як яны кажуць, не бываць. А самы зацяты руплівец праваслаўя і кніжнасці ў іх усё той жа Максім Грэк.
Лютэр. Не твайго розуму гэтыя турботы.
Іахім. Даруйце, ваша светласць, такі я ўжо дурны ўрадзіўся... Я вам скажу, калі я яшчэ быў іудзеем і зваўся Ісаакам...
Лютэр (
перапыняе). Пра якія кнігі Скарыны ты гаворыш?
Іахім. Іахім не чытаў тыя кнігі, але Іахім не затыкаў вушэй, калі яны пілі і елі. Калі сустракаюцца хоць двое русінаў, яны не ядуць. Яны п’юць і гавораць. А гэтых было чацвёра. Можна было падумаць, што на ўсім белым свеце няма, не было і не будзе нічога лепшага за тыя кнігі... Іахім даўно ведае, што той жа Скарына пяць моў ведае, але адкуль Скарыне ведаць, што Іахім рускую ведае? I хоць нехта разумны сказаў: язык мой — вораг мой, хто пра гэта думае там, дзе трэба! I пра што яшчэ можна гаварыць, калі не сказаць пану прафесару, што гэты Скарына пераклаў Біблію з латыні на мужыцкую мову гэтых белых русінаў ці ліцвінаў.
Лютэр (
устрывожана). Гэтага не можа быць! Гэтага яшчэ нават я не зрабіў!..
Іахім. Вы зноў жа не ведаеце русінаў. Яны спрадвеку так: ходзяць ціха, глядзяць ротам, а потым ні з таго ні з сяго выкідваюць такую штуку, што ўвесь свет разам кажа «ах». Такі ўжо народ. Сказаць, што Скарына пераклаў Біблію,— гэта яшчэ нічога не сказаць. Каб пан прафесар не паскупіўся і парадаваў беднага Іахіма добрым задаткам, Іахім не застаўся б у даўгу. Бо калі гэты полацкі разумнік цытуе Цыцэрона пра тое, што дом, у якім няма кніг, падобны да цела, пазбаўленага душы, ад яго можна чакаць і не такога. I калі я ўжо прыняў вашу веру і завуся Іахімам...
Лютэр кідае, а Іахім спрытна ловіць капшук з грашыма.
Калі б ваша светласць дазволіла, Іахім параіў бы вам сустрэцца з доктарам Скарынай сам-насам, як кажуць у Парыжы. Мала што ў яго там яшчэ ў галаве!.. Разумны з разумным доўга не гавораць, а памятаюць адзін аднаго да скону. А тое, што германскія рыцары за дзвесце гадоў не змаглі адолець дзікае славянскае племя, зусім не азначае, што яно не праглыне вашага вучэння, калі яго падкінуць з розумам і добрай прынадаю.
Лютэр. А ты, Іахім-Джавані-Іаан-Ісаак, не такі ўжо і...
Іахім (
перахоплівае). Цёрты я, ваша светласць, бо некалі зваўся і Ахметам. Дык запрасіць доктара Скарыну да пана прафесара?
Лютэр. Чаму ж не? Сустрэча з дастойным субяседнікам узаемна ўзбагачае.
Іахім. Мудрыя словы. Па сабе ведаю. I калі падумаць...
Лютэр. Гэта ўжо мой занятак. А ты — ідзі!..
Іахім. Разумею, ваша светласць, але ці не едзе Скарына ў Кёнігсберг, каб па дарозе заехаць у Вармію да канцлера Альштынскага капітула Мікалая Каперніка...
Лютэр (
здзіўлена). Да таго самага?..
Iахім. Іахім другога не ведае... У іх былі адны настаўнікі і ў Кракаве і ў Падуі. Чаму ж у іх не могуць быць адны і тыя ж інтарэсы? Тым больш што Скарына лічыць Каперніка вялікім разумнікам. Калі б гэта было не так, то навошта Скарыне вазіць з сабою яго пісьмы?
Лютэр. Ты бачыў пісьмы Каперніка ў Скарыны?
Іахім. Пісьмы што! Іахім бачыў у Скарыны такое, ад чаго ў іншых можа пацямнець уваччу. I калі б пан прафесар кінуў Іахіму на беднасць, ён перадаў бы вашай светласці такое, чаго пакуль няма ні ў кога на свеце. (
Вымае складзеную паперку.)
Лютэр (
дае Іахіму адну манету). Трымай.
Іахім (
узважыў манету). Капернік пасінеў бы ад злосці, каб дазнаўся, як танна ваша светласць цэніць яго адкрыцці.
Лютэр. За грахі свае і нахабства ты згарыш некалі на кастры.
Iахім. Якая карысць паліць беднага Іахіма, калі могуць згарэць Скарына з Капернікам? Вы паглядзіце, што напісаў адзін дурань і што возіць з сабой другі. (
Аддае паперку.) Я вам скажу, калі я быў мусульманінам, зваўся Ахметам і гандляваў шкуркамі...
Лютэр (
прагледзеўшы паперку). Пакажы мне той залаты, што я табе даў.
Іахім знаходзіць і падае Лютэру манету. Той кладзе яе сабе ў кішэню.
Нічога новага. Гэта лухта ў мяне ўжо ёсць. Можаш узяць яе назад. (
Перадае Іахіму паперку.)
Іахім. Такі ўжо лёс у беднага Іахіма: калі ў Каперніка нічога новага, то і яму адны страты. (
Выходзіць і вяртаецца.) Калі я зваўся Ахметам і гандляваў шкуркамі, мне даводзілася сустракацца з купцом Іванам Скарынай. Не мая справа вучыць вашу светласць, але мне не лёгка было абдурыць таго Івана. А гэты — Францыск, ды яшчэ і доктар...
II
Начлежка пры карчме. Ноч. Маргарыта спрытна нешта вяжа. За сталом, асветленым некалькімі свечкамі, сядзіць Скарына. Ён чытае.
Маргарыта (
спявае)
Ой, з-пад лесіку, лесу цёмнага,
Ой-лі, ой-люлі, лесу цёмнага,
Што з-пад гаіку з-пад зялёнага,
Ой-лі, ой-люлі, з-пад зялёнага.
Тудай ішлі — прайшлі ўсё два малайцы,
Ой-лі, ой-люлі, усё
--">
Последние комментарии
2 дней 8 часов назад
2 дней 11 часов назад
2 дней 11 часов назад
2 дней 12 часов назад
2 дней 18 часов назад
2 дней 18 часов назад