Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія [Сяргей Кавалёў] (fb2) читать постранично, страница - 5


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

небесным чином, святым и светицам Божиим, а потом к пожитку посполитого доброго, с тое причины, иже мя милостивый Бог с того языка на свет пустил...» «Без мудрости и без добрых обычаев не ест мощно почстиве жити людем посполите на земли...»

Гусоўскі (узрушана агледзеў прысутных). Кнігі на мове нашых бацькоў?! Упершыню?! Ці ведает сам, што зрабіў ты, Францыск Скарына?!

Скарына. Зроблена пакуль толькі палова справы... Гэта Стары Запавет. Новы толькі перакладзены з латыні, але не адціснуты яшчэ.

Мсціславец. Арыстоцель гаварыў: пачатак — ёсць больш чым палова ўсяго.

Скарына. Успамінаючы Арыстоцеля, дружа мой, не забывай Авідзія, а ён раіў аб справе меркаваць па выніку.

Адвернік. Няма чаго прыбядняцца — вернемся дамоў, загрыміць твая слава, Францыск, сын Скарынін.

Скарына. Рабі вялікае, не абяцаючы вялікага! (Абняў Мсціслаўца.) Апора ты мая і надзея ў пачынанні вялікім на святой Русі натай. (Гусоўскаму.) I не глядзі, што юны,— у друкарскай справе вернай рукі майстар і ў навуках здольны.

Мсціславец. Кіньце вы, дзядзька Францыск...

Скарына. А самае галоўнае ў тым, што не толькі вучнем у друкарскай справе, а паслом сапраўдным паміж мною і Максімам Грэкам стаў Пётра Мсціславец... А Максім вялікую справу на Маскве распачынае і яшчэ на большую спадзяецца.

Мсціславец (заахвочаны ўвагай Скарыны). Зробім Святое Пісанне, а там іншыя кніжкі друкаваць пачнём: «Александрыю», «Трою», арыфметыку ці вершы, як у другіх краінах.

Адвернік. Дай час, і скончыцца тваё панаванне, лаціна пастылая. Завыюць служкі папскія. Сам народ, без талмача ў сутане, спасцігне праўду Боскую. А там, глядзіш, і свой голас прарэжацца ў люду простага. А будуць голас свой ды вера адзіная, перастане ваяваць брат брата. I зойме народ наш месца роўнае паміж роўных... Што маўчыш, зямляк?

Гусоўскі (пасля паўзы). Пры Божай міласцю каралю польскім Жыгімонце служу дыпламатам, браты мае...

Скарына (задуменна). Так...

Адвернік (не зарыентаваўся). Дай Бог кожнаму!

Гусоўскі. Дай, ды не ўсім. Еду з Італіі. З пасольствам караля Жыгімонта быў у Папы Рымскага.

Адвернік. Ого!

Мсціславец (у захапленні). У самога Папы?!

Гусоўскі. Цяпер дарога мая да вялікага магістра прускага. Азвярэў тэўтонец. Абламаўшы ў свой час зубы аб землі нашы, ваюе і нішчыць зараз Вармію. Замірыць трэба караля Жыгімонта Старога з пляменнікам яго магістрам Альбрэхтам. Цешу сябс надзеяй з другам нашым Мікалаем Капернікам стрэцца. Кажуць, дасягнуў многага ў навуках нябесных. А зараз камісарам па абароне Варміі прызначаны...

Скарына. Дай Бог удачы і табе і яму.

Адвернік. I няма чаго смуткаваць. He той цяпер тэўтонец!

Гусоўскі. А смутак мой ад таго, браты, што чужым народам міру шукаю, а свой у слязах і крыві захлынаецца. Княжацкая міжусобіца губіць братнія народы, а татарыну і тэўтонцу толькі таго і трэба. Рускія гарады зруйнаваўшы, татары Бельскую, Люблінскую і Хелмінскую землі зваявалі і разбілі палякаў ля Сокаля, быццам ведалі, што тыя не схацелі слухаць разумнай рады князя Канстанціна Астрожскага і гетмана літоўскага, якія меліся на падмогу палякам прыйсці.

Вымае з-пад плашча-накідкі невялікую кніжачку, чытае на латыні. Скарына слухае вельмі ўважліва. Адвернік глядзіць на Міколу скоса і ўсміхаецца скептычна. Пятра захапляе мелодыка верша, хоць ён і не разумее зместу.

In medio quaedam populo spectacula Romae
      Contigerant nuper forte videnda mihi.
Dum fera dimissi miscebant proelia tauri,
      Densa relaxantes corpore tela suo...[1]
Адвернік (Гусоўскаму). Даруй, братка... Прыгожа пяеш, нічога не скажаш... Незразумела толькі... (Дзёрзка.) I лаціна твая паганая нам во дзе сядзіць!.. I калі ты нам брат, то лепш змоўкні! A то...


Гэта так нечакана, што Гусоўскі спачатку губляецца, а потым выхоплівае шпагу і становіцца супраць Адверніка ў баявую пазіцыю.


Гусоўскі (крычыць). Абараняйся, няшчасны!!!


З’яўляецца Маргарыта; на падносе выпіўка і закуска. Адвернік хапае з падноса бутэльку, а ўсё астатняе ляціць на падлогу. Маргарыта засланяе сабой мужа.


Скарына (Адверніку). Бутэлькай яго! Бутэлькай з-за жончынай спіны, пакуль ён не праткнуў цябе наскрозь! (Весела рагоча.)

Маргарыта. Спыніцеся!!! Малю вас, апамятайцеся!!!

Гусоўскі (хавае шпагу ў ножны). Пшэпрашэм, пані! (Цалуе Маргарыце руку.) А з табой мы яшчэ сустрэнемся! (Кладзе ў кнігу пальчатку і кідае Адверніку, затым выходзіць.)

Адвернік (збянтэжана). Што гэта ён рукавіцамі кідаецца? (Паднімае пальчатку.) Хіба біцца не будзем?..

Скарына. Спасцігай, купец, лаціну, а за рукавіцай ён яшчэ вернецца.

Маргарыта (перапалохана). А можа, нам хутчэй з’ехаць?..

Мсціславец. А рукавіцу карчмару аддадзім.

Скарына. Вы не ведаеце Гусоўскага! Пад зямлёй знойдзе і --">