[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
З’яўляецца Гусоўскі з двума юнакамі ў дарожных накідках і пры шпагах.
Скарына. Калі ласка, ён ужо з дружкамі!..
Маргарыта выштурхоўвае Адверніка і Мсціслаўца ў суседні пакой.
Гусоўскі (Скарыне на юнакоў). Mae «секунданты» твае кнігі прыхоняць, а я табе сваю пакіну. Калі па душы будзе, знойдзеш мяне заўтра ў замку. (Перадае невялічкую кніжачку.) Юрася твайго я яшчэ папалохаў бы, ды жонка ў яго вельмі прыгожая. А прыгожых я не крыўджу. (Абдымае Скарыну.) Да сустрэчы, родны! (Выходзіць.) Скарына (раскрывае кніжачку). «Carmen de bisontis» — «Песня пра зубра». «Verba volant, scripta manent» — «Словы злятаюць, напісанае застаецца»?.. (Чытае паэму.)
Сцэна зацямняецца.
Гучыць голас Гусоўскага:
Сцэна асвятляецца.
Скарына. Я ведаў, Мікола, што ты анёл сэрцам і паэт душою... (У захапленні.) Але каб такое!.. (Заўважае Маргарыту, Адверніка і Мсціслаўца.) Ён перажыве ўсіх нас і застанецца ў памяці нашчадкаў нашых на доўгія вякі... Адвернік (скептычна). Даў Бог новага святога... А па мне — свістун са шпагаю. З’яўляецца Iахім у вопратцы карчмара. (Іахіму.) Ну, што табе, мая радасць, не спіцца? Здаецца, мы добра заплацілі... Іахім (не зважаючы на Адверніка, толькі Скарыне). Guten Abend, Herr Doktor. Jochim halt es für grosse Ehre solche massgebende Person der Stadt Wittenberg, die Audienz vom so grossen Reformator wie Martin Luther gewürdigt wurde, in seiner Taverne zu sehen[2]. (Перадае запрашэнне.) Aдвepнiк. Што ён там лапоча? Скарына. Кажа, прыемна, што яго таверну выбраў такі важны госць Вітэнберга, які ўдастоіўся аўдыенцыі самога вялікага рэфарматара Марціна Лютэра. Іахім. So, so. Die Kutsche wartet auf Ihre Majestät[3]. (Выходзіць.) Скарына. I карэта, кажа, чакае... (Сам сабе.) Усё-такі запрасіў. Так яно і павінна было быць. Маргарыта. У госці апоўначы? Адвернік (пачынае таропка апранацца). Нічога, выспімся!.. Ну, Францыск, здаецца, і мы ў людзі выходзім! Хутчэй збірайся, Пётра! Хоць будзе што ў Полацку расказаць! Не кожнаму ўдаецца на свае вочы такога чалавека ўбачыць, які на самога Папу Рымскага замахнуўся... Цікава, якія ў іх тут звычкі: са сваёй бутэлькай у госці ходзяць ці гаспадар будзе частаваць... Скарына. Па-першае, мы не ведаем, ці п’е вялікі рэфарматар... Адвернік. Не можа быць, каб на такой высокай пасадзе чалавек не піў. Вазьмі нашага віленскага біскупа... Скарына. Па-другое, ні цябе, ні Пятра ў госці не запрашаюць. Маргарыта. Так што кладзіся, Юраська, спаць; рана табе яшчэ з лютэрамі сустракацца. Адвернік. Жанчына, не блытайся пад нагамі! Скарына. Па-трэцяе, вазы трэба пільнаваць. Ці мала што... Мсціславец. Сапраўды, пра гэта мы не падумалі... Скарына. Тады падумайце, а я пайшоў. --">
Последние комментарии
21 часов 46 минут назад
21 часов 52 минут назад
1 день 18 минут назад
1 день 48 минут назад
1 день 2 часов назад
1 день 5 часов назад