[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
Полымя свечкі, што стаіць на стале, раптоўна ўзнімаецца высока ўгору, з яго ўзнікае лёгкая і гнуткая чалавечая постаць, саскоквае на падлогу, і вось ужо над Амеліяй узвышаецца вялізны мурын у пунсовай вопратцы. Ад нечаканасці Амелія ледзь не страчвае прытомнасць і падае ў крэсла.
Нікітрон. Навошта ты выклікала мяне, няшчасная? Амелія. Я не хацела, гэта атрымалася выпадкова... Нікітрон. Ты ўзяла кнігу варажбіта, прачытала магічнае заклінанне — і вось я з'явіўся. Кажы, чаго хочаш? Амелія. Ты — Нікітрон? Нікітрон. Так, я дух агню Нікітрон. А ты — Амелія. Я ведаю цябе, бо дапамагаў Чарнакніжніку наслаць на цябе той дзіўны сон, паверыўшы якому, ты выйшла замуж за тутэйшага гаспадара? Амелія (закрывае твар рукамі). Ах, які брудны падман! Я думала, што сапраўды мая дапамога, маё каханне выратуюць Альберта, што выходжу за яго па Божай волі... Нікітрон. Не згадвай пры мне Бога, жанчына! Кажы хутчэй, якое ўчыніць зло, і я выканаю тваё жаданне. Амелія (адымае рукі ад твару). Учыніць зло? Навошта? Калі ты хочаш для мяне нешта зрабіць,— вярні мне Альберта, прасвятлі яго розум, змякчы сэрца. Нікітрон (абурана). З такой просьбай ты звяртаешся да мяне, духа агню, утаймаванага Чарнакніжнікам дзеля таго, каб насылаць на людзей хваробы і няшчасці?! Амелія (холадна). Калі ты не хочаш і не можаш рабіць дабро,— вяртайся туды, адкуль прыйшоў. Я шкадую, што выпадкова цябе патурбавала. Нікітрон (рагоча). Ты шкадуеш і думаеш — гэтага дастаткова? (Урачыста.) Ведай жа: калі ты выклікала мяне і нічога не загадала,— я вымушаны забіць цябе. Амелія (абыякава). Забі. Нікітрон (расчараваны абыякавасцю Амеліі). Ты не баішся смерці, няшчасная? Амелія. Пасля таго, што я даведалася, я не хачу жыць. Калі ты заб'еш мяне — ты зробіш добрую справу. Нікітрон (аслупянела). Што?! Я зраблю добрую справу? Яле гэта немагчыма. Амелія. Аказваецца — магчыма. Нікітрон (у нерашучасці). Як жа быць? Забіць — нельга, не забіць — таксама нельга. Што б тут загадаў Чарнакніжнік? Амелія (задумліва). Нікітрон, а чаму ты служыш Чарнакніжніку? Нікітрон. Таму што ён — гаспадар гэтае кнігі, а ў кнізе напісаны заклінанні, якім падпарадкоўваюся я і сем маіх братоў: Ярон, Ірон, Кітрон, Фараон, Фаразон, Лідон і Сталідон. (Узрадавана.) Слухай, жанчына, прачытай заклінанне і выклічы аднаго з маіх братоў — няхай ён з табой разбіраецца! Амелія. Твае браты таксама не могуць рабіць добрых спраў? Нікітрон. Мы можам рабіць толькі тое, што напісана ў гэтай кнізе. А ў кнізе нічога не напісана пра добрыя справы, яна створана для зла. Амелія. Не, не хачу я выклікаць тваіх братоў... Нікітрон, а чым вы займаліся да таго, як была напісана гэтая кніга? Нікітрон. О, шчаслівыя то былі часы! Мы лёталі ў касмічных сферах, сярод зорак і планетаў, дзе няма ні дабра, ні зла, зямныя справы нас не датычылі, і мы пачуваліся свабоднымі. Амелія. Значыць, трэба знішчыць жудасную кнігу і ты зноў станеш свабодным. Нікітрон. Гэта было б цудоўна, толькі хто ж адважыцца на такое? Амелія. Ну вось я вазьму зараз і спалю яе. (Падносіць раскрытую кнігу да свечкі.) Нікітрон (спыняе Амелію). Пачакай, неразумная жанчына!.. Кніга згарыць, але, па-першае, Чарнакніжнік можа аднавіць заклінанні і напісаць новую кнігу, а па-другое... Амелія. Што — па-другое? Кажы, чаму змоўк?
Раптоўна магутныя грымоты скаланаюць дом, на двары ўсчынаецца навальніца. Невядома скуль на стол спадае некалькі чорных крумкачыных пёраў, апаленых і смярдзючых.
Голас Плачкі (рэхам). Нікчэмныя стварэнні... нікчэмныя стварэнні... кожны з вас будзе пакараны... адпаведна сваім грахам і ўчынкам... Адпаведна сваім грахам і ўчынкам... Голас Тамаша (рэхам). Божая кара... Божая кара нарэшце напаткала злога Чарнакніжніка і варажбіта... Чарнакніжніка і варажбіта... Амелія (заціскае вушы). Што гэта, Нікітрон?
Нікітрон бярэ са стала крумкачыныя пёры, разглядае іх, паказвае Амеліі.
Нікітрон. --">
Последние комментарии
21 часов 46 минут назад
21 часов 52 минут назад
1 день 18 минут назад
1 день 48 минут назад
1 день 2 часов назад
1 день 5 часов назад