[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
На авансцэну выходзяць шляхціц Завальня і Плачка. Не, гэта толькі а к ц ё ры, якія іх ігралі. Бо сам спектакль скончыўся. Акцёры чытаюць «Малітву за Беларусь», і па меры чытання святло ўсё больш разліваецца па сцэне, адсоўваючы змрок і жудасныя прывіды ў самы куток вітальні панскага дома ў маёнтку Магільна.
Акцёр. Божа ўсемагутны, адхіні напасці ад Бацькаўшчыны нашае Беларусі, захавай на вякі вечныя край вольным, зямлю плоднай, як маці вагітная, паветра чыстым, ваду здаровай, нетры непарушанымі, каб цешылася з ласкі Твае ўсё жывое: і чалавек, і птушка, і жывёліна, і рыба, і малая казурка. Акцёрка. Уладару Нябесны, дабраслаў на еднасць і ўзаемадапамогу люд беларускі ў кожным месцы зямлі Тваёй, накіруй на шлях дабра і справядлівасці, спагады да блізкіх і далёкіх нашых. Акцёр. Захавай ад варожага ўціску, вайны, голаду, мору, агню пякельнага, патопу, чорнае д'ябальскае сілы, а таксама ад брацкае нязгоды. Акцёрка. Памажы нам захаваць у сэрцах веру нашую і славіць Святое імя Тваё на святой мове нашай роднай беларускай. Акцёр. Дай спазнаць літасць Тваю, выбач нам грахі нашыя: зласлівасць і гультайства, распусту і хцівасць, а роўна ж і абыякавасць да лёсу Беларусі і да гора людскога. Акцёрка. Адвядзі нас ад спакусы здрады і нявернасці, крывой прысягі, слоў аблудных і іншых учынкаў, што губяць душы нашыя і нясуць сорам Краю нашаму. Акцёр. Сцеражы нас, Божа, ад грэху халуйства, ад прыніжэння годнасці Бацькаўшчыны і нашага народа беларускага. Акцёрка. Не карай нас бяспамяцтвам і не дай забыцца святое мовы нашае беларускае, гісторыі, традыцыяў нашых, а дай сілы і шчырасці з адданай любоўю і пашанаю прымнажаць сцрадвечнае і высакароднае, што стварылі для нас продкі нашыя. Акцёр. Божа магутны, Божа літасцівы, пашлі нам сілы і цярпенне ў стараннях нашых аб росквіце і волі Бацькаўшчыны нашай і дай нам бязмерную любоў, каб мы бясконца любілі святую Беларусь, і захавай яе нам на векі вечныя. Акцёрка. У імя Айца, і Сына, і Святога Духа. Аман.
Заслона
1
2
Добры вечар, пан доктар. Іахім лічыць вялікім гонарам бачыць у сваёй таверне такога высокага госця горада Вітэнберга, які ўдастоены аўдыенцыі самога вялікага рэфарматара Марціна Лютэра (ням.). (обратно)3
Так, так. Карэта чакае, ваша вялікасць (ням.). (обратно)4
За здароўе!.. (ням.). (обратно)5
Добрай раніцы, фрау Маргарыта. Добрай раніцы, мой юны друг Пётр (ням.). (обратно)6
Калі ласка, фрау Маргарыта, калі ласка. Хвіліначку! Назад! Пётр, табе забаронена (ням.). (обратно)7
Назад, фрау Маргарыта! Інквізіцыя. Агонь. Капут (ням.). (обратно)8
Не разумею (ням.). (обратно)9
Не разумееце? (ням.). (обратно)10
Так, так... працаваць, Маргарыта, працаваць (ням.). (обратно)11
Ага, ага... працаваць, фрау Маргарыта, хутчэй працаваць... (ням.). (обратно)12
Забаронена. фрау Маргарыта, строга забаронена. Інквізіцыя. Агонь. Капут... (ням.). (обратно)13
Я кахаю цябе. Мая любая (ням.). (обратно)14
Добрай раніцы. Калі ласка! Чаго пан жадае? (ням.). (обратно)15
Не разумею (ням.). (обратно)16
Дзе пастаяльцы з Белай Русі? (ням.). (обратно)17
Яны паехалі... Яны перапалохаліся і збеглі (ням.). (обратно)18
Будзь здароў! (ням.). (обратно)--">
Последние комментарии
2 дней 8 часов назад
2 дней 11 часов назад
2 дней 11 часов назад
2 дней 12 часов назад
2 дней 18 часов назад
2 дней 18 часов назад