Пакуль ляціць страла [Уладзімір Арлоў] (fb2) читать постранично, страница - 3
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (91) »
Сёмая чарка
Памятаю, як маці ўзімку, у моцныя маразы, палохала нас, малых з былой заходнебеларускай вёскі: «Не хадзіце на двор, Зюзя ўхопіць!» Значна пазьней я даведаўся, што Зюзя — гэта ня проста нейкі жахлівік, а старажытны бог. А ці багаты быў, вобразна кажучы, Алімп нашых продкаў? Ці знойдуцца ў беларускім дахрысьціянскім пантэоне багі, аналягічныя, да прыкладу, антычным Марсу, Афрадыце, Нэптуну ці Бахусу? Антось Сланімскі, кандыдат эканамічных навук Тэма вашага пытаньня вартая не адной манаграфіі. Продкі жылі ў сьвеце, вельмі шчыльна населеным багамі і бажкамі рознага кшталту. Бог-бацька, валадар нябёсаў і ўсяго Сусьвету, меў некалькі імёнаў: Сварог, Стрыбог, Сьвятавід, але найчасьцей яго менавалі Родам. Роду падпарадкоўваліся божышчы нябеснай сфэры, зямлі ды падземнага сьвету. Багамі сонца лічыліся Дажбог, Ярыла, Хорс. У іхнім ведамстве былі цяпло, урадлівасьць зямлі, дабрабыт… Богам ураджаю і дастатку быў Купала. Надзвычай шанавалі на старажытнабеларускіх землях Вялеса, адказнага за свойскую жывёлу. Аднак ён цікавіўся і мастацтвам — у прыватнасьці, абрадавымі песьнямі і паэзіяй. Баян з «Слова пра паход Ігаравы» (незалежна ад таго, зьяўляецца гэты твор літаратурнай містыфікацыяй альбо не) не выпадкова названы Вялесавым унукам. Штогадовая прэмія нашага Таварыства вольных літаратараў таксама, дарэчы, завецца не як-небудзь, а — «Гліняны Вялес» . Тым, хто зьбіраецца заглыбіцца ў праблему, магу параіць зазірнуць дзеля пачатку ў энцыкляпэдычны слоўнік «Беларуская міталёгія» . Ну а цяпер пашукаем сваіх, родных багоў, адпаведных антычным алімпійцам, якія названыя ў пытаньні. Найпрасьцей з Марсам. Вайсковымі справаміў нас займаўся Пярун — волат зь сівымі або вогненна-рудымі кучарамі, што трымаў у руцэ лукі стрэлы-маланкі. На ролю Афрадыты-Вэнэры прэтэндуе багіня каханьня Лада. Побач зь ёю звычайна дзейнічала вясёлая спрытная троіца: апекуны закаханых Лель і Палель, а зь імі Любіч, заданьнем якога было давесьці маладых каханкаў да шлюбу. Цёплыя пачуцьці да згаданых багоў вякамі захоўваліся ў продкаў і пасьля прыняцьця хрысьціянства. Нават у ХVІІ стагодзьдзі праваслаўныя багасловы з абурэньнем пісалі: «Шануюць старых бажкоў Леля і Палеля і агідныя Богу іхнія імёны крычаць на ігрышчах. Славяць на вясельлях і матку іх Ладу… І нячысьціка Купалу славяць, забыўшыся на імя Госпада нашага. І агонь раскладаюць на тым д’яблавым ігрышчы, і скачуць церазь яго…» Тое, што пачыналася потым, тагачасныя змагары за высокую маральнасьць называлі «отрокам — осквернение, девам — растление» . Больш складана выглядае справа з Нэптунам-Пасэйдонам. Адсутнасьць мора зьменшыла імаштаб божышча, адказнага за водную стыхію. У беларусаў гэтая роля належыць Вадзяніку, якога называлі яшчэ Вадзяным дзедам альбо Вірнікам. Затое вадзянікоў у нас — процьма, у кожнага возераці ракі — свой. Як вядома, толькі азёраў у Беларусі11 тысячаў. А рэкі, рэчкі, рачулкі… Уяўляеце гэтую армію вадзянікоў? Варта дадаць, што жонкі- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (91) »
Последние комментарии
15 часов 28 минут назад
16 часов 57 минут назад
17 часов 52 минут назад
1 день 16 часов назад
1 день 16 часов назад
1 день 17 часов назад