Пяць сутак [Антон Алешко] (fb2) читать постранично, страница - 6


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

зразумеў усё...

— Хадзем да каменданта — прасі, каб ён дараваў,— прапанаваў Лебедзеў.

Зайшлі да каменданта. Лебедзеў далажыў, а Драбышэўскі стаяў і калаціўся, як асінавы ліст.

— Я болей не буду,— і пачаў прасіць, каб камендант дараваў.

Камендант-жа сядзеў нерухома. I цяжка было зразумець, верыў ён Драбышэўскаму ці не. Вельмі строгі і, здаецца, нельга да яго даступіцца.

— Я таксама прашу, каб вы сваё спагнанне знялі,— сказаў Лебедзеў. —Драбышэўскі — малады салдат, але слова сваё стрымае. За тэ­ты выпадак мы самі ў часці яго пакараем...

Камендант маўчаў, цягнуў чамусьці з адказам, але прыкметна з твару перамяніўся, стаў крышку весялейшы. Драбышэўскі нічога добрага ад яго не чакаў.

«I колькі спраў адбылося нечакана. Чаго толькі я не натварыў. Пасадзяць зараз, і буду ведаць, як трэба служыць. Дзесятаму закажу»...— мільганула ў галаве салдата.

— Калі вы так кажаце, калі сам салдат абяцае,— зірнуў камендант на нампаліта Лебедзева, то я сваё пакаранне здымаю. Спадзяюся, што вы болей да мяне не трапіце,— і глянуў на салдата.

— Ніколі...— сказаў Драбышэўскі.

I яны выйшлі з камендатуры.

А праз гадзіну маёр Лукашоў у калідоры штаба сустрэў палкоўніка Гаёва.

— Як справы, маёр?

Лукашоў падумаў, што Гаёў цікавіцца Драбышэўскім.

— Я ўжо разабраўся з -салдатам Драбышэўскім. Думаю пасадзіць яго на пяць сутак...

— На пяць сутак?

— Так точна! Яму камендант даў быў дваццаць...

— Маёр, у арміі трэба галавою думаць,— паказаў Гаёў на папаху. — Вы дайце Драбышэўскаму водпуск на пяць сутак. Да яго прыехала маці. Зараз-жа выпішыце дакументы...

— Слухаюся!— казырнуў маёр Лукашоў, здзіўлена зірнуўшы на Гаёва.

«О, гэта камандзір»,—падумаў ён, шкадуючы, што не сам дадумаўся да гэтага.


Мал. Ф. Бараноўскага