Зброя [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

— Нашто?

— А на тое. Каб людзі нічога не баяліся, каб ведалі, што сябры не кінуць на мукі. Адзін такі, упэўнены, у бойцы — чатырох варты.

Ён азірнуўся і ўбачыў старога ў янотавай футры. Стары — па выгляду купец з небагатых — цягнуўся да іх па жыжцы, валюхаючы, бо падпіхваў каленам цяжкі кофр.

— Сіленцыюм, — сказаў Алесь.

Усе змоўклі. Купец дацягнуўся да іх і з палёгкай паставіў кофр.

— Рамізнічка чакаеце?

— Але, — сказаў Загорскі.

— Адной кампаніяй?

— Не. Я вось са слугой, а яны — асобна.

— Шкада-а, — стары выціраў лоб вялізнай уціркай. — І куды ж гэта вы, дазвольце ўжо спытаць?

— Не ведаю куды, пан? — спытаў Алесь.

— У «Дрэздэн», — буркнуў Маеўскі.

— Да-с, — сказаў стары. — Праезджы, значыцца. З купцоў?

— Так, — сказаў Мсціслаў.

— Па якой камісіі?

— Футры… І закупка паркалю.

У старога быў чырвоны твар, барада клінам і хітрыя каламутна-сінія вочкі. Пачуўшы адказ Мсціслава, ён расцягнуў рот, і без таго вялікі, як шчыліна ў паштовай скрынцы.

— Са сваіх, значыцца, мужычкоў цёплае здзіраеце, каб у халоднае ды лінючае абрадзіць, — ён гаварыў па-расейску спявуча, як гаворыць маскоўскае мяшчанства.

— Не ваша, ацец мой, справа, — сказаў Мсціслаў.

Стары нібы і не чуў:

— І адкуль вы?

— Магілеўскі, — сказаў Мсціслаў.

Настала чарга Алеся.

— Мы, выяўляецца, з адных краёў, — паблажліва сказаў ён Маеўскаму. — Мяркую, калі мне спатрэбіцца, я знайду вас?

Мсціслаў падаў яму візітную картку.

— Шандура Вакх Раманавіч, — прачытаў Алесь. — Што ж, мне прыемна. Вы з падуспенскіх Шандураў?

— Нягож, — буркнуў наваяўлены Вакх.

— Вазьміце і маю, — Алесь працягнуў вяленевы прамакутнічак.

Мсціслаў прабег па ім вачыма і пакланіўся.

— Так точна, — сказаў ён. — Я да вашых паслуг. Якая камісія, прашу, вядома, дараваць?

— Мне патрэбна тры тысячы штук паркалю. Праз тры месяцы самае позняе. Няхай сабе самага таннага, але затое самых розных і яркіх, самых стракатых колераў.

— А тып? — прагна, але з прагнасцю, схаванай за крайняй павагай, спытаў Маеўскі.

— Разнатыпныя штукі, — сказаў Алесь. — Гэта не оптам.

— Зробім, — сказаў Мсціслаў. — Зробім.

Пад'ехаў рамізнік. Кандрат размясціў рэчы, дапамог Мсціславу сесці, а сам ускараскаўся на козлы.

— Зробім, — сказаў яшчэ раз Маеўскі.

Коні кранулі.

Некаторы час тыя, што засталіся, стаялі моўчкі. Усе яшчэ церушыў мокры снег, і, нягледзячы на гадзіну апоўдні, было цёмна, бы ў прысмерак.

— Бог ведае што такое. — Алесь выціраў мокры твар. — Звычайна за рукі рвуць, на часткі. Толькі і чуеш — «пажа»… «пажа…». А тут — хоць бы хто.

— А іх доўга не будзе, бацюхна, — сказаў купец.

— Што так?

— Я спраўкі навёў-с… Носаў, суконшчык з Прэабражэнскага, гуляюць з сябрамі. Узялі-с усе каліберы[2] з плошчы і паехалі-с. І сані ўзялі.

— Хіба ўжо на каліберы пераселі?

— У цэнтры ўжо на іх. Самі бачыце, голы камень пад гэтай кашай… Вось Носаў і паехалі. Пяцьдзесят рамізнікаў за імі едуць… Вам-то нічога, а мне яшчэ стаяць і стаяць.

Алесь вырашыў капануць субяседніка, масквіч ці не.

— А чаму «калібер»?

— Па думскаму каліберу рабілі пры генерал-губернатары Галіцыне. Даўгушы ён загадаў знішчыць, а ўсім парабіць такія па думскаму каліберу, узору. То рамізнікі самыя экіпажы так сталі зваць… Дурны народ…

Памаўчаў.

«Масквіч», — падумаў Алесь. А стары раптам сказаў:

— І вось глядзіце, няма парадку і няма. Зіпунішкі ў рамізнікаў драныя, армякі — страшныя, капелюхам гэтым паяркавым — сто год. Дый як іначай, калі той «ванька» за дзве грыўні ці нават за пяціалтынны цераз усю Маскву вязе… Правага боку не трымаецца, едзе дзе хоча, на стаянках кідаюць коней без дагляду… Ёсць, вядома, рамізнікі і чысцейшыя-с, першага гатунку. То яны, бацюхна, рэдка з незнаёмымі ездзяць. Так і наймае іх чалавек на два тыдні — на месяц.

Уздыхнуў:

— А брук наш. Гэта ж нешта немагчымае. Бруд, пыл, ямы, ухабы. Людзі рукі ломяць, экіпажы развальваюцца, коні калечацца. Не брук, а кара ягіпецкая! За грахі гэта нашы спаслаў Пан Бог.

— Гэта ж справа начальства.

— І начальства — за грахі, — упэўнена сказаў стары. — Племя гэтае антыхрыставае.

Азірнуўся і кашлянуў.

— Тры гады таму галоўнага антыхрыста збылі. Генерал-губернатара Закрэўскага. Ледзь дажыліся. Вышэй закона божага сябе ставіў. Вусны апаганьваў плашчаднай лаянкай.

Замоўк. Алесь стаяў і думаў. Ён цудоўна ведаў усё, аб чым казаў купец, але сябе не выдаваў, хацеў мець выгляд правінцыяла.

Ён думаў аб тым, што, калі паўстанне пераможа, калі яно перакінецца і сюды, гэты самы Закрэўскі, нягледзячы на тое,што яму семдзесят пяць і ён чалавек адстаўны, будзе ў ліку першых кандыдатаў на шыбеніцу або — наўрад ці паўстанне захоча запэцкаць рукі аб поскудзь — на вечнае выгнанне за мяжу.

Гэты — варты. Сатрап маскоўскага вілайета. Дурны, грубы, як усе яны, артадаксальны і ардынарны, упэўнены ў сваёй бяскарнасці, пыхаты, як свіння,