Ляцець у неба [Дмитрий Максимович Акулич] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

на канапе слухаеш замежных.

Няхай вось так, калі ёсць у цябе сваё!

Ты набываеш новае, а ў памяці не цесна.

А беларуска мова, з гонарам – Тваё!

07.2019


*****


Апошнія квіткі, апошні рэйс.

А мы спазніліся і самалёт у небе.

Змоўк у адносінах працэс,

Мы моўчкі, побач селі.


У розны бок мы пазіраем

І разумеем, што далей.

Нічога больш не атрымаем:

Тых адчуванняў, як раней.


І не якіх ужо палётаў.

Наперад рухацца – не ўдваіх.

Мы парушаем мноства клятваў,

Бо сумняваемся ў поглядах сваіх.


Глядзім на новыя расклады,

Каб паасобку, пешшу, нам сысці.

Адмененыя ўсе любоўныя палёты.

Як незнаёмым, нам цяпер ісьці.

12.2018


*****


Мне да спадобы беларуска мова!

Мне да спадобы беларускі край!

Але яе, на сам рэч мала.

Прыгожу мову хтосьці скраў.


Давай жа вернем мову, сябра!

Каб жыў яшчэ і існаваў народ!

І кожны тыдзень запар,

Ёй надаваць душы палёт!


Я бачыў, як яна знікае.

Я ратаваў яе, яна са мной, я з мог!

Яна з прамовай набывае,

Нацыянальны наш узрост.


Ты не саромейся і не здавайся.

Не будзь жа тым, хто разбурае нас.

Сапраўдным беларусам быць, збірайся,

Каб не знікала нацыя праз нас!

10.2019


*****


Ты памятаеш, як я ўсміхаўся?

Як быў шчаслівым некалькі хвілін?

І ў той жа час я не баяўся,

Бо быў з табою, не адзін.


А я вось памятаю быццам усё,

Што нас датычыць, нашых зносін.

Я адчуваў прыемнае жыццё!

Я быў сапраўдным, родным!


Цяпер не так, зусім не так.

Я ў адзiноце суму, у палоне.

Я без цябе хварэю, я жабрак

І сэрца без каханне стогне.


Цьмянеюць мае мэты хутка.

Усе тыя, што яскрава свецяць.

У галаве ад смуткаў брудна.

Думкі пра будучыню – вецер.


І ты не вернешся, дакладна.

А як жа мне табою не хварэць!?

Калі кахаю я цябе сапраўдна!

Калі ты лепшая, што змог я мець.

11.2019


*****


Я вельмі злы!

Я прасякнуты злосцю!

Мяне акрый.

Дарогі няма госцю…


І ўздоўж агнёў ,

Тушы мяне сабою!

Шмат ланцугоў,

Каленныя з прастою.


Руку трымай,

Сэнс злосці ўтапі.


Ланцуг зрывай –

Мяне сабой змяні.



Дай мне спакой,

Любоўю абдымі!

Адной душой,

Падтрымкай разгарні!

03.2017


*****


Мы на адлегласці і я сумую.

Ці думаеш ты зараз пра мяне?

А я вось так, думкі не міную,

Трымаю нас у галаве.


Вядзеш сябе занадта сціпла.

Твае паводзіны кранаюць твой адказ?

Пісала добра так, а потым сціхла.

Размовы іншымі сталі ў раз.


Я разумею ўсе твае намёкі.

Халодных слоў… Мой неспакой.

У розныя бакі мы робім крокі:

Ты не самною, я з табой.

11.2020


*****


Не абыйсці мінулыя гады –

Круціць іх у памяці сваёй!

І ведаць, што без розуму часы,

Ты пражываў былыя дні.


Цяпер ты разумееш як,

Ты паступаў і не дакладна.

Сціскаеш сорамна кулак,

А сэрца б'ецца шпарка.


Нікога там і ты адзін застаўся.

З стратамі, з праблемамі, але…

Нічога ты заўсёды не баяўся,

Але сумуеш без яе!


А што яна хацела, ведаў.

Дарыў ёй толькі абяцанні.

На справе адмаўляўся і хаваўся –

Вяло ўсё гэта ў растанне.


І што цяпер, усё зразумела,

У памяці засталіся агні.

Той прыгажосці, што яна хацела.

З віною адчуванняў толькі ты.

11.2018


*****


Я не баюся смерці!

Баюся толькі аднаго:

Што спыняцца мае радкі ў свеце

І знікне ў душы святло.


Маё паветра – гэта вершы,

Апавяданні і чытанне слоў!

І з гэтым, лёс мой – лепшы!

Я з творчасцю яднаю кроў.


Знікае ўсё вакол мяне.

Я стаў быць непадобным:

Жабрак, амаль на дне,

У сацыяльным гурце дробны.


У абдымках я паэзіі і прозы.

Сябе наконт усяго кладу!

Буду пісаць, як дасць мне Божа.

Пісьменнік – з гэтым я жыву!

10.2019


*****


Ад нязручнасцяў гараць пажары

І ты бяжыш ад іх бядней.

І ўсё далей у думках мары –

Становішся ад дзён змрачней.


Баішся заставацца тут

І па магчымасці тушыць агонь.

А хвалі тут не праплывуць,

Ня лягуць кроплі на далонь.


Полымя расце, цябе дагоніць!

Растапіць лёд і выпарыць ваду.

Хавацца можа ўжо хопіць?

А супакоіць цяжкую бяду.


Можа застануцца апёкі,

Пасля таго, як прыбярэш.

Але не будзеш чуць папрокі,

Упэўненасць сабе вернеш.


Ты не бяжы, а ты вярніся!

Бо твой сыход шчасце не нёс.

Я разумею, ты баішся,

Але такі твой зараз лёс.

10.2018


*****


Цябе ўбачыць мне бы!

Адказ знайсці ў сябе!

Хвалююся, ці хопіць веры,

Ці ты патрэбна мне!?


Ні першы раз у разважаннях:

На конт таго, ці будзе час!

Каб разабрацца ў пытаннях.

Ці шмат адбудзецца праказ?


Ці застануся я тутэйшым?

Як зменіцца маё жыццё?

Буду бадзёрым, ці дарэмным?

Калі ўбачу адкрыццё.


Хачу адчуць гэта хутчэй!

Але не ведаю, як блiзка –

Ты ад маіх прамоў, вачэй.

Ці карацей між намі рыска?


Усе сакрэты ў маўчанні.

Бяжы, бяжы ты да мяне, я да цябе!

Каб у крананні…

Я зразумеў, ці ты патрэбна мне…

10.2019


*****


Сярод брудных сцен жыцця.

Іду наперад, толькі на святло.

Таго, што трэба – тут няма!

Ёсць шанец, там знайду!


Дзе мая здольнасць ажыве,

Бязмежна я буду патрэбны.

Мяне туды мара нясе, вядзе.

Здабыць на творчасць