Казкі астранаўта: Касмічныя падарожжы беларусаў [Раіса Баравікова] (epub) читать постранично, страница - 4

Книга в формате epub! Изображения и текст могут не отображаться!


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

камеру.
Пасля, калі мы ўжо ляцелі на Зямлю, нехта з нашага экіпажа казаў, што бачыў, як аднойчы ноччу галоўны біёлаг прысядаў на кукішкі перад той камерай і даставаў з кішэні зробленую ім свісцёлку. Па караблі расплывалася ціхае ігранне, ды можна было чуць, як час ад часу біёлаг пачынаў шаптаць: «Касач!.. Касач!.. Касач!..» Але кветкі, трэба думаць, заставаліся нерухомымі, ніякага дымку з іх не з'яўлялася. А, магчыма, гэтага ўсяго і не было. Я ж сам магу сказаць адно, што мне давялося там, на той планеце пабачыць вялікае дзіва. І гэта самая сапраўдная праўда.
Праз нейкі час, калі мы ўжо прыляцелі на Зямлю, галоўны біёлаг пасадзіў тыя кветкі недалёка ад нашага касмадрома ў нізінцы за Раўбічамі. І мне неаднойчы здаралася за ім назіраць, хоць гэта, магчыма, і не надта добра — сачыць за чалавекам. Але тут жа асаблівы выпадак. Біёлаг прысядаў каля кветак на кукішкі, даставаў з кішэні штосьці накшталт жалейкі і пачынаў іграць... Потым перапыняўся, і я мог толькі здагадвацца, што ў гэты момант ён прамаўляе тыя самыя чароўныя тры слоўкі: «Касач!.. Касач!.. Касач!..» Яму вельмі хацелася, каб з нейкай адной з тых кветак пачаў віцца дымок, з якога б выйшла дзівоснай красы прыгажуня. Але нічога падобнага не адбывалася. Праўда, хто ведае...
Калі над нашаю Зямлёю ўзнімаецца асляпляльная белая поўня, у самую светлую ноч, мажліва з кветак і з'яўляюцца тыя прыгажуні і пачынаюць вадзіць свае чароўныя карагоды, поўныя незямной вытанчанасці і смутку. Так, смутку. Ім жа, напэўна, хочацца вярнуцца на сваю планету. Але гэтага ніхто ніколі не бачыў. Вядома толькі, што з часоў таго нашага падарожжа беларусы пачалі зваць тыя трапяткія, прыгожыя сіне-ліловыя кветкі касачамі і потым праз шмат гадоў занеслі іх у Чырвоную кнігу. Не ведаю, як каму, а мне вельмі, вельмі шкада будзе, калі яны знікнуць.
Я ўжо стары, надта стары, а хто яшчэ зусім маладзенькі, паспрабуйце зрабіць сабе дудачку. Знайдзіце мясцінку, дзе растуць касачы, і прысядзьце каля кветак на кукішкі, пасля зайграйце. Магчыма, некаму і пашанцуе: ён пабачыць спачатку лёгкі дымок, а потым і чароўную прыгажуню, якая, думаецца мне, абавязкова раскажа пра сваю далёкую дзівосную планету ў неабсяжным Сусвеце. І пра кагосьці невядомага нам, хто прамаўляў ёй аднойчы тры загадкавыя пяшчотныя слоўкі: «Касач!.. Касач!.. Касач!..»

 



Люблю назіраць за кнігаўкамі... Недалёка ад іх кружыць невялічкая птушка гальштучнік, — таксама з сямейства куліковых. Але варта прымружыць вочы, як уяўляецца сядзіба доктара Савіча і тая дзіўная істота, што спрытна падхапіла з зямлі капялюш...

З нататніка астранаўта.



Гальштучнік

Калі мы вярталіся на Зямлю з планеты Антарыс-5, якая знаходзіцца ў сузор'і Скарпіёна, то ўвесь наш экіпаж быў расчараваны. Справа ў тым, што гэтая планета мае чырвоны колер, чым нагадвае Марс. Але, як мы высветлілі, з Марсам нічога агульнага ў яе няма. Паўсюдна — горы і горы. Мы ледзь знайшлі больш-менш роўную пляцоўку, каб пасадзіць наш карабель. Затрымлівацца на планеце, якая ўяўляе сабою каменную глыбу, не мела сэнсу. І мы рушылі да бліжэйшай планетнай сістэмы, куды ўжо даволі часта адпраўляліся экспедыцыі з Зямлі, дзе можна было нейкі тыдзень адпачыць у гатэлі.
Вось тады і з'явілася на нашых экранах тая маленечкая зялёная планета, якая нагадвала невялікі шарык з ранняй сакаўной травы. Нідзе, ні на якіх зоркавых картах яна не значылася, таму цалкам верагодна, што мы маглі быць першымі, хто натрапіў на яе ў касмічнай бясконцасці. Не цяжка здагадацца, што мы вырашылі зазірнуць на тую планету. Што і зрабілі.
Першае ўражанне было такое, нібыта мы трапілі ў Белавежскую пушчу ці Бярэзінскі запаведнік. Альбо і ўвогуле ў нейкі агромністы здзічэлы сад дзе-небудзь пад Нароўляю ці пад Слуцкам.
Але такім было толькі першае ўражанне. Пад кронамі магутных дрэў была не такая ўжо і дзікая паверхня, — месцамі відавочна расчышчаная, месцамі выпаленая: хтосьці раскладваў вогнішча.
— Магу паспрачацца, тут мы сустрэнем гуманоідаў, — сказаў нехта з членаў экіпажа.
— Магчыма, — пагадзіўся камандзір і тут жа запытаўся: — Мне загадаць, ці ёсць ахвотнікі спусціцца на паверхню?
Ахвотнік знайшоўся. Гэта быў наш доктар Савіч. Камандзір паглядзеў на мяне:
— Ну, а што наш батанік? Тут ёсць што даследаваць.
І я не пярэчыў, хаця ведаў: тое, што здавалася на паверхні планеты дрэвамі, травою, кустамі, магло быць нечым іншым. Так здаралася неаднойчы. Але на гэты раз камандзір не памыляўся. Як толькі мы з доктарам Савічам ступілі на цвёрды грунт, зразумелі, што расліннасць наўкол самая што ні на ёсць сапраўдная. Праўда, на Зямлі я такой не сустракаў, і вельмі здзіўляла, што паўсюль быў адзін толькі зялёны колер: зялёная кара дрэў, зялёнае лісце, зялёныя пялёсткі кветак.
А тым часам мы ўжо выйшлі на вялікую паляну і я, было, падышоў да адной з такіх кветак, якая нагадвала зямную лілею, каб насуперак