Вянок [Максім Багдановіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

МАКСІМ БОГДАНОВІЧ.

ВЯНОК

кніжка выбраных вершоў.


ВІЛЬНЯ, ДРУКАРНЯ МАРЦІНА КУТЫ.

1913.


ВЯНОК НА МАГІЛУ

С. А. ПОЛУЯНУ

(† 8 КРАСАВІКА 1910 Г.)



Вы, хто любіце натрапіць

Між страніц старых, пажоўклых

Кнігі, ўжо даўно забытай,

Блеклы, высахшы лісток, —

Праглядзіце гэты томік:

Засушыў я на паперы

Краскі, сьвежые калісьці,

Думак шчырых і чуцьця.



МАЛЮНКІ І СЬПЕВЫ.

Этотъ листокъ, что изсохъ и свалился,
Золотомъ вечным горитъ въ песнопеньи.
А Фетъ.

Нізка вершоў "У зачарованым царстві".

O voi, ch’avete gl’intelletti sani
Mirate la dottrina, che s’asconde
Sotto’l velame degli versi strain.
Dante. Inf. IX.


 * * *

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, разважаючы сум.
Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн,
Тонкаствольные сосны звіняць.
І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,
Не шасьцяць у палёх каласы
І аб чым шэпаціць галасок вецерка
Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:
Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?
1910.


ВОЗЕРА.

Стаяў калісь тут бор стары
І жыў Лясун у тым бары.
Зрубалі бор. — лясун загінуў.
Во сьлед яго ад тэй пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.
Маўляў у іншы сьвет вакно
Ляжыць, спакойнае, яно,
Жыцьцё сабою адбівае
І ўсё, што згінуло даўно,
У цёмнай глыбіні хавае.


НАД ВОЗЕРАМ.

Сонцэ ціха скацілося з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Агледае бахматые зоркі,
Цягне з возера срэбные сеці.
У іх русалкі заблуталі косы, —
Рвуць і блутаюць срэбрные ніці
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапочэ русалкам: "засьніце"...


ВАДЗЯНІК.

Сівавусы. згорблены, я залег між цінай,
І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі.
Твар травой аблутана, бытцым павучынай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.
Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліода-шуміць,
Хвалі ціха коцяода і бягуць далёка, —
І усё навокала сном адвечным сьпіць.


ЗЬМЯІНЫ ЦАР.

У цёмным небі—хараводы
Сіневатых зорак,
У цёмным небі сьвеціць месяц
Залатым сярпом...,
Мы ўжо выйшлі с цесных, душных
Падзямельных норак,
На зімовы цёпды вырай
Цягнемся-паўзём.
У полі, у лесі нам усюды
Праляглі дарожкі!
Устужкай рушымся між пушчы,
На сам перад — я.
Зіхацяць маей кароны
Залатые рожкі,
Цёмным блескам адлівае
Уся луска мая.
Нам ня трэба ні ад чога
Ноччу абароны, —
А спаткаем чэлавека,
Порт разсьцеле ён:
Залаты ражок яму
Я ураню с кароны,
І праз белу палатніну
Дальш мы папаўзём.


БУРА.

Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ў даль марудна праплывае.
Усё сціхла. Але вось паветрэ разсекае
Агністы меч і зіхаціць вясёла.
Ударыў ён—і грукат пракаціўся;
Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць.
І у ніз халодные бічы крыві сьцекаюць,
А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.


*  *  *

У небі — ля хмары грымотнай—празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару.
Злінда жадалі яны зрабіліся-б хмарай магутнай,
Але даігёка іх вецер разнёс, наляцеушы нячутна.
Дробным дажджом над зямлёй, як сьлезамі, адна пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая у атказ азвалася.
І па асобку загінулі хмары бяздольные тые,
Чуючы у небі, як вецер над сьмерцьцю іх радасна вые.


ВОЗЕРА.

У чарцы цёмнай і глыбокай
Плешчэ, пеніцца віно;
Хмелем сьветлым і халодным
Калыхаецца яно.
І хістаецца асока,