Загасцінец [Данута Бічэль-Загнетава] (fb2) читать постранично, страница - 16


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гаркавых, знікла назаўжды.
I толькі смутак безнадзейна чысты
як вадаспад крынічнае вады.
Зрэдчас світаннем
воблікам імглістым
прасочыцца ў смугу маіх вачэй.
I толькі смута.к безнадзейна чысты
нібы пажар, істоту апячэ.

* * *
Пахудзела,
як рэчка
без вуснаў дажджу
у сухоту,
як двайнічок гладыша,
што песні вуркоча плоту
з ветрам,
якінагадаў
пра маладую пяшчоту.

* * *
Горкая асенняя любоў.
Зыркае святло яе дуброў.
Роспачы тупік.
Надзеі пік.
Радасці апошні баравік.
Вып'ю зор крынічных за яе.
Дабрадушны горад ix дап'е.
Наталіўшы смагу, мітусня
выведзе на повадзе каня.
Нецярпенне на брыве нажа.
Вера ў дзіва коннікам у мыле
свет замкне на сумным небасхіле.
А куды нам з вечарам спяшаць?
Між настылай літасцю дваіх
i пякучым сэрдаў адгалоскам,
як падсветкі восеньскім бярозкам,
грэемся на песнях крыжавых.

* * *
Журавінамі шчасце
паблісквае зрэдку.
Таямніца бяды
ззяе ў чортавым зрэнку,
дзе задымленым шкельцам
звераваты нячысцік
нашы ўсмешкі, як ніткі,
заблытаў калісьці.

* * *
Як ні стараліся мы прытуліцца,
нас адарвала бурай ад зямлі.
Каб нам перад нягодаю скарыцца!
I кубак пеннага жьшдя налі!.
Ноч певень разарваў на дзве паловы
i папрыклейваў да валовых рог...
Каб з нашай песні ды прапалі словы!
Ды лепш мы ix аб сценку, як гарох!
Абняўшыся, стаіліся ў гуморы.
I нас няма.
Ёсць навальнічны сон...
У сне пераўвасобіліся ў зоры.
I веюць скразнякі з усіх старой.

ЯК ЖА ТАК
Мы даўно не бачымся...
Аб'ездзіў
ты, спякотны, нетутэйшы,
нібы грэк,
сонныя гурты бароў-мядзведзяў,
табуны незацугляных рэк.
Церам, таямнічы, надвячорны,
пазалочаны электрыкаю зор,
ззяў, пасля парос калючым цёрнам,
громам скалануўся i замёр.
Яркаю вячэрняй зараніцай,
вышытай нябеснаю канвой,
мы маглі, абняўшыся, накрыцца,
ды ўзялі цябе дарогі
пад канвой.
За разважлівым пахмурным борам
ветах наш свяціўся,
аж самлеў.
Палі гусі-лебедзі за мора.
Вернуцца...
А ты не пасталеў.
Выюць сіверных вятроў ваўкі.
Толькі ва ўспамінах прыручаюць
дзве твае мужчынскія рукі
пудкага звярка майго адчаю.
Як жа так?
Быў брод праз рэчку плыткі,
ды ў глыбокі вір нас вывеў брод,
у якім жыццё прадзе дзве ніткі —
кожную на іншы калаўрот.

* * *
Я адна не хацела б вяртацца ў наш дом,
белы свет стане домам, а ложкам ралля.
Завуркоча са мной, бы з маланкаю, гром,
запалоніць самота душу спакваля.
Уваскрэснула. Мне берасцянка пяе.
Уцякаю ад пусткі ў абдымкі твае.
I прытомнасць губляю ў абдымках тваіх.
Ажываю знямоглая — мы не дваіх.
Паміж намі яна,
як нямая сцяна,
глухата...
Ды зялёная птаха ліста
прарываецца з цемры паўз ведер круты
ад цябе да мяне.
Наша крылле — лісты.
Абяцаў мне:
— Вярнуся з лістамі вясной.
Скамянею. А ты да бярозы хадзі,
на грудочак пяску галаву пакладзі
i парайся з грудочкам,
з бярозай — са мной.
Мы рассыплемся зеллечкам роднай зямлі
i спляцёмся карэннем глыбока на дне.
Толькі моцна да сэрца мяне прытулі
i змані, што адну не пакінеш мяне.

* * *
Хай выбухне усмешлівая міна
у знічцы, што скацілася з вачэй,
дзе ты дваіўся, грэўся,
дзе яшчэ
блукаеш, нібы шчасная правіна.
Нічога, што было, не будзе болей...
Не выйду золкам з маладой ракі.
Але прыкутая якой няволяй
мая слязіна да тваёй шчакі?

* *