Загасцінец [Данута Бічэль-Загнетава] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

збоку?
Душа не напаказ любому воку.


НА АДНАСЕЛЛІ
У вёсцы на аднаселлі
ўгамоніцца хваляванне
у сэрцы, нібы ў музеі
прад іконай замілавання.
Бачу абраз бабулі
праз сівую кудзелю гурбы,
якую прадзе на шпулі.
Сон праллю цалуе ў губы.
Матулі няма калі прасці
на вераценцы словы —
сячэ на дрывотніку дровы,
частуе зіму ў нашай хаце.
Здаецца, сціхае вецер.
Просіць Марыю матуля:
— Прагай да беспрытулля
заваблены ў свет мае дзеці.
Я — вечна твая даўжніца.
Пакуль намяце сняжніца
на стрэхі сумётаў латы,
вярні ix здалёк дахаты.


ХАТА
Ружы здзічэлі:
калючыя, нібы шыпшына.
Крэкча таполя —
раматус ёй круціць сукі.
Хату піхае вятрыска,
да змораных працай глухі;
зляцелі вароты —
падбіла машына...
Але жыве наша хата.
У хаце —- сям'я.
Дзверы пяюць,
усміхаюцца ясныя вочы.
— Мамачка, вырвуся з працы,
на свята заскочу!
Смутку слязіну змахнулі
хата i я.
Куры, i певень, i кошка
ад золку да смерці
могуць чакаць
непаседы-дачушкі зварот.
I распластанае цела
з ног збітых варот...
Але ў матулі i ў хаты
хворыя сэрцы.
Тахкае болем сцяжына
ад ix да мяне,
торгае частка душы маёй —
родная хата.
З-пад валасоў пасівелых
глядзіць вінавата.
Ноччу да цёплай сцяны
прытуляюся ў сне.


ПАСТУХ
Жыццё штодня падкідвала гасцінцы —
вайну, каросту...
Іржавы грош.
Падбрыквала маленства на гасцінцы
бычком,
які гізуе басанож.
Але бадзёрылі здароўем золкі.
Калолі ногі, як іголкі,
зёлкі.
I не было спачынку каля статку —
штоміг ад шкоды кідаешся ў схватку.
Цішэў настрой мурожнага закутка,
падобнага да старажытнай казкі,
дзе, сонейкам накрыўшыся, Падласкі
жавалі жвачку i драмалі пудка.
Пастух быў не падобны да ляніўца,
гатовы ў бой з лапчывай чарадой.
Яго старание білася ў дайніцах.
Яго прыпеўкі пеніў сырадой...
Сярод праднавальнічнай глухаты
над вухам стрэльне успамінаў пужка:
— Ca шкоды думкі выганяй,
пастушка!
Ледзь не праспала поўдзень залатьг.


НА ЖЫЦЦЁ
Ты тут вандроўнік, лірнік i ратай,
i можаш на цымбалах буры граць,
i колькі хочаш спаць...
Матулін край!
I за яго не трэба паміраць.
Шумі з сябрамі шчырай талакой —
з дубровай, з паўнаводнаю ракой.
Ідзі, куды надумается,, едзь.
I можна тут ад шчасця анямець!
I радасці ў дванаццаць верадён
тут напрадуць, пакуль ты маладзён,
на ўсе
тры тысячы шэсцьсот шэсцьдзесят дзён,
ад продкаў перададзеных жыццём.
Ці ёсць адвага, каб сябе знайсці?
Як сонейку за лесам не зайсці?
З душою лёгкай не паліць кастры
i не згарэць бяздумна да пары?
Я ведаю, што долі не шкада.
У маладосці любім гарачэй.
Шугае нафта колеру вачэй...
I мова, бы крынічная вада.
I гускі гагаюць не за гарой.
I дзэкаюць авечкі i бакас.
Акцэнт наш як радзіннае таўро —
перад людзьмі гавэнда выдасць нас.


ГАЛЁШЫ
Па хісткай кладцы абы-куды
пабег, абы дабегчы да канца.
З нядобрым свістам птушкі ca свінца,
сасмягнуўшы, дапалі да вады.
Не разумеў ты гэты свіст варожы.
Заплакаў,
бо згубіў свае галёшы.
Ды кладку з-пад здубелых ног не страціў
i дапамог знясіленаму брату.
Убачыў маці.
Расказаў пра страту.
Ды за галёшы не ўшчувала маці.
Ад возера паміж кустоў прагалы.
Прыпаў да бору шчыльнага сцяны —
знясілены,
разгублены i сталы
пад змрочнай таямніцаю вайны.
Нямецкі самалёт гудзе іначай,
i птушак выпускаюць з самалёта.
Ад страху лёд становіцца