Казкі [Ханс Крысціян Андэрсен] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (111) »
Андерсен Ганс Христиан Казкi (на белорусском языке)
Ханс Крысьцiян Андэрсэн КАЗКI КРЭСIВА Iшоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спiной, шабля пры боку. Ён iшоў дадому з вайны. I нечакана сустрэлася з iм ведзьма. Ведзьма была старая i брыдкая. Нiжняя губа яе адвiсла да самых грудзей. - Прывiтанне, службака! - сказала ведзьма. - У цябе такая славутая шабля i вялiкi ранец! Ты - бравы салдат! Толькi як нi круцi, а кiшэнi твае пустыя. Калi хочаш, дык грошай у цябе будзе навалам. - Дзякуй табе, старэча. Грошы толькi дурням не трэба, - сказаў салдат i адтапырыў свае кiшэнi. - Гэ, не, - сказала ведзьма, - пачакай крыху! Ты бачыш вунь тое вялiкае дрэва - яно ўнутры пустое. Ты ўзлезь на яго, там убачыш дупло. Залезь у яго i апускайся ў самы нiз. А я абкручу цябе вяроўкай вакол пояса i выцягну назад, як толькi ты ўсклiкнеш. - А навошта мне лезцi ў тое дупло? - спытаў салдат. - Грошы там, - сказала ведзьма. - Дрэва гэта незвычайнае. Калi апусцiшся на самы нiз, дык убачыш вялiзны падземны ход. Там зусiм светла - i ўдзень i ўночы зiхацяць сотнi лямпачак. Пойдзеш па тым падзямеллi напрасткi. А дойдзеш да канца, там адразу ўбачыш перад сабою трое дзвярэй. У кожных дзвярах ключ тырчыць. Крутнi яго, i дзверы адчыняцца. У першым пакоi стаiць вялiкi куфар. На куфры сядзiць сабака. Вочы ў гэтага сабакi, нiбы два сподачкi. Толькi ты не палохайся. Я дам табе свой блакiтны фартух у клетачку. Ты рассцялi яго на падлозе i смела хапай сабаку. Як толькi схопiш - адразу садзi на мой фартух, а потым адчыняй куфар i бяры сабе грошай колькi захочаш. Але ў гэтым куфры толькi медныя грошы. А калi ты срэбра захочаш - заходзь у суседнi пакой. I там стаiць куфар. I на тым куфры сядзiць сабака. Вочы ў яго, нiбы колы ў вадзянога млына. Толькi ты не губляйся - хапай яго i садзi на фартух, а потым набiрай сабе срэбра. Ну, а калi табе там золата захочацца, то заходзь у трэцi пакой. Пасярод трэцяга пакоя стаiць куфар, якi з коптурам напоўнены золатам. Куфар гэты вартуе самы вялiкi сабака. Зможаш ты пасадзiць яго на мой фартух - тваё шчасце, не закране цябе сабака. Бяры тады золата, колькi твая душа захоча! - Цудоўна, - сказаў салдат. - Але ж якую плату возьмеш ты з мяне за гэта, старая ведзьма? Пэўна ж, табе нешта ад мяне патрэбна. - Нiводнае капеечкi тваёй не вазьму! - сказала ведзьма. - Толькi прынясi ты мне старое крэсiва, якое забылася там мая бабуля, калi лазiла туды апошнi раз. - Добра, абкручвай мяне вяроўкай! - сказаў салдат. - Зроблена! - сказала ведзьма. - А вось табе мой фартух у клетачку. I салдат палез на дрэва. Знайшоў ён дупло i апусцiўся па iм у самы нiз. Як сказала ведзьма, так усё i атрымалася: глядзiць салдат - перад iм падземны ход. I вiдно там, як удзень, - безлiч лямпачак зiхацiць усюды. Пайшоў салдат па тым падзямеллi. Iшоў, iшоў i дайшоў да самага канца. Далей iсцi няма куды. Бачыць салдат - перад iм трое дзвярэй. А ў дзвярах ключы тырчаць. Адчынiў салдат першыя дзверы i зайшоў у пакой. Пасярод пакоя куфар стаiць, на куфры сядзiць сабака. Вочы ў яго, нiбы два сподачкi. Глядзiць на салдата сабака i круцiць вачамi ў розныя бакi. - Вось дык страшыдла! - сказаў салдат, схапiў сабаку i ў адзiн мiг пасадзiў яго на ведзьмiн фартух. Тут сабака прыцiх, а салдат адчынiў куфар i пачаў адтуль грошы выцягваць. Набраў сабе поўныя кiшэнi медзякоў, зачынiў куфар i зноў пасадзiў на яго сабаку, а сам пайшоў у суседнi пакой. Праўду сказала ведзьма - i ў гэтым пакоi на куфры сядзеў сабака. Вочы ў яго былi, быццам колы ў вадзянога млына. - Ну, чаго ты на мяне вытрашчыўся? Хочаш, каб твае вочы павылазiлi? сказаў салдат, схапiў сабаку i пасадзiў на ведзьмiн фартух, а сам хутчэй да куфра. А ў куфры срэбра бiтком набiта. Выкiнуў салдат з кiшэняў медзякi, напоўнiў кiшэнi i ранец срэбрам. Потым пайшоў салдат у трэцi пакой. Увайшоў i знямеў ад здзiўлення. Дзiвосы! Пасярод пакоя стаяў залаты куфар, а на куфры сядзела сапраўднае страхалюддзе. Вочы, што нi кажы, як дзве вежы. Круцiлiся яны, быццам колы самай хуткай карэты. - Прывiтанне! - сказаў салдат i казырнуў, быццам ён стаяў перад генералам. Доўга валаводзiцца ён, вядома, не мог. Схапiў сабаку ў ахапак, пасадзiў яго на ведзьмiн фартух, а сам адчынiў куфар. Божухна, колькi ў iм было золата! За гэта золата можна было купiць цалкам вялiкi горад, усе цацкi, усiх алавяных салдацiкаў, усiх драўляных коней, усе пернiкi, што ёсць у свеце. На ўсё хапiла б. Тут салдат павыкiдаў з кiшэняў i ранца срэбраныя грошы i дзвюма рукамi пачаў выбiраць з куфра золата. Бiтком набiў золатам кiшэнi, ранец, шапку, нават боты. Столькi набраў золата, што ледзь-ледзь скрануўся з месца. Цяпер ён быў багаты! Пасадзiў ён сабаку на куфар, зачынiў дзверы i закрычаў: - Гэй, цягнi мяне наверх, старая ведзьма! - А крэсiва маё ты забраў? - спытала ведзьма. - А лiха ж ты лiхое, зусiм забыўся пра тваё крэсiва! - сказаў салдат. Пайшоў ён назад, знайшоў ведзьмiна крэсiва i схаваў у кiшэнi. - Ну, цягнi! Знайшоў тваё крэсiва! - крыкнуў ён ведзьме. Ведзьма пацягнула вяроўку i падняла салдата наверх. I апынуўся салдат зноў на вялiкай дарозе. - Ну, аддавай мне крэсiва! - сказала ведзьма. - А навошта,- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (111) »
Последние комментарии
23 часов 12 минут назад
1 день 1 час назад
1 день 16 часов назад
1 день 16 часов назад
1 день 21 часов назад
2 дней 1 час назад