Дары мудрацоў [О Генри] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
О. Генры Дары мудрацоў
Адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў. І ўсё. Прычым шэсцьдзесят цэнтаў з іх – аднацэнтавымі манеткамі. Манеткамі, за кожную з якіх яна так гандлявалася з бакалейшчыкам, зеленяром або мясніком, што тыя пачыналі чырванець, ціха ненавідзячы яе за такую празмерную скнарлівасць. Дэла пералічыла тройчы. Адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў. А заўтра Раство. Як тут не плюхнуцца на старэнькую заседжаную канапу і не заплакаць? І Дэла плюхнулася і заплакала. Калі задумацца, то жыццё складаецца з расчараванняў, рыданняў і ўсмешак, але пераважна – з расчараванняў. Дамо гаспадыні трохі часу прыйсці ў сябе, а пакуль агледзім дом. Мэбляваная кватэрка за восем даляраў у тыдзень. Не тое каб зусім ужо халупа, але менавіта гэтае слова ўжылі б прадстаўнікі санітарнай інспекцыі. Унізе ў вестыбюлі вісела паштовая скрыня, у якую ніколі не прасунуўся б ніводзін ліст, і электрычны дзвярны званок, з якога ніводны смяротны не здолеў бы выціснуць ані гуку. У дадатак да ўсяго, побач была прыладжаная шыльда з надпісам “Містэр Джэймс Дылінгем Янг”. Імя “Дылінгем” яшчэ веяла напамінам пра часы росквіту, калі яго ўладальнік зарабляў трыццаць даляраў у тыдзень. Цяпер жа, калі прыбытак скараціўся да дваццаці даляраў, пара пачала ўсур’ёз падумваць аб тым, каб скараціць яго да сціплага й някідкага “Д.”. Але штораз, калі містэр Джэймс Дылінгем Янг вяртаўся дадому і падымаўся да сябе ў кватэру, ён чуў пяшчотнае “Джым” і апынаўся ў сардэчных абдымках жонкі, якую, як вы ўжо ведаеце, звалі Дэлай. І гэта было цудоўна. Дэла выплакалася і трохі падпудрыла шчокі. Яна стаяла ля акна і невясёла назірала за шэрай коткай, што ступала па шэрай агароджы ў шэрым двары. Заўтра Раство, а ў яе толькі адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў на падарунак Джыму. Колькі месяцаў яна збірала іх па манетцы і вось што мае ў выніку. На дваццаць даляраў у тыдзень далёка не заедзеш. Выдаткі выйшлі большымі, чым яна меркавала. Так заўжды. Усяго адзін даляр і восемдзесят сем цэнтаў на падарунак Джыму. Ейнаму Джыму. Колькі шчаслівых гадзінаў прабавіла яна, мроячы аб чымсьці прыгожым для яго. Чымсьці добрым, рэдкім і сапраўды якасным – чымсьці, што было б хоць трохі вартым гонару звацца уласнасцю Джыма. Паміж вокнамі ў пакоі стала трумо. Можаце сабе ўявіць, якое бывае трумо ў кватэры за восем даляраў. Толькі вельмі худой і рухавай асобе ў змогу сабраць у адно свае адлюстраванні ў працягых вузкіх люстэрках. Дэла была даволі стройная, таму ёй гэта ўдавалася. Раптам яна адскочыла ад акна і стала перад люстэркам. Ейныя вочы зіхцелі, як дыяманты, але твар праз дваццаць секунд зблякнуў. Рэзкім рухам яна распусціла валасы, і яны спалі з яе плячэй на ўсю сваю даўжыню. У маладых Янгаў засталіся толькі дзве рэчы, якімі яны напраўду маглі ганарыцца. Першая – гэта залаты гадзіннік Джыма, які дастаўся яму ад бацькі, а таму – ад дзеда. А другая – валасы Дэлы. Калі б царыца Саўская жыла ў доме насупраць, Дэла б адмыслова прасушвала валасы пасля ванны, высунуўшыся ў акно, каб яны зацянялі сабой бляск усіх упрыгожванняў і пышных строяў Яе Вялікасці. А калі б цар Саламон быў швейцарам у іхным доме і хаваў у сутарэнні ўсе свае скарбы, Джым бы штораз глядзеў на свой гадзіннік, праходзячы міма, каб убачыць, як той дзярэ на сабе ад зайздрасці бараду. І вось цяпер распушчаныя прыгожыя валасы Дэлы пераліваліся вадаспадам каштанавых хваляў. Яны даставалі ёй да кален і маглі б выдатна замяніць адзежу. Раптам, спяшаючыся, яна зноў нервова прынялася іх збіраць. Затым застыла на хвіліну, быццам вагаючыся, і з ейных вачэй выкаціліся і спалі на пацерты чырвоны дыван дзве слязінкі. Старэнькая карычневая жакетка. Старэнькі карычневы капялюш. І з шолахам спадніцаў і дыямантавымі яскаркамі ў вачах яна выпырхнула за дзверы і, спусціўшыся па лесвіцы, выбегла на вуліцу. Спынілася яна пад шыльдай: “М-м Сафроні. Вырабы з валасоў”. Дэла ўзляцела па лесвіцы на другі паверх і ўвайшла, запыханая, але сабраная. Вялікай беласкурай, з каменным тварам мадам наўрад ці пасавала імя Сафроні. – Вы набудзеце мае валасы? – спытала Дэла. – Я купляю валасы, – сказала мадам. – Здымі, дзетка, капялюшык і дай мне на іх зірнуць. І вадаспад каштанавых хваляў разліўся долу. – Дваццаць даляраў, – сказала мадам, узважыўшы валасы спрактыкаванай рукой. – Давайце хутчэй, – пагадзілася Дэла. Вох, наступныя дзве гадзіны яны лётала, быццам мятлік. Але метафары тут лішнія. Яна шмыгала па крамах у пошуку падарунку для Джыма. Урэшце яна яго знайшла. Без сумневу, ён быў створаны для Джыма і ні для каго болей. Яна перавярнула ўсе крамы, і ні ў адной такога не было. Гэта быў плацінавы ланцужок для кішэннага гадзінніка, просты і сціплы з выгляду, аб вартасці якога сведчылі не мудрагелістыя ўзоры і аздабленні, а адно матэрыял, з якога ён быў выраблены, – як і належыць сапраўды добрым рэчам. Гэты ланцужок быў варты Яго Гадзінніка. Толькі зірнуўшы на яго, яна зразумела, што ён мусіць
Последние комментарии
13 часов 13 минут назад
17 часов 28 минут назад
19 часов 46 минут назад
21 часов 36 минут назад
1 день 3 часов назад
1 день 3 часов назад