У снягах драмае вясна [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

голасна, што той-сёй з пасажыраў глядзеў на яго са зразумелай цікавасцю.

А потым, калі ішоў па бруднай вуліцы ўскраіны, быў такі святочны і радасны, што здольны быў, як хлопчык, весці палкай па жалезнай агароджы саду.

Перад інтэрнатам спыніўся. Шапка ў руцэ, паліто на адным плячы, на вуснах шырокая ўсмешка.

"Якая цудоўная, якая слаўная дзяўчына!" 

II


Гэта быў пакой на другім паверсе, які зваўся "дваццатым інтэрнацыяналам". Калісьці вялікі пакой інтэрната перагарадзілі на дзве паловы, але збераглі старую нумарацыю: пакой нумар дваццаць "А" і нумар дваццаць "Б".

Берасневіч таргануў дзверы - замкнёныя.

- Хто? Ат, чорт. Заходзь хутчэй.

Яшчэ больш дзіўна. Скуль такія меры засцярогі?

Ён зразумеў усё, калі яго пусцілі. У пакоі адбывалася "піраванніца, пачэсцен пір", і сябры замкнуліся ад каменданта. Перад вачыма яго паўстаў малюнак: стол, на якім стаялі тры бутэлькі з віном і батарэя піўных бутэлек. Тут жа ляжалі хатняе сала і каўбаса, хлеб, нарэзаны на газеце, патэльня з бульбай.

За сталом сядзеў увесь "інтэрнацыянал". Перш за усё сябры Уладзіслава па пакою, Паўлюк Матусевіч і Янка Галавень (трэцяга, Рыгора Сяляўкі, не было), і таварышы з пакоя "20 Б", "дэмакраты": албанец Коча Біхіку, палякі Юрась Бжэжэк і Ян Уважны, карэец Се Ман (або проста "Сымон"), украінец і рускі.

Частку бутэлек, відаць, паспелі прыбраць, бо сябры былі "пад чаркаю", а Бжэжэк нават даволі моцна п'яны.

Берасневічу налілі "разгонную", і Уважны, сухі і жоўты хлопец "з гураляў", сказаў яму, праціраючы акуляры (вочы без іх былі вялікія і дзіўна добрыя):

- Намучыліся з ім. Толькі што спяваў арыю Галькі і збіраўся скокнуць у бездань, то-бо ў акно. Павялі было гуляць, дык ён, халера, пачаў уяўляць, што ён "штукач": раскінуў рукі, як крыллі, бурчыць і ўсё намагаецца пікіраваць галавою на брук.

- Do jasnej cholery! - лямантаваў між тым Бжэжэк.

- Сёрт, хлёпцы, вядзіце вы яго спаць, - сказаў Се Ман.

Бжэжэку стала шкода сябе, віно было "сумнае", і ён заплакаў.

Берасневіч цыкнуў на гуляк і падсеў да яго:

- Ну кінь, кінь. Я ведаю, ты зусім не п'яны. Кладзіся, хлопча, вось тут, давай з тобою паразмаўляем. А гэтым падшывальцам мы заўтра галаву скруцім. А ты ведаеш што? Раскажы ты мне лепей вершы. Ты ж ведаеш…

- Ведаю. Я ўсё ведаю.

І Бжэжэк пачаў качаваць ад "Кветак Польшчы" Тувіма да вершаў Галчынскага, мімаходам чытаючы розную лухту і намагаючыся час ад часу спяваць на танцавальны матыў макабрычную змрочную песню, якая ў перакладзе на беларускую мову гучэла прыблізна так:

 У магіле цёмнай у-ся, сю-ся
 Спачыў навекі оля-ля,
 Вяцягнуў ногі ў-ся, сю-ся,
 Закрыў павекі тру-ля-ля.
Паступова голас ягоны стаў заміраць, і хутка ён ужо спаў, зусім як дзіцёнак, падклаўшы пад шчаку далонь.

Берасневіч падсеў да стала.

- Зараз да наступнага дня праспіць, - сказаў Уважны. - Мы яго перацягнем.

- Не трэба, - сказаў Берасневіч. - Гэта мой ложак, а я сёння не буду, не магу спаць. І вы, хлопцы, таксама добрыя. Ведаеце, што ў яго арганізм слабы, а дражніцеся. Вам нічога, вы унь якія здаровыя кабаны.

І ў пакоі з аскетычна голымі сценамі і манастырскімі ложкамі, прыдатнымі толькі для ўтаймавання плоці, зноў пачалася вясёлая гулянка.

Цэнтрам увагі стаў памалу Янка. Круталобы, вельмі сухарлявы, ён меў талент вялікага коміка і мог лёгка імправізаваць вершы. Твар яго, жывы і рухавы, мяняўся на вачах, і кожны выраз яго прымушаў смяяцца.

Смяяліся усе, толькі Паўлюк сядзеў апусціўшы галаву. Ён наогул рэдка смяяўся, гэты Паўлюк, хіба што ў кутках рота з'яўляліся дзве коскі, і тады ўсё можна было аддаць у адказ на гэтую мілую, трошкі вінаватую ўхмылку. Ён быў моцны, хаця тонкі, але фігура яго чамусьці пакідала ўражанне вытанчанай, прыгожай кволасці. На стройнай шыі сядзела галава, з якой нават лепшаму мастаку не сорамна было б пісаць партрэт. Бровы чорныя, рэзкія, чысты лоб перарэзаны ад пераносся зморшчынкаю. І вочы, вочы былі надзвычайныя, цёмныя і прыгожыя, як у каровы.

- Увага! - раптам сказаў Янка. - Вы ведаеце, чаму Уладзік сёння не будзе спаць? Ён закахаўся! Платанічна! Неадказна!

Берасневіч, як пераважная большасць моцных і добрых людзей, злавацца не ўмеў і таму толькі ўхмыляўся.

- Так-так. Закахаўся. Яна, браткі вы мае, дачка загадчыка рынку. А Уладзь мае шатландскія густы, еў усё жыццё адну толькі аўсянку. Ну і ён, значыцца, мяркуе зрабіць на гэтым добры гешэфт. Прыходзіць да яе на кватэру: "Дзень добры, каханая, ці няма кавалачка сыру?" - "Не, кажа, няма. Ёсць, кажа, костка, радзіцель мой яе перад службаю грыз". Сеў ён і, як сабака ў будцы, грызе, а костку гэтую, вядома, лепей было б куды-небудзь забіць. Галодны! Маці нявесты з'явілася, такая дэманічная жанчына, гераіня камунальная кухні. Ён да яе: "Ці няма ў вас хоць трошкі бульбы?" Маці яму: "Які вы забаўны, Уладзік, бульба зараз па чырвонцу пудзік. Купіш - і грошай як не было". А сама думае: "Каб толькі ён сяброў сюды не стаў