Белы Бім Чорнае вуха [Гаўрыіл Траяпольскі] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

іншае. Калі нехта з кінолагаў напомніць мне пра карціну Д. Бассано, то можна, у крайнім выпадку, сказаць проста: а якія адносіны да яго маюць чорныя вушы ў Бассано?

Пашукаем звестак, якія бліжэй да Біма ў часе.


Выпіска са стандарту паляўнічых сабак: «Сетэры-гардоны выведзены ў Шатландыі… Парода аформілася да пачатку другое палавіны XIX стагоддзя… Цяперашнія шатландскія сетэры, захаваўшы сваю моц і масіўнасць касцяка, набылі хутчэйшы ход. Сабакі спакойнага, мяккага характару, паслухмяныя і незласлівыя, яны рана і лёгка бяруцца за работу, вельмі спраўныя на балоце і ў лесе… Характэрна добра прыкметная, спакойная, высокая стойка з галавою, не апушчанай ніжэй за загрывак…»

З двухтомніка «Сабакі» Л.П.Сабанеева, аўтара цудоўных кніг — «Паляўнічы каляндар» і «Рыбы Расеі»:

«Калі мы прымем да ведама, што ў аснове сетэра ляжыць самая старажытная раса паляўнічых сабак, якая на працягу многіх стагоддзяў атрымоўвала, калі можна сказаць, дамашняе выхаванне, то не будзем дзівіцца таму, што сетэры ці не самая культурная і інтэлігентная парода».

Так! Бім, значыцца, сабака інтэлігентнай пароды. Гэта можа спатрэбіцца.


З тае самае кнігі Л.П.Сабанеева:

«У 1847 годзе Пэрлендам з Ангельшчыны былі прывезены, у падарунак Вялікаму Князю Міхаілу Паўлавічу, два цудоўныя прыгожыя сетэры вельмі рэдкае пароды. Сабакі нават не прадаваліся і былі выменены за каня, які каштаваў 2000 рублёў…»

Вось табе і на! Вёз падарунак, а садраў кошт дваццаці прыгонных. Але ж ці вінаваты сабакі? І пры чым тут Бім? Гэта не гадзіцца.

З ліста вядомага ў свой час прыродалюба і сабакавода С.В.Пенскага да Л.П.Сабанеева:

«У часе Крымскае кампаніі бачыў я вельмі прыгожага сетэра ў Сухава-Кабыліна, аўтара «Вяселля Крэчынскага», і жоўта-пярэстых у Разані ў мастака Пятра Сокалава».

Ага, гэта бліжэй да сутнасці. Цікава: нават сатырык у тыя часы меў сетэра. А ў мастака — жоўта-пярэсты. Ці не адтуль твая кроў, Бім? Вось бы! Але пры чым тады… чорнае вуха? Незразумела.


З таго ж ліста:

«Пароду чырвоных сетэраў трымаў таксама маскоўскі прыдворны доктар Берс. Адну чырвоную сучку ён злучыў з чорным сетэрам нябожчыка Імператара Аляксандра Мікалаевіча. Якія нарадзіліся шчанюкі і куды яны падзеліся — не ведаю; ведаю толькі, што аднаго з іх выгадаваў сабе ў вёсцы граф Леў Мікалаевіч Талстой».

Стой! Ці не тут? Калі твая нага і вуха чорныя ад сабакі Льва Мікалаевіча Талстога, ты шчаслівы сабака, Бім, нават без асабістага лісціка пароды, самы шчаслівы сабака на свеце. Вялікі пісьменнік любіў сабак.


Яшчэ з таго самага ліста:

«Імператарскага чорнага сабаку бачыў я ў Ільінскім пасля абеду, на які Гасудар запрасіў членаў праўлення Маскоўскага таварыства паляўнічых. Гэта быў вялікі і вельмі прыгожы пакаёвы сабака, з цудоўнаю галавою, добра апрануты, але ад сетэрскага тыпу ў ім было мала; да таго ж ногі меў занадта доўгія, а адна зіх зусім белая. Гавораць, гэты сетэр быў падараваны Імператару нейкім польскім панам, і хадзілі чуткі, што сабака быў не зусім чыстакроўны».

Выходзіць, польскі пан абдурыў імператара? Магчыма. Магчыма гэта і на сабачым фронце. От жа мне гэты чорны імператарскі сабака! Між іншым, тут побач ідзе кроў жоўтае сучкі Берса, якая мела «чуццё незвычайнае і цудоўную кемлівасць». Значыць, калі нават нага твая, Бім, ад чорнага сабакі імператара, то ўвесь ты можаш быць далёкім сваяком сабакі найвялікшага пісьменніка… Але не, Бімка, дудкі! Пра імператарскага ні слова. Не было — і ўсё на гэтым. Яшчэ гэтага не хапала.


Што ж застаецца на выпадак магчымай спрэчкі ў абарону Біма?

Майсей адпадае зразумела чаму. Сухаў-Кабылін адпадае і з-за часу і па акрасу. Застаецца Леў Мікалаевіч Талстой: а) час не такі далёкі; б) бацька яго сабакі быў чорны, а маці чырвоная. Усё падыходзіць. Але бацька, чорны той, — імператарскі, во дзе загваздка.

З якога боку ні зірні, пра пошукі пародзістасці Біма даводзіцца маўчаць. Адпаведна, кінолагі будуць вызначаць толькі па радаслоўнай бацькі і маці Біма, як у іх заведзена: няма белага ў радаслоўнай — і амін. А Талстой тут ні пры чым. І яны правы. Ды і сапраўды, так кожны можа паходжанне свайго сабакі давесці да сабакі пісьменніка, а потым і самому не далёка да Л.М.Талстога! І праўда: колькі іх у нас, Талстых? Жах, так многа аб'явілася, аж галава кругам ідзе.

Як бы ні было крыўдна, але розум мой гатовы ўжо змірыцца з тым, што Біму быць чужаком сярод пародзістых сабак. Дрэнна. Застаецца толькі адно: Бім — сабака інтэлігентнай пароды. Але і гэта — не доказ (на тое і стандарты).


— Дрэнна, Бім, дрэнна, — уздыхнуў гаспадар, адклаў асадку і ўсунуў у шуфляду агульны сшытак.

Бім, пачуўшы сваю клічку, устаў з лежака, сеў, нахіліў галаву ў бок чорнага вуха, быццам чуў толькі жоўта-чырвоным.

І гэта было сімпатычна. Увесь яго выгляд гаварыў: «Ты добры, мой сябар. Я слухаю. Што ж ты хочаш?»

Гаспадар адразу стаў весялейшы ад такога Бімавага пытання, сказаў:

— Маладзец ты, Бім! Будзем жыць разам, хоць ты і без